• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    амаль усе яны загінулі ў пажары, што ахапіў Мінск у 1835 г." [7, с.234-236]. Можна меркаваць, што новыя п'есы даходзілі да беларускіх зямель з пэўным спазненнем.
    К.Скібінскі пад 1810 г. адзначаў, што ў тэты час ужо дзейнічала расійская цэнзура, якая забараняла паказ некаторых народных п'есаў. Але літоўскі генерал-губернатар М.Кутузаў (1809-1812) спрыяў развіццю мастацтва, таму дазваляў іх прадстаўленне, толькі са змененымі назвамі [7, с.5052].
    Рэпертуар трупы фарміраваўся ў залежнасці ад складу, колькасці і здольнасцей актораў. Часцей за ўсе антрэпрызы ўключалі невялікую колькасць актораў. К.Скібінскі заўважыў, што ў трупу Я.Шыманскага ўваходзіла толькі некалькі асоб, а ў гастралюючую французскую трупу усяго 8 [7, с.9,96]. Большыя трупы складаліся з 30-50 асоб [7, с.105, 206]. Невялікім антрэпрызам не пад сілу было паставіць вялі-кія п'есы, оперы, таму яны выступалі з аперэтамі, вадэвілямі, балецікамі і іншымі адносна простымі творамі. Значныя опе­ры, драмы і трагедыі патрабавалі шмат сродкаў, але звычайна прыносілі добрыя прыбыткі [7, с.206-210].
    Акторы першай паловы XIX ст. паходзілі ў асноўным са шляхецкага асяроддзя, былі самавучкамі альбо навучаліся ў варшаўскай драматычнай школе [7, с.116]. Маладыя акто­ры праходзілі шлях ад больш простых выступленняў у бале­тах, камедыях да складаных опер, трагедий. Так паступова навучаўся акторскай прафесіі К.Скібінскі [7, с.8-10]. У выніку актор мог удзельнічаць у прадстаўленнях рознага характару, што было даволі выгадна для невялікіх тэатральных калектываў.
    Антрэпрынер наймаў актораў на пэўных умовах, якія замацоўваліся кантрактам [6, с. 158]. Заробак актора мог быць фіксаваным, раней вызначаным па дамоўленасці з прадпрымальнікам, а таксама нефіксаваным, у залежнасці ад паспяховасці выступленняў [6, с.123, 188, 190; 7, с.81]. Для фінансавай падтрымкі актораў праводзіліся бенефісы прадстаўленні у гонар аднаго з актораў (напрыклад, як выказванне прызнання яго майстэрства). Прыбытак ад такіх выступлен244
    няў цалкам паступаў на карысць гэтага чалавека за выключэннем выдаткаў на спектакль [6, с.37, 187; 7, с.86].
    Часам нават паспяховыя выступленні не маглі гарантаваць дастатковага заробку акторам, так як значная частка грошай ішла на аплату арэнды тэатра, кватэры актораў, іх харчавання, праезду i г.д. [6, с. 180]. Многае залежала ад сумленнасці антрэпрынера. Так, на самым пачатку сваей кар'еры актор К.Скібінскі сутыкнуўся з падманам: у 1803 г. БончТамашэўскі пакінуў сваіх выхаванцаў у Гродне падчас гаст­ролей і не вярнуўся [7, с.8]. Пасля Я.Шыманскі не спяшаўся з выплатам! заробленых грошай. Актор не мог набыць сабе новага адзення, бо са старога ўжо вырас. Толькі заклапочаныя бацькі прыслалі новы кажух i боты і вельмі жадалі вярнуць К.Скібінскага дамоў [7, с. 15-17]. (Нягледзячы на такія складанасці акторы рэгулярна давалі дабрачынныя спектаклі, увесь прыбытак ад якіх ішоў на карысць убогіх гараджан [7, с.208]).
    Гэта былі не адзінкавыя выпадкі. Такое крытычнае становішча актораў штурхала іх на пошукі лепшых заробкаў. У першай палове XIX ст. частымі былі пераходы актораў ад аднаго прадпрымальніка да другога. Веданне польскай мовы, на якой адбываліся прадстаўленні, і рэпертуару садзейнічалі гэтаму. Так да гродзенскай трупы ў 1803 г. далучыліся варшаўскія акторы Фішар, Маркс, Такажэўская, а выхаванка В.Багуслаўскага С.Дэшнер сама арганізавала тэатр у Гродне [7, с.9, 11-12]. Не давяраючы свайму антрэпрынеру, акторы на ўласныя сумесныя сродкі маглі арганізоўваць трупы, размяркоўваючы абавязкі ўпраўлення паміж сабой.
