• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    Чаму ў тэты час не Гродна буйнейшы горад у намесніцтве, які меў, як вышэй паказана, найбольш шансаў стаць цэнтрам края, а менавіта Слонім абралі ў якасці сталіцы новай адміністрацыйнай адзінкі? Слонім не быў маленькім го84
    радам, у канцы XVIII ст. тут жыло каля 4,5 тыс. чалавек[23]. Але з'яўляўся прыватнаўласніцкім здаўна належаў Агінскім. Будынкаў. якія падыходзілі бы для размяшчэння расійскай адміністрацыі, тут хапала: М.К.Агінскі збудаваў тут прыгожую і вялікую рэзідэнцыю. Але яе, таксама, як і ўвесь горад, трэба было выкупіць, што і было загадана ўказам Кацярыны ІІ[24]. Апрача гэтых вялікіх выдаткаў, паўставала яшчэ адна праблема ў Слоніме не мелася дастатковай колькасці асобаў, якія маглі бы працаваць у расійскіх адміністрацыйных установах іх належала запрашаць з іншых гарадоў намесніцтва, у тым ліку з Гродна. Нягледзячы на ўсе гэтыя складанасці, Слоніму была аддадзена перавага ў параўнанні з Гродна. Як мне падаецца, усе прывабнасці Грод­на зводзіліся на нішто ў сувязі з тым, што горад на Немане цяпер быў вязніцай апошняга караля Рэчы Паспалітай. 25 лістапада Станіслаў Аўгуст падпісаў ў Гродна абдыкацыю і жыў тут пад хатнім арыштам і наглядам Рапніна. Былы кароль не мог пакінуць горад, але не было яму забаронена наведваць свае рэзідэнцыі ў ваколіцах Гродна, выходзіць у горад. Кароль, хаця i былы, усё яшчэ заставаўся сімвалам страчанай незалежнасці, што расійскія ўлады добра разумелі. Прызначаць Гродна цэнтрам намесніцтва магло дань легаль­ны повад мясцовай шляхце часта наведваць горад, які быў вязніцай для караля. Сярод гэтай шляхты яшчэ не памерла надзея на аднаўленне Рэчы Паспалітай, што магло прывесці да змовы аб вызваленні караля. Аб гэтых настроях, між іншым, сведчылі перлюстраваныя лісты, размовы, падслуханыя лаяльнымі ўладам асобамі, чуткі, якія хадзілі па гораду. "Няхай знешняя пакорлівасць займе месца вернасці і самаадданасці, пісаў гродзенскі жыхар у адным з перлюстраваных лістоў. Належыць пад уяўнай паслухмянасцю падтрымліваць у сабе дух вольнасці"[25]. Яшчэ перад прыездам ка­раля ў Гродна Рапнін папярэджваў Кацярыну II, што ў выпадку пражывання Станіслава Аўгуста ў горадзе значна ўзрастае магчымасць кантактаў апошняга з вернымі яму асобамі, цераз якіх Панятоўскі можа звязацца з еўрапейскімі дварамі, каб прасіць у іх дапамогі[26]. 'Тэты край добра пільнаваць на-
    лежыць!"[27] папярэджваў Рапнін канцлера Безбародку і не памыляўся. Ужо ў красавіку 1796 г. у Гродна была адкрыта змова, якая сваей мэтай ставіла забойства Рапніна і іншых расіян, якія жылі ў горадзе, і абвяшчэнне акта паўстання. На чале гэтай канспірацыі стаялі камердынер Дзяконскага шляхціч Любавецкі і шляхціч Снарскі. "Дазнанне адкрыла, што амаль увесь горад ведаў аб змове, але ніхто не прыйшоў паведаміць аб ёй да мяне або да каго-небудзь з рускіх начальнікаў", пісаў Рапнін у лісце да Мікалая Ланскога[28]. Праўда, урэшце знайшоўся здраднік, нейкі шляхціч Хівоўскі[29] (так падаецца прозвішча ў дакументах), які за сваю здраду атрымаў ад Рапніна ўзнагароду ў памеры 200 рублёў золатам[30]. Пасля адкрыцця канспірацыі, каб не даць магчымасці ўдзельнікам змовы знянацку заспець расійскіх вайскоўцаў у горадзе і вынішчыць іх, як гэта было ў 1794 г., войскі, раскватараваныя ў Гродна, былі выведзены за горад. Снарскі, Любавецкі і яшчэ некалькі асобаў былі арыштаваны і перавезены ў Смаленск, дзе дзейнічала расійская камісія па разгляду віны паўстанцаў. Яны былі асуджаны да катаргі ў Сібіры[31]. Пакуль што след гродзенскіх канспіратараў губляецца. Ва ўсякім выпадку, у спісах тых, хто падлягаў амністыі, праведзенай Паўлам 1, іх прозвішчаў няма. Фармальна яны не маглі быць амнісціраваны, паколькі ўжо прынеслі прысягу імператрыцы, а іх змова адбылася ўжо пасля задушэння паўстання.
