Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
кага, кнігі павучальнай паэзіі мясцовых аўтараў. Шмат выходзіла перакладаў з французскай літаратуры пераважна авантурна-прыгодніцкія творы, у якіх каханне трактавалася як самакаштоўнае пачуццё чалавека.
Выконваліся ў каралеўскай друкарні і заказы стараабрадцаў, якія праследаваліся афіцыйнай праваслаўнай царквой і знаходзілі прытулак за межамі Расіі, у тым ліку і ў Беларусі. У Гродне выдаваліся іх псалтыры. розныя "цветники", "службы", "часовники", "канонники". Яны пераважна перадрукоўваліся з маскоўскіх і кіеўскіх выданняў ранейшага часу, не выпраўленых афіцыйнай царквой. Мяркуецца, што выпушчана ў друкарні, арганізаванай А.Тызенгаўзам, 30 такіх кніг. Пачынаюць яны выходзіць, як лічыць А.Зёрнава [2, с.230], з 1781 года. Зрэшты, аб гэтым сведчыць і спіс тагачасных гродзенскіх друкаў, падрыхтаваны А.Мальдзісам [1. с.138]. На тое, што гэтыя кнігі выпушчаныя менавіта прыхільнікамі даўняй веры, звярталі ўвагу многія кнігазнаўцы ад вядомага рускага бібліёграфа В.Сопікава да сучасных аўтараў. Між іншым, Сопікаў адносіў да прадукцыі стараабрадцаў побач з іншымі гродзенскімі друкамі 90-х гадоў зборнік "Цветник священноинока Дорофея", выдадзены ў 1796 годзе [3, с.261]. Гэта быў год, калі Гродна ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай было далучана да Расіі. Але ўжо кнігу "Поучения св.Иоанна Златоустаго" (1798), апошнюю з выпушчаных у Гродне кірыліцкім друкам, не залічвае да вытворчасці стараабрадцаў [3, с.176]. I гэта зразумела: яны, напэўна, не змаглі ажыццявіць гэта выданне ў духу сваёй веры ў новых грамадска-палітычных умовах.
Разам з тым даследчыкі, пачынаючы ад В.Сопікава, давол! аднадушна выказваюць сумненне, ці друкавалі наогул свае кнігі стараверы ў Гродне. Па-першае, мяркуецца, што асноўная перашкода таму адсутнасць, быццам бы, кірыліцкіх шрыфтоў у каралеўскай друкарні. Але ж відавочна, што такія шрыфты тут былі. Пра гэта сведчаць не толькі згаданыя вышэй "Поучения св.Иоанна Златоустаго", але i выпушчанае раней, у 1795 годзе "Слово по случаю открытия Верховнаго Литовского правления". Зрэшты, Я.Арлоўскі да282
пускаў, што "ў Гродне існавала руская друкарня" [4, с.170171], з чым згадзіцца ніяк нельга, бо гэта не пацвярджаецца фактамі.
Праўда, эпізадычныя кірыліцкія друкі з'яўляліся ў горадзе над Нёманам задоўга да адкрыцця тут каралеўскай друкарні у 1686, 1691, 1735, 1767 гг. [5, с.ЗЗ]. Але тэты факт якраз і можна прыпісаць інтрыгам стараабрадцаў, якія дзеля ўласнай канспірацыі называл! Гродна як месца выпуску сваіх кніг. Бо занадта раскіданыя гэтыя выданні ў часе, і звязаць іх з нейкім адзіным выдавецкім пунктам не выпадае. Друкарні ў горадзе тады не было. Праўда, калі не лічыць невялікага варштата францысканцаў, які з 1678 года выпускаў, відаць, бюлетэнь "Awizy grodzieńskie" і выдаў "Konstytucie Sojmu..." Такім чынам, друкі стараабрадцаў выходзілі, напэўна, у каралеўскай друкарні, якая ў сваёй выдавецкай палітыцы кіравалася асветніцкай талерантнасцю, а пазначаныя ранейшым гродзенскім адрасам гэта хутчэй за ўсё містыфікацыя прыхільнікаў старой веры.