    Так адбылося ў 1816 г., калі незадаволеныя сквапнасцю антрэпрынера Мацея Кажынскага віленскія акторы стварылі антрэпрызу на аснове самакіравання. Гэта трупа наведвала Гродна падчас гастролей. У яе ўваходзіў К.Скібінскі, ужо знакаміты актор на той час [7, с.112-113]. Гастролі супалі з падрыхтоўкай вайскоўцамі Галоўнага штаба ўрачыстага агляду корпуса ў Скідзелі і прыездам Аляксандра I. У сувязі з гэтым у Гродне назіраўся наплыў публікі, што абяцала добрыя прыбыткі тэатральнай трупе [7, с. 116-117]. У 1817 г. [7,
    с. 124] i 1819 г. [7, с. 128] віленская антрэпрыза зноў прыязджала на гастролі ў Гродна. Пад 1827 г. К.Скібінскі ўспамінаў зусім збяднелую малую трупку Я.Шыманскага, якая на час гастроляў далучылася да віленскай трупы, каб зарабіць грошай [7, с.204-205]. У 1828 г. гастролі віленскай трупы расцягнуліся на тры тыдні [7, с.211].
    Задумацца застаўляе крытычнае стаўленне І.Ю.Крашэўскага да дзейнасці віленскага тэатра ў 1830-1835 гг. На яго думку, тэты тэатр быў бедным і ўсяго толькі пасрэдным. Усе намаганні палепшыць становішча былі няўдалымі. Прычыну ен бачыў у невялікай колькасці публікі, каб мець доб­ры пастаянны тэатр яе неабходна было павялічыць удвая [8, с.84-85]. Зыходзячы з гэтага, ці ж магло Гродна спрачацца з былой сталіцай Вялікага Княства Літоўскага ?
    Расійскія ўлады не маглі пакінуць па-за ўвагай той факт, што асноўнай мовай тэатральных прадстаўленняў была польская. Адносна гэтага Ф.Я.Міркавіч, літоўскі генерал-губернатар занатаваў 16 мая 1845 г., што з дазволу імператара штогод адлічвалася 3 тыс.руб. серабром з даходаў Вільні для ўтрымання пры віленскім тэатры рускіх актораў. Неабходная іх колькасць была выпісана з тэатральнай школы Санкт-Пецярбурга. Улады спадзяваліся, што гэта дапаможа больш хуткаму распаўсюджванню праз пастаноўкі рускіх драматычных твораў на рускай мове і адпаведна рускага ўплыву. Яны самі фарміравалі рэпертуар тэатра [9, с.299]. Можна меркаваць, што такія змены хутка распаўсюдзіліся і на тэатральнае жыццё Гродна пад час гастролей віленскага тэатра, а таксама праз распараджэнні ўладаў.
    Такім чынам, мемуары сведчаць аб вялікай рухомасці тэатральнага жыцця Гродна першай паловы XIX ст., якое было цесна звязана з грамадскімі падзеямі, залежала ад разнастайных паўсядзённых абставін і хутка рэагавала на іх змены. 3 аднаго боку, назіралася дастаткова частае чаргаванне антрэпрызаў, а, з другога, пэўнае пастаянства рэпертуару, а часам і актораў. Агульная культурна-моўная прастора садзейнічала сталым сувязям паміж тэатрамі Гродна, Вільні і 246
    Варшавы. Паступова ў тэатральную дзейнасць уваходзіла руская мова, пашырыліся кантакты з тэатральнымі трупамі Санкт-Пецярбурга і Масквы.
    Мемуары тэатральных дзеячоў К.Скібінскага і В.Багуслаўскага прадстаўляюць вялікую каштоўнасць для разумен­ия прынцыпу дзейнасці антрэпрызаў, ладу жыцця актораў, іх праблемаў і клопатаў. Асаблівасцю іх з'яўляецца адлюстраванне тагачаснага грамадства праз усведамленне аўтараў, праз падзеі іх жыцця. Акторы часта змянялі месца выступленняў, таму цэласнай карціны тэатральнага жыцця Гродна першай паловы XIX ст. не ўтрымліваюць, але дазваляюць вылучыць яго новыя яркія рысы. Дадзеныя мемуары могуць быць шырока выкарыстаны ў гістарычных даследаваннях з улікам іх суб'ектыўнага характару.
    Літаратура
    1.	Estreicher, К. Teatry w Polsce /К. Estreicher //. Tom I. Krakow, 1873 U http://www.pbi.edu.pl/book_reader.php?p= 17397
    2.	Miller, A. Teatr w Polsce i muzyka na Litwie jako strażnice kultury Zachodu (1745-1865) / A. Miller. Wilno, 1936.
    3.	Гісторыя беларускага тэатра: у 3 т. T. 1: Беларускі тэатр ад вытокаў да кастрычніка 1917 г. Мн., 1983.
