Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
Пры Гродзенскім Доме афіцэраў у 1968 г. створаны драматичны калектыў. Званне "народны" яму было прысвоена ў 1973 годзе. Кіраўнікі: У.Трушко (з 1973 г.), І.Сіднеў (1976-1980 гг. i з 1982 г.), А.Струнін (1981-1982 гг.), Б.Валошын (1989-99 гг.). У рэпертуары п'есы "Барабаншчыца" А.Салынскага, "Мой бедны Марат" А.Арбузава, "Чужое дзіця" В.Шкваркіна, "Дзяўчынка і красавік" Т.Ян, "Парог" А.Дударава, "А зоры тут ціхія..." Б.Васільева і інш. [3; 6, с.383-384]. 276
70-80-я гады адзначаюцца ў Гродзенскай вобласці найбольшым ростам колькасці народных, узорных тэатраў і тэатральных гурткоў. У 1976 годзе быў створаны драматичны калектыў Іўеўскага раённага Дома культуры. Яго арганізатарам з'яўляецца рэжысёр В.Багушэвіч. У 1987 годзе калектыву прысвоена звание "народны". 3 1998 года рэжысёрам тэатра з'яўляецца I. Гуртавая. Сёння кіраўнік тэатра М.Завадскі. Сярод лепшых пастановак: У.Галубок "Хвароба ў добрым здароўі", "Паўлінка" Я.Купалы, "Драўляны рыцар" С.Кавалёва, "Радавыя" А.Дударава і інш.
У 1979 годзе на базе Малабераставіцкага ЦДК створаны дзіцячы драматычны калектыў "Сонейка". Кіраўніком з'яўляецца Л.Валейка. Звание "ўзорны" яму было прысвоена ў 2003 годзе. У рэпертуары калектыву творы такіх аўтараў як Т.Габбэ, А.Вольскі, Г.Марчук, А.Макаёнак, Я.Купала і інш.
У Гродзенскім раёне ў 1980 годзе створаны тэатр-студыя "Гратэск" пры Верцялішкаўскім ЦДК. Яго арганізатарам і кіраўніком з'яўляецца А.Халікаў. Звание "народны" прысвоена ў 2004 годзе. У 1988 годзе А.Барысевічам створаны тэатральны гурток пры Абухаўскім ЦДК. У 1990 годзе тэатр набыў найменне "народны". 3 1999 года тэатр узначальвае Б.Валошын. Лепшыя спектаклі тэатра "Вечар" i "Злом" А.Дударава. "Раскіданнае гняздо" і "Прымакі" Я.Купалы. А.Чэхаў "Жарты" і інш. У 1995 годзе пры Абухаўскім ЦДК узнікае яшчэ адзін калектыў: лялечны тэатр "Скамарошына", арганізатарам і кіраўніком якога з'яўляецца Л.Парцяннікава. Звание "народны" яму было прысвоена ў 2007 годзе.
У 80-х гадах узнікаюць тэатральныя калектывы ў Зэльвенскім РДК (1986 г., кіраўнік Л.Жыткевіч); "Вяскоўцы" Алекшыцкага ЦДК Бераставіцкага раёна (1982 г., кіраўнік В.Шыш); "Батлейка" у Залескім ЦДК Смаргонскага раёна (1983 г., кіраўнік Т.Насцюрына); дзіцячы лялечны тэатр "Шчарсунок" Шчорсаўскага ЦДК Навагрудскага раёна (1983 г., кіраўнік Я.Моніч); лялечны тэатр "Пятрушка" у РДК г.Масты (1985 г., кіраўнік Т.Прэдка); паэтычны тэатр "Волат" пры Астрынскім ГДК Шчучынскага раёна (1980 г., арганізатар калектыву М.Приёмка; кіраўніком сёння з'яўляецца І.Жукоўская); студэнцкі тэатр эстрадных мініяцюр "Верні277
саж" у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы (1982 г., кіраўнік В.Ляховіч). Усе гэтыя калектывы атрымалі звание "народны" і "ўзорны".
У 80-я гады пры Мастоўскім РДК узнікаюць два калектывы: дзіцячы тэатральны калектыў (кіраўнік А.Герасімчык) і драматычны калектыў (арганізатар І.Пацук, кіраўніком сёння з'яўляецца М.Гаўрылаў). У 1995 годзе гэтым калектывам былі прысвоены званні "ўзорны" і "народны". Спектаклі вызначаюцца высокім прафесійным узроўнем.
Сёння горад Гродна. Лідскі і Ваўкавыскі раёны лічацца самымі тэатральнымі. У Лідскім раёне існуюць народны калектыў пры Лідскім РДК (кіраўнік В.Меліхавец), узорны драматычны калектыў "Какое" пры Лідскім РДК (1991 г., кіраўнік А.Навіцкая), узорны тэатральны калектыў "Іскарка" Мінойтаўскага ЦДК (1993 г., кіраўнік Г.Сідарэвіч).
