• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат аддзела спрыяе якаснаму задавальненню запытаў нашых карыстальнікаў. Толькі з дапамогай артыкулаў, выяўленых з мясцо­вых перыядычных выданняў, мы змаглі задаволіць краязнаўчыя бібліяграфічныя даведкі па тэмах "Узровень развіцця пладаводства ў СВК "Кастрычнік" Гродзенскага раёна", "Развядзенне грыбоў на Гродзеншчыне", "Дзейнасць фінансавых органаў Гродзеншчыны", "Дзеці Парэцкай спецшколы-інтэрната на летнім адпачынку ў в.Рыбніца Гродзенскага раёна", "Асноўныя напрамкі і перспективы развіцця знешнегандлёвых сувязей Гродзеншчыны", "Аб дзейнасці прафсаюза работнікаў культуры Гродзенскай вобласці", "Аграгарадкі ў вобласці" і інш.
    Зусім нядаўна ў аддзеле працавалі навукоўцы Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАНБ па тэме "Традыцыйная культургі татараў на Гродзеншчыне" і засталіся вельмі задаволеныя бібліяграфаваннем мясцовага перыядычнага друку. Ім удалося выявіць шэраг цікавых артыкулаў па іх тэме з мясцовых перыядычных выданняў.
    Такім чынам, калекцыя мясцовага перыядычнага друку і дастаткова поўнае яго бібліяграфаванне, спадзяемся. будзе запатрабаванай і прынясе карысць не толькі сучаснікам, але і нашчадкам.
    ДРУГІЯ ГАРАДЗЕНСКІЯ ЧЫТАННІ
    да 880-годдзя горада Гродна
    Гродна, 2007
    Швед Вячаслаў Вітальевіч, доктар гістарычных навук, прафесар УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы "
    КАЛІ НАРАДЗІЎСЯ ГОРАД ГРОДНА?
    Многія гродзенцы на пастаўленае ў загалоўку артику­ла пытанне адкажуць адзназначна: у 1128 годзе. У 2008 г. адзначылі 880-годдзе. Выпускаецца з гэтай датай сувенірная прадукцыя (паштоўкі, плакаты, значкі і да т.п.). Але не ўсе жадаюць прыслухоўвацца да вучоных і спецыялістаў. Дадзены артикул, спадзяюся, дапаможа зрабіць гэта.
    Вучонымі прызнана лічыць датай нараджэння горада першы пісьмовы ўспамін пра яго. Летапісы адны з першых пісьмовых крыніц па гісторыі. Гродна ў летапісах узгадваецца 11 ці 14 жніўня 1127 года. Перш чым прывесці ў доказ сказанага летапісныя тэксты адзначым, што тоеснасць летапіснага Горадзена, Горадні, Горадна нёманскаму гораду Гродна даказаў яшчэ ў 1893 г. на IX археалагічным з'ездзе ў Вільні гродзенскі гісторык Я.Ф.Арлоўскі. Пазней у сваёй кнізе "Гродненская старина. Часть I. Гор. Гродна" (1910) ён паўтарыў сваю думку і прывёў пераканаўчыя довады ў яе падтрымку [8, с. 14-20].
    А цяпер працытуем тэксты з летапісаў, дзе называецца горад Гродна. Першая цытата з Іпац'еўскага летапісу, тэкст якога, відаць, і прывёў да блытаніны з гадамі: 1127 ці 1128. "6636 ... Того же лета посла князь Мстиславъ с братьею своею многы кривичи четырьмя путьми. Вячеслава ис Турова, Анд­рея из Володимира. А Всеволодка из Городна. И Вячеслава Яраславича ис Клечска, тем повеле ити к Изяславлю... рек им день всим пустили на вороп мца августа 11 дня" [5, с. 38].
    Наступная цытата з Радзівілаўскага летапісу: "В лето 6635... В тоже время посла князь Мстиславъ братию свою на кривичи четырми пути: Вячеславъ ис Турова, Андреа из Во-
    лодимеря, а Всеволодка из Городна, и Вячеславъ Ярославича ис Кляцка. Тем повеле ити и ко Изяславлю ... рек им: Во один день всем пустили на вороп, августа 14" [9, с. 106]. Амаль тое ж самае напісана ў Лаўрэнцеўскім летапісе пад 6635 годам (на палях кнігі пазначаны 1127 г.) [10, с. 297].
