Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
За першыя пасляваенныя гады беларуская тэатральная самадзейнасць прайшла вялікі шлях ад прымітыўных гурткоў да моцных тэатральных калектываў. У пасляваенныя часы арганізуюцца новыя тэатральныя гурткі пры раённых, гарадскіх Дамах культуры. Самымі знакамітымі тэатральнымі калектывамі, якія існуюць і сёння. з'яўляюцца калектывы пры Слонімскім РДК, Ашмянскім РДК, Лідскім РДК, Астрынскім ГДК Шчучынскага раёна.
У 1948 годзе ў Слонімскім Доме культуры арганізаваны драматычны калектыў, які ўзначальваў амаль 20 год рэжысёр М.Фрыдман. У рэпертуары творы рускіх, беларускіх, украінскіх і замежных аўтараў. Асноўнымі вяхамі ў плённай працы гуртка былі пастаноўкі п'ес "Шляхі-дарогі" Г.Фёдарава, "Зялёная вуліца" А.Сурава, "Жаніцьба Бялугіна" А.Астроўскага і М.Салаўёва, "Любоў Яравая" К.Транёва, "У добры час" В.Розава, "Барабаншчыца" А.Салынскага і інш. У 1951 годзе на рэспубліканскім аглядзе сельскай самадзейнасці калектыў атрымаў першае месца. Ён паказалў "Вяселле з пасагам" М.Дзяканава. Высокую адзнаку атрымала пастаноўка "Нячыстая сіла" Г.Стэфанскага ў 1958 г. На рэспубліканскім аглядзе народнай творчасці, прысвечаным 40-годдзю БССР, пастаноўка "Нячыстая сіла" была наказана ў Мінску і заняла першае месца. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР узнагародзіў тэатральны калектыў граматай. У ліку першых у рэспубліцы ў 1959 г. яму было присвоена ганаровае звание Народнага тэатра. У 1968 г. Слонімскі народны тэатр узначаліў малады рэжысёр М.Ф.Варвашэвіч. Высокую адзнаку спецыялістаў атрымалі спектаклі: "Паўлінка" Я.Купалы, "Ганка" В.Галубка, "Васса Жэлязнова" М.Горкага, "Халімон камандуе парадам" У.Сауліча. 30 снежня 1989 года тэатр-студыя Слонімскага раённага Дома культуры атрымала статус прафесійнага тэатра [1; 3].
У 1947 г. у Ашмянскім раённым Доме культуры ўзнік драматычны тэатр (кіраўнік А.Я.Фамін). Пад яго кіраўніцтвам было пастаўлена звыш 39 п'ес: "Прапанова" і "Вішнёвы сад" А.П.Чэхава, "Свае людзі, злічымся" А.Астроўскага, "Чалавек з ружжом" М.Пагодзіна, "Любоў Яравая" К.Трэнёва, "Хто смяецца апошнім" К.Крапівы і інш. У ліпені 1959 г. на рэспубліканскім аглядзе, прысвечаным 40-годдзю БССР, драмкалектыву Ашмянскага РДК за спектакль "Аб асабістым" У.Пісталенкі было присвоена ганаровае звание Народны тэатр. У канцы 1960 г. у Мінску на рэспубліканскім аглядзе за спектакль "Паўлінка" Я.Купалы калектыву быў прысуджаны Дыплом першай ступень У 1965 г. на рэспубліканскім конкурсе народных тэатраў па п'есе В.Вольскага "Несцерка" быў узнагароджаны Дыпломам трэцяй ступені. У 1968 г. на абласным аглядзе спектакль па п'есе І.Шамякіна "Не верце цішыні"
атрымаў Дыплом другой ступені. У 1977 г. народны тэатр стаў лаўрэатам Першага Усесаюзнага фестывалю самадзейнай творчасці працоўных за пастаноўку спектакля "Брама неўміручасці" па п'есе К.Крапівы (рэжысёр Л.Спірыдонава). Спірыдонава працавала ў народным тэатры з 1977 па 1982 гг. Вялікую адзнаку спецыялістаў і грамадства атрымалі спектаклі "Бабін бунт" па апавяданнях М.Шолахава, "Святы i грэшны" М.Варфаламеева. 3 1986 па 1989 гг. народны тэатр узначальвала малады рэжысёр А.Курневіч, якая за 3 гады ажыццявіла пастаноўкі спектакляў па п'есах А.Дударава "Радавыя", М.Матукоўскага "Мудрамер". 3 1989 г. па сенняшні дзень калектывам кіруе рэжысёр Л.Спірыдонава. Сёння тэатр прадстаўляе вялікую творчую сілу, з'яўляецца Лаўрэатам і Дыпламантам абласных фестываляў "Лідскія тэатральныя сустрэчы".
Тэатральны калектыў Астрынскага ГДК Шчучынскага раёна пачаў працаваць з 1947 г. Стварыў і 25 гадоў кіраваў ім аматар тэатральнай самадзейнасці, бухгалтар лясніцтва П.К.Дзем'яновіч. У рэпертуары калектыву былі п'есы Я.Купалы "Прымакі", "Паўлінка" і "Раскіданае гняздо". К.Крапівы "Партызаны" і "Хто смяецца апошнім", В.Вольскага "Несцерка". На абласным аглядзе ў 1973 г. за спектакль "Трыбунал" па п'есе А.Макаёнка калектыву было присвоена ганаровае звание "народны". 3 1972 па 1975 гг. рэжысёрам працаваў А.Барысевіч. 3 1981 па 1989 гг. народным тэатрам кіраваў прафесійны рэжысёр М.Приёмка. За гэтыя гады рэпертуар тэатра склалі сцэнічныя работы "Верачка" А.Макаёнка, "Гапон i Любка" М.Гарэцкага, "Шчаслівы дзень" А.Астроўскага і інш. 3 1993 г. народны тэатр узначальвае рэжысёр ГШыдлоўская, а пасля Н.Лукіна. Рэпертуар тэатра ў апошнія гады склалі п'есы У.Галубка "Ганка" i "Ветрагоны", У.Рудава "Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда i Чорта, які страціў сэнс існавання", У.Ткачова "Слуп", А.Дударава "Люці" і інш. Народны тэатр Астрынскага ГДК пастаянны ўдзельнік абласных фестываляў, конкурсаў, аглядаў.