Ваўкавыскі раён славіцца сваімі тэатральнымі калектывамі. У 1987 годзе быў створаны калектыў "Скрыжаванне" пры Роскім ДК Ваўкавыскага раёна (кіраўнік І.Семеняка); у 1993 годзе дзіцячы тэатральны калектыў пры СШ №1 г.Ваўкавыска (кіраўнік С.Сазонава); у 1990 годзе створаны дзіцячы тэатральны калектыў "Балаганчык" пры РДК г.Ваўкавыска (кіраўнік Т.Кашавая); у 2002 годзе створаны дзіцячы музычна-драматычны калектыў "Віфлеемская зорка" пры Воўпаўскім ЦКіВЧ (кіраўнік М.Жабартовіч). Усе гэтыя калектывы атрымалі звание "народны" і "ўзорны".
Асабліва трэба адзначыць тэатр драмы і камедыі "Славуціч" пры Ваўкавыскім РДК. Гэты калектыў створаны ў 1971 годзе, арганізаваў яго М.Гапонік. Першымі спектаклямі былі "Прапанова" і "Мядзведзь" А.Чэхава, "Калі кахаеш" М.Гарулёва. Затым былі "Пінская шляхта" Дуніна-Марцінкевіча, "Усяго адно жыццё" А.Маўзона і інш. У 1985 годзе, пасля прэм'еры спектакля "I змоўклі птушкі" па п'есе І.Шамякіна, драматычнаму гуртку было присвоена ганаровае звание "народны". 3 1986 года кіраўніком тэатра з'яўляецца В. Макуць. 3 кіраўніцтвам гэтага рэжысёра прыходзяць новыя традыцыі i новыя спектаклі: "Рэпетытар" Г.Палонскага, "Стары дом" Г.Казанцава, "Тарцюф" Ж.Б.Мальера, "Сон у летнюю ноч" У.Шэкспіра, "Смерць i каханне" ("Чорная панна 278
Нясвіжа"А.Дударава), "Дыяген" Б.Рацэра, У.Канстанцінава і інш. Калектыў неаднаразова станавіўся лаўрэатам і дыпламантам абласных, рэспубліканскіх фестываляў. Артыстам пляскалі ў далоні гледачы Зэльвы і Слоніма, Ліды і Воранава, Ашмян і Баранавічаў, Слуцка і Гродна, Мінска, Уцены, Таліна, Рыгі і Лімбажы. За вялікі ўклад у развіццё аматарскага тэатральнага мастацтва ў 2007 годзе калектыву было присвоена званне "Заслужаны аматарскі тэатр драмы і камедыі РБ "Славуціч".
У Гродне сёння існуе шэсць тэатральных калектываў: народны тэатр гумару "Канкан" пры Гродзенскім ГМЦНТ (1991 г., кіраўнік В.Сяліцкі), народны студэнцкі тэатр эстрадных мініяцюр "Вернісаж" пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы (1982 г., кіраўнік В.Ляховіч), узорны тэатральны калектыў "Амброзія" пры Гродзенскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі (2000 г., кіраўнік І.Нікулін). Трэба асабліва адзначыць узорны музычна-драматычны калектыў "Гарадзенскі званочак" пры ГДК г.Гродна. Заснаваны калектыў у 1997 годзе Н.Гардон і Н.Гольцавай. У 2002 годзе за высокае выканальніцкае майстэрства яму прысвоена ганаровае званне "узорны". Цяпер кіраўніком з'яўляецца Н.Кірэева. За 12 гадоў існавання творчы багаж калектыву налічвае звыш 12 спектакляў і ён пастаянна папаўняецца новымі пастаноўкамі. Сярод самых вядомых і любімых: "Страусёнак Роккі", "Казка аб маленькім Капліке", "Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў" і інш. 'Тарадзенскі званочак" з'яўляецца дыпламантам і лаўрэатам шматлікіх тэатральных імпрэз: абласнога фестивалю народных і узорных тэатраў "Лідскія тэатральныя сустрэчы", Міжнароднага фестывалю тэатраў дзяцей і моладзі "Віграшак" (г.Сувалкі. Рэспубліка Польшча), Міжнароднага фестывалю тэатраў дзяцей і моладзі "Балтык-Сатэлід"(г.Сейны, Рэспубліка Польшча) і інш. Экспертная камісія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама лічыць, што ўзорны музычна-драматычны тэатр з'яўляецца адным з лепшых дзіцячых аматарскіх калектываў вобласці і заслугоўвае прысваення яму наймення "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь".