    Такім чинам, Радзівілаўскі і Лаўрэнцеўскі летапісы даюць звест-ку пра ўдзел у паходзе гарадзенскага князя Усеваладка пад 6635 годам, а Іпацеўскі пад 6636 годам. Перавядзем старыя даты на сённяшні каляндар. Ад 6635 адымем прынятую вучонымі лічбу 5508 і атрымаем 1127 год. Ад 6636 трэба адымаць 5509, бо летапісец падаў дату па ультрасакавіцкаму каляндарнаму стилю. У такім выпадку ад старой даты адымаць трэба на год больш. У выніку маем той жа 1127 год.
    Выдатны расійскі гісторык С.М.Салаўёў у "Гісторыі Расіі ca старажытных часоў" (першае выданне ў 1893 г.) пра вышэй згаданы паход на князёў полацкіх піша: "Покончивши с черниговскими, в том же 1127 году Мстислав послал войс­ко на князей полоцких: есть известие, что они не переставали опустошать пограничные волости Мономаховичей. Мстислав послал войска четырьмя путями: братьев Вячеслава из Турова, Андрея из Владимира; сына Давыда Игоревича Всеволодка, зятя Мономахова, из Городна, Вячеслава Ярос­лавича из Клецка; этим четверым князьям велел идти к Изяславлю..." [11, с. 401].
    Узгаданы намі Арлоўскі ў кнізе "Гродненская старина" піша: "Летописные упоминания о г. Гродне под годами 1127, 1132, 1142, 1144, 1183 относятся къ городу Гродне губернс­кому" [8, с. 20].
    У савецкі час, відаць, з падачы Н.Вароніна ўмацавалася ў гісторыі Гродна яго дата нараджэння 1128 год. Хаця ў кнізе "Древнее Гродно" ён сам, цытуючы вядомы нам летапісны тэкст, адназначна не піша пра гэтае: "Гродненские силы названы при этом на третьем месте после Владимира-Волын­ского и Турова. Следовательно, в это время Гродно уже су­ществует. Есть и Гродненское княжество, представляющее
    значительную военно-феодальную единицу, стоящую в ряду ста­рых Волынских и Туровских княжеств. Очевидно, что Гродно стольный горад Всеволодки. Однако источники молчат о време­ни появления этого русского форпоста на Немане" [1, с. 13].
    Магчыма, потым падхапіў 1128 год Я.Н.Марат аўтар раздзела 'Тродна феадальны беларускі горад (XII XVI стст.) у кнізе "Гродна", апублікаванай у 1960 i 1964 гадах пад рэдакцыяй З.Ю.Капыскага і Б.М.Фіха [4. с. 10].
    У акадэмічнай, навуковай літаратуры, якая выйшла ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь, 1127 год знайшоў свае належнае месца. Рэдакцыя "Беларускай энцыклапедыі" прызнала гэты год у выданні "Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі" [6, с. 29], у "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі" [12, с. 147], у выданнях "Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя" [2, с. 514], "Города, местечки и замки Великого княже­ства Литовского: Энциклопедия" [3, с. 128]. Інстытут гісторыі АН Беларусі таксама прызнаў датай нараджэння Гродна 1127 год. Напрыклад, у "Нарысах гісторыі Беларусі" [7, с. 87, 101]. У дапаможніку для вучняў і настаўнікаў "Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI XV стст.)" чытаем летапісны ўрывак пра паход на Полацк з заўвагай рэдактара доктара гістарычных навук прафесара Г.В.Штыхава: "У год 6636 (1128)... (фактычна 1127). У той жа год паслаў князь Мсціслаў сваіх братоў на крывічоў..." [5, с. 38].
    Акрамя даты 1127 год, можна гаварыць яшчэ пра адну дату нараджэння Гродна, бо ёсць ранейшы летапісны ўспамін. У Іпацеўскім летапісе чытаем: "6624 ...в се же лето преставися Мстиславъ внукъ Игоревъ. Томь же лето Володимеръ отда дщерь свою Агафью за Всеволодка". Размова ідзе пра 1116 год, калі сын Давыда Ігаравіча Валынскага, праўнук Яраслава Мудрага, прапраўнук Уладзіміра Святога і Рагнеды Полацкай Усевалад ажаніўся з Агаф'яй дачкой князя кіеўскага Уладзіміра Манамаха і англійскай прынцэсы Гіты, унучкай англійскага караля Гаральда, праўнучкай Яраслава Мудрага і візантыйскага імператара Канстанціна Манамаха, прапраўнучка Уладзіміра Святога і Рагнеды Полацкай.
