• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    План Городницы 1816 года.
    Более сложным является вопрос устройства интерьера здания театра. Каких-то архивных материалов по устройству интерьера зрительного зала, сцены, других внутренних поме­щений театра нам пока разыскать не удалось.
    Стилевые особенности сохранившихся деталей интерьера зрительного зала позволяют нам судить о том, что какой-то серьёзный ремонт производился в самом конце XIX XX века.
    В 1940 году был надстроен третий этаж, а в 1975 году была расширена сценическая коробка [13].
    В конце 90-х годов XX века "Архитектурно-реставраци­онное бюро С.Шейко" провело комплексные научные иссле­дования для проекта реставрации фасадов здания, на основа­нии этих исследований было проведено несколько ремонтов.
    Совершенно очевидно, что исследователям следует заду­маться над такой проблемой, как определение места или мест, где проходили театральные представления во времена Анто­ния Тизенгауза.
    Здание театра в начале XX века
    Есть сведения, что некоторые музыкальные концерты и представления проходили в конфискованном в 1773 году у иезуитов костёле [14]. В своё время, в Варшаве, во время анализа "проектного" плана Городницы из библиотеки Вар­шавского университета доктор Ежи Лилейко из Института искусствоведения ПАН выдвинул предположение о том, что некоторые спектакли летом могли проходить на свежем воз­духе на площади перед дворцом Тизенгауза, a VIP места для зрителей располагались в открытой галерее "Кривой официны". Не исключено, что часть представлений проходило для короля и узкого круга в Новом замке и, возможно, в Станис­лавово. Но вопрос остается открытым и ждёт своих исследо­вателей.
    Список использованных источников
    1.	Будынак тэатра Тызенгаўза // Збор помнікаў гісторыі i культуры. Гродзенская вобласць Мінск, 1986.
    2.	Biblioteka Uniwersjtetu Warszawskiego. Zbiory Królewskie. P. 187. Nr. 158.
    3.	Калнин, В.В. Городница городской ансамбль XVIII века. И Строительство и архитектура Беларуси 1988 № 4.
    4.	Российский государственный военно-исторический архив в Москве (РГВИА). Фонд 846.	Оп.12. Д.21873.
    5.	Российский государственный военно-исторический архив в Москве. Фонд 846. Оп.12. Д.21875.
    6.	Biblioteka Uniwersjtetu Warszawskiego. Zbiory Królewskie, Gabinet Rycin. Nr. 112.
    7.	Politechnika Warszawska Zbiór pomiarów V-II-I.
    8.	Литовский государственный исторический архив в Виль­нюсе. Фонд 1219. Опись 1. Дело 415. Лист 1.
    9.	Российский государственный исторический архив в СанктПетербурге. Фонд 1488. Опись 1. Дело 935. Лист 6.
    10.	Там же. Дело 942. Лист 7.
    11.	Там же. Лист 12.
    12.	Национальный исторический архив РБ в г. Гродно. Фонд 8. Опись 1, Дело 1112 и 1422.
    13.	Будынак тэатра Тызенгаўза // Збор помнікаў гісторыі i культуры. Гродзенская вобласць. Мінск, 1986, С. 49.
    14.	Литовский государственный исторический архив в Виль­нюсе. Фонд 1135. Опись 2. Дело 213. Л. 12.
    Ярашук Марына Віктараўна, аспірант факультэта гісторыі і сацыялогіі УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы"
    ТЭАТРАЛЬНАЕ ЖЫЦЦЕ ГРОДНА ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX СТ. У МЕМУАРНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
    Заходнебеларускія землі, далучаныя да Расійскай імперыі ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 г., асабліва выразна сталі падвяргацца ўздзеянню расійскіх улад менавіта ў першай палове XIX ст. Разам з іншымі сферамі жыцця пераўтварэнні закранулі дзейнасць тэатра. Яго магчымасці адлюстроўваць вострыя праблемы тагачаснага жыц­ця і ўплываць на настроі публікі ўлады не маглі пакінуць па-за ўвагай і ўласным кантролем. Даследаванне тэатральнага жыцця Гродна дазваляе прасачыць, якім чынам гэтыя мерапрыемствы агульнадзяржаўнага маштабу рэалізоўваліся на мясцовым узроўні, якія мелі асаблівасці.