У каралеўскай друкарні выходзіла ў свет і першая ў Гродне газета "Gazeta Grodzieńska" (1776 каля 1783). Таксама была прадуктам асветніцкіх ініцыятываў А.Тызенгаўза. Мела дзвюхпалосны фармат, выпускалася адзін раз на тыдзень. Інфармавала пра жыццё горада, краіны, давала звесткі з замежжа. Друкавала аб'явы, рэкламу. Нядоўга у 17961797 гг. (з III.X. па I.IV) дзейнічала ў Гродне газета "Kurier Litewski", пераведзеная ў Вільню, дзе разгарнулася яе працяглая гісторыя. У канцы 1792 года (з X па XII) выходзілі тут "Wedomosci Grodzieńskie" орган Таргавіцкай канферэнцыі. У 1776-1800 гадах выдаваўся ў Гродне пазнавальна-асветніцкі штогоднік "Kalendarz Gospodarski...", што рыхтаваўся Т.Дубітоўскім. Змяшчаліся тут, акрамя каляндарнай інфармацыі, матэрыялы на этнаграфічныя, гістарычныя, метэаралагічныя, медыцынскія, гаспадарчыя тэмы, давалася статыстыка.
Каралеўская друкарня ў Гродне працавала і пасля таго, як не стала тут А.Тызенгаўза. У 1788 годзе яна перайшла ў рукі Б.Рома, які з 1792 года стаў падпісваць выданні сваім прозвішчам [6. с.222-223]. Былі гэта пераважна яўрэйскія 283
друкі, якія не захаваліся. Магчыма, Б.Ром набыў частку каралеўскай друкарні і стаў праводзіць сваю выдавецкую палітыку. Сучасная яўрэйская крыніца сцвярджае, што Б.Ром "атрымаў ад расійскіх уладаў прывілей на адкрыццё яўрэйскай друкарні ў Гродне" [7, c.278] і выпусціў першую сваю кнігу ў 1791 годзе. Але ж расійскіх уладаў у тэты час у горадзе яшчэ не было. I найбольш верагодна, што Б.Ром стаў валодаць гродзенскім прадпрыемствам (ці часткай яго) у 1788 годзе. А.Мальдзіс абазначае час дзейнасці гродзенскай друкарні пад кіраўніцтвам Б. Рома 1788-1802 гадамі [1, с. 133]. Быў, праўда, у горадзе яшч адзін друкар. якога можна лічыць адным з наступнікаў А. Тызенгаўза. Гэта Я.Ясенскі, што дзейнічаў тут у 1794-1796 гадах і выдаў дзве кнігі. А.Мальдзіс рэгіструе яшчэ М. Тамашэўскага як уладальніка прыватнай друкарні ў Гродне [1. с.133]. Ён выдаў на польскай мове адзін са сваіх твораў "міфалагічна-гістарычную" трагедыю "Ахвяра Мінервы".
У вогуле ж літаратурна-мастацкае жыццё ў горадзе звязана ў тэты час з імёнамі вядомых тады польскамоўных паэтаў. Гэта майстар сатырычных вершаў С.Трамбецкі, выдатны байкапісец С.Кубліцкі, што выпусціў у Гродне кнігу "Баечкі і забавы прозай і вершам" (1780). Таксама А.Лаўрыновіч, аўтар зборніка "Паўкапы баек", які выйшаў у Гродне ў 1789 г. І.Ляхніцкі, вядомы грамадска-палітычны дзеяч у Гродне, выдаў напісаную на мясцовым матэрыяле "Біяграфію селяніна, што жыве на берагах Немана, вышэй Ласосна" (Варшава, 1815). Паплечнік Т.Касцюшкі. рэвалюцыянер і паэт Я.Ясінскі выпусціў у каралеўскай друкарні агітацыйна-асветніцкі верш "Да польскіх выгнаннікаў. Пра сталасць" (1793), у якім апяваецца рэвалюцыйная Францыя. Друкаваліся ў Гродне і творы польскага паэта Ф.Карпінскага, які ў 80-90-я гады XVIII ст. часта бываў у Гродне, а пазней асеў непадалёку ў маёнтку Хараўшчына. Былі выдадзены ў Гродне ў тэты час і шэсць казанняў прапаведніка і ўдзельніка паўстання 1794 г. М.Карповіча, які, можна меркаваць, нярэдка тут бываў.
Што да гродзенскага школьнага тэатра езуітаў, знанага ў ранейшыя часы высокім узроўнем сваёй сцэнічнай дзей284
насці, то ў другой палове XVIII ст. ён ужо спыніў сваю творчасць. Дакладней, апошні яго спектакль датуецца ў гістарычных крыніцах 1754 годам. Да другой паловы стагоддзя яшчэ адносяцца п'есы гродзенскіх аўтараў, пастаўленыя на сцэне езуітаў. Гэта лацінамоўная трагедыя на тэмы старажытнарымскай гісторыі "Літасць высакародны спосаб пометы" (1752), якая належыць пяру мясцовага выкладчыка паэтыкі Ф.Ідвеля. I яшчэ да тутэйшай літаратуры можна аднесці дзве п'есы Р.Гемпля, пастаўленыя езуітамі ў 1750 і 1754 гадах [8, с.310].
