Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
польскага народу, але для ўсяго культурнага свету. Паводле В.Л., "большая частка твораў Э.А., як і сама душа пісьменніцы, неразрыўна зьвязана з беларускай глебай... Праўдзівай бацькоўшчынай Ажэшковай была Беларуская зямля, каторая яе ўзгадавала; с Польшчай апрача мовы і гісторычных перажыткоў вялікая пісьменніца мела мала супольнаго. I ўсёж такі беларуская фантазія, беларуская казка, што рожэвай дымкай апавівала яе дзіцячыя думкі, ускалыхала вялікага духу пакойнай на славу чужым. Такая ўжо, відаць, доля нашага краю..."[10].
У лістападзе 1910 г. Гарадская дума пастанавіла ўшанаваць памяць Ажэшкі. Дзеля гэтага было прынята рашэнне "1) назваць Пясковую вуліцу, на якой яна жыла, яе іменем; 2) плаціць з гарадскіх сродкаў за навуку 5 бедным вучням; 3) даваць штогод на кожны з гарадскіх прытулкаў 100 руб.; 4) павесіць партрэт Ажэшкі ў зале паседжанняў гарадской думы[11].
Карэспандэнцыі Паўла Аляксюка пачалі з'яўляцца на старонках "Нашай Нівы" з кастрычніка 1909 г. Спачатку тэта былі кароткія паведамленні пра падзеі з жыцця Горадні, якія змяшчаліся ў рубрыцы "3 Беларусі і Літвы". Пазней рэдакцыя начала вылучаць іх асобна і з'явілася рубрыка "3 Гродны". Паведамленні П.Аляксюка ствараюць даволі цікавы вобраз штодзённага жыцця гораду. Да найбольш характэрных гарадзенскіх сюжэтаў належалі праблема гігіены, асвятлення вуліц, крымінальныя здарэнні, гаспадарка і адукацыя:
Кастрычнік 1909 г.: "У горадзе халера, якой доўга не было. За тры тыдні памерла 30 чалавек... Зараз наводзіцца чысціня, але больш для вачэй. Калі гаспадар не хоча прыбіраць бруд, то ўсё так і застаецца. Калі паліцыя не будзе глядзець за чысцінёй, то халера будзе множыцца"[12].
Лістапад 1909 г.: 'Торад наш губернскі, а парадкі не губернскія. На адной вуліцы шмат ліхтароў, а на іншых няма. Па некаторых завулках боязна хадзіць уначы, а яшчэ і злодзеі цягаюцца. Трэба ставіць ліхтары на пустых вуліцах;
цяпер набіраюць навабранцаў у войска. На вуліцы лепш не выходзіць: "Сядзі дома і не вытыкай носа"[13].
Снежань 1909 г.: "Судовая палата разглядала справу адваката Гілерсана, які на беластоцкім працэсе аб пагроме 34
казаў антыўрадавую прамову. "Шмат сабралося на гэта дзела адвакатаў з усёй Расеі, каб бараніць свайго таварыша". Аднак Судовая палата засудзіла яго на год у крэпасць"[14].
Люты 1910 г.: "У нашым горадзе ёсць такія падворкі, што як залезеш туды, то i ног з балота не выцягнеш: хоць па "скорую помач" пасылай. Ёсць і іншыя парадкі: на Саборнай, напрыклад, столькі таўчэцца народу, не маючы, відаць, нічога лепшага для работы, што калі патрэба здарыцца прайсьці, то i людзям i сабе паадбіваеш бакі. (Інфармацыю папярэджваў загаловак: "У нашым Гродне усё модне")"[15].
Сакавік 1910 г.: "Сярод бела дня вывозяць гарадскія бруды, ад якіх "аж насы рве". Калі-ж гэткім парадкам прыйдзе канец?"[16].
Красавік 1910 г.: "У горадзе "бруд, смурод; вечарамі такая цемь, што і прайсьці трудна. Тратуары паламаныя. Паліцыя, праўда, пішэ часам пратаколы; але з гэтым бывае ўсяляк...";
Фабрык у Горадні мала. Адна вялікая тытунёвая І.Шэрашэўскага. Нядаўна ён звольніў 100 непатрэбных работнікаў, выплаціўшы ім 2 тыс. руб. Тыя за гэтыя грошы заснавалі ручную фабрыку тытуню. Тавар пайшоў добра. Шэрашэўскі нават знізіў цэны;
Тутэйшы гандаль апроч некалькіх багацейшых і 2-3 гуртовых крамаў у руках жыдоў;
Педагагічнае таварыства часта праводзіць публічныя лекцыі. Плата невялікая, а карысць вялізарная. Найбольш прыходзіць жыдоў, а наш брат "усё ззаду на хвасьце";
Да леташняга году горад быў падзелены Нёманам на дзве часткі. Багацейшыя трымаліся аднаго берагу, а бедакі, шукаючы таннае жыллё, перабіраліся на другі бераг. Летась збудавалі мост, i цэны выраўняліся: "1 тут, i там дзяруць добра!" Пайшлі скаргі на домаўладальнікаў. Гарадская дума прызначыла камісію, каб спыніць рост цэнаў"[17].