    Усевалад Давыдавіч быў першым гарадзенскім князем, які ўспамінаецца ў летапісе. А калі было Гарадзенскае княства, дык лагічна дапусціць, што быў і сам Горадзен (Гродна) рэзідэнцыя князя. Горад дастаўся Усеваладу ў якасці пасагу, бо сам ён быў князем-ізгоем (не меў права на вотчынную землю). Зыходзячы з даты "1116 год", праз 5 гадоў мы можам адзначыць 900-годдзе Гродна на цалкам законных падставах.
    Такім чынам, датай нараджэння Гродна могуць быць 1127 або 1116 год, але не ў якім разе не 1128 год. які памылкова доўгі час лічыўся годам народзінаў горада над Нёманам. Гарадзенскім уладам трэба пагадзіцца з навуковымі данымі і разаслаць ва ўсе органы кіравання сваё рашэнне лічыць адну з указанных намі дат (1127 ці 1116) за дзень нараджэння Грод­на. I гэтым зацвердзіць гістарычную справядлівасць.
    Спіс крыніц і літаратуры:
    1.	Воронин, Н.Н. Древнее Гродно / Н.Н.Воронин. М.: АН СССР, 1954. 239 с.
    2.	Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 2 т. Т.1. Мн.: БелЭн, 2005. 698 с.
    3.	Города, местечки и замки Великого княжества Литовско­го: энциклопедия. Мн.: БелЭн., 2009. 312 с.
    4.	Гродно: (ист. очерк), 2-е изд., испр. и доп. Мн., 1964. 262 с.
    5.	Дакументы i матэрыялы па гісторыі Беларусі ў сярэднія вякі (VI-XV стст.). Мн.: Нар. асвета, 1998. 191 с.
    6.	Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі. Мн.: Бел Эн, 1995. 221 с.
    7.	Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. 4.1. Мн.: Беларусь, 1994. 524 с.
    8.	Орловский, Е.Ф. Гродненская старина. Часть 1. Гор. Гродна / Е.Ф.Орловский. Гродна, 1910. 343 с.
    9.	Полное собрание русских летописей. Т. 38: Радзивилловская летопись. Л.: "Наука. Ленинградское отделение", 1989. 178 с.
    10.	Полное собрание русских летописей. Т. 1: Лаврентьев­ская летопись. М.: Издательство восточной литературы, 1962. С. 1-286.
    11.	Соловьев, С.М. Сочинения: в 18 кн. Кн.1. Т.1-2 / С.М.Со­ловьев. М.: Мысль, 1988. 797 с.
    12.	Энцыклапедыя гісторыі Беларусі.: у 6 т. Т.З. Мн.: БелЭн, 1996. 527 с.
    Госцеў Алесь Пятровіч, краязнаўца, выкладчык ліцэя № 1 г. Гродна
    ГРОДНА: НАЗВЫ ГОРАДА НА ПРАЦЯГУ 880-ГАДОВАЙ ГІСТОРЫІ
    Назвы горада, імя горада... Хто надае іх, з якой нагоды і з якім сэнсам? Часцей за ўсё на гэтыя пытанні няма дакладнага адказу. Але, безумоўна, гарады, як і людзі, маюць не толькі ўласную няўміручую душу, але і ўласныя шматлікія і шматзначныя імёны. Імёны афіцыйныя і неафіціыйныя. Афіцыйныя "зарэгістраваныя" ў першакрыніцах: летапісах, дзяржаўных дакументах накшталт Метрыкі ВКЛ, пастановах магистрата, гарадской думы ці гарвыканкама; адлюстраванне назвы на гарадскіх пячацях, на паштовых штэмплях, назвах паштовых, аўтобусных і чыгуначных станцый надобна пасведчанню аб нараджэнні ці пашпарту чалавека. Неафіцыйныя любімыя роднымі і сваякамі (у выпадку горада гэта месцічы, суайчыннікі і госці) змяншальныя формы, мянушкі (ласкавыя і не вельмі) і нават далёкія з першага погляду ад афіцыйнай назвы, але вельмі трапныя "псеўданімы"... I чым прыкметней горад, тым багацейшай анамастычнай палітрай акружана яго гісторыя. Нават па аднаму пераліку можна меркаваць аб велічы, прыгажосці і значнасці таго ці іншага горада-места. Давайце выкладзем гэтакую "мазаіку імёнаў" для нашага горада-юбіляра проста ў алфавітным парадку самай дэмакратычна-талерантнай з усіх існуючых формаў.