• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    Значны ўклад у стварэнне творчага аблічча тэатра зрабілі народны артыст Беларусі Я.Кімберг, заслужаныя ар­тысты С.Аляксандраў, М.Астанкава, А.Бірычэўскі, Г.Глінаецкі, В.Грачынскі, Л.Дзяменцьева, (Иванова, М.Кавязіна, Н.Караткевіч, У.Мішчанчук, Ю.Нікіцін, Т.Нікалаева, Г.Панкрат, Л.Сторажава, В.Смачнеў, П.Філіпаў, А.Цароў, А.Гайдуліс.
    У розныя гады галоўнымі мастакамі працавалі А.Марыкс (1953, 1957), Б.Малкін (1955-1956), М.Гафт (1959-1965), М.Якунін (1966-1984), К.Чэмекаў (1985-1988), Ф.Розаў (19912000), Т.Сакалоўская (Мацевіч).
    У другой палове 80-х гадоў больш цікава працавалі чарговыя рэжысёры Мадэст Абрамаў (адметныя яго пастаноўкі "Экспромт-фантазія" Вікторыі Токаравай (1985), "Заўтра была вайна" паводле Барыса Васільева і "Стары" Максіма Горкага (1986) і Б.Мартынаў ("Хто баіцца Вірджыніі Вульф?" Э.Олбі і "Лепш застанься мёртвым" К.Вітлінгера (1985), "3 Новым го­дам" М.Варфаламеева (1986). Значнымі атрымаліся спектаклі "Спартыўныя сцэны 1981 года", "Жыццё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна".
    Вялікую цікавасць выклікалі пастаноўкі на тэму гісторыі беларускага народа "Князь Навагрудскі" Л.Пракопчыка і 260
    Д.Кальчанкі (рэжысёр І.Пятроўскі, 1987 г.) і нацыянальнай класікі "Пінская шляхта" В.Дуніна-Марцінкевіча (1988).
    У 1990 годзе рэжысёр М.Разцоў паставіў "Лаліту" Э.Олбі паводле У.Набокава, "Змову імператрыцы" А.Талстога і П.Шчогалева (1991). Але далей у новых складаных умовах тэатр усё роўна як разгубіўся, ставіў шэраг касавых спектакляў невысокага густу: "Французскія жартачкі" Ж.Брыкера і М.Ласега. Бадай, адзінай удалай пастаноўкай гэтых гадоў можна лічыць "Нору" Генрыха Ібсена (1993 г., рэж. В.Баркоўскі).
    На Рэспубліканскім фестывалі "Маладзечанскія сакавіцы-96" за выкананне ролі Норы актрыса Людміла Волкава адзначана прызам за лепшую жаночую ролю года.
    Рэжысёру Генадзю Мушперту, які узначальваў калектыў з 1994 па 1998 гады, давялося прыкласці вялікія намаганні. каб вярнуць калектыву былы высокі ўзровень, якім на працягу большасці гадоў вылучаўся тэатр.
    Ставіцца шэраг спектакляў, у якіх даследуюцца чалавечыя каштоўнасці: "Дацкая гісторыя" А.Шапіры паводле Г.Х.Андэрсена і "Дарагая Памела" Дж.Патрыка (1994), "Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання" Уладзіміра Рудава (1994), "Кароль, дама, валет" У.Набокава, "Разбойнік" К.Чапека (1996). Гледача прывабілі пастаноўкі Мадэста Абрамава "Здурнелы Журдэн" М.Булгакава (1995) i глыбокая філасофская драма "Салемскія ведзьмы" А.Мілера (1996).
    Вялікай цікавасцю гледачоў карысталіся спектаклі сучасных беларускіх драматургаў у пастаноўцы заслужанага дзеяча Рэспублікі Беларусь Валерыя Мазынскага па п'есах Аляксея Дударава "Рагнеда і Уладзімір" і "Чорная панна". Цікавымі былі рэжысёрскія працы мастацкіх кіраўнікоў тэатра С.Палешчанкава "Сабакі" А.Палешчанкавай (2000 г.), спектаклі А.Жугжды "Навука кахання" С.Кавалёва (2001) і "П'емонцкі звер" (2002) А.Курэйчыка.
    У спектаклях вельмі цікава працавалі акцёры: Сяргей Курыленка, Святлана Літвінёнак, Алена Гайдуліс, Аляксандр Шалкаплясаў.
    3 1996 года пры тэатры створаны танц-тэатр "Галерэя" (кіраўнік харэограф-пастаноўшчык А. Цебянькоў) неаднаразовы ўдзельнік міжнародных фестываляў сучаснай харэаг261
    рафіі ў Гомелі, Віцебску, Полыпчы, ЗША, Манака, Літве, Эстоніі, Расіі.
