Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
3 замежных навін выдаўцы газеты прапаноўвалі чытачу цікавыя падзеі і здарэнні. Сярод іх наступныя. У Францыі атрымалі з бульбы белую, лёгкую муку, спяклі хлеб, які елі ў Версальскім палацы і пахвалілі. Мука магла быць выкарыстана і як пудра (№ III, 1779 г.). 30 сакавіка 1779 г. з Парыжа прыйшла навіна пра чалавека, які нарадзіўся без рук i ўсё робіць нагамі: есць, п'е, курыць, добра піша, усоўвае нітку ў іглу, страляе з пісталета, капае зямлю ў сваім хатнім агародзе і ўсё астатняе, што звычайна робіцца рукамі (№ XVII, 1779 г.). 1 мая 1779 г, з Варшавы паведамілі, што ў Парыжы пасля доўгіх пошукаў адзін майстар, які робіць сёдлы, зрабіў экіпаж, які ніколі не зможа перавярнуцца, нават, калі застанецца з адным колам або зламаецца вось (№ XVIII, 1779 г.). На той час гэта было вельмі патрэбным адкрыццём, бо пры дарожных здарэннях карэты, каляскі, вазы звычайна пераварочваліся і пад імі ні адзін пасажыр страціў здароўе або загі-нуў.
3 Пецярбурга 12 ліпеня 1779 г. даносілі, што ў Іркуцку, дзякуючы імператрыцы Кацярыне II, створаны дом для прышчэпак супраць воспы. У 1778 г. у горадзе і краі прывіта 5749 чалавек, з якіх памёрла 5, але ад іншых хвароб (№ XXXVII, 1779 г.). 3 Неапалю 10 жніўня 1779 г. прыйшло паведамленне аб вызвяржэнні Везувія: цэлую ноч кратэр выкідваў попел, вялікія камяні з моцным томанам і громам. Асабліва пацярпела княства, якое знаходзілася ў 1 мілі (прыкладна 7,5 км), ад тары ад лавы і каменнагя града разбураны дамы, загінула каля 150 чалавек, зруйнаваны каралеўскі палац. Агонь быў такім, што ноч стала днём, а князь Баргэзэ за 2 тысячы крокаў мог чытаць ліст (№ XXXVIII, 1779 г.).
Другі аб'ём асноўных публікацый 'Тазэты Гродзеньскай" датычыўся ўнутранай палітыкі: афіцыйныя матэрыялы, прыдворная хроніка, урадавыя аб'явы, інфармацыя аб паседжаннях органаў улады і іншае. Так, увесь 1779 г. (53 нумары) друкаваўся ўказ Кацярыны 11 аб губерніях ад 7 лютага 1775 г. Яго трэба было ведаць, бо на далучаных землях уладкоўвалася расійская сістэма кіравання. У XXV-XXXII нумарах гэтага ж года можна прачытаць умовы мірнага трактату каралевы Венгерскай і Чэшскай з каралём Прусіі, заключаным у Цечыне 13 мая 1779 г. Нумар XXVI за 29 чэрвеня 1780 г. выйшаў у два разы павялічаным, бо публікаваў на другой i чацвёртай старонках дзённік знаходжання Кацярыны II у Полацку. Са спісам асоб ад ВКЛ у складзе Пастаяннай Рады можна пазнаёміцца ў № XLII ад 19 кастрычніка 1780 г. Сярод новавыбраных князь Радзівіл, кашталян віленскі, Агінскі, кашталян трокскі, Рагалінскі, ваявода інфлянцкі, Хмара, кашталян мінскі, Кажанеўскі, рэгент меньшай канцылярыі ВКЛ, Вінцэнт Тышкевіч, пасол мінскі, Е.Белапятровіч, лоўчы лідскі, Дзеконскі, стражнік польскі літоўскі.
У нумарах XLII1-XLVIV за 1780 г. знаходзім дзённік варшаўскага сейма Рэчы Паспалітай 1780 г. Універсал Камісіі Скарба Кароннага апублікаваны ў XLV за 1779 г. А перад гэтым газета паведамляла ў № X за 1779 г. аб працы ў Гродне Скарбовай камісіі ВКЛ пад старшынствам падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза. Камісарамі камісіі былі: стражнік польны літоўскі Дзяконскі, ковенскі земскі суддзя Казакоўскі, ваўкавыскі земскі суддзя Сухадольскі, палкоўнік Ельскі, падчашы лідскі Нарбут, Патоцкі. Гэтая камісія абвясціла аб продажы маёнтка Навасёлкі Навагрудскага ваяводства (№ X), староства Гратэльск у Вількамірскім павеце і валодання Мяцеліца ў Трокскім ваяводстве (№ XII, 1779 г.), староства Інгурск у Віленскім ваяводстве, валоданняў Ракішкі Ковенскага павета (№ XLIV, 1779 г.), Янішкі Браслаўскага навета (№ XLVII. 1779 г.).
