Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
Безумоўна, у рэжысёрскай практыцы М.Кавязіна былі і так званыя прахадныя спектаклі, якія не з'яўляліся здабыткамі ні для гледача, ні для тэатра. Звычайна гэта было звязана ca зваротам да п'ес, пастаўленых вымушана, як актуальныя і злобадзённыя, нягледзячы на тое, што яны знаходзіліся не на высокім, а часам нават нізкім мастацкім ўзроўні. Аднак падобная карціна была знакавай для тэатральнага жыцця ўсёй савецкай эпохі. Да гонару мастацкага кіраўніка у Гродзенскім аблдрамтэатры такія спектаклі былі хутчэй выключэннем.
У тыя гады у тэатры любілі і ахвотна ставілі класіку. Гэта былі яркія. святочныя спектаклі па творах А.Астроўскага, К.Гальдоні. П.Кальдэрона, Ф.Шылера, О.Голдсміта. Большасць з іх вынаходліва і дасціпна аформіў мастак А.Марыкс. Усё ж надзённыя сучасныя п'есы займалі асноўнае месца ў рэпертуары. Знакавым сярод іх быў спектакль "Шчасце" паводле П.Паўленкі.
Няшмат часу адвёў лёс М.Кавязіну на працу у гродзенскім тэатры усяго каля двух з паловай год. Але ён паспеў зрабіць для тэатра шмат карыснага, што добратворна адбілася на далейшым жыцці і дзейнасці творчага калектыву.
Газета "ЛІМ" у тыя гады выказвала агульную думку i гледачоў, i тэатральнага асяроддзя рэспублікі, называючы
255
Гродзенскі абласны драматичны тэатр "лепшым абласным тэатрам у рэспубліцы".
3 1950 года тэатр цесна супрацоўнічаў з беларускімі драматургам!. Першай ластаўкай стаў спектакль "Калі зацвітаюць сады" па п'есе В.Палескага. У 1951 годзе пастаўлены спектакль "Пяюць жаваранкі" К.Крапівы. Сярод прац гэтага перыяду спектакль "Гэта было ў Мінску" А.Кучара (1952).
Спектаклі пачатку 50-х гадоў прываблівалі яркімі акцёрскімі працамі Л.Федчанка ("Машачка" А.Афінагенава), Г.Панкрат і дэбютанта Ю.Сідарава ("Свеціць, ды не грэе" А.Астроўскага), М.Астанкавай ("Гаспадыня гасцініцы" К.Гальдоні), М.Кавязінай ("Baca Жалязнова" М.Горкага і асабліва "Марыя Цюдор" В.Гюго), В.Шрамчанкі ("Яўгенія Грандэ" паводле А.Бальзака).
У тэатры выпрабоўвалі свае сілы ў рэжысуры і акцёры. Ставілі спектаклі Я.Зубоўскі, Ю.Сідараў, Г.Глінаецкі.
Неаднаразова і паспяхова звярталіся да драматургіі Горкага. Ішлі "На дне", "Васа Жалязнова", "Апошнія".
Перыяд, калі тэатр узначальваў Іосіф Папоў, вызначаецца пошукамі цікавай адметнай драматургіі. У рэпертуары з'явіліся п'есы М.Лермантава і А.Астроўскага, П.Бамаршэ і П.Когаўта, Лопэ дэ Beri, Г.Запольскай, Дж.Флетчэра, Б.Нушыча, Х.Вуаліёкі, Э.М.Рэмарка і інш. У пэўнай ступені гэтаму спрыялі і пошукі чарговага рэжысёра А.Геранбурга. У якасці прыкладаў можна назваць яго пастаноўкі "Іспанцы" М.Лермантава (1955), "Дзень цудоўных падманаў" Р.Шэрыдана і "Дрэвы паміраюць стоячы" А.Касоны (1956), "Апошні прыпынак" Э.М.Рэмарка (1957). Глыбінёй рэжысёрскага вырашэння, сцэнічнай культурай, стылёвым адзінствам, пераканаўчасцю характараў, умением даследаваць найтанчэйшыя нюансы чалавечай душы вылучаліся ажыццёўленыя I.Лаповым пастаноўкі буйных твораў: "Каменны валадар" Л.Украінкі, "Дачнікі" М.Горкага, "Улада цемры" Л.Талстога, "Тры сястры" А.Чэхава. Ставіў ён і творы сучасных аўтараў: "Салдаты" В.Шаўрына, "Сябры і гады" Л.Зорына, "Пяць вечароў" А.Валодзіна, "Перад вячэрай" В.Розава і іншыя. У ролях прывабных хлапчукоў вылучаўся Вітольд Грачынскі, заслужаны 256
артыст Беларусі, які на ўсё жыццё застаўся верным Гродзенскаму тэатру.
