• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    Генеральны адміністратар каралеўскіх эканомій у ВКЛ выступаў і як мецэнат мастацтва. Для надання вагі сваім пачынанням і проста як дасведчаны і высокаадукаваны чалавек. ён вёў перапіску са знакамітым французскім асветнікам і філосафам Ж.Ж.Русо. Двор А.Тызенгаўза ў Гародні быў не толькі дваром адміністрацыі каралеўскіх эканомій у ВКЛ, a і цэнтрам эканамічнага і палітычнага жыцця, галоўным асяродкам культуры і мастацтва.
    А.Тызенгаўз прыклаў вялікія намаганні для стварэння ў Гародні тэатра. Біёграфы надворнага падскарбія адзначалі, што тэатру належала яго душа. Цікава, што першыя звесткі пра самога А.Тызенгаўза адносяцца да перыяду яго навучання у 1747 г. імя будучага палітычнага, грамадскага і культурнага дзеяча ўпершыню было змешчана на тэатральнай афішы школьнага спектакля езуіцкага калегіўма ў Вільні [6, т.І, с.57]. У гарадзенскім тэатры працавалі замежныя артысты, балетмайстры, музыканты, спевакі і харэографы. Для падрыхтоўкі ўласных артыстаў з ліку прыгонных сялян па ініцыятыве гродзенскага старосты была адкрыта тэатральная школа. У школе вучыліся дзеці прыгонных сялян і мяшчан, якіх адбіралі пры наяўнасці музычных здольнасцяў [1, с.36-97].
    Можна пагадзіцца з гісторыкамі, якія лічылі, што ў адносінах да тэатра найбольш яскрава праявіліся асветніцкія ідэі А.Тызенгаўза. У тэатры ён бачыў не крыніцу прыбыткаў, а сродак асветы. інструмент выпраўлення нораваў. Такія думкі аб выхаваўчай ролі тэатра былі сугучнымі палажэнням французскіх асветнікаў. Але пры гэтым ён лічыў, што тэатр існуе толькі для прывілеяванай часткі грамадства, а не для мяшчан, рамеснікаў і неадукаваных сялян. Таму тэатр А.Тызенгаўза не стаў агульнадаступным і агульнанацыянальным.
    Я к адзначалі даследчыкі жыцця надворнага падскарбія, энергічная дзейнасць А.Тызенгаўза была рознабаковай, але падобнай на феерверк, які хутка скончваецца.
    Стварэнне вялікай колькасці мануфактур у кароткі тэрмін патрабавала значных фінансавых сродкаў. 10-мільённы крэдыт, які Станіслаў Аўгуст узяў у Галандскім банку, хутка скончыўся, а мануфактуры патрабавалі капіталу не толькі падчас заснавання, але і на працягу ўсяго свайго існавання. Аграрная рэформа ў каралеўскіх сталовых эканоміях ВКЛ дазволіла павялічыць даходы скарбу за 1764-1770 гг. не менш, чым у тры разы [12, с.309]. Таму на першых парах прадпрыемствы мелі магчымасць штогод атрымоўваць субсідыі ca скарбу ВКЛ пад вельмі невялікія працэнты 3% гадавых. Але мануфактуры не толькі не былі прыбытковымі, а нават і самадастатковымі, маглі існаваць толькі дзякуючы фінансам, якія чэрпаліся з розных крыніц, у першую чарту з сельскай гаспадаркі каралеўскіх эканомій, што не спрыяла яе развіццю, а, наадварот, паскарала разбурэнне. Пастаянных грашовых сродкаў для сваёй дзейнасці патрабавалі і розныя навучальныя ўстановы, створаныя А.Тызенгаўзам.
    Такім чынам, надворны падскарбі стаў ствараць для каралеўскай улады пэўную праблему абяцаючы Станіславу Аўгусту вялікія прыбыткі, ён для ажыццяўлення сваіх мерапрыемстваў сам пастаянна адчуваў патрэбу ў фінансах. Да таго ж, становішча А.Тызенгаўза ў дзяржаве на працягу 15 гадоў, яго асабістае сяброўства з каралём з'яўляліся прадметам пэўнай зайздрасці. таму, як толькі гэтае становішча пахі208
    снулася, нядобразычліўцы прыклалі максімум намаганняў для таго, каб канчаткова зваліць надворнага падскарбія.