3 Коўна 28 лістапада 1779 г. перадалі, што 23 лістапада пасля праняглага дрэннага надвор'я каля дзевяці гадзін вечара неба раз'яснілася і адбылося амаль гадзіннае зацьменне Луны, абрыс якой быў бачны, як вогненная акружнасць. Наглядалі гэтую карціну з дапамогаю астранамічных інстру1 4
ментаў каралеўскі астраном, рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі М.Пачобут-Адляніцкі, рэктар школ Рашкоўскі і прафесар-матэматык.
11 і 18 лютага 1779 г. "Газэта Гродзеньска" змясціла вынікі выбараў дэпутатаў у Галоўны Трыбунал ВКЛ. Думаю, будзе цікава пазнаёміцца з гэтымі людзьмі: у Лідзе земскі суддзя Скіндар. гродскі пісар Стыпалкоўскі; у Гродне пісар вялікі літоўскі Тышкевіч, падкаморы гродзенскі Ваўкавыскі; у Ваўкавыску земскі пісар Булгарын, гараднічы Гулаўскі; у Слоніме ваўкавыскі канюшы Быкоўскі, ротмістр Вайніловіч, у Навагрудку земскі пісар Т.Рэйтан, ротмістр Мітарноўскі; у Брэсце брэсцкі староста Марыконі, гродскі пісар Влодэк; Ашмяны падкаморы Важынскі і Гутаровіч.
Значнае месца ў асноўнай частцы "Газэты Гродзеньскай" аддавалася мясцовым гарадзенскім навінам. Да тых падзей, якія мы называл! раней, можна дабавіць яшчэ шмат чаго. Напрыклад, у № IV за 1779 г. апісваліся ўрачыстасці ў Гродне, прысвечаныя памяці сям'і Найяснейшага Пана караля польскага і Вялікага князя літоўскага. Зіма і цяжкая дарога не перашкодзілі сабрацца ў горадзе прадстаўнікам усіх ваяводстваў і паветаў ВКЛ. Раніцаю 17 студзеня раздаўся стократны гарматны салют, у адну гадзіну папалудні ў езуіцкім касцёле каноннік інфлянцкі, афіцыял Падляшскі і Гродзенскі Ігнаці Кадлубоўскі вёў службу, казанне гаварыў ксёндз Пжэтоцкі, граў прыдворны аркестр Тызенгаўза. спявалі "Te deum laudamus" ("Цябе Божа ўсхваляем") за шчаслівае і доўгае панаванне караля, гарнізон Гродзенскай эканоміі, польская каманда Мараўскага і Харутова Скарбовай камісіі трохкратна выстрэлілі з ружжаў.
Потым госці паехалі на Гарадніцу, дзе віншавалі караля ў асобе ягонага міністра і былі запрошаны на абед. Зноў граў аркестр і спявала капэла Тызенгаўза. Раз'ехаліся пасля 6 гадзін, але ў 9 сабраліся на бал-маскарад у Новым замку. Брама i палац былі ўпрыгожаны ілюмінацыяй з лямпачак з літарамі "NP", у ззяючым фейерверку асабліва пригожим бачыўся алтар, дзе два Генія палілі сэрцы жыхароў у дар каралю. При выбухах гармат адбылася вячэра i да самага ранку танцы.
13 чэрвеня 1779 г. з Гродна паведамілі, што ў дзень Святога Антонія ў фальварку Кульбакі за горадам сабраліся гродзенскія афіцыйныя асобы, госці, суддзі Галоўнага трибунала, служачыя з розных ваяводстваў і паветаў, якія знаходзіліся ў той час у Гродне. Повадам для ўрачыстасці сталі імяніны Антонія Тызенгаўза. Парк, альтанка, канал і бат на ім былі ілюмінаваны агнём, на франтоне альтанкі гарэў надпіс "Няхай жыве Антоні", а ніжэй "Няхай штучным агнём Нясвіж унясе табе віншаванні. Ёсць і тут гэтага света непадзельныя цені" (№ XXV, 1779 г.). Каб было зразумела, трэба сказаць, што сам Тызенгауз у тэты час знаходзіўся ў Нясвіжы, а ўрачыстасці з нагоды імянін былі апошнімі ў яго жыцці, бо ў красавіку 1780 г. яго прымусяць адысці ў адстаўку.
