• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    Да 1773 г. ролю галоўнай навучальнай установи ў Грод­не адыгрываў езуіцкі калегіум. Яго гісторыя добра вывучана ў айчыннай гістарыяграфіі і не патрабуе, на маю думку, дадатковых грунтоўных архіўных росшукаў. Праграма навучання ў калегіуме адпавядала тагачасным поглядам на адукацыю перавага аддавалася тэарэтычным ведам, найперш, гуманітарнага цикла, мовам, тэалагічным дысцыплінам. Пасля скасавання ордэна езуітаў і ўтварэння Камісіі народнай асветы, якой урэшце перададзена была значная частка пае218
    зуіцкіх фундушаў, рушыла кардынальная рэформа ўсёй сістэмы адукацыі Рэчы Паспалітай, меўшая сваю спецыфіку ў ВКЛ. У Гродне рэформа ўвасобілася, найперш, у стварэнні на базе былога калегіума ваяводскай (пазней яна атрымала назву акруговай) школы, якая мела сямігадовы тэрмін навучання і шэсць класаў (першы клас два гады) [5, с.68-71]. Стварэнне сверкай навучальнай установы, падпарадкаванай таксама свецкай Галоўнай Літоўскай Школе ў Вільні (будучы Віленскі універсітэт), было пачаткам новага этапа ў сістэме адукацыі. Але, як выдаецца, не гэтая ваяводская школа акрэсліла феномен Гродна, як горада-універсітэта. Такія школы ствараліся па ўсёй тагачаснай тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Больш важным было фармаванне сістэмы прафесійнай адукацыі, распачатае Антоніем Тызенгаўзам па ўласнай ініцыятыве і з дапамогай высокаадукаваных спецыялістаў.
    Стварэнне прафесійных школ, накіраваных на падрыхтоўку працаўнікоў для розных галін эканомікі, сацыяльнага жыцця і культуры, якое ініцыяваў гродзенскі староста, сваім ідэалагічным падмуркам мела, бясспрэчна, погляды асветнікаў на прызначэнне чалавека. У аснове гэтых поглядаў было перакананне, што кожны чалавек у сваім жыцці павінен прыносіць карысць не толькі сабе, але і грамадству, што асвета і адукацыя патрэбна ўсім, незалежна ад іх сацыяльнага ста­тусу і прафесійных заняткаў. Да гэтых поглядаў далучалася і новае разумение патрыятызму, новы погляд на сутнасць эканамічнага жыцця краіны і народа. У матэрыялах KHA давалася менавіта такое, новае тлумачэнне патрыятызму: "трэба яго шукаць пад стрэхамі сялян, у загонах добра апрацаванай раллі, у талентах гарадскіх жыхароў, у працы кро­сен і станкоў, у абарачэнні грошаў і тавараў..." [4, с.17]. Менавіта патрэбы грамадства ў прафесійна падрыхтаваных будаўніках, дактарах, землямерах і прадстаўніках іншых сацыяльна значымых прафесій выклікала адкрыццё гродзенскіх школ і медыцынскай акадэміі. Найбольш вядома сёння менавіта гродзенская медыцынская акадэмія.
    Адкрыццё медыцынскай акадэміі ў Гродне, якое ініцыяваў А.Тызенгаўз, было актыўна падтрымана каралём [2, с.21].
    219
    Ужо ў 1775 г. у горад на Немане прыехаў Ж.Э.Жылібер таленавіты малады медык і біёлаг. Пэўна, няма патрэбы распавядаць аб гісторыі гэтай навучальнай установи і яе стваральніку. У Гродна гэтае імя добра вядома і пазначана ў гарадской тапаніміцы. У Літве медыкаў павінен быў рыхтаваць медыцынскі факультэт Галоўнай Літоўскай школы. Але ў той час ён яшчэ знаходзіўся ў стадыі перафармавання пасля закрыцця езуіцкай акадэміі ў ім амаль не засталося прафесараў, а тыя, што былі, не задавальнялі ўзроўнем сваёй адукацыі ўзросшыя патрэбы грамадства. Фактычна Гродзенская медыцынская акадэмія ўзяла на сябе функцыі медыцынскага факультэта. рыхтуючы не толькі дактароў, але і акушэрак. Яна магла добра ўпісацца ва універсітэцскую праграму. Нездарма пасля адстаўкі А.Тызенгаўза медыцынская акадэмія і частка батанічнага саду, створанага Ж.Э.Жыліберам, былі пераведзены ў Вільню і склалі аснову медыцынскага факультэта Галоўнай Літоўскай школы. Закладзены ў Гродне падмурак вышэйшай медыцынскай адукацыі на працягу многіх дзесяцігоддзяў дапамагаў развіццю медыцынс­кай навукі і падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў у Літве і Бе­ларусь а затым, пасля пераводу медыцынскага факультэта ў Кіеў, на Украіне.