    У 1780 г. А.Тызенгаўз быў пазбаўлены ўсіх пасад, а ў 1785 г. гарадзенскага рэфарматара не стала. Разам з ім на­чал! адыходзіць і яго стварэнні. Па аб'ектыўных прычынах у Гародні засталіся толькі дзве мануфактуры суконная i палатняная. У сярэдзіне 1790-х гадоў спыніла сваю дзейнасць Гарадзенская друкарня. яе абсталяванне паводле загаду віленскага біскупа І.Касакоўскага было перададзена Віленскай каталіцкай епархіі. Нядоўга дзейнічалі ў Гародні навучальныя ўстановы. Пасля адстаўкі надворнага падскарбія цікавасць у новага кіраўніцтва да іх прапаў. Паўстала пытанне аб пераносе корпуса кадэтаў і медыцынскай школы ў Вільню, дзе ў мэтах эканоміі быў скарочаны выкладчыцкі корпус, колькасць вучняў і ўвогуле ім не надавалася столькі ўвагі, як у Гародні. Магчыма, у гэтым можна заўважыць суб'ектыўны фактар пераемнікаў А.Тызенгаўза на пасадах надвор­нага падскарбія ВКЛ і генеральнага адміністратара каралеўскіх сталовых эканомій, якія хацелі паменшыць значэнне, а то і ўвогуле ліквідаваць створаныя іх папярэднікам установы, нават на шкоду інтарэсам дзяржавы.
    Аднак, нягледзячы на гэта, другая палова XVIII ст. ста­ла для Гародні дзякуючы А.Тызенгаўзу, часам, калі яна сапраўды набыла статус палітычнага, эканамічнага, культурнага i адукацыйнага цэнтра ВКЛ: у горадзе дзейнічалі розныя дзяржаўныя ўстановы (Скарбавая камісія ВКЛ, Асэсарскі суд, Літоўскі Трыбунал), пашырыліся яго межы, змяніўся яго знешні воблік, на вуліцах можна было пачуць розныя замежныя мовы, вабіў сваей прыгажосцю батанічны сад, шляхетныя гарадзенцы і госці чакалі новых тэатральных пастановак. У пэўным сэнсе Гародня стала горадам еўрапейскага кшталту.
    Літаратура і крыніцы
    1.	Konopczyński, W. Chronologia sejmów polskich 1493-1793 / W. Konopczyński // Archiwum Komisji Historii Polskiej Akademii Umejętności. Т.П. Nr. 3. Krakow, 1948.
    2.	Gordziejew, J. Próby reform miejskich w Grodnie w okresie
    209
    Oświecenia / J. Gordziejew // Rocznik Biblioteki Naukowej PAU i PAN w Krakowie. Rok XLV1 (2001). Krakow, 2001.
    3.	Volumina legum. — T. VII. Petersburg, 1860.
    4.	Гардзееў, Ю. Рамантык эпохі Асветніцтва: Антон Тызенгаўз / Юры Гардзееў. Мінск: Тэхналогія, 2008. 67 с.
    5.	AGAD, zes. Archiwum Tyzengauzow, sygn. D-3/XVI.
    6.	Kościałkowski, St. Antoni Tyzenhauz. Podskarbi Nadworny Litewski. /St.Kościałkowski. -	Londyn, 1970-1971.
    7.	Koscialkowski, St. Studia i szkice przygodne / St.Kościałkowski. Londyn. 1956.
    8.	Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, zes. Teka Naruszewicza, sygn. IV 806, p. 211.
    9.	Цішчанка, Я. Гродзенская медыцынская акадэмія / Я. Цішчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларуси у 6-ці т. Т.З. Мінск, 1996. С. 128.
    10.	Казуля, С. Гродзенская каралеўская друкарня / С. Казуля //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 ці т. Т.З. Мінск, 1996. С.126-127.
    И. Momontowicz-Łojek, В. Szkoła artystyczno-teatralna Antoniego Tyzenchauza 1774-1785 / В.Momontowicz-Łojek // Rozprawy z dziejów oświaty. Т.П. Wroclaw, 1968.
    12.	Kula, W. Szkice o manufakturach w Polsce XVIII wieku / W.Kula. Warszawa, 1956.
    Швед Вячаслаў Вігальевіч, доктар гістарычных навук, прафесар УА ’Тродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы"
    АНТОНІЙ ТЫЗЕНГАЎЗ I СУЧАСНЫ ГРОДНА
    Не цяжка ўявіць, якім быў горад Гродна ў датызенгаўзаўскі перыяд. На захаваўшымся дрэздзенскім плане горада 1753 г. межы Гродна не перасякаюць на поўначы рэчкі Гарадніцы (Гараднічанкі). Менавіта там стаяла Віленская гарадская брама. Усе даследчыкі планіроўкі Гродна, думаю, пагадзіліся бы з думкай Ю.Н.Кішыка: "I толькі ў другой палове XVIII стагоддзя Гродна, нарэшце, "перакрочыў" праз малую раку, дзе вырас новы раён Гарадніца" [1, с.119].