    Ужо ў канцы XIX ст. пачалі з'яўляцца даследаванні па гісторыі польскага тэатра. Сярод іх вылучаюцца працы К.Эстрэйхера [1, с.80-87] і А.Мілера [2, с.217-219]. Беларускімі даследчыкамі былі створаны такія грунтоўныя працы, як "Гісторыя беларускага тэатра" [3, с.225-258] і энцыклапедыі "Тэатральная Беларусь" [4, с.3-5], "Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Гродна" [5, с.237-242]. Яны ўтрымліваюць дастаткова фактаў аб дзейнасці гродзенскага тэатра першай паловы XIX ст. У названых працах разам з іншымі крыніцамі былі выкарыстаны ўспаміны сучаснікаў тых падзей, але асобнага даследавання гэтых успамінаў не праводзілася. Па гэтай прычыне актуальным прадстаўляецца вывучэнне менавіта пункту погляду сучаснікаў аўтараў мемуараў на тэатральнае жыццё Гродна першай паловы XIX ст., а таксама аналіз інфарматыўнасці гэтых успамінаў, магчымасцей і асаблівасцей іх выкарыстання ў гістарычных даследаваннях такіх 240
    сучасных накірункаў, як гісторыя паўсядзённасці і мікрагісторыя.
    Мемуары тэатральных дзеячаў Войцэха Багуслаўскага [6, с.80-87] і Казіміра Скібінскага [7, с.80-87] адлюстроўваюць блізкую ім сферу дзейнасці тэатр канца XVI11 першай паловы XIX стет, з унутранага боку праз уласны вопыт аўтараў, узаемаадносіны з калегамі і грамадскасцю. У прадмове да мемуараў К.Скібінскага выдавец М.Рулікоўскі адзначаў іх каштоўнасць як першачарговага новага матэрыялу аб звычаях той эпохі [7, c.V-VI]. Асобныя заўвагі, факты, што датычацца тэатра, утрымліваюць успаміны І.Ю.Крашэўскага [8, с.80-87] і Ф.Я.Міркавіча [9, с.80-87]. Яны могуць служыць для ўдакладнення агульнай карціны, параўнання дзейнасці тэатраў розных гарадоў для вылучэння асаблівых рысаў гродзенскага.
    У пачатку XIX ст. у Гродне рабіліся першыя спробы дзейнасці сталага тэатра на камерцыйнай аснове, даступнага болып шырокай публіцы. У горадзе выступалі з гастролямі камерцыйныя трупы антрэпрызы з Варшавы і Вільні, часам замежныя трупы. Такія наведванні, як успамінаў В.Багуслаўскі, сталі традыцыйнымі з канца XVIII ст., калі варшаўскія артысты, разлічваючы атрымаць добры заробак, рэгулярна прыязджалі ў Гродна пад час сеймаў, засяданняў літоўскага трыбунала [6, с.40-49]. Разам з віленскай антэрпрызай Бонч-Тамашэўскага ў 1803 г. упершыню ў Гродна прыехаў з выступлениям! малады К.Скібінскі [7, с.8-9].
    Антрэпрыза камерцыйны тэатр паступова займаў месца прыватнаўласніцкага. Арганізоўваўся прадпрымальнікам-антрэпрынёрам, які на ўласныя сродкі наймаў актораў, забяспечваў падрыхтоўку выступленняў з мэтай атрымання прыбытку. Акторы маглі далучацца ў якасці акцыянераў. Выгаднай справай была арганізацыя абанемента для найму ложаў заможнымі абывацелямі на ўвесь сезон [7, с.47].
    Паспяховасць тэатра залежала ад шэрагу ўмоў: унутраных разнастайнасці і папулярнасці рэпертуару, хуткасці яго абнаўлення [7, с.48], гульні актораў, іх колькасці, матэрыяльнага забеспячэння (памяшканне тэатра, дэкарацыі, касцюмы, асвятленне і г.д.).
    Размяшчэнне тэатра пэўным чынам магло ўплываць нават на колькасць і склад публікі. Так у Гродне тэатральныя выступленні з канца XVIII ст. стала праводзіліся на Гарадніцы ў памяшканні былога каралеўскага манежа [6, с.43; 7, с.204-205]. В.Багуслаўскі ўспамінаў, што "даждлівая пара года так надзвычайна заліла граззю мала яшчэ ў той час брукаваныя гродзенскія вуліцы, што з цяжкасцю нават экіпажам можна было даехаць да тэатра, размешчанага аж за горадам". Дазволіць сабе тэта змаглі толькі больш заможныя гараджане, што адмоўна паўплывала на даходы тэатра [6, с.45].
    Знешнія ўмовы: наяўнасць у горадзе канкурэнтаў іншага тэатра альбо відовішча, час выступления таксами значна ўплывалі на дзейнасць тэатральных антрэпрыз. Найбольшы прыбытак прыносілі выступленні падчас кірмашоў, кантрактаў, выбараў, зімовых карнавалаў, калі ў горадзе збіраліся абывацелі з павета альбо цэлай губерні [7, с.55, 99, 210]. Такія абставіны вымушалі антрэпрынёраў арганізоўваць гастролі, каб пакрыць выдаткі і атрымаць прыбытак, так як пастаянна выступаючы ў адным горадзе, складана было разлічваць на гэта.