    4.	Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. Т. 1. / пад рэд. А.В.Сабалеўскага. Мн„ 2002.
    5.	Памяць: Гіст.-дак. хроніка горада Гродна / Бел. Энцыкл.; рэд. кал.: Г.П.Пашкоў, Я.М.Жабрун, І.П.Крэнь і інш. Мн., 1999.
    6.	Bogusławski, W. Dzieje teatru narodowego w Polsce / W.Bogusławski // Cz. . Przemysł, 1884 // www.polona.pl:8737
    7.	Skibiński, K. Pamiętnik aktora (1786-1858). Oprać, ł wyd. M.Kulikowski / K.Skibiński. Warszawa. 1912.
    8.	Kraszewski, I.J. Obrazy z życia i podróźy/I.J. Kraszewski. T. 2. Wilno, 1842 // http://www.pbi.edu.pl/book_reader.php?p=41467
    9.	Миркович, Ф.Я. 1789-1866: Его жизнеописание, составлен­ное по собственным его запискам, воспоминаниям близких лю­дей и подлинным документам / Ф.Я.Миркович. СПб., 1889.
    Шарэнда Ганна Паўлаўна, магістр педагагічных навук, бібліятэкар II катэгорыі аддзела краязнаўства ДУК "Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага"
    РЭПЕРТУАР ГРОДЗЕНСКАГА ТЭАТРА XIX СТАГОДДЗЯ
    Рэпертуар тэатраў Беларусі XIX ст. змяняўся ў залежнасці ад змен у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці ў краіне.
    У XIX ст. прафесійнае тэатральнае мастацтва прадстаўлялі трупы, якія працавалі пераважна на польскай мове. Крыху пазней асобныя тэатры сталі паказваць спектаклі на дзвюх мовах рускай і польскай. 3 сярэдзіны XIX ст. з'явіліся гастрольныя рускія тэатры.
    Яркай з'явай былі гастролі Віленскага тэатра пад кіраўніцтвам Шмітгофа ў 1841 і 1843 гг. Так, віленская трупа К.Шмітгофа 8 верасня 1841 г. выступіла на гродзенскай сцэне з прэм'ерай вадэвіля С.Манюшкі "Апошняя варшаўская латэрэя". Аўтарам п'есы быў пісьменнік-аматар А.КорвінМілеўскі [1, с.251]. Трупа тады іграла толькі на польскай мове і з'яўлялася, na сутнасці, оперна-драматычным калектывам.
    Рэпертуар кантраляваўся з боку ўлад. Пасля абнародавання так званага "Статута пра цэнзуру" (1804 г.) гродзенскі губернатар прадпісаў гараднічым і павятовым начальнікам паліцыі: "по случаю бывающих по городам и местечкам кон­трактов и ярмарок, на которые нередко приезжают и актёры для театральных представлений, предписываю вам не иначе дозволять такие представления, как по рассмотрению вами лично прежде каждой пьесы, дабы не заключалось в них чеголибо предосудительного или неприличного, а особенно в по­литическом смысле, и чтобы афиши были писаны или печата­ны непременно пополам по-русски и по-польски..." [Ф.1, воп.1, 248
    спр. 1520, арк.20]. Так, указание А.Бенкендорфа 13 студзеня 1832 г. патрабавала ад губернатараў кожны тыдзень дастаўляць у Трэцяе аддзяленне афішы спектакляў, што паказваліся на сцэнах Беларусі.
    У фарміраванні рэпертуару польска-рускія тэатральныя калектывы, з аднаго боку, паўтаралі польскім тэатрам Вар­шавы і іншых вялікіх гарадоў Польшчы. 3 другога боку, рускі рэпертуар меў шмат агульнага з "рэпертуарам тэатраў цэнтральнай Расіі" [3, с.21].
    Змест рэпертуару быў неаднародны. Так, у рамках афіцыйнай кансерватыўна-абарончай ідэалогіі знаходзіліся салонныя камедыі і вадэвілі Н.І.Хмяльніцкага, бытавыя камедыі А.А.Шахоўскага і М.М.Загоскіна, рамантычныя драмы М.А.Палявога, Р.М.Зотава, рамантычныя меладрамы М.В.Кукальніка, П.Г.Абадоўскага і іншых рускіх аўтараў. Шырокае распаўсюжванне на сцэне тэатраў атрымаў вадэвіль. У рэпертуары перавагу мелі вадэвілі такіх аўтараў як П.Г.Грыгор'еў, П.С.Фёдараў, М.І.Кулікаў, М.А.Кароўкін і інш. [3, с.23].