Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
Дом віцэ-адміністратара ("гасціная") пабудаваны ў 1780 г. па праекту Дж.Сакка. З'яўляецца помнікам архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Тут размяшчаліся канторы служачых, якія займаліся зборам падаткаў i павіннасцямі з прыгонных сялян. Рэстаўраваны ў 1992 г. Цяпер тут знаходзіцца Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне.
Музей "Гісторыя Гарадніцы" на вул.Ажэшкі, д.37 адзін з былых "басняцкіх дамоў", у якіх жылі запрошаныя А.Тызенгаўзам на мануфактуры чужаземныя майстры. Дамы лічуць прыкладам першага тыповага будаўніцтва ў Беларусі.
Яшчэ адзін мануфактурны цэнтр склаўся ў прыгарадзе Гродна Ласосне. Пры ўпадзенні ракі Ласасянкі ў Нёман пабудавалі тры мануфактуры: палатняную (працавала ў 17791845 гг.), воўнавую (1766-1860 гг.), фарбавальную і тонкасуконную (1779-1860 гг.). Сёння гэтую частку горада мы называем Фолюш, што ў перакладзе з польскай мовы азначае сукнавальня, сукнавальная машына.
У будынку езуіцкай калегіі Тызенгаўз заснаваў у 1775 г. каралеўскую друкарню і быў да 1785 г. яе арэндатарам. Відаць, упершыню ў Рэчы Паспалітай запрасіў ён сюды людзей, якія маглі рабіць штампы на матрыцы і ліць літары. Адсюль бралі іх літоўскія і варшаўскія друкарні. У гродзенскай друкарні выдавалі падручнікі, малітоўнікі на польскай i лацінскай мовах, прамовы дэпутатаў гродзенскіх сеймаў, бухгалтарскія кнігі. рэкламныя праспекты, афішы, аб'явы, бланкі. У 1776-1783 гг. выходзіла адна з першых на Беларусі газета "Газэта Гродзеньска" а ў 1776-1880 гг. "Каляндар гаспа-
дарскі Літоўскі". Абодва выданні былі на польскай мове. Выдавалася таксама арыгінальная мастацкая і навукова-папулярная літаратура. Напрыклад, "Флора Літвы" Ж.Э.Жылібера (1781 г.), "Усходняя гісторыя аб Задзігу" Вальтэра (1776 г.), "Кароткі збор карфагенскай і егіпетскай гісторыі" Г.Барэцкага (1776 г.).
У касцёле святога Францішка Ксаверыя ёсць помнік Антонію Тызенгаўзу. 3 шэра-зялёнага мармуру зроблены пастамент, на якім устаноўлена бронзавая скульптура жанчыны ў самотнай позе, з пальмавай галінкаю ў руцэ. На абяліску вялікі медальён з барэльефам Антонія Тызенгаўза, які напамінае нам вядомы скульптурны партрэт Вальтэра: голы чэрап, твар валявога чалавека, які ведае сабе цану. Пад медальёнам надпіс: "Антоні Тызенгаўз, староста Гродзенскі, казначэй Вялікага княства Літоўскага. 1733-1785".
Гісторыя ўзнікнення гэтага помніка даволі цікавая. Згодна з надпісам, яго паставіла графіня Марыя Аляксандраўна Пшэздзецкая з роду Тызенгаўза, выконваючы волю брата i бацькі. На самой справе гэта не зусім так. Дзякуючы знойдзенаму ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна прашэнню графа Канстанціна Аляксандравіча Пшэздзецкага ад 18 сакавіка 1893 г., вядома, што задумка паставіць помнік належала камер-юнкеру двара яго імператарскай высокасці графу Канстанціну Тызенгаўзу. Выканаць яе ён не паспеў, бо ў 1852 г. памёр. Духоўным тэстаментам абавязак пабудовы помніка быў ускладзены на ўнука Антонія Тызенгаўза, Райнольда. Але і гэты нашчадак, відаць, нічога не зрабіў. За справу ўзялася яго сястра Марыя Пшэздзецкая, народжаная Тызенгаўз. Яна замовіла помнік у львоўскага скульптара Тамаша Дукаса. але ў 1886 г. памерла. Яе сын Канстанцін жыў у Варшаве, па вуліцы Факзал, ва ўласным доме № 6, адкуль і паслаў прашэнне, у якім прасіў гродзенскага губернатара аб дазволе паставіць зроблены свайму прадзеду помнік у Фарным касцёле. Губернатар, даведаўшыся ад паліцмайстра, што "няма падставаў лічыць. што гэты помнік будуецца ў памяць падзей 1863 і 1864 гадоў", адказаў варшаўскаму паліцмайстру: "3 майго боку перашкодаў не сустракаецца".