    У 1801 г. Гродна стала цэнтрам губерніі, што дало штуршок да актывізацыі ў тым ліку i тэатральнага жыцця горада [5, с.143]. У 1803 г .(па іншым дадзеным у 1802 г. [4, с.85].) Таварыства гродзенскіх актораў раздзялілася на дзве антрэпрызы. Першую ўзначаліла Саламея Дэшнер (да 1806 г.) [5, с.238], а другую Ян Шыманскі (да 1808 г.) [4, с.83-84]. Трупа С.Дэшнер пастаянна выступала ў Гродне, а Я.Шыманскі спалучаў сталыя прадстаўленні ў Гродне зімой з летнімі гастролямі па гарадах і мястэчках губерн [7, с.9-16]. Да апошняга далучыўся К.Скібінскі, менавіта яго ўспаміны даюць інфармацыю аб дзейнасці трупы Я.Шыманскага.
    Складаючай поспеху выступленняў было іх матэрыяльнае забеспячэнне. К.Скібінскі адзначаў, што трупа Я.Шыман­скага, гастралюючы па Гродзенскай губерні, мела такія бедныя дэкарацыі, што публіка не магла зразумець, якую п'есу прадстаўлялі акторы. Да таго ж яны згарэлі падчас пажару 242
    ў Зэльве (1803 г.). Суадносячы веліч слонімскага тэатра, хаця і ў руінах, з тэатральнымі дэкарацыямі, К.Скібінскі пісаў, што "былі яны ліліпутамі пры тым гіганце" (1804 г.) [7, с.Ю, 14].
    Калі гэта акалічнасць магла стаць прычынай няўдалых выступленняў у буйных гарадах, то публіка павятовых гарадоў і невялікіх мястэчак з задавальненнем наведвала выступленні гастралёраў. Так, слонімскія абывацелі, прагныя да відовішчаў, натоўпам з'язджаліся з ваколіц нават у нязвыклую для забаваў летнюю пару на прадстаўленні трупы Я. Шыманскага (1804 г.) [7, с. 14]. Граф Вінцэнцій Тышкевіч, уладальнік Свіслачы, прадаставіў трупе заможны тэатр з дэкарацыямі і асвятленнем, а пасля гастролей заплаціў 50 дукатаў за сваю ложу (1803 г.) [7, с.Ю].
    Выступленні гэтай трупы зімой 1804 г. у Гродне прайшлі паспяхова за кошт новых актораў з Варшавы. Павелічэнне колькасці актораў дазволіла паставіць новыя больш буйныя драмы "Пустэльнік на выспе Фарментэра", "Інэс дэ Кастра", "Смерць Авеля", оперу "Цуд уяўны, альбо горцы і кракаўцы" Багуслаўскага, а таксама некалькі вадэвіляў "Сем разоў адзін", "Білет на латарэю" Дмушэўскага [7, с.13].
    Рэпертуары тэатральных труп асабліва не адрозніваліся. Часцей ставілі камедыі, у большасці замежныя ў перакладзе на польскую мову. Ігралі таксама творы Багуслаўскага, Заблоцкага, Дмушэўскага, Нямцэвіча, а пасля Фрэдры. У рэпертуар уваходзілі трагедыі Шылера, Карнеля, Вальтэра і Шэкспіра і інш., драмы, оперы і вадэвілі. [6, с. 131, 137, 139, 154, 171]. Асаблівай папулярнасцю карысталіся буйныя п'есы і оперы [7, с.21, 46-47, 206-207, 238-239]. Наладжаныя адносіны паміж акторамі дазвалялі абменьвацца вопытам, новымі творамі для пастаноўкі. Так, у 1816 г. К.Скібінскі карыстаўся варшаўскай бібліятэкай В.Багуслаўскага для падрыхтоўкі новых п'ес. Ён пісаў, што "выбраў 50 твораў, паміж якімі некалькі операў і "Ядвіга" (музыка Курпінскага, словы Ю.У.Нямцэвіча), вельмі на той час славутая. Казаў намаляваць мастаку тэатра 4 новыя дэкарацыі, з іх 2 да "Ядвігі"... Вяртаючыся (у Гродна, дзе гастралявала трупа), вёз вялікі пакунак папераў... да 1000 аркушаў" [7, с.ПЗ, 116]. На жаль, 243