Травень 1910 г.: "Гарадзенская санітарная камісія баіцца вяртання халеры. Шмат гамоняць з гэтай нагоды, "а тым часам на прыватных падворках такія бруды, што бадай i сама халера пасароміцца ўткнуць туды свой нос..."[18];
Гарадзенскія каталіцкія прытулкі для сірот бядуюць, што нашы дактары апрача аднаго Д-скага ня хочуць дарма ля-
чыць. Захварэў Д. і ніхто не згадзіўся памагчы бедным. Сорам!;
непарадак у Гарадзенскай публічнай бібліятэцы: кнігі выдаюцца неакуратна, а многія згінулі;
па горадзе цягаюцца кітайцы, якія выдаюць сябе за дактароў ад усіх хваробаў. Зайшлі да адной жанчыны, тая напалохалася (у жыцці не бачыла!), выбіла шыбу і начала крычаць. Думала, што гэта чэрці прыйшлі па яе душу"[19].
Чэрвень 1910 г.: "Гарадзенская санітарная камісія рыхтуецца бараніць горад ад халеры... Трэба было б каб першнаперш санітарная камісія звярнула ўвагу на тые скрынкі, куды выліваюцца памыі і ўсялякія бруды; скрынкі гэтыя бываюць часта густа над самымі вокнамі кватэр бедных жыцелёў[20].
Праблема здароўя гарадзенцаў хвалявала не толькі П.Аляксюка. Ужо згаданы Nemo ў артыкуле "Доктарская помач у Гродзенскай губ." адзначаў, што паводле забеспячэння меддапамогай Гродзенская губ. знаходзіцца на 56 месцы ў Расейскай імперыі (з 89 губ.): "Хваробы пануюць тутака страшэнныя, дый то найбольш тыя. аб каторых за граніцай мала чутно і каторые родзіць недаеданьне, дрэнны харч, гразь, вільгаць, наагул некультурнасць і беднасць". Па "брушному тыфу" у 1904 1905 гг. Гродзенская губ. аказалася на трэцім месцы ў Расеі, па пнеўманіі на чацвёртым (1904), па сыпному тыфу на 5, па тэмпах змяншэння насельніцтва на 7 месцы[21].
Актуальнай праблемай гарадзенскага жыцця было п'янства. Зрэшты, не толькі гарадзенскага. У студзені 1909 г. у невялікай заметцы Nemo "У гарадзенскіх дэпутатаў", дзе аўтар распавядаў пра сваю сустрэчу з дэпутатамі Дзяржаўнай думы, ён працытаваў прызнанне аднаго з іх: "...Па вёсках у нас пайшло такое пьянства, што, здаецца, ніколі так не пілі. Проста здурэлі людзі з нуды i бяды..."[22].
У крымінальнай хроніцы таксама неаднаразова фігуравала п'янства. У прыватнасці, у сакавіку 1910 г. п'яны салдат сярод белага дня смяротна параніў нажом у цэнтры горада палкоўніка Нікіціна. Вайсковы Акруговы суд прысудзіў салдата да смяротнага пакарання[23]. Трохі кур'ёзна выглядае паведамленне пра ўвядзенне Гарадской управай новых правіл для лодачнікаў-перавозчыкаў. Правілам № 1 было пат^абаванне цвярозасці[24].
Высокую ацэнку карэспандэнтаў "Нашай Нівы" атрымала праца гарадзенскіх пажарнікаў: "Коні добрыя, машины таксама; людзі шчыра працуюць і вялікая карысць i помач з іх для нашага гораду"[25]. Летам 1910 г. пажарнікі звярнуліся ў Гарадскую ўправу з просьбай набыць паравую пажарную машину. П.Аляксюк, які паведаміў пра іх просьбу, дадаў: "Справа дужэ важная"[26].
Карэспандэнты "Нашай Нівы" звярталі ўвагу на дзейнасць Хаўрусу (Таварыства) рабочих Горадні, які ўзнік увесну 1910 г. Рабочыя сабралі пэўны капітал, "пааткрывалі пасьля свае крамы, пекарні; маюць цяпер ужо свайго доктара, сваю аптэку, кнігарню і іншыя карысныя рэчы; даюць падмогу грашмі беднейшим таварышам і гэтакім парадкам шмат дабра і карысьці робяць для сваіх братоў-працоўнікоў"[27]. Летам 1910 г. Таварыства ўжо планавала адчыніць некалькі крамаў, але сустрэла супраціў жыдоў, якія пагражалі збіць цэны. Рабочыя вырашылі адказаць байкотам жыдоўскіх гуртовых крамаў[28].