    Зараз у тэатры плённа працуюць заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Людміла Волкава, Мікалай Емельянаў, Сяргей Курыленка, Аляксандр Шалкаплясаў, акцёры Святлана Завадская, Уладзімір Капранаў, Алена Красікава, Валянціна Лунёва, Святлана Літвінёнак (Марэцкая), Алла Лук'янава, Аляксандр Луцэнка, Валянціна Харытонава, Таццяна Харламава, Аляксандр Глотаў, Ганна Іванова, Аксана Плікус і інш.
    Калектыў тэатра працуе ў справе выхавання свайго гледача. Пры тэатры наладжаны тэатральны ўніверсітэт для моладзі, навучэнцаў тэхнікумаў і каледжаў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, у якім выкладаецца адна з важнейших дысцыплін мастацтва быць гледачом. Серыя спектакляў, паказаных на працягу сезона, знаёміць моладзь з творчымі імкненнямі тэатра, з разнастайнай драматургіяй, шматкаляровай палітрай рэжысёрскай і акцёрскай прафесіі. Перад кожным спектаклем праводзіцца гутарка аб аўтары, драматургіі і стылістыцы сцэнічнага матэрыялу.
    3 сярэдзіны 90-х гадоў у Гродзенскім вучылішчы мастацтваў набіраецца трупа навучэнцаў па спецыяльнасці "Майстэрства акцёра", дзе выкладаюць рэжысёры і акцёры тэат­ра. Высокакваліфікаваныя спецыялісты даюць студэнтам магчымасць навучацца ў лепшых традыцыях тэатральнага мас­тацтва. Ужо зараз многія выпускнікі акцёрскага аддзялення бліскуча выконваюць ролі ў спектаклях бягучага рэпертуру. Многія з выпускнікоў працуюць у іншых тэатрах рэспублікі.
    Гродзенскі абласны тэатр паспяхова гастраляваў па Беларусі і за мяжой: у Расіі, Польшчы, Балгарыі, Украіне. 3 поспехам прадстаўляў свае спектаклі на прэстыжных тэатральных фестивалях.
    Так, на V Міждзяржаўным фестывалі "Мастацтва за садружнасць славянскіх народаў" (1990) быў адзначаны спектакль "Лаліта" паводле У.Набокова, дзе роля Лаліты, у выкананні С.Завадскай, была прызнаная лепшай жаночай роляй года.
    У 2001 годзе артыстка А.Плікус атрымала Дыплом II Рэспубліканскага фестывалю творчай моладзі "Надзея" за 262
    выкананне ролі Машы Клягінай у спектаклі "Рок-канцэрт" (рэжысёр Г.Мушперт), а мастак тэатра Т.Мацэвіч (Сакалоўская) атрымала прыз за ўдалы творчы дэбют, сцэнаграфію да спектакля "Сабакі" А.Палешчанкавай (паводле аповесці К.Сергіенкі "Да пабачэння, яр!").
    Прыз за лепшую рэжысуру на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў 2001 годзе атрымаў рэжысёр Алег Жугжда ў спектаклі С.Кавалёва "Навука Кахання" і прыз за лепшую жаночую ролю атрымала заслужаная артыстка РБ А.Луцэнка-Гайдуліс у спектаклі С.Кавалёва "Навука кахання."
    Тэатр з'яўляецца нязменным удзельнікам Міжнароднага фэсту "Сустрэчы ў Расіі" (Санкт-Петербург). У 2003 годзе спектакль "Рок-концерт з Рыгорам Горыным" па творах Р.Горына (пастаноўка Генадзія Мушперта) вырабіў сапраўдны Фурор.
    У 2004 годзе на IV Маскоўскім Міжнародным телевізійна-тэатральным фестывалі "Ажыўшая казка" былі адзначаны два спектаклі: прыз атрымаў спектакль "Гуляем у Мар­шака" С. Маршака, прыз і прэмію імя І.Смактуноўскага ат­рымала Таццяна Мацевіч (Сакалоўская) за лепшую сцэнаграфію да спектакля "Чароўны дар" (рэжысёр В.Сакалоўскі).
    У красавіку гродзенская трупа зноў атрымала запрашэнне на фэст у Санкт-Пецярбург, дзе з поспехам прайшоў прем'ерны спектакль "Адзінокі захад" М.Мак-Донага. У 2007 годзе спектакль "Хлопчык і Маргарыта" стаў адным са значных падзей фэстывалю і выклікаў вялікую цікавасць публікі і прафесіяналаў.