    1796 г. быў перыядам хуткай перабудовы палітычнага ладу анэксаваных тэрыторый. Амаль кожны месяц выдаваліся новыя распараджэнні і ўказы, якія датычылі розных сфер сацыяльнага і эканамічнага жыцця. У Гродна была адкрыта мытня, пасля уездныя органы ўлады, пошта, хлебныя "магазіны" (склады)[32]. Паводле ўказу імператрыцы ад 8 жніўня 1796 г., на Віленскае і Слонімскае намесніцтвы распаўсюджвалася гарадское права, якое дзейнічала ў Расіі з 1785 г. У гарадах, згодна з усталяваннямі гэтага права, павінны былі ўладкоўвацца такія ж установи, што і ва ўсёй імперыі: дума, магістрат, гарадскі галава і інш. Гэты ўказ абвяшчаў таксама пачатак "разбору" месцічаў: усе яны павінны былі запі86
    сацца да якога-небудзь саслоўя і плаціць адпаведныя падаткі[33]. Замест былога падымнага падатку цяпер уводзіўся падушавы, які быў значна большы.
    Паведамленне аб знішчэнні Рэчы Паспалітай і новым палітычным ладзе выклікала адпаведную рэакцыю жыхароў горада. 3 аднаго боку, яны яшчэ верылі ў непарушнасць ста­рых традыцый і звычаяў, з другога, імкнуліся абараніць сябе ад свавольства новай улады, якая несла свае законы i адміністрацыйны лад. Як выдаецца, гарадзенцы яшчэ верил i ў моц былых прывілеяў, якія давалі на працягу стагоддзяў жыхарам горада вялікія князі і каралі. Апрача таго, згодна з прынятымі ў Вялікім княстве звычаямі, падмацаванымі гарадскім правам, пры замене манарха належала пацвердзіць былыя гарадскія вольнасці новым пацвяржальным прывілеем. Усё гэта, пэўна, прычынілася да складання Аляксандрам Фри­зе 22 лютага 1796 г. у створаныя расійскімі ўладамі ўездныя органы ўсіх прывілеяў і іншых падобных дакументаў, якія давалі ільготы гарадзенцам яшчэ з часоў князя Аляксандра[34]. Падобныя спробы ўключэння прававых нормаў. якія дзейнічалі ў ВКЛ, у сістэму расійскага прэцэдзентнага права для абароны сваіх інтарэсаў, назіраліся і раней. Яшчэ ў 1778 г. жыхары Полацка і Віцебска, імкнучыся абараніць сваю маёмасць і захаваць манаполію на мясцовым рынку, падалі ў расійскую адміністрацыю прашэнне з пералікам усіх прывілеяў на манапольны гандаль, якія яны мелі яшчэ ў часы ВКЛ. Расійскія чыноўнікі на працягу некалькіх месяцаў рабілі спро­бы ўзгадніць дзве сістэмы законаў, але так і не знайшлі кампрамісу. Урэшце ўся справа была адкладзена, а неўзабаве ў Расіі принята было Усталяванне аб гарадах, якое ўвогуле перакрэслівала гэтую прававую калізію[35].
    Пасля заключэння міру з Прусіяй і Аўстрыяй і ўзгаднення ўмоваў апошняга падзелу Рэчы Паспалітай Кацярына II зусім не збіралася на далучаных тэрыторыях клапаціцца аб захаванні былых традыцый ВКЛ, а мела намер дзейнічаць рашуча і гвалтоўна, праводзячы нівеліроўку мясцовага адміністрацыйнага і палітычнага ладу пад принятия ў імперыі парадкі. У сваім меркаванні яна мела магчымасць абаперціся 87
    на думку М.Рапніна, які таксама настойліва рэкамендаваў імператрыцы дзейнічаць цяпер рашуча і бескампрамісна. "На­лежала бы хутка пасля падпісання міру ўвесці тут наш спосаб кіравання, паколькі сённяшні, палавінны, адразу і наш, і мясцовы, паміж сабой ўзгоднены быць не могуць", пісаў у адным з лістоў літоўскі намеснік[36]. Аб тым, што пры "палавінным" прававым ладзе кіраваць даверанымі яму тэрыторыямі амаль немагчыма, М.Рапнін часта ўзгадвае ў прыватных лістах. "Патрэбных людзей няма ані тут, ані ва Уез­дах, а без іх што вышэйшыя начальнікі могуць зрабіць... Божа, забяры мяне адсюль!" пісаў ён у адным з прыватных лістоў[37].