Почырк галоўнага рэжысёра вызначае накірунак і адметнасць тэатра. У час, калі галоўным рэжысёрам працаваў А.Струнін, на гродзенскай сцэне паказваліся эпічныя палотны, з вялікай колькасцю дзеючых асоб, насычаныя ўзнёслым грамадзянскім пафасам. Найбольш значныя сярод іх спектаклі эпапея "Порт-Артур" паводле А.Сцяпанава (1963), "Дачка Расіі" П.Чараднічэнкі (1965), "Перабежчык" A. і П.Тур (1965), "Паміж ліўнямі" А.Штэйна (1966), "Алека Дундзіч" М.Каца і А.Ржашэўскага (1968). За ўдзел у шэрагу з гэтых спектакляў акцёр Якаў Кімберг першым у тэатры атрымаў званне народнага артыста Беларусі. Высокім мастацкім узроўнем вызначаўся спектакль "Варвары" М.Горкага (1966), "Палата" (1963) і "Дыпламат" (1967) С.Алёшына, "Салдацкая ўдава" (1973) М.Анкілава. Адметнымі акцёрскімі працамі прыцягвалі ўвагу і пастаноўкі класічных твораў "Антоній і Клеапатра" У.Шэкспіра (1964 г., у галоўнай ролі Л.Сторажава), "НавальHina" А.Астроўскага (1971 г., у ролі Кацярыны Т.Нікалаева), "Багна" А.Астроўскага і "Прымакі" Янкі Купалы (1974 г., працы У.Мішчанчука). Акрамя таго на сцэне выступалі заслужаныя артысты А.Панкрат, М.Ковязіна, Л.Сторажава, П.Філіпаў, В.Грачынскі, А.Бірычэўскі, А.Цароў, С.Аляксандраў, В.Смачнеў трупа моцная, здольная вырашыць найскладанейшыя заданы драматургіі. У тэты перыяд трупа тэатра перажывае "залаты час".
Актыўна асвойваў тэатр беларускую драматургію. У пачатку 70-х гадоў у рэпертуары было шмат беларускіх п'ес: "Адкуль грэх" А.Петрашкевіча, "Амністыя" М.Матукоўскага, "Трыбунал" А.Макаёнка, "Апошні шанц" В.Быкава і іншыя. Асэнсаванне мінулага і сучаснасці ў святле перамен, што адбываліся ў грамадстве, адлюстраваны ў інсцэнізацыі рамана І.Шамякіна "Сэрца на далоні" (1965 г., у ролі Зосі Савіч арт. І.Пратапопава), пастаўленай на гродзенскай сцэне ўпершыню ў рэспубліцы. Ішлі спектаклі: "Трывога" (1975); "Франциск Скарына" ("Напісанае застаецца") А.Петрашкевіча (1978), "Мілы чалавек" К.Крапівы (1976; рэж. В.Караткевіч), 257
"Паўлінка" Я.Купалы (1979; рэж. А.Ушацкі і У.М.Мішчанчук), "Несцерка" В.Вольскага (1980; рэж. В.Сімакін) і інш. Значны ўклад у стварэнне суладнага акцёрскага ансамбля ўнеслі заслужаныя артысты Беларусі В.Смірноў, Т.Нікалаева, В.Мішчанчук, Л.Дзяменцьева, Н.Караткевіч, Ю.Нікіцін.
Гродзенскаму тэатру шанцавала на галоўных рэжысёраў. А.Міронскі, І.Папоў, А.Струнін былі сапраўднымі майстрамі сваёй справы, людзьмі высокаадукаванымі. Яны любілі і ўмелі працаваць з акцёрамі, запрашалі ў трупу таленавітых асоб, шмат шчыравалі над удасканаленнем сцэнічнай культуры, над стварэннем мастацкага і творчага ансамбля.
Разам з тым ішлі і даволі шэрыя, эклектычныя спектакль пастаўленыя па слабых п'есах: "Я прысягаў Радзіме" А.Струніна, "Захавай маю тайну" В.Сабко. У рэпертуары з'яўляецца шэраг так званых касавых спектакляў, відавочныя рэжысёрскія і акцёрскія штампы. Станоўчыя зрухі адбыліся ў творчасці тэатра ў другой палове 70-х гадоў, калі яго ўзначаліў У.Караткевіч.
Тады павысілася агульная пастановачная культура спектакляў, вызначальнымі сталі яркасць і выразнасць формы, вострае выяўленне стылявых і жанравых асаблівасцей твораў. Праграмным стаў спектакль У.Караткевіча "Тэмп-29" (1976), створаны паводле ранніх п'ес М.Пагодзіна. У ім арганічна спалучаліся музыка, сцэнаграфія і тэмпераментнае, эмацыянальнае акцёрскае выкананне (у галоўнай ролі артыст С.Кліменка).