Адказ губернатара быў даведзены да Канстанціна Тызенгаўза, аб чым сведчыць яго распіска ад 27 красавіка 1893 г. Але спатрэбілася паменшыць алтар часоўні св. Міхаіла, дзе вырашылі паставіць помнік. Граф піша наступнае прашэнне ад 13 кастрычніка 1894 г. Віленская духоўная кансісторыя дае згоду. Здаецца, што ўжо нічога не стрымлівае, тым не менш у 1896 г. гродзенскі паліцмайстар даносіў губернатару, што помнік яшчэ не пастаўлены. Гродзенскі гісторык Ю. Гардзееў лічыць, што ён быў уладкаваны ў Фарным касцёле недзе ў 1896-1900 гг/ [3, с,21-23].
Імя Тызенгаўза ўвекавечана ў назве плошчы на Гарадніцы. Спачатку гэта было зроблена ў 1931 г., а полым у 1991 г., калі гарадская тапанімічная камісія вырашыла назваць старую частку плошчы Леніна імем чалавека, які сваей дзейнасцю спрыяў развіццю горада.
У паўночна-заходнім рагу Савецкай плошчы (былога Рынку) стаіць крама "Ратушная". Гэта былая камяніца з карчмою, якая ад Сангушак у 1778 г. перайшла ў валоданне да 1784 г. Антонію Тызенгаўзу [4, с, 116, 222]
Акрамя эканомікі, другой складанай часткай рэформаў Тызенгаўза, стала развіццё асветы і культуры. У 1765-1780 гг. у Гродне грала капэла найбольш буйны i высокапрафесійны калектыў у ВЫЛ. У 1779 г. яна налічвала 30 музыкантаў i 7 вучняў ("хлопцаў з капэлы"). У яе склад уваходзілі італьянскі кампазітар і капельмайстар К.Абатэ, чэхі Эндерле і Геранім, мясцовыя музыканты: капельмайстар і першы скрыпач Л.Сітанскі, Т.Вежбаловіч, Д.Пташынскі, Я.Насулевіч, С.Швед і іншыя. У рэпертуары капэлы былі араторыі, сімфоніі, мессы, бытавая музыка (серанады, дывертысмент, танцы).
3 мая 1992 г. існуе "Гродзенская капэла" ці " Капэла Тызенгаўза", у склад якой уваходзяць камерный аркестр, камерны хор. ансамбль салістаў, ансамбль старажытнай музыкі і салісты вакалісты.
У рэпертуары аркестра болей 250 сачыненняў кампазітараў розных эпох, школ і стылістычных напрамкаў (Бах, Моцарт, Гайдн, Мендэльсон, Бріттен, Чайкоўскі, Шастаковіч, Шнітке, Пярт і інш.). Выканаўчае майстэрства аркестра адз215
начана ўдзелам у розных міжнародных фестивалях ("Еўрапейскія музыкальныя сустрэчы" ў Германіі, "Хрысціянская музыка" ў Нарвегіі, "Восеньская камерата" ў Польшчы, "Музыка Баха і Вівальдзі", "Музыка Баха і Венскія класікі" ў Расіі і інш.). У апошні час аркестр супрацоўнічае з нямецкімі харамі і ўдзельнічае ў выкананні кантатна-аратарыяльных твораў Гайдна, Моцарта, Мендэльсона.
У рэпертуарным спісе камернага хора вялікая колькасць высокіх узораў музычнага мастацтва сачыненні старажытных і сучасных беларускіх кампазітараў, руская і заходнееўрапейская класіка XVII-XX ст., духоўная музыка, народныя песні і г.д. Усяго болей 300 твораў.
Ансамбль старажытнай музыкі быў створаны пры аддзеле культуры Гродзенскага гарвыканкама ў 1983 г. Валерыям Самуйліным. Існаваў да 1989 г., а ў 1992 г. увайшоў у склад Гродзенскай капелы. У рэпертуары ансамбля музыка эпохі барока творы нямецкіх, італьянскіх, англійскіх, французскіх кампазітараў, а таксама твораў рускага, беларускага і польскага барока.