У тэты час у Гродне працавалі выкладчыкамі розных навучальных устаноў аўтары грунтоўных лацінамоўных філасофскіх трактатаў, перакладчыкі і публіцысты М.Дамашэвіч, А.Бандзевіч, Б.Мажэйка, Ю.Мышкоўскі, І.Стырпейка. Б.Станкевіч, якія прыкметна паўплывалі на развіццё літаратуры ў рэгіёне. 1 яшчэ. Тут пашыраліся ў рукапісах ананімныя літаратурныя песні на беларускай мове. У іх раскрываліся свецкія інтарэсы чалавека, найперш пачуцці кахання ў іх самых розных праявах, што добра адпавядала духу таго часу.
Cnie выкарыстаных крыніц:
1. Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии: сборник статей. Минск, 1974.
2. 400 лет русского книгопечатания. М., 1964.
3. Сопиков. В. Опыт российской библиграфии. 4.1 / В.Сопиков. СПб, 1813.
4. Орловский, Е. Гродненская старина. Ч.І. / Е.Орловский. Гродно, 1910.
5. Пяткевіч, А. Маршруты кніжнага слова: з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне / А.Пяткевіч. Варшава, 2002.
6. Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Zeszyt 5. Wroclaw-Krakow, 1959.
7. Краткая еврейская энцилопедия. Т.7. Иерусалим, 1994.
8. Мальдзіс, А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палова XVII-XVHI стст.) / А.Мальдзіс. Мінск, 1980.
ЗМЕСТ
Першыя гарадзенскія чытанні 3
Пяткевіч А.М. Развіццё беларускай кнігі на Гродзеншчыне 4 Швед В.В. ‘Тазэта Гродзеньска” адна з першых газет Беларусі 10 Игнатович Ф.И. Ж.Э. Жилибер и его попытка издания медико-биологического журнала в Гродно 20
Афанасьева Т.Ю. “Гродненские губернские ведомости” в фондах Национального исторического архива Беларуси в г.Гродно 29
Смалянчук А.Ф. Горадня на старонках “Нашай нівы”. 1906-1910 гг 33
Амелька У.П., Амелька С.У. Перыядычны друк Гродзеншчыны ў гады станаўлення беларускай дзяржаўнасці (1990-я пачатак 2000-х гадоў) 42
Береснева Е.П. «Гродненская правда» главная газета области50 Турмасава Л.Г Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага адзін з буйнейшых фондатрымальнікаў пасляваеннага перыядычнага друку Гродзенскай вобласці 56
Другія гарадзенскія чытанні 61
Швед В.В. Калі нарадзіўся горад Гродна? 62
Госцеў А.П. Гродна: назвы горада на працягу 880-гадовай гісторыі 66
Дабрыян А.А. Археалагічныя даследаванні ў Гродна 76
Куль-Сяльверстава С.Я. Ад каралеўскага горада да губернскага цэнтра: Гродна на мяжы XVIII XIX стст 84
Карнялюк В.Р. Горад-музей Гродна без экскурсаводаў 97
Трэція гарадзенскія чытанні 109
Швед В.В. Давыд Даўмонтавіч абаронца зямлі гарадзенскай . 110 Марозава С.В. Стэфан Баторый і Гродна 114
Трусов И.Г. Архитекторы, которые работали в Гродно в XVI веке 129
Занеўскі С.В. Асоба Марціна Пачобута-Адляніцкага ў гісторыі беларускіх зямель 141
286
Кітурка І.Ф. Антоній Тызенгаўз у справе мадэрнізацыі Гарадзенскай сталовай эканоміі
(другая палова XVIII ст.) 154
Куль-Сяльверстава С.Я. Жанчыны ў тэатральным жыцці Гродна ў другой палове XVIII-XIX стст 164
Госцеў А.П. Яўстафі Арлоўскі “чалавек навукі” і “настаўнікчалавек”, чалавек культуры 175
Герасимович Т.И. Личности гродненских губернаторов в истории Гродно 185
Ярмусік Э.С. Каталіцкія святары Гродзеншчыны ахвяры сталінскіх рэпрэсій 194
Чацвёртыя гарадзенскія чытанні 203
Кітурка І.Ф. Гародня часоў Антонія Тызенгаўза: палітычны, эканамічны, культурны цэнтр ВКЛ 204
Швед В.В. Антоній Тызенгаўз і сучасны Гродна 215
Куль-Сяльверстава С.Я. Гродзенскі універсітэт у другой палове XVIII стагоддзя 222