    Гэта адбылося дзякуючы рэформам Антонія Тызенгаўза (1733 31.03.1785 гг.), які ў 1765 г. стаў надворным падскарбіем літоўскім і гродзенскім старостаю. Ён задумаў у кароткі тэрмін стварыць у адсталай земляробчай краіне ўсе галіны прамысловасці, якія існуюць у іншых развітых дзяржавах Еўропы. Для гэтага ў яго былі ўлада, фінансы, неабмежаваны давер караля, а таксама паплечнікі. Тэрыторыя каралеўскага двара і вёскі Гарадніца сталі цэнтрам гаспадарчых і культурных рэформаў. 3 1765 па 1780 г. Тызенгаўз пабудаваў тут 50 будынкаў. Прагрэсіўны польскі публіцыст Ю.Выбіцкі пісаў, што "Гарадніца магла бы знаходзіцца і ў Галандыі" [2, с.64].
    Сёння мы бачым толькі рэшткі. Ужо на плане Гродна 1849 г. няма 30-ці пабудоў. У 1958 г. захоўвалася 20 будынкаў ансамбля XVIII ст., а ў 1988 г. толькі 7. Пройдземся па плошчы Тызенгаўза і паглядзім на тыя помнікі гісторыі i куль­туры, якія з'яўляюцца важнымі турыстычнымі рэсурсамі Грод­на.
    Палац адміністратара Дзяконскага (1776-1778 гг.) знаходзіцца на вул.Горкага, 2/2, адпавядае стылю класіцызма з элементам! барока. 3 1795 г. належаў графу М.Валіцкаму, 21 1
    які свой капітал выйграў у карты. Ён дабудаваў у перыяд паміж 1785 i 1795 г. два флігелі, у якіх знаходзіліся памяшканні для абслугі i кухня ў адным, стайня і карэтная ў другім. За правым флігелем палаца быў рэгулярны парк. У 1842 г. палац купіла праваслаўнае ведамства і з гэтых часоў ён стаў рэзідэнцыяй мітрапаліта ("Архіерэйскі дом"). Цяпер тут знаходзіцца адзін з карпусоў медыцынскага універсітэта.
    Дом лясной адміністрацыі пабудаваны ў 1770 г. па праекту архітэктара І.Мёзера ў стылі барока. У 1899-1915 г. уваходзіў у комплекс акруговай бальніцы. Пазней тут была беларуская школа. Цяпер знаходзіцца архітэктурны аддзел Гродзенскага гарвыканкама.
    Казарма для кадэтаў знаходзілася ў сённяшнім доме № 5. Была пабудавана архітэктарамі І.Мёзерам і Дж.Сакка ў 1765-1785 г. У другой палове XIX ст. будынак быў перабудаваны для размяшчэння тут Кантрольнай палаты. У 1989 г. па праекту В.Барсукова адбылася рэстаўрацыя.
    Музычны флігель (музычная школа, "крывая афіцына") пабудаваны ў 1780 г. па праекту Дж.Сака. Увесь першы паверх будынка займала аркадная галерэя. На другім паверсе знаходзіліся памяшканні для заняццяў балетнай і музычнай школаў. У мансардах жылі навучэнцы i абслуга. У другой палове XIX ст. гаспадар будынка Х.Стралец надбудаваў трэці паверх. За "польскім часам" у будынку знаходзілася паліцэйскае ўпраўленне.
    Гандлёвы склад ці лямус стаіць недалёка ад тэатра па вул.Дзяржынскага, 1а. Пабудаваны ў другой палове XVIII ст. у стылі барока. Двухпавярховы, прускага фахверку прамавугольны ў плане будынак з вальмавым дахам і мансардамі. У 1939 г. пераабсталяваны ў жылы будынак. Цяпер тут размешчаны рэстаран "Стары лямус".
    Тэатр пабудаваны каля 1763 г. Задуманы як працяг па­лаца Тызенгаўза і быў злучаны з яго левым крылом крытым пераходам. У часы рэформ Тызенгаўза выкарыстоўваўся як манеж, дзе выгульвалі каралеўскіх коней. Рэканструяваны ў 1859, 1940, 1970 гадах. У савецкі час тут месціўся гродзенскі абласны драматычны тэатр, а з 1984 г. тэатр ляляк. 212
    Стары парк Гродна носіць імя Ж.Э.Жылібера французскага вучонага, які стварыў медыцынскую школу, а пры ёй Батанічны сад у 1770-я гады. Тут вырошчваліся лекавыя расліны і тыя, якія ішлі на вытворчасць фарбы для суконных мануфактур, а таксама бразільская сасна, грэцкі і манчжурскі арэхі, воцатнае дрэва і іншыя. У першай палове XIX ст. сад быў далучаны да палаца губернатара, а ў другой палове XIX ст. стаў гарадскім (у 1875 г. яго плошча складала каля 3 га).