    Улетку 2006 года на Міжнародным фестывалі антычнага мастацтва "Баспорскія агоны" (г.Керч, Украіна) спектакль "Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным" перамог у дзвюх намінацыях з чатырох: артыст А.Шалкаплясаў атрымаў прыз за лепшую мужчынскую ролю, а прыз за лепшую рэжысуру дастаўся Г.Мушперту. У 2007 годзе на гэтым фестывалі ў г.Еўпаторыя, які праходзіў без намінацыяў, спектакль "Адзінокі захад" атрымаў высокую адзнаку як у глядацкай аўдыторыі, так і ў журы фэстывалю.
    На сёняшні дзень, як даводзяць гастролі ў Мінску, Гомелі, Брэсце, Магілёве, Гродзенскі абласны драматычны тэатр з'яўляецца адным з самых папулярных тэатральных калектываў рэспублікі. Спектаклі тэатра пацвярджаюць прафесійную сталасць і творчы энтузіязм калектыва. Ен мае шматгадовы досвед у падрыхтоўцы творчай моладзі, атрымаў шырокае прызнанне за мяжой. Тэатр мае шэраг узнагарод: дыпломаў і ганаровых грамат ЦК прафсаюза работнікаў культуры СССР. Міністэрства культуры БССР, Чарнавіцкага, Цярнопальскага, Палтаўскага, Валынскага абкамаў КП Украінскай ССР, Пскоўскага, Калінінградскага, Бранскага гарвыканкамаў, Прэзідыума Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР, Унутраных спраў БССР, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
    Творчыя дасягненні калектыва з'яўляюцца здабыткам нацыянальнай культуры і спрыяюць развіццю сучаснага тэатральнага мастацтва, што робіць Гродзенскі абласны дра­матычны тэатр годным і прывабным сярод абласных тэатраў рэспублікі.
    Спіс выкарыстаных крыніц
    1.	Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. Т. 1, 2.
    2.	Стэльмах, Д. Гродна театральны / Д. Стэльмах И Тэат­ральная творчасць. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 20022003. 1997. № 5. С.15.
    3.	Нефёд, В.И. Николай Ковязин. Жизнь и творчество / В.И. Нефёд, Мінск. 1990.
    4.	Мастацтва. 2005. № 5.
    5.	Мальцаў, У. Ці патрэбны опіум / У. Мальцаў И Мастац­тва. 1995. № 5. С.22.
    6.	Мальцаў, У. Беларускі тэатр і ягоныя гісторыі / У. Мальцаў И Мастацтва. 1995. № 10. С. 10.
    7.	Ратабыльская, Т. Сталенне / Т. Ратабыльская // Мастацтва Беларусі 1990 № 7. С.52.
    8.	Ратабыльская, Т. У марах пра тэатр / Т. Ратабыльская // Мастацтва. 1989. № 5. С. 18.
    9.	Ратабыльская, Т. Эстэтычныя рысы беларускай тэатральнай школы / Т. Рабытальская И Культура 1996. № 3-4.
    10.	Ліснеўскі, I. Гродна, Брэст, Беласток тэатральныя / І.Ліснеўскі // Тэатральная Беларусь. 1995. № 1. С.55-59.
    Данильчик Марина Емельяновна, ре­дактор литературный ГУК "Гроднен­ский областной театр кукол"
    ВОЛШЕБНЫЙ МИР ТЕАТРА КУКОЛ: ИСТОРИЯ И СОВРЕМЕННОСТЬ
    Кому посчастливилось побывать в белорусском городе Гродно, смогли заметить в парке им. Жилибера необычное здание. Это Гродненский областной театр кукол здание с большой театральной историей и даже со своим привидением.
    Гродненский областной театр кукол был основан в 1980 году по решению Гродненского областного исполнительско­го комитета, но имеются данные из Государственного архи­ва общественных объединений о том, что театр кукол в Гродно появился гораздо раньше. Об этом говорится в По­становлении №125 Совета Народных Комиссаров БССР от 2 февраля 1940 года "Об организации учреждений и органов искусства в западных областях БССР". К сожалению, мало есть информации о театре кукол в это время. Известно, что возглавлял его режиссёр Ю.К.Антонов и художник Козловс­кий. Первыми постановками были спектакли "Слонёнок" и "Дед Мороз". Так же в архиве есть упоминание о том, что в 1939 году Гродно посетил Центральный театр кукол Совет­ского Союза под руководством заслуженного артиста РСФСР Сергея Образцова.