Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
У падобнай сітуацыі апынуліся і перыядычныя выданні Гродзеншчыны. Раённыя газеты, а яны заўсёды былі самымі масавымі, не толькі памянялі свой статус заснавальнікаў, але і падпісчыкаў. Не хапала грошай на іх выданне: закупку паперы, друкарскія выдаткі. Усе газеты мелі малы аб'ём, выходзілі толькі на чатырох старонках. Каб выжыць, рэдакцыйныя калектывы пачалі шукаць рэкламадаўцаў, амаль палову плошчы газеты аддавалі на рэкламу. Пачаўся адыход кваліфікаваных кадраў.
Безумоўна, гэта не магло не сказацца на аўтарытэце раённага друку, чытацкай аўдыторыі, і як вынік тыражах і фінансавай залежнасці. Тыраж газет вобласці ў 1995 годзе зменшыўся ў параўнанні з 1990 годам на 32,3 тысячы экзэм-
39
пляраў, або на 35%. Акупляльнасць раённых газет складала 55%, у той жа час як у 1990 годзе 84%. Больш-менш фінансава незалежнай заставалася абласная газета "Гродзенская праўда", заснавальнікамі якой выступалі Гродзенскі абласны і гарадскі саветы народных дэпутатаў, а таксама абласны i гарадскі выканаўчыя камітэты. Аднак колькасць падпісчыкаў, якая ў 1990 годзе была амаль самая высокая ў рэспубліцы даходзіла да 90 тысяч, то праз 5 гадоў скарацілася на 40 тысяч.
У гэтых няпростых умовах новае кіраўніцтва краіны і асабіста Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прынялі шэраг дакументаў, якія рэгламентавалі дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі. Самым галоўным дасягненнем на шляху да дэмакратызацыі грамадскага жыцця, як лічылі многія даследчыкі ў той час, была адмена цэнзуры ў СМІ. У пачатку 1990-х гадоў былі зроблены першыя крокі ў гэтым накірунку, калі была спынена дзейнасць кантралюючага органа Галоўліта непасрэдна ў друкарнях. Усе газеты маглі свабодна выходзіць без пячаткі аблліта, па так званаму давяральнаму прынцыпу.
Адметнай з'явай было прыняцце распараджэння Прэзідэнта ад 4 студзеня 1996 года № 3 "Аб некаторых пытаннях інфармацыйнай палітыкі". Выконваючы гэтае распараджэнне, аблвыканкам і райвыканкамы знайшлі магчымасць выдзеліць сродкі на камп'ютэрызацыю раённых газет, у выніку чаго наша вобласць першай у рэспубліцы перайшла ў 1997-1998 гг. на больш прагрэсіўны спосаб набору і вёрсткі газет, палепшылася іх мастацкае і паліграфічнае выкананне. Дарэчы, з гэтага перыяду пачалося, як адзначалася ў пастанове Гродзенскага аблвыканкама ад 26.04.1999 г. "Аб асвятленні ў сродках масавай інфармацыі работы мясцовых органаў улады. пытанняў дзяржаўнай унутранай і знешняй палітыкі", перавод усіх друкарняў на афсетны спосаб друку раённых газет, цэнтралізаванае забяспечванне газетнай паперай.
Сістэма дзяржаўных выданняў вобласці налічвала ў 1998 годзе 19 газет (2 абласныя і 17 раённых) з агульнай колькасці 58. Заснавальнікамі іх з'яўляліся мясцовыя органы вы40
канаўчай і прадстаўнічай улады, рэдакцыі газет. Разавы сумарны падпісны тираж дзяржаўнай прэсы Гродзеншчыны ўзрос з 107,1 тыс. экз. у 1998 г. да 115,8 тыс. экз. у 1999 г. Найбольшы тыраж мелі "Гродзенская праўда" 20742 экз., "Лідская газета" 15395, "Міліцэйскі веснік" 8083, "Наш час" (Ваўкавыск 7255), "Іўеўскі край" 6343экз. [1]
Для паляпшэння інфарміравання насельніцтва Лідская, Слонімская і Ваўкавыская раённыя газеты ў 1998 г. былі пераведзены на трохразовы выхад на тыдзень.