Першы самадзейны тэатр у Лідзе пры РДК з'явіўся ў 1948 годзе, кіраўнік ГМ.Шолк. Пад яго кіраўніцтвам былі пастаўлены п'есы А.Арбузава "Шасцёра каханых". А.Астроўскага "Без віны вінаватыя", К.Крапівы "Хто смяецца 273
апошнім". За пастаноўку п'есы А.Астроўскага "Лес" калектыў атрымаў рэспубліканскую прэмію. У 1961-1962 гг. калектывам кіравалі Л.Калабенін і П.Паварга. Тэатр перайшоў на пастаноўку малых форм. 3 прыходам у тэатр рэжысёра П.Дакука ажыццявіліся пастаноўкі па п'есах I.Козела "Над хвалямі Серабранкі" (на чарговым абласным аглядзе тэты спектакль атрымаў пуцёўку ў Мінск на Трэцюю Дэкаду народнай творчасці.), А.Астроўскага "На бойкім месцы", В.Гесява "Слава". У 1967 г. за высокія творчыя дасягненні калектыву Лідскага ГДК было присвоена звание "народны тэатр". У наступныя гады калектывам кіравалі В.Талкалін (спектакль па п'есе В.Сабко "Захавай маю таямніцу", драма М.Лермантава "Два брата"), В.Калбушкіна (Я.Купала "Паўлінка", А.Макаёнак "Трыбунал"), В.Маёраў ("Першы урок" К.Губарэвіч), У.Самсонаў (Р.Раждзественскі "210 крокаў", М.Варфаламееў "Прыгавор", музычная казка Л.Усцінава і А.Табакова "Беласнежка і сем гномаў", В.Меліхавец (Ф.Шылер "Каварства і каханне", М.Матукоўскі "Мудрамер", І.Сівакоў "Філасофскі камень"), У.Хадарук (А.Дудараў "Люці"). Калектыў прымаў і прымае ўдзел у рэспубліканскіх, абласных фестывалях, конкурсах. Сёння тэатрам кіруе Валерый Меліхавец. Тэатр знаходзіцца ў добрай творчай форме [3].
Да ліку новых калектываў гэтага перыяду варта далучыць таксама драматычны гурток Дзятлаўскага РДК пад кіраўніцтвам В.Мацюка. Спектаклі гэтага гуртка "Паўлінка", "Пяюць жаваронкі" і "Хто смяецца апошнім" займалі першыя месцы на абласных аглядах [5, с.174].
50-60-я гады характарызуюцца ростам народных тэатраў i драматичных гурткоў. Значная частка гэтых гурткоў прыходзілася на сельскую мясцовасць. Да ліку найбольш цікавых адносіліся маладзёжны калектыў в.Запкі Свіслацкага раёна, які ўдала ўвасобіў п'есу В.Вольскага "Несцерка" [5, с.96]; драматычны калектыў Гальшанскага Дома культуры, які падрыхтаваў і паспяхова паказаў на раённым аглядзе ў Ашмянах "Навалыііцу"А. Астроўскага [5, с. 128]; гурток хатычытальні Астравецкага раёна на аглядзе творчасці тэатральных гурткоў добра паказаў п'есу "Паўлінка" Я.Купалы [5, с.131]; тэатральны гурток саўгаса "Малое Мажэйкава" Лідскага раёна, праца ў якім вельмі ажывілася з прыездам ў г.Ліду 274
рэжысёра П.Дакука (1960 г.). П.Дакука аказваў дзейсную дапамогу не толькі гуртку саўгаса Малое Мажэйкава (ажыццявіў пастаноўку па п'есе Я.Купалы "Прымакі), але і тэатральнаму калектыву клуба чыгуначнікаў г.Ліды: падрыхтаваў цікавы спектакль "Чужое дзіця" [5, с.231, 233].
Гурток калгаса імя Сталіна Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці быў вядомы вясковаму глядачу спектаклямі па п'есах "Партизаны" і "Пяюць жаваранкі" К.Крапівы, "Паўлінка" Я.Купалы, "Несцерка" В.Вольскага, "Папараць-кветка" I.Козела. 3 24 лютага па 1 сакавіка 1960 года ў Мінску праходзіў Рэспубліканскі агляд мастацкай самадзейнасці калгасаў і саўгасаў Беларусі, на які былі вылучаны лепшыя калектывы з усіх абласцей. Гурток калгаса імя Сталіна Навагрудскага раёна паказаў п'есу "Выбух" М.Алтухова і М.Гарулёва. Стараннасць і энтузіазм сельскіх аматараў сцэны, вынаходлівасць рэжысёра тэхніка-жывёлавода Н.Моніча выклікалі да калектыва асаблівую сімпатыю [5, с.202 ].
У лістападзе 1960 года прайшлі раённыя, гарадскія і абласныя агляды. Нямала значных работ паказалі драматычныя гурткі раённых і калгасных Дамоў культуры. Аматары Іўеўскага РДК расказалі аб жыцці сучаснай беларускай вёскі, паказаўшы п'есу С.Свірыдава "Цені знікаюць". Шчырую пахвалу заслужылі і ўдзельнікі