Ажыццяўляецца маштабная, насычаная жыццясцвярджальным пафасам і разам з тым, паэтычная пастаноўка "Аптымістычнай трагедыі" У. Вішнеўскага. Ставяцца лепшыя п'есы маральна-этычнай праблематыкі А.Вампілава, І.Друцэ, А.Арбузава, А.Сакаловай, А.Казанцава, інсцэніроўкі твораў В.Распуціна і У.Цендракова. Непаўторны каларыт спектаклям надавала праца маладой таленавітай мастачкі Л.Трубецкай. Яе афармленне спектакляў "Чайка" А.Чэхава і "Слон" А.Капкова сапраўдныя ўзоры сцэнаграфіі.
Сцэнічнай культурай, зладжанасцю акцёрскага ансамбля, цікавымі характарамі вызначаўся спектакль "Зыкавы"
М.Горкага (1979), нечаканым рэжысёрскім вырашэннем "Беспасажніца" А.Астроўскага (1976) і "Каліна чырвоная" (1981 г., рэжысёр М.Гавядзінаў).
У 1979 годзе ў тэатры адкрылася малая сцэна: спектаклем "Спыніце Малахава!" А.Аграноўскага пачаў працаваць тэатр у фае.
80-я гады мінулага стагоддзя пазначаны для тэатра нестабільнасцю мастацкага кіраўніцтва (А.Шалыгін), што адбілася на творчасці тэатра. На асобныя пастаноўкі запрашаліся вядомыя рэжысёры: Я.Сіманаў ("Тры ўзросты Казановы" Марины Цвятаевай), З.Карагодскі ("Бдым" С.Злотнікава), У.Аглоблін ("Мая прафесія сеньёр з вышэйшага грамадства" Д.Скарначы і Р.Тарабузі). Але спектаклі не сталі з'явай у тэатральным жыцці горада.
3 1982—1984 г. творчы састаў узначаліў А.Шалыгін, якому выпала місія пераезду ў новы будынак.
Першы спектакль на новай сцэне "Вечна жывыя" В.Розава. 3 гэтага моманту калектыў працуе ў новым будынку (архітэктар А.Мачульскі). Ён стаіць на ўзвышшы, складаецца з 6-граннага асноўнага аб'ёму (галоўная глядзельная зала, вестыбюль i фае) і П-падобнага трохпавярховага адміністрацыйна-службовага корпуса (на першым паверсе малая глядзельная зала на 216 месцаў). Ля цэнтральнага увахода з пластычна выгнутымі сценкамі трохфігурная скульптурная кампазіцыя: Паэт, Крылаты Пегас i Муза (скульптар Л.Зільбер). Галоўная глядзельная зала на 665 месцаў вырашана амфітэатрам з балконам.
Фае ўпрыгожваюць аб'ёмнае скульптурнае пано на тэатральныя тэмы (мастакі І.Пчэльнікаў і І.Лаўрова), 5 кампазіцый з гісторыі развіцця тэатра, бюсты А.Пушкіна, У.Шэкспіра і Ж.Б.Мальера на пастаментах, а паміж імі выявы дзеячаў беларускай культуры Міколы Гусоўскага, Францыска Скарыны, Янкі Купалы і Якуба Коласа. На сценах кулуараў і над уваходамі ў партэр таксама скульптурна-жывапісныя кампазіцыі на тэатральныя тэмы. У цокальным паверсе знаходзяцца: рэпетыцыйная зала, грыміравальныя пакоі, апаратная, склады аб'ёмных дэкарацый. Будынак упрыгожваюць
дэкаратыўныя ліхтары, падпорныя сценкі, каскады лесвіц і басейн з фантанам.
Тэатральны крытык Мая Гарэцкая вельмі паэтычна напісала ў часопісе "Мастацтва" (2005 № 5,): "Люблю Гродзенскі тэатр. Люблю высокі размах яго фае, дзе люстры нёманскага шкла нібыта разам з промнямі святла ліюцца паміж этажамі да ўзорыстага паркету. I белы гмах з Паэтам і Музай на франтоне здаецца мне падобным на белы карабель, што ўзняўся на кручы над Нёманам. Але больш за ўсё я люблю акцёраў Гродзенскага тэатра. Жанчыны заўсёды здаваліся мне самымі прыгожымі, вытанчанымі і стыльнымі. Мужчыны разумнымі і інтэлігентнымі."
У розны час у тэатры працавалі народныя артысты Беларусі В.Клебановіч, Ю.Сідараў, Г.Дубаў, заслужаныя артысты Беларусі З.Асмалоўская, Т.Шашкіна, заслужаныя артысты Расіі А.Лявонаў, Н.Меліхава, Л.Рудой, заслужаны артыст Малдавіі 1.Таран, акцёры А.Акчурын, Н.Нячаева, С.Кліменка, І.Праваторава, А.Салаўёва, Ю.Свірын, У.Шакала.