Рашаючым фактарам, які аказвае станоўчы ўплыў на эфектыўнасць і ўзровень творчай працы журналістаў, з'яўляецца фінансава-эканамічнае становішча. Так, за 1998 год рэдакцыямі газет атрымана 53,4 млрд, рублёў даходаў, у тым ліку 23,8 млрд. раённымі газетамі і 29,6 млрд. 'Тродзенскай праўдай". Доля ўласных даходаў у сабекошце выданняў склала 106%. Акупляльнасць абласной газеты 188%, а раёнак 69%.
У пастанове аблвыканкама адзначалася, што "адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці рэдакцый з'яўляецца асвятленне работы мясцовых органаў улады. Газеты публікуюць афіцыйныя матэрыялы-рашэнні выканкамаў, сесій Саветаў дэпутатаў, выступленні і інтэрв'ю кіраўнікоў і спецыялістаў, віншаванні жыхароў вобласці, працоўных калектываў напярэдадні памятных дат". Яны змяшчаюцца пад рубрыкамі: "У выканкаме", "3 сесіі Савета", "У калідорах улады", "Выканкам рашыў", "Што ў Савеце" і інш.
У "Слонімскім весніку" з'явіліся матэрыялы пад новымі рубрыкамі "Мясцовая ўлада дзень сённяшні" і "Зваротная сувязь", у якіх расказваецца аб кіраўніках гарадской і раённай вертыкалі больш падрабязна аб іх буднях, клопатах, чалавечых якасцях, тым самым падымаючы іх аўтарытэт перад людзьмі. У "Гродзенскай праўдзе" атрымалі прапіску інтэрв'ю з адказнымі работнікамі аблвыканкама і мясцовых органаў улады. Такія матэрыялы друкаваліся ў газетах "Новае жыццё" (Навагрудак), "Лідская газета", "Зара над Нёманам" (Масты), "Светлы шлях" (Смаргонь), "Іўеўскі край". Аблвыканкам адобрыў вопыт рэдакцый Бераставіцкай i Ма-
стоўскай газет па правядзенні і асвятленні "прамых ліній" з кіраўнікамі. Такую ж практику хутка ўвялі ў сябе журналісты з Ашмян, Воранава, Астраўца і Ваўкавыску.
У Смаргоні рэгулярна праводзяцца сустрэчы старшыні райвыканкама, яго намеснікаў з журналістамі, на якіх абмяркоўваюцца актуальныя пытанні дзейнасці выканкама, газеты, аказанні рэдакцыі дапамогі ў эканамічным і інфармацыйным накірунку.
Добрым вынікам такога супрацоўніцтва з'явілася дапамога райвыканкама ў набыцці для рэдакцыі камп'ютарнай тэхнікі, легкавога аўтамабіля і новага памяшкання. Неабходна адзначыць плённае ўзаемадзеянне мясцовай улады і журналістаў у Слоніме, Мастах, Лідзе, Зельве, Бераставіцы.
Штомесячна для журналістаў праводзяцца прэс-канферэнцыі, вучоба кадраў.
Шчучынскі, Бераставіцкі райвыканкамы, Лідскі і Слонімскі гарвыканкамы заслухалі ў 1997-1998 гг. на сваіх пасяджэннях работу рэдакцый газет, а Мастоўскі райвыканкам выдзяліў сродкі на набыццё аўтамабіля для газеты "Зара над Нёманам".
У той жа час ускрыты шэраг недахопаў у рабоце перыядычных выданняў вобласці. Нярэдка матэрыялы аб дзейнасці ўлады падаюцца павярхоўна, яны вызначаюцца тэматычнай i жанравай аднабокасцю. Не ўсюды праводзяцца "прамыя лініі", не даецца аналіз падзей і недахопаў, адсутнічае крытыка. Гэта характэрна для Астравецкай i Шчучынскай газет. 3 рэдактарамі Бераставіцкай, Воранаўскай, Іўеўскай, Гродзенскай газет не былі заключаны кантракты, а рэдактары Шчучынскай, Воранаўскай, Лідскай і Ваўкавыскай газет не ўведзены ў склад выканкамаў, як гэта было прадугледжана распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб некаторых пытаннях інфармацыйнай палітыкі" ад 4 студзеня 1996 года № 3. Не сталі пакуль традыцыйнымі ў вобласці парады, семінары, творчыя "лятучкі" для рэдактараў і супрацоўнікаў мясцовай прэсы па абмену вопытам, конкурсы для журналістаў і няштатных аўтараў.
Сапраўдным індыкатарам даверу чытачоў стала рэдакцыйная пошта. Работа з пісьмамі, зваротамі грамадзян з'яў42
ляецца дзейсным механізмам зваротнай сувязі дзяржаўных выданняў, іх заснавальнікаў органаў мясцовай улады з насельніцтвам. Садзейнічаў гэтаму Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 1997 г. № 63 "Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі". Колькасць пісем і крытычных матэрыялаў рэзка ўзрасла. Прасачыць за гэтым ростам можна на прыкладзе "Гродзенскай праўды". У 1998 годзе рэдакцыя атрымала 1521 пісьмо, апублікавана 566, адпраўлена на рэдагаванне 43 крытычныя артыкулы. "Лідская газета" апублікавала больш як 350 пісем, што значна больш, чым у папярэднія гады.
У той жа час у некаторых рэдакцыях мала крытычных матэрыялаў, некаторыя недахопы не ўскрываюцца, замоўчваюцца, што выклікае адмоўную рэакцыю ў людзей.
У 1998 годзе Міністэрства адукацыі падтрымала просьбу Гродзенскага аблвыканкама аб адкрыцці ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы спецыялізацыі "Літаратурная работа ў рэдакцыі". Набор на аддзяленне вырашана было ажыццяўляць па накірункам работы рэдакцый газет і тэлерадыёаб'яднання. У 1999 годзе правялі першы набор абітурыентаў. Прынята 10 чалавек. За 10 гадоў працы падрыхтавана каля 200 журналістаў, большасць якіх старанна працуе ў СМ1. Створана кафедра журналістыкі. Вучоба па спецыяльнасці "журналістыка" лічыцца вельмі прэстыжнай і зараз.
Вызначальным для прэсы вобласці з'явіліся 2000-2001 гады. Напярэдадні, 23 лютага 1999 года, выйшла распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай падтрымцы мясцовага друку" №50-рп, якое з уздымам было ўспрынята журналістамі. Дзяржкамдрук і аблвыканкамы распрацавалі ў гэтай сувязі канкрэтныя праграмы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы рэдакцый газет. У прыватнасці, ім выдзелена з рэспубліканскага i мясцовага бюджэтаў сродкі на набыццё 12 легкавых аўтамабіляў, 7 наборна-выдавецкіх сістэм, 18 лічбавых, 4 відэакамеры. Гэта паскорыла перавод рэдакцый на новыя формы набору, вёрсткі i друкавання газеты, павелічэння аб'ёму выданняў.
У лютым 2000 года аблвыканкам і раённыя выканаўчыя камітэты зноў вярнуліся да праблем выканання папярэдняга рашэння аб мясцовым друку. У рашэнні абвыканкама №76 ад 26 лютага 2000 года адзначалася, што за мінулы год павысілася роля мясцовай прэсы ў ідэалагічным, выхаваўчым уздзеянні на насельніцтва.
Дзятлаўскі райвыканкам заслухаў справаздачу рэдактара газеты "Перамога", Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт галоўнага рэдактара 'Тродзенская праўда". Работу рэдакцыі "Лідскай газеты" заслухаў Лідскі гарвыканкам. З'явілася на старонках газет новая форма сумеснай работы з раённай "вертыкаллю" дні адкрытага пісьма, выязныя прыёмныя газеты. Ініцыятарам быў Ашмянскі райвыканкам. [2]
У тры разы павялічыўся аб'ём вяшчання на абласным радыё і тэлебачанні. з'явіліся новыя праграмы "Студыя Гродна", "Вячэрні Гродна", упершыню ўкаранены "прамы эфір" на ТБ.
Адначасова аблвыканкам адзначыў, што на старонкі газет не заўсёды выносяцца самыя актуальныя праблемы, якія хвалююць людзей, прасочваецца ход рэалізацыі крытычных заўваг, якія выказваюцца ў ходзе сустрэчы кіраўніцтва з насельніцтвам, у тым ліку і ў абласной газеты. Не вызначаны статус раённага радыёвяшчання, слабая яго матэрыяльная база.
Нізкай заставалася выканальніцкая дысцыпліна з боку рэдактараў. Рэдакцыі абавязаны былі штоквартальна даваць справаздачу па рэагаванні на крытычныя выступленні да 4 чысла, аднак атрымлівалі іх на тыдзень-два пазней і то не ад усіх калектываў. Цэлы месяц падлічвалі рэагаванні ў "Гродзенскай праўдзе". Дзятлаўская, Гродзенская, Лідская і Воранаўская рэдакцыі са спазненнем даюць статыстычную справаздачу. [3]