    Не менш значны след у гісторыі адукацыі і мастацкай культуры пакінула тэатральная школа, створаная па ініцыятыве А.Тызенгаўза. Калі ў выпадку Медыцынскай акадэміі гродзенскі староста ішоў ужо вядомым шляхам медыцынс­кая адукацыя на працягу стагоддзяў развівалася ў вышэйшых навучальных установах, то ў галіне тэатральнай і музычнай адукацыі яго дзейнасць можна лічыць па-сапраўднаму рэфарматарскай. Да гэтага часу падрыхтоўка акцёраў і тэатральных музыкантаў вялася пераважна пры тэатрах; дзеячы сцэны спасцігалі асновы тэатральнага мастацтва, спеву, авалодвалі музычнымі інструментамі пад кіраўніцтвам настаўнікаў з ліку болып вопытных калег. Спецыяльных навучаль­ных установаў, дзе б рыхтавалі прафесіяналаў у гэтай галіне культуры, не было. Для фармавання тэатральнай трупы А.Тызенгаўз камандзіраваў за мяжу свайго даверанага чала220
    века вядомага музыканта, дырыжора і скрипача шляхціча Лявона Сітанскага. Разам з іншымі замежнымі гасцямі ў Гродна былі запрошаны і педагогі, а некаторыя артысты таксама сталі выкладчыкамі. Тэатральна-балетная школа была размешчана на Гарадніцы ў спецыяльна дзеля гэтага ўзведзеным будынку, якое ў гарадзенцаў атрымала назву "музычная" або "крывая афіцына". Трохпавярховы будынак меў залы для рэпетыцый і заняткаў на другім паверсе, на трэццім, ман­сардным, знаходзіліся дартуары, дзе жылі настаўнікі і вучні. Будынак быў упрыгожаны пілястрамі, аблямоўкамі вокнаў і гарманічна ўпісваўся ў планіроўку палацавай плошчы. Магчыма, тут была і канцэртная зала, якая знікла пасля рамонту ў 1837 г., калі будынак быў прыстасаваны пад жылы дом і значна змяніўся [3, с.67].
    Вучнямі школы сталі дзеці прыгонных з каралеўскіх эканомій, а таксама падлеткі з шляхецкіх сем'яў. Тут, між іншым, вучылася сястра Л.Сітанскага выдатная спявачка Алена Сітанская. У школу набіралі дзяцей з васьмі гадоў. У праграму заняткаў уваходзіла ігра на некалькіх інструментах, спевы, танец, пісьмо, чытанне і арыфметыка, этыкет, для дзяўчынак хатняе рукадзелле. Выкладалі ў школе як замежныя майстры, так і мясцовыя артысты, у тым ліку былыя выхаванцы тэатральна-балетнай школы Тызенгаўза. Настаўнікамі ў школе былі К. і Л.Пецінецці. Л.Сітанскі, ураджэнец Ігумена выдатны танцаўшчык Міхал Рымінскі, Д.Пташынскі, А.Тумін. Л.Шычкоўскі і іншыя. Праграма школы не засяроджвалася толькі на спецыяльных прадметах, але давала і агульную адукацыю. Такі падыход да адукацыі ішоў у рэчышчы ідэалогіі Асветніцтва, паводле якой асоба павінна быць усебакова адукаванай, каб мець магчымасць самаўдасканальвацца і развіваць талент. Аналагаў тэатральнай школы Тызенгаўза ў той час не было ні ў Рэчы Паспалітай, ні ў суседняй Расійскай імперыі. Толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў падобная тэатральная школа ўзнікла ў Варшаве, а ў Расіі, калі не лічыць школы пры імператарскай дырэкцыі тэатраў, якая не мела шырокай агульнаадукацыйнай праграмы, толькі ў другой палове XIX ст.
    Новым для земляў Рэчы Паспалітай з'яўляўся парадак арганізацыі працы самой тэатральна-балетнай трупы Тызенгаўза. Гэта не быў, як часта пішуць аб ёй у навуковых працах, прыгонны тэатр. Сярод акцёраў і музыкантаў толькі частка паходзіла з прыгонных сялян каралеўскіх эканомій. Асноўнае ядро тэатра, найперш, калектыў спевакоў і музыкантаў, складалі вольныя асобы, у тым ліку шляхцічы і замежныя майстры. Апрача таго, дзейнасць трупы паступова набывала камерцыйны характар паказы маглі наведваць не толькі госці гродзенскага старосты, але за асобную пла­ту. А.Тызенгаўз апярэдзіў час амаль на два дзесяцігоддзі толькі ў канцы 1780-х гадоў на нашых землях пачнуць дзейнічаць тэатры прыватнай антрэпрызы, дзейнасць якіх была пабудавана на камерцыйнай аснове.
    Значэнне Гродна, як горада-універсітэта, дзе вучыліся думаць і працаваць па-новаму, не вычэрпываецца толькі стварэннем новых навучальных устаноў. Не менш важным быў эксперимент у галіне горадабудаўніцтва і архітэктуры.
    Пабудова новага прадмесця. а дакладней новага раёна Гродна, нездарма запланавана была літоўскім падскарбіем на месцы невялікай вёсачкі Гарадніцы, якая знаходзілася за гарадскімі межамі. Безумоўна, выбар гродзенскага старосты не быў выпадковым. Адпаведную ролю тут адыграла тая акалічнасць, што фактычна будаваўся не сам горад, а адміністрацыйны цэнтр староства. Гродна быў горадам каралеўскім. але меў права на самакіраванне, і эксперименты з яго перабудовай вельмі дорага абышліся бы скарбу: належала бы выкупаць частку гарадскіх пляцаў ці выменьваць іх на іншыя гарадскія плошчы, якія належалі кароне. Гарадніца ж была зямлёй, якая ўваходзіла ў склад эканоміі, і гродзенскага ста­росту тут ніхто не абмяжоўваў. Па-другое, як можна меркаваць, Тызенгаўз хацеў дабіцца "чысціні эксперыменту" пачаць будаўніцтва новага горада на пустым месцы, не абцяжараным даўняй забудовай і традыцыямі. Тэты новы горад павінен быў адпавядаць тэарэтычным разважанням асветнікаў аб "ідэальным" месцы жыхарства для "ідэальнага" чалавека. У ім усё павінна быць рацыянальным і гарманічным. Між іншым, спробы пабудаваць "ідэальны" горад прадпрыма222
    ліся ў эпоху Асветніцтва не толькі ў Рэчы Паспалітай. Падобная спроба была прадпрынята ў Расіі, дзе на месцы разбуранай вялізарным пажарам Цвяры закладзены быў новы горад з рэгулярнай забудовай; успомнім таксами забудову паўночнаамерыканскіх гарадоў, якая вялася па рэгулярнаму плану. Але, як думаецца, феномен забудовы Гарадніцы знаходзіцца не толькі ў яе рэгулярным характары. Тут быў выкарыстаны цэлы комплекс наватарскіх падыходаў да месца жыхарства і працы чалавека, пры чым улічваліся патрэбы ўсіх варстваў грамадства, уключаючы рамеснікаў і гандляроў. Да такіх наватарскіх ідэй належыць аднесці заніраванне паводле функцыянальнага прызначэння дадзенай часткі горада. Такім чынам былі вылучаны прамысловая, акадэмічная, адміністрацыйная, рэкрэацыяйная і жылая зоны. Сюды ж можна аднесці і шырокае ўжыванне тыпавых ці паўторных праектаў для пабудовы жылых дамоў ("басняцкія" дамы рамеснікаў).
    Выкарыстанне новых падыходаў да гарадской забудовы было надзвычай удалым. Нездарма закладзеныя больш за дзвесце гадоў таму акцэнты ў планіроўцы Гарадніцы працягваюць працаваць яшчэ і сёння. Амаль у тым самым месцы, што і ў часы Тызенгаўза, знаходзіцца сёння адміністрацыйны цэнтр горада; па-ранейшаму канцэнтруюцца ў месцы, вылучаным пад акадэмічную зону, навучальныя ўстановы; таксама, як і дзве сотні гадоў таму, працуе рэкрэацыйная зона з паркам і тэатрам лялек. Ды і ўезд у сталіцу староства, які знаходзіўся на ўсходнім канцы вуліцы Раскоша, сёння пазначаны чыгуначным вакзалам "варотамі" ў сучасны Гродна.