Імя Тызенгаўза носіць адна з мастацкіх галярэй Гродна. Ідэя стварэння прыватнай галерэі ў будынку былой тэатральнай школы Тызенгаўза прыйшла гродзенскаму бізнесмэну Уладзіміру Радлінскаму ў 1995 г. Пасля рэстаўрацыі, якая дазволіла захаваць унікальны барочны інтэр'ер са сводчатымі перакрыжаваннямі і цудоўнай акустыкай, галерэя адчыніла свае залы для наведвальнікаў. Да 2000 г., калі з'явілася новая гаспадыня Галіна Сарока, адбываліся ў асноўным выставы гродзенскіх мастакоў. Цяпер выстаўляюцца не толькі яны, але і мастакі з іншых гарадоў Беларусі (Віцебск, Мінск, Полацк і інш..), з замежжа (Польшча, Літва, Латвія, Расія і інш.). Галерэя супрацоўнічае, як з добра вядомымі аўтарамі, так і з тымі, якія толькі пачынаюць свае крокі ў мастацтве. Акрамя актыўнай выставачнай дзейнасці (каля дзесяці праектаў у год), галерэя праводзіць камерныя канцэрты старажытнай музыкі, а таксама семінары па розным напрамкам культуры.
Такім чынам, мы можам сцвярджаць, што Антоній Тызенгаўз шмат зрабіў для развіцця Гродна, стаў па сутнасці 216
стваральнікам Гродна. I сёння ў гістарычным цэнтры горада мы сустракаем сляды яго дзейнасці. Яна паўплывала на гарадскую архітэктуру і планіроўку, пакінула нам культурную спадчыну. Не правы былі тыя, хто пісаў, што пасля смерці Тызенгаўза ўсё заняпала і ад яго працы нічога не засталося.
Літаратура
1. Кйшйк, Ю.Н. Градостроительная культура Гродно / Ю.Н. Кншнк. Мн.: Беларуская наука, 2007. 304 с.: нл.
2. Брандыс, А. Племянник короля I К. Брандыс И Исторические повести. Алма-АТА, 1975-1976.
3. Гардзееў, Ю. з гісторыі помніка Антонія Тызенгаўза ў Гродзенскім фарным / (паезуіцкім касцёле) / Юрась Гардзееў П Гарадзенскія запісы (старонкі гісторыі і культуры). Вып.1. Гродна, 1993.
4. Гардзееў, Ю. Магдэбургская Гародня. Гародня-Вроцлаў, 2008.
5. Гибянский, И.Г. Граф Антоний Тизенгауз и гродненские королевские мануфактуры. / И.Г. Гибянский Иг., 1916. 64 с.
6. Дадзіёмава, В.У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі ад старажытнасці да канца ХУШ ст. / В.У. Дадзіёмава Мн., 1994. 96 с.
7. Квитницкая, Е.Д. Строительство Тизенгауза в Гродно / Е.Д. Квитницкая И Архитектурное наследство. № 17. С. 2142.
8. Мілінкевіч, А. Гродзенская каралеўская медычная акадэмія / Аляксандр Мілінкевіч И Гарадзенскія запісы (Старонкі гісторыі і культуры). Вып.1. Гародня, 1993. С. 15-20.
9. Пракопчык, Л. Трагедыя А. Тызенгаўза / Леанід Пракопчык И Пракопчык, Л. Дрэмле памятка дзён: краязнаўчыя нарысы. / Леанід Пракопчык. Мп.: Полымя, 1994. С.66-76.
10. Соніч, А. Панская забава / А. Соніч // Беларуская мінуўшчына. 1966. № 6. С. 52-57.
Куль-Сяльвестрава Святлана Яўгенаўна, доктор гістарычных навук, прафесар УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купоны", Беластоцкай палітэхнічнай акадэміі
ГРОДЗЕНСКІ УНІВЕРСІТЭТ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVIII СТАГОДДЗЯ
Безумоўна, гаварыць аб існаванні ў Гродне ў другой палове XVIII ст. вышэйшай школы ў сучасным разуменні гэтага тэрміну было бы анахранізмам. Навучальныя ўстановы, якія працавалі ў той час у горадзе, не мелі статусу універсітэта, а калі і называліся акадэміяй, тэта зусім не назначала, што яны цалкам адпавядалі сваёй назве па зместу і глыбіні навучальнай праграмы. Але ўсё такі вынесеная ў назву дадзенай работы праблема не з'яўляецца навуковай спекуляцыяй. а мае сваё ўвасабленне ў рэальных фактах, у той ролі, якую адыгрываў горад на Немане ў выхаванні чалавека эпохі Асветніцтва.
Другая чвэрць XVIII ст. у гісторыі Гродна пазначана дзейнасцю гродзенскага старосты падскарбія літоўскага Антонія Тызенгаўза. Менавіта яго ініцыятывы, планы і праграмы, у значнай ступені змяніўшыя жыццё горада, даюць нам сёння падставы разглядаць Гродна таго часу як вялікі Універсітэт, своеасаблівую экспериментальную пляцоўку, дзе вучыліся не толькі працаваць і жыць, але і думаць па-новаму.