Цікавыя творчыя працы прапануе народны тэатр "Памфлет" Свіслацкага Дома культуры (1994 г., кіраўнік Т.Саляхава). У 1994 годзе калектыву было прысвоена званне "узорны", а у 2007 годзе званне "народны". У рэпертуары калектыву "Сіняя птушка" па п'есе Мацерлінка, "Круці не круці трэба памерці" па п'есе Л.Аляхновіча, "Сабака з залатым зубам" У.Сауліча, А.Макаёнка "Трыбунал" і інш. Калектыў неаднаразова станавіўся дыпламантам Першай ступені на абласных фестывалях тэатральных калектываў [3].
На сённяшні дзень у Гродзенскай вобласці дзейнічаюць 39 "народных" i "узорных" калектываў. У іх ліку: драматычныя 27 (17 народных + 10 узорных), лялечныя 5 (2 народных + 3 узорных), літаратурна-паэтычныя 2 (народных), музычна-драматычныя 2 (узорных), тэатр эстрадных мініяцюр 3 (народных) [3].
Па ўсёй вобласці дзейнічаюць каля 270 тэатральных калектываў, якія не маюць звания. Гэтыя калектывы з'яўляюцца ўдзельнікамі раённых тэатральных фестываляў.
3 мэтай павышэння прафесійнага ўзроўню кіраўнікоў тэатральных калектываў Гродзенскай вобласці кожны год для іх праводзяцца семінары практыкумы.
3 мэтай папулярызацыі і падтрымкі, стымулявання i развіцця аматарскай тэатральнай творчасці ў нашай вобласці праводзяцца абласныя фестывалі народных, узорных тэатраў у Ваўкавыску, Мастах, Слоніме ("Слонімскія цудадзействы"), Лідзе ("Лідскія тэатральныя сустрэчы").
Спіс літаратуры
1. Архіў Рэспубліканскага Дома народнай творчасці.
2. Архіў Гродзенскага абласнога Дома народнай творчасці,
3. Архіў АМЦНТ.
4. Архіў Гродзенскага абласнога ўпраўлення культуры.
5. Пятровіч, С. Тэатральная самадзейнасць Савецкай Беларусі / С.Пятровіч. Мінск: Навука і тэхніка, 1972.
6. Гродно: энциклопедический справочник. Минск: Белорусская советская энциклопедия, 1989.
280
Пяткевіч Аляксей Міхайлавіч, кандидат філалагічных навук, прафесар УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купали "
ЛІТАРАТУРА I ДРУК У ГРОДНЕ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVIII СТ.
Ідэі Асветніцтва, дзейнасць у Гродне А.Тызенгаўза шмат у чым прадыктавалі развіццё тут літаратуры і друкаванага слова. Здабыткі навукі. адукацыі, музычна-тэатральнай справы самым цесным чынам далучыліся ў горадзе да з'яўлення і пашырэння прыгожага пісьменства. Праца шматлікіх мануфактур патрабавала шырокай інфармацыйнай падтрымкі і таксама прычынілася да развіцця друку.
У 1775 годзе адкрылася ў Гродне першая ў Беларусі дзяржаўная (каралеўская) друкарня. Была яна і самай вялікай паводле аб'ёму прадукцыі з 12-ці друкарняў у краі. Перш за ўсё яна павінна была забяспечваць патрэбы гродзенскіх прадпрыемстваў у прыкладной прадукцыі канторскіх кнігах, бланках, аб'явах, квітанцыях і іншых дробных друках. Выпускался і розныя юрыдычныя "справы", "абароньг", "прычыны", "адказы", звязаныя з мясцовымі судовымі працэсамі, таксама прамовы паслоў сейма, які праводзіўся ў Гродне. Толькі ў адным 1793 годзе, як сведчыць А.Мальдзіс [1, с.132], выйшла ў Гродне каля 240 такіх выданняў. Аднак галоўнае месца ў рэпертуары каралеўскай друкарні займала асветніцкая літаратура кнігі па філасофіі, дапаможнікі для школы, падарожжы, гістарычныя і ваенныя хронікі, медыцынскія і ветэрынарныя парады, літаратурна-мастацкія творы. Усяго выйшла 92 кнігі [1, с.137, 141] на лацінскай, польскай, стараславянскай мовах. Звяртаюць на сябе ўвагу ў прадукцыі каралеўскай друкарні такія выданні, як творы Вальтэра і Мальера, "Новая філасофія" М.Кадлубоўскага, "Флора Літвы" ў 3-х тамах кіраўніка Гродзенскай медыцынскай акадэміі Ж.Жылібера, "Усеагульная гісторыя" для 4 класа В.Скратус-