    Важным пытанием для жыцця горада на Немане была дэмаркацыя мяжы. Гродна было абрана ў якасці пункта перамоваў у гэтай справе паміж Прусіяй і Расіяй. Лінія мяжы паводле падпісанага трактату павінна была цягнуцца па Не­мане і Ласасянцы і знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад горада. Расійскія ўлады рабілі спробы адсунуць яе далей ад горада, пераводзячы войскі за Нёман на некалькі вёрст. Але гэта выклікала пратэст з боку Прусіі. Для ўзгаднення гэтых справаў у Гродна на працягу вясны 1796 г. адбываліся пасяджэнні пруска-расійскай камісіі. Урэшце 4 мая быў падпісаны сумесны пратакол, які вызначаў лінію мяжы. Ён быў ратыфікаваны ў жніўні гэтага ж года. 3 гэтага часу і да ліквідацыі мяжы ў 1850 г. Гродна было горадам памежным, а кантрабанда звычайным заняткам гродзенскіх жыхароў, найперш, жыдоў.
    Змена манарха ў канцы 1796 г. азначала радыкальную змену палітыкі ў адносінах да тэрыторыі былога ВКЛ. Пасля амністыі паўстанцам і вызвалення з няволі 29 лістапада 1796 г. Т.Касцюшкі[38] ўжо 12 снежня Павел I у спецыяльным ука­зе дэклараваў аднаўленне былых прывілеяў і законаў і загадаў стварыць на тэрыторыі былога ВКЛ дзве губерні Літоўскую і Беларускую[39]. Наступным крокам манарха было запрашэнне ў Пецярбург Станіслава Аўгуста. 3 1797 г. пас­ля ад'езду экс-караля Гродна перастала быць каралеўскім
    горадам. Было ім нават тады, калі ўжо не існавала самой дзяржавы Рэчы Паспалітай; калі ўжо згубілі тэты статус іншыя каралеўскія гарады і знішчаны быў сам інстытут манарха. Падобны парадокс у гісторыі Гродна робіць унікальнай яго ролю і ў гісторыі Рэчы Паспалітай. Згубіўшы статус каралеўскага горада, Гродна адначасова перастала быць і каралеўскай вязніцай.
    Паўла I менш, чым яго маці, цікавіла тэрыторыя былога Княства Літоўскага. Ва ўсякім выпадку, на парадак змяншаецца колькасць указаў і распараджэнняў, якія датычылі гэтых тэрыторый, пры тым, што агульная лічба разнастайных прававых актаў і іншых дакументаў у час яго кароткага царавання была велізарнай.
    Ператварэнне Гродна ў губернскі цэнтр не было завершана ўказам Аляксандра I ад 21 (9) верасня 1801 г. аб стварэнні Гродзенскай губерні. На самай справе эвалюцыя ад каралеўскага горада да губернскага расцягнулася амаль на поўстагоддзя. У тэты перыяд тут захоўваліся рэшткі даўнейшага адміністрацыйнага і палітычнага ладу, элементы былога права і традыцый. Такімі з'яўляліся, да прыкладу, рамесныя цэхі, якія ліквідаваны былі толькі ў 1840-я гады; грамадзянскае судаводства паводле Статута 1588 г., сістэма мясцовых мер і вагаў, якая ўведзена была яшчэ пры Станіславе Аўгусце, і інш. Расійскія ўлады вымушаны былі ўносіць змены ў арганізацыю кіравання горадам, зважаючы на гэтыя асаблівасці. Так, у пачатку стагоддзя ў адміністрацыйныя ўстановы Гродзенскай губерні былі ўведзены дадатковыя штатныя пасады; не былі адкрыты ўправы дабрачыннасці, як у іншых губернскіх цэнтрах, у тым ліку на ўсходзе Беларусі[40]. 3-за шматмоўя дакументаў, якія абрачаліся ў горадзе і губерні і засталіся дзейснымі яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай і прускага кіравання на Беласточчыне, у 1845 г. улады вымушаны былі ўвесці пасады тлумачоў з лацінскай, нямецкай і польскай моваў[41]. Падобныя прыклады можна працягваць. Гродна фактычна стаў больш-менш нагадваць "сярэднестатыстычны" расійскі губернскі горад толькі ў другой па-