Яшчэ адныя імяніны апісваюцца ў № XXXI за 1780 г. На тэты раз ужо вядомага нам ксяндза Кадлубоўскага. У дзень святога Ігнація ў тых жа Кульбаках, у садзе рэйтырады была дадзена вячэра, у час якой госці вымаўлялі віншаванні ў гонар пастыра, гучалі мясцовыя марціры (гарматы). На франтоне альтанкі былі вершы на польскай мове, а на супрацьлеглым боку у гонар 19-годдзя ўлады дэцэзіі па латыні. Вечарам быў ілюмінаваны канал і бат на ім з лічбаю "V".
Пра святкаванне штогадовага дня памяці элекцыі караля 7 верасня 1780 г. знаходзім матэрыял у № XXXVII за 14 верасня. У тэты дзень у 10 гадзін раніцы ў парафіяльным фарным касцёле адбылося набажэнства, якое вёў біскуп Касакоўскі. Гучалі гарматны і ружэйны салюты. Потым ксёндз запрасіў гасцей на Гарадніцу, дзе даў абед, на якім бясконца гучалі віншаванні каралю і ягонай сям'і. Зноў чуліся выбухі гармат і ружжаў двух польскіх палкоў і Гараднічанскага гарнізона. На абедзе прысутнічалі члены Галоўнага Трыбунала на чале з маршалкам (генерал князь Радзівіл, лоўчы вялікі каронны Чапліц, стражнік літоўскі Дзяконскі, харунжы літоўскі Волмер, лоўчы літоўскі Боўфал, генерал Грабоўскі, падкаморы варшаўскі Сабалеўскі, ксёндз Кадлубоўскі і шмат іншых з розных ваяводстваў і паветаў. Хочацца адзначыць, што наперадзе жыццё развядзе гэтых людзей па розныя бакі. Ксёндз-біскуп Юзаф Касакоўскі будзе праціўнікам рэформ 16
Чатырохгадовага сейма, адным з галоўных кіраўнікоў Таргавіцкай канферэнцыі, за што яго павесяць у Вільні ў час паўстання 1794 г. Францішак Боўфал, паплечнік Тызенгаўза прыме актыўны ўдзел у паўстанні і ўзначаліць парадкавую камісію Гарадзенскага павета. Генерал Ежы Грабоўскі таксама стане ў шэрагі касцюшкоўцаў.
У двух нумарах "Газэты Гродзеньскай" (XXXI за 1779 г. i XXX за 1780 г.) расказваецца пра адукацыю ў Гродне. У канцы ліпеня штогод адбываліся экзамены ў ваяводскіх школах. Вучні (кавалеры) павінны былі падцвердзіць свае веды па наступных прадметах: алгебры, трыганаметрыі, арыфметыцы (нізкай і вышэйшай), фізіцы (генеральнай і партыкулярнай), механіцы, гідрастатыцы, гідраўліцы, астранамічнай геаграфіі, логіцы, рыторыцы, геаметрыі (тэарэтычнай і практычнай), геаграфіі (натуральнай і палітычнай), праву (натуральнаму і народнаму), гісторыі (канкрэтнай і сучаснай), маральным навукам, мовам (латыні, французскай і нямецкай), малюнку, фехтаванню, танцам, вопратцы. Апытанне праводзілася ў прысутнасці самога Тызенгаўза, членаў Трыбунала, іншых важных асобаў апарату кіравання. Усё гэта павінна было падкрэсліць важнасць моманту: выкананне правіл Эдукацыйнай камісіі прыносіць удзячнасць і дае перспектыву ў жыцці. Па выніках экзаменаў маглі ўзнагародзіць срэбным або залатым медалём.
"Газэта Гродзеньска" мела рубрику "Данясенні з Гродна", дзе звычайна змяшчаліся аб'явы аб згубах, крадзяжах, збеглых сялянах і слугах. Прывядзём для прыкладу некалькі такіх паведамленняў, якія трапілі на Гродзенскі паштамт, а сакратар іх адрэдагаваў і апублікаваў. Аб уценках падуладных людзей аб'явы ёсць у нумарах VII. XXVIII, XLIX за 1779 г. i XX, XXXV, XLIV за 1780 г. У іх указваліся прыкметы людзей, апісвалася іх вопратка, газета асцерагала не прымаць збеглых на працу, а паведамляць на паштамт (часам за ўзнагароду). "3 фальварку Грандзічы, з паўмілі ад Гродна, ад кармялітаў уцёк чалавек Алаізі Яноўскі з беласівым канем. Затрымаўшы яго атрымае 5 талераў," такая аб'ява была змешчана ў № XXVIII за 8 ліпеня 1779 г. (указваліся прыкметы чалавека i каня).