Невядомы гарадзенскі карэспандэнт "Нашай Нівы", які падпісаўся літарай X, вельмі пазітыўна ацаніў "маёўку" гарадзенскай моладзі, якая прыцягнула шмат людзей, стварыла святочны настрой і яднала гарадзенцаў у адну грамаду. На думку гэтага карэспандэнта, бядой Горадні з'яўлялася раз'яднанасць людзей, якая "дрэнна адбівалася на грамадскім жыцці".
Матэрыялы "Нашай Нівы" дазваляюць даволі панарамна ўявіць штодзённае жыццё нашага гораду на пачатку XX ст. Відавочна, што тагачасныя праблемы Горадні былі характэрныя для большасні беларускіх гарадоў. Тэта датычыць як бытавых аспектаў, так і палітычных, і нацыянальна-культурных.
Адначасна прагляд і чытанне "Нашай Нівы" стогадовай даўніны выклікалі сумныя думкі пра тое, што многія тагачасныя праблемы захавалі сваю актуальнасць. Гэта і раз'яднанасць гарадзенцаў, якая абарочваецца абыякавасцю і пасіўнасцю ў грамадскім жыцці, гэта п'янства, якое выразна па-
маладзела і пашырылася на жаночы пол, гэта зняважлівае стаўленне мясцовага чыноўніцтва і мясцовай гэтак званай "інтэлігенцыі" да беларускай мовы і культуры. Аналітычныя артикулы "Нашай Нівы" 1906 1910 гг., прысвечаныя якраз нацыянальна-культурным аспектам беларускага руху, успрымаюцца як напісаныя сучаснымі аўтарамі.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Наша Ніва. № 1 ад 10 лістапада 1906 г.
2. Тамсама. № 2 ад 11 лютага 1907 г.; № 8 ад 24 лютага 1907 г.
3. Тамсама. № 30 ад 28 верасня 1907 г.
4. Тамсама. № 1 ад 4 студзеня 1908 г.
5. Тамсама. № 13 ад 25 сакавіка 1910 г.
6. Тамсама. № 15 ад 8 красавіка 1910 г.
7. Тамсама.
8. Тамсама. № 25 ад 17 чэрвеня 1910 г.
9. Тамсама. № 22 ад 27 траўня 1910 г.
10. Тамсама. № 20 ад 13 траўня 1910 г.
11. Тамсама. № 46 ад 11 лістапада 1910 г.
12. Тамсама. № 42 ад 15 кастрычніка 1909 г.
13. Тамсама. № 48 ад 26 лістапада 1909 г.
14. Тамсама. № 49 ад 3 снежня 1909 г.
15. Тамсама. № 8 ад 18 лютага 1910 г.
16. Тамсама. № 11 ад И сакавіка 1910 г.
17. Тамсама. № 15 ад 8 красавіка 1910 г.
18. Тамсама. № 22 ад 10 траўня 1910 г.
19. Тамсама. № 19 ад 6 траўня 1910 г.
20. Тамсама. № 26 ад 24 чэрвеня 1910 г.
21. Тамсама. № 52 ад 3 снежня 1910 г.
22. Тамсама. № 1 ад 1 студзеня 1909 г.
23. Тамсама. № 14 ад 1 красавіка 1910 г.
24. Тамсама. № 22 ад 27 траўня 1910 г.
25. Тамсама. № 15 ад 8 красавіка 1910 г.
26. Тамсама. № 25 ад 17 чэрвеня 1910 г.
27. Тамсама. № 16-17 ад 15 красавіка 1910 г.
28. Тамсама. № 27 ад 1 ліпеня 1910 г.
Амелька Уладзімір Паўлавіч, начальна управления ідэалагічнай работы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
Амелька Сяргей Уладзіміравіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы"
ПЕРЫЯДЫЧНЫ ДРУК ГРОДЗЕНШЧЫНЫ
Ў ГАДЫ СТАНАЎЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ (1990-я ПАЧАТАК 2000-х ГАДОЎ)
Распад СССР, ліквідацыя КПСС і наступіўшае затым утварэнне новых постсавецкіх дзяржаў, у тым ліку і Рэспублікі Беларусь, у значнай ступені прадвызначыла далейшы ход развіцця гісторыі. Істотныя змены адбыліся і на інфармацыйнай прасторы нашай краіны. Большасць перыядычных выданняў пазбавіліся сваіх заснавальнікаў, многія ўвогуле перасталі існаваць у атмасферы палітычнай і фінансавай нестабільнасці, няўпэўненасці і духоўнай інфантыльнасці.