Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
У XVII—XVIII ст., хаця і дзейнічае ў рэгіёне цэлы шэраг друкарняў, рукапісная творчасць развіваецца вельмі інтэнсіўна. Па-ранейшаму шмат рукапісных кніг трапляла ў Жыровіцкі манастыр. Гэта дзве Кормчыя XVII ст. па 308 і 427 аркушаў, Хранограф. пісаны скорапісам у XVII ст. (350 арк.), два зборнікі павучанняў XVII ст. па 674 аркушы (на беларускай мове) і 198 аркушаў. Таксама Трэбнік XVII ст. на 289 аркуша.х, Богагласнік XVII ст., што змяшчаў нядзельныя царкоўныя спевы, трапары і нядзельныя ірмасы на 8 галасоў. У гэтым стагоддзі яшчэ з'яўляюцца ў рэгіёне рукапісныя евангеллі. Два з іх, пісаныя ў Карэлічах (1647 г.) [12] і Вялікіх Жухавічах (Карэліцкі р-н) у 1668 г. [13], маюць разгорнутыя прыпіскі, пасляслоўі, што дазваляюць іх датаваць і звязваць з дакладнай мясцінай. Нямала рукапісаў зберагалася ў гэты час і ў Барунскім манастыры (Ашмянскі р-н). Напрыклад, Мінея зборная XVII ст. на 299 аркушах і ў багатым пераплёце. Шмат тут было кніг XVIII ст. Сярод іх Ірмалой з застаўкамі, на 177 аркушах. які ўключаў "стихири", каноны, "антифоны", літургічныя і іншыя песенныя тэксты, некаторыя на 8 "гласов". У Жыровічах быў уніяцкі Службоўнік XVIII ст. на 297 аркушах, розныя зборнікі і вельмі цікавы Памяннік, датаваны 1763 г. У ім зафіксаваны сотні імёнаў памерлых, іх сваякоў, таксама назваў тутэйшых вёсак і маёнткаў.
У XVIII ст. плённа развіваліся ўжо многія жанры рукапіснай літаратуры, у тым ліку і свецкай.
Спіс выкарыстаных крыніц і літаратуры
1. Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі / В.Ластоўскі. Коўна, 1925. С. 78.
2. Востоков, А. Описание русских и словенских рукописей Румянцевского музеума / А.Востоков. СПб, 1842. С. 124-127; 8
Варшавские университетские известия. 1883. № 2. С. 23-24; Владимиров, В. Обзор южно-русских и западно-русских памятников письменности от XI до XVII ст. / В.Владимиров. Киев, 1890. С. 16; Щапов, Я. Восточнославянские и южнославянские рукописные книги в собраниях Польской Народной Республики / Я.Щапов. Москва, 1976. С. 78-85.
3. Гадавік беларускага навуковага таварыства. Кн. 1. Вільня, 1933. С. 32.
4. Гильтебрандт, П. Рукописное отделение Виленской публичной библиотеки. Вып. I / П. Гильтебрандт. Вильна, 1871. С. 35.
5. Тамсама, С. 13, 193.
6. Добрянский, Ф. Описание рукописей Виленской публичной библиотеки, церковно-славянских и русских / Ф.Добрянский. Вильна, 1882. С. 34-44.
7. Карский, Е. Славянская кирилловская палеографкя / Е.Карский. Л., 1928. С. 295; Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі I В.Ластоўскі. С. 161.
8. Гильтебрандт, П. Рукописное отделение Виленской публичной библиотеки. Вып. 1 / П.Гильтебрандт. Вильна, 1871. С. 37.
9. Перетц, В. Рукописи библиотеки Московского университета, Самарских библиотеки и музея и Минских собраний / В.Перетц. Л., 1934. С. 177.
10. Пяткевіч, А. Маршруты кніжнага слова. 3 гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне / А.Пяткевіч. Варшава, 2002. С. 1011.
11. Добрянский, Ф. Описание рукописей Виленской публичной библиотеки, церковно-славянских i русских / Ф.Добрянский. Вильна, 1882. С. 193-194; Карский, Е. Белорусы. Т. 3. Вып. .2. / Е. Карский. Петроград, 1921. С. 140.
12. Снитко, А. Описание рукописей и старопечатных книг Минского церковного историко-археологического музея / А.Снитко И Минская старина. Вып. 2. Минск, 1911. С. 202.
13. Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі I В.Ластоўскі. Коўна, 1926. С. 577-578.
Швед Вячаслаў Вітальевіч, доктар гістарычных навук, прафесар УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы"
'ТАЗЭТА ГРОДЗЕНЬСКА" АДНА 3 ПЕРШЫХ ГАЗЕТ БЕЛАРУСІ
У 1776 1783 гг. у друкарні штотыдзень выходзіла адна з першых на Беларусі перыядычная газета. Першы нумар, відаць, з'явіўся ў палове мая 1776 г. па ініцыятыве сакратара гродзенскай пошты Сабалеўскага. Яму надакучыла перапісваць у некалькіх дзесяткаў экземпляраў для распаўсюджвання па краю "Газэту Варшаўскую" і ён пачаў яе друкаваць. Назва "Газэта Гродзеньска партыкулярная, замест звычайнай пісанай" падкрэслівала. што дадзеная газета выходзіць замест старой рукапіснай.
Сабалеўскі, відаць, не толькі перадрукоўваў навіны з "Газэты Варшаўскай", але праявіў і самастойнасць: публікаваў абшырныя палітычныя і гаспадарчыя артыкулы, каментарыі палітычных падзей. Гэта была своеасаблівая тагачасная "калонка рэдактара". Так было ўпершыню ў Рэчы Паспалітай і, калі адзін з першых нумароў трапіў у рукі караля польскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, ён не прамінуў звярнуць увагу Антонія Тызенгаўза на журналісцкія артыкулы. У лісце ад 8 ліпеня 1776 г. кароль патрабаваў ад гарадзенскага старосты вывучэння справы і пазбягаць "дрэннага пісання", вучыў яго: "... трэба зрабіць так, каб друкаваная "Газэта Гродзеньска" не змяшчала такія рэчы, якія сведчаць аб дрэннай якасці і з'яўляюцца памылковымі. Але паколькі самае дрэннае можа стацца крыніцамі добрага, на маю думку, трэба абараціць гэтую маючуюся магчымасць на карысць. Калі ўжо абвешчана пастанова, што друкуецца "Газета Гродзенска", мог бы Вяльможны Пан вызначыць асобу, якая бы мела абавязак кожны нумар складаць i потым газету паказваць Вяльможнаму Пану перад друкам, а прыдалася б з часам i на з'яўленне якога-небудзь артикула адсюль прысланага". Такім чынам, уводзілася цэнзура.
3 адказу Антонія Тызенгаўза ад 11 ліпеня 1776 г. мы даведваемся, што друкаванне газеты задумана сакратаром пошты, а сам ён як бы ніякіх адносін да яе не мае, бо "не заўсёды ў Гродне знаходжуся". Нам здаецца, што не мог гаспадар друкарні і кіраўнік Гродзенскай эканоміі Тызенгаўз не ведаць, што ў яго валоданнях робіцца. Пацверджаннем гэтай думкі з'яўляюцца ананімныя "Заўвагі аб перспектывах гродзенскай друкарні" 1775 г. (AGAD, архіў Тызенгаўзаў), дзе прадугледжвалася прыняцце на працу чалавека, які будзе "выдаваць кожны тыдзень газету", і выдаткі на выпіску нямецкіх і французскіх газет, неабходных для публікацыі польскіх.
Пасля заўваг караля выдаваемая ў Гродне газета змяніла назву на "Ведамасці партыкулярныя Варшаўскія, замест пісаных звычайных". Колькі выйшла нумароў з такой назваю невядома, а захавалася, па сведчанню даследчыка Ст.Кондэка, тры за 8, 15 і 22 ліпеня 1776 г. Да першапачатковай назвы вярнуліся, па дадзеным даследчыка Е.Лойека, восенню гэтага ж года, калі Тызенгаўз наладзіў кантроль над зместам газеты.
Першапачатковая цэнзура, відаць, не працавала, бо ў красавіку 1777 г. Станіслаў Аўгуст зноў напісаў гродзенскаму старосце ліст, дзе пратэставаў супраць вольнага трактавання ягоных слоў, па якіх выходзіла, што ён прадугледжвае рэстаўрацыю ордэна езуітаў у Іспаніі. "Паўтараю, пісаў кароль, што з газет друкаваных у Польшчы могуць перанесціся ў іншаземныя і нарабіць клопату, бо гэты гіспанскі кароль зайздросны. А таму добра было бы, калі б Вяльможны Пан пастанавіў бы каго-небудзь, хто заўсёды чытаў бы экзэмпляры "Газэты", перад тым, як пойдуць у друк, каб такія непрыемнасці з яе выкінуць заўчасна".
Газета, якая выдавалася ў каралеўскай друкарні, сапраўды павінна была пазбягаць памылак, бо ўспрымалася голасам каралеўскага двара. У адказе Тызенгаўза ад 3 красавіка 1777 г. відаць распрацаваны механізм выдання газеты: "Ксендз прэфект друкарні (Караль Маліноўскі В.Ш.) даваную ад сакратара мясцовай пошты газету да друку павінен быў адсылаць да пана Сухадольца (сакратара Тызенгаўза В.Ш.) для экзаменавання, які ад'ехаў у Варшаву, а яшчэ да таго ж і сам ксёндз прэфект аддаліўся, проста тады з пошты
пайшлі газеты да друкароў, а карэктаваннем займаўся блізкі яму чалавек, у палітыцы нічога не разумеючы, і пільнаваў толькі правільнасць напісання літар; запрошаны да мяне сакратар пошты прызнаўся, што нават ён з прычыны экспедыцыі нечытаную газету аддаў да друкарні. Але разам з тым пры вывучэнні гэтай акалічнасці аказалася, што карэспандэнт яго (з Варшавы) пан Зямецкі прысылае яму пісаныя газеты ... і каб з гэтага часу газету, якую пасылае ў Гродна, даваў на экзамен пану Касакоўскаму (сакратару караля В.Ш.) або ў кабінет, і, такім чынам, мяркую, адбывалася бы больш дасканалае карэктаванне".
"Газэта Гродзеньска" выходзіла кожны чацвер штотыдзень у выглядзе аднаго ліста памерам 20x15. Тэкст акрамя "Данясенняў" друкаваўся ў дзве калонкі. Тыраж даходзіў да 200-300 экзэмпляраў, якія распаўсюджваліся па тэрыторыі ВКЛ, Польшчы і беларускіх зямель, захопленых Расіяй пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай.
Гаворачы пра 'Тазэту Гродзеньску", нас больш усяго цікавіць інфармацыя ў ёй, асабліва па Гродзеншчыне. Сказаць падрабязна пра публікацыі газеты немагчыма, бо на сённяшні дзень поўны яе камплект невядомы. Мне пашчасціла, дзякуючы фонду падтрымкі навукі імя Ю.Мяноўскага, пагартаць у Польшчы падшыўку "Газэты Гродзенскай" за 17791780 гады. Яна захоўваецца ў аддзеле старадрукаў бібліятэкі Варшаўскага універсітэта (шыфр 2 д. 20.38). Рукою, я думаю, сучаснага бібліятэкара напісана: "У г. 1779 № XXII, відаць, памылкова прапушчаны, у г. 1780 адсутнічаюць № 1. 2, 6, 7, 8". Вось на аснове прачытаных мною газет я і хачу пазнаёміць з яе матэрыялам.
На старонках газеты тагачасны чытач мог знайсці замежныя навіны. Перш за ўсё апісваліся падзеі знешняй палітыкі, якія датычыліся інтарэсаў Рэчы Паспалітай, Расіі, Аўстрыі. Прусіі, а з іншых краін Англіі і Францыі. Так, пяты нумар 'Тазэты Гродзеньскай" за 4 лютага 1779 г. паведамляў аб спрэчках за гішпанскую карону і аб канцэнтрацыі войск на Дунаі. У іншых нумарах за тэты год былі публікацыі аб барацьбе амерыканскіх калоній за незалежнасць, аб расійскатурэцкіх і расійска-аўстрыйскіх адносінах, аб аўстра-прускай вайне, аб размеркаванні ў Польшчы з боку Маравіі расійскай 12
арміі на чале з Камінскім (19 батальёнаў пяхоты, 2 корпусы кавалерыі, 2 драгунскіх, 2 гусарскіх i 15 казачых палкоў). У № II за 1779 г. гаварылася аб нараджэнні 19 снежня 1778 г. у французскай каралевы дачкі, ахрышчанай Марыі-Тэрэзы-Караліны мадам Раяль. У наступным нумары газеты была інфармацыя аб тым, што 17 студзеня 1779 г. у Вроцлаў прыбыў князь М.В.Рапнін. Раніцай 18 студзеня ён быў на аўдыенцыі ў караля, які запрасіў яго на абед. Мікалай Васільевіч Рапнін паўнамоцны міністр у Польшчы, будучи генерал-губернатар на землях ВКЛ, адышоўшых да Расіі пасля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай (рэзыдэнцыя яго была ў Гродне).