• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    Звярніце ўвагу на перазовы першай i апошняй фраз згаданага ўрыўка: "Загородите полю ворота... трубы трубятъ городенскій". На думку акадэміка Д.С.Ліхачова, "Слова..." наскрозь прасякнута так званымі "скрэпамі" паэтычнымі перазовамі-метафарамі. Яны сцягваюць асобныя часткі гэтага мастацкага твора ў суцэльныя "блокі", якія арганічна ўзаемадзейнічаюць адно з адным і па сэнсу, і структурна, утвараючы ўвогуле цэласны паэтычны твор. Гэта тычыцца і згаданага перазова. А калі мы згадаем яшчэ шматзначнасць сімволікі сярэднявечча (у дадзеным выпадку тое, што "воро-
    та" (брама) сімвалізуе і горад, і краіну), то ўжыванне аўтарам "Слова..." выразу "Трубы трубять городзенскій" ўспрымецца як умацаванне яго закліку "загородке полю ворота своімі острымі стреламі" (абараніце краіну ад знешняга ворага поля = качэўнікаў). А ўвесь урывак успрымаецца як дзівосны рэзанатар (накшталт збана-галасніка Барыса-Глебскай царквы ў Гродне), які шматразова ўзмацняе заклік аўтара "Слова..." да яднання князёў.
    I на заканчэнне яшчэ адно, надта палемічнае, але і давол) такі прыгожае меркаванне. Калі звяртаць увагу на нямецкую назву Гродна Garten, то ўзнікае спакуса паразважаць на прадмет таго, што нават першапачатковы сэнс назвы Городен азначае горад-сад (менавіта так перакладаецца нямецкае Garten на беларускую мову). Але тэта ўжо версія сучаснага разумения імя Гродна згадаем яшчэ раз: у старажытнарускай мове няма слова "сад", яго замяняла слова "огород"...
    Няхай віецца вакол жалезнай логікі фактаў срэбраная стужка фантазіі!
    Дадатак
    Крыніцы, у якіх сустракаецца назва "Городенъ" у роз­ных склонах (родны склон "...Городна"; у іншых склонах: "...Городноу" / "...Городну", "...Городне"):
    "6636... Того же лета посла князь Мстиславъ с братьею своею многы кривичи четырьмя путьми: Вячеслава ис Туро­ва, Андрея из Володимеря, а Всеволодка из Городна... рекъ им динь день всим пустити на вороп мца августа 11 дня..." (ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. СПб, 1843. С. 11).
    "Лет (о) 6635... [В] то же время пасла князь Мстиславъ братию свою на кривичи четырми пути: Вячеславъ ис Ту­рова, Андреа из Володимеря, а Всеволодка из Городна, и Вя­чеславъ Ярославича ис Кляцка. Тем повеле ити и ко Изяславлю... рек им: "Во одинъ день всем пустити на воропъ, августа 14". (ПСРЛ. Т.38. Радзивиловская летопись. Л.: Наука, 1989. С. 106).
    "6635. В то же лето посла князь Мстиславъ братью свою на кривиче четырми пути. Вячеслава ис Турова, Андрея из 68
    Володимеря. А Всеволодка из Городна И Вячеславъ Яросла­вича ис Клечьска..." (ПСРЛ. Т. 38. Лаврентьевская летопись. М.: Наука, 1989. С. 106).
    ПСРЛ, Т, 2, Ипатьевская летопись. М,: Языки славян­ской культуры, 2001, 648 с.: Л.220: "Въ ле. (6691)... / Л.222: / ...Того же ле Городенъ погоре всь. И цркы каменная, от блистания. Молние. и шибения грома".
    Л.274 об.: "Въ ле. 6761 ...Данилъ ...Потом же посла с братом. И со снмъ Романомъ. Люди своя и взяста Горо­денъ".
    Л.282 об.: "Въ ле. 6768 	потом же мысял ити на Городенъ ...хотящоу емоу ити. К Городноу...".
    Л.290 об.: "Въ ле. 6784 ...Придоша Проуси. ко Троиденеви. и своей земли, неволею передъ Немци. Он же прия е к собе и посади часть и в Городне а часть ихъ посади во Вьслониме...".
    ПСРЛ. Т.35. Белорусско-литовские летописи. М.: На­ука, 1980. 305 с.:
    Никифоровская летопись (XV в.)
    С.ЗЗ: 6923 (1415) "Городен"
    Супрасльская летопись (XVI в.)
    С.55: 6923 (1415) "Городенъ"
    С.62: "Наидетъ в Городне... до Городна... из Городна... ко Городну.... к Городну"
    С.63: "...оставить в Городне..."
    С.64: "...бе... у Городне...".
    Слуцкая (Уваровская) летопись (XVI в.)
    С.68: "...поехал к Городну... наидетъ у Городне... до Городна... из Городна... пойдет к Городну... к Городну...
    ...Кестутии сына своего великого князя Витовта оста­вить в Городке (так у тэксце летапісу А.Г.)".
    С.70: "...бе у Городне"
    Виленская летопись (конец XV начало XVI вв.; писана в Смоленске)
    С.86: "Наидетъ у Городне... з Городна... поедетъ с Тро­ков к Городну.... в Городне наидетъ... оставил у Городне... поиде из Городна"
    С.88: "...Анна в Городне"
    Летопись Археологического общества (XVI-XVII вв.)
    С.91: "...з Городна"
    С,98: "...поидетъ к Городну... оставит у Городне... по­йдет з Городна".
    Академическая летопись (XVI в.)
    СНГ, "до Городна приехал... приженетъ из Городна".
    С.112: "поидетъ... к Городну... к Городну... оставить у Городне... поидетъ из Городна".
    С,114: "...бе тогда в Городне".
    С.116: Краткая Волынская летопись (XVI в.)
    С,125: "В лето 6999-е (1492) индикта 9 ...Преставися Ка­зимир Якгеиловичъ, король польски и велики князъ литовскыи, месяца июня 7 день по Възнесении Христове, в четве­рок, рано въсходящу солнцу в граде Городне".
    Летопись Красинского (XVI в.)
    С.129: "...зарубил Городен город" Сравните: "...вчинил город..." на с. 128.
    С. 130: "...выгнати ...з Городна".
    С. 134: "...знайдетъ в Городне... приженетъ з Городна... поеде к Городну... оставитъ в Городне... поидетъ з Городна".
    С.136: "...Анна была... в Городне...".
    Летопись Рачинского (конец XVI-XVII вв.)
    С.146: "...И пошедшы з Новагародка и зарубил город Городно"
    С.147: "...Выгнати ...з Городна".
    С,155: "...знайдетъ ...у Городне... прибежать з Город­на...".
    С.	156: "...поидетъ к Городну... бордзо к Городну приедетъ... оставитъ в Городне... поидетъ з Городна...".
    С.	166: "...лета Божого нарожэня 1492, июня 7 дня. Умер король польски и велики княз литовскыи Казимер Якгелонович у Городне пановавшы фортуне на королевстве Польском лет 45, а на великом княжэньи литовском лет 52 на 7 лет больше королевства своего...".
    С,167: "1508... через рэку от места Городна... через мес­то Городно...".
    Ольшевская летопись (середина XVI в.)
    С.	194: "...и зарубил город Городен... выгнати з Городна...".
    Румянцевская летопись (конец XVII в.)
    С.203: "...знаидетъ в Городне ...прибежит з Городна ...по­йдет к Городну ...оставит в Городне ...поиде с Городна".
    Евреиновская летопись (конец XVII в.)
    С.216: "...Выгнати ...из Городка (И)". (И): так в рукопи­си; в других летописях Городна)".
    С.224: "...нашол в Городне ...пригнал к Вилну з Городня...".
    С.225: "...поиде к Городню ...скоро к Городню пришол ...оставил в Городне ...поиде з Городня...".
    С.234: "1492... Потом король Андреи Казимер Якгаилович умер в Городне ...Того же лета князь Міхаіло Глінскоі Заберезынскаго убил в Городне...".
    Літаратура
    1.	Соловьев. А.В. Новые раскопки в Гродне и их значе­ние для русской истории / А.В.Соловьев И Записки русского научного института в Белграде. Вып.13. Белград, 1936. С.69-96.
    2.	Ермаловіч, М. Старажытная Беларусь. Полацкі і новагародскі перыяды / М.Ермаловіч. Мн.: Мастацкая літаратура, 1990.
    3.	Ермаловіч, М. Беларуская дзяржава Вялікае княства літоўскае / М.Ермаловіч. Мн.: Беллітфонд, 2000. 322 с.
    4.	Госцеў, А. Кронан. Летапіс горада на Немане (1116-1990) / А.Госцеў, В.Швед. Гродна: НВК "Пергамент", 1993. 320 с.
    5.	Госцеў, А.П. 1мя горада И Швед, В.В. Горадзен. / Швед В.В., Госцеў А.П., Дабрыян А.В. Гродна, 1996. С.9-12.
    6.	Госцеў, А.П. Калі быў заснаваны горад Гродна i якое ён меў імя ў летапісны перыяд (матэрыялы да метадычнай распрацоўкі краязнаўчых заняткаў) I А.П.Госцеў П Мінулае Гродзеншчыны. Вып. 9. Гродна: ІПК, 2002.
    7.	Бабок Дар'я (11 клас), Багдановіч Таісія, Ляўчук Аляксей, Сіпайла Кацярына, Цішко Таццяна (10 клас) Ліцэй №1 г. Грод­на. Праблемныя пытанні рэгіянальнай гісторыі як аб'ект краязнаўчага доследу (на прыкладзе даты заснавання Гродна і летапіснага імя Гродна) / Навуковы кіраўнік Госцеў А.П. II Выступ на 2-й гарадской вучнёўскай навукова-практычнай канферэнцыі. Гродна, 2007.
    Дабрыян Аляксандр Аляксандравіч, старшы выкладчык УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы"
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ Ў ГРОДНА
    Скупыя летапісныя звесткі аб Гародні выклікалі ў сярэдзіне XIX ст. спрэчкі паміж гісторыкамі аб яе месцазнаходжанні. Адны з іх, знакамітыя гісторыкі М.Карамзін, С.Салаўёў, Г.Лаўмянскі і гродзенскі краязнаўца Ю.Ядкоўскі, атаясамлівалі горад з мястэчкам Гародно ў Столінскім раёне. Другія, як З.Глогер, П.Баброўскі і настаўнік гродзенскай гімназіі Я.Арлоўскі, лічылі, што яна знаходзілася на Немане, на месцы сённяшняга Гродна. Апошні нават выступіў на IX Археалагічным з'езде ў 1893 годзе ў Вільні з рэфератам "Аб пачатку горада Гродна", у якім падрабязна апісаў помнікі старыны горада Каложскую царкву, Стары замак з яго падземнымі хадамі, Новы замак і разваліны Сімяонаўскай царквы [1, с. 331]. На жаль, гэтая частка рэферата не друкавалася. У другой частцы выступления Арлоўскі выказаўся аб тоеснасці летапіснага Гародно з Гродна на Немане, абгрунтаваўшы свой вывад трыма прычынамі: рэлігійнымі, мяркуючы, што тут знаходзілася старажытналітоўскае капішча Ромава; стратэгічнымі зручны фарпост на мяжы з літоўскімі плямёнамі і наяўнасцю ў горадзе Каложскай царквы. Арлоўскі лічыў, што город быў заснаваны падчас пахода на яцвягаў князя Уладзіміра ў 938 годзе ці Я.Мудрага ў 1038 годзе. Не ўсе прысутныя на з'ездзе пагадзіліся з Арлоўскім, у тым ліку і наш знакаміты зямляк Я.Карскі, які выступіў з крытыкай яго поглядаў.
    Але ні прыхільнікі, ні апаненты не маглі прывесці пераканаўчых аргументаў у падтрымку сваёй пазіцыі. Вырашыць спрэчку можна было толькі з дапамогаю археалагічных даследаванняў, як у свой час Шліман даказаў існаванне Троі. Першую спробу прыцягнуць дадзеныя археалогіі зрабіў Я.Арлоўскі, які атрымаў дазвол на даследаванні на Старым зам72
    ку ў Гродне і заклаў некалькі шурфоў, але вайскоўцы, якія ў тыя часы месціліся ў замку, забаранілі далейшыя раскопкі.
    Пасля таго, як Гродна увайшоў ў склад Полыпчы, улады і грамадскасць надавалі асаблівую ўвагу Старому замку, дзе некалі знаходзілася рэзідэнцыя вялікіх князёў літоўскіх і польскіх каралёў. Таму ў 1928 г. дзеля яго ўпарадкавання, навуковага даследавання, рэканструкцыі і аднаўлення быў створаны Камітэт адбудовы замка. Планавалася прывесці ў парадак яго тэрыторыю і панізіць ўзровень пляцоўкі двара Старога замка на 4,5 метры ў сувязі з тым, што раней двор замка меў узровень на два метра ніжэйшы за тагачасны. Зямля з дзядзінца павінна быць выкарыстана на падсыпку схілаў тары з боку р.Неман. Кіраўніком земляных прац быў прызначаны дырэктар Гродзенскага музея Ю.Ядкоўскі. Падчас гэтых прац у 1932 г. былі адкапаны рэшткі пабудовы, складзенай з плінфы тонкай цэглы, з якой была пабудавана вядомая на той час Каложская царква. Па меркаванні Ядкоўскага, гэта быў княжаскі церам і недзе побач з ім павінна была знаходзіцца царква, пошукі якой сталі асноўнаю мэтаю раскопак 1933 г. I сапраўды, на поўнач ад церама былі знойдзены рэшткі царквы, складзенай з плінфы. На яе рэштках знаходзіліся руіны іншай, больш позняй царквы, пабудаванай з брусковай цэглы. Абедзве царквы знаходзіліся на рознай глыбіні, зроблены з рознай цэглы i адпаведна датуюцца роз­ным часам. Наяўнасць у адным месцы дзвюх пабудоў з плінфы "княжскага церама" і Ніжняй царквы дазволіла Ю.Ядкоўскаму выказаць думку, што яны адносяцца да візантыйскага тыпу i датуюцца XI ст. Менавіта ў тэты час, па яго меркаванні, варагамі быў заснавана Гродна. На жаль, Ядкоўскім было дапушчана шмат памылак, якія знізілі навуковую вартасць раскопак: зямля падчас раскопак амаль не праглядалася, а знаходкі не фіксаваліся. Больш таго, помнікі былі абкапаны з усіх бакоў i адрэзаны ад акружаючага культурнага слоя, што выключыла магчымасць вызначыць час іх будаўніцтва. Будучы, па яго асабістым прызнанні, не археолагам, а гісторыкам мастацтва, Ядкоўскі карыстаўся не археалагічнымі, а мастацтвазнаўчымі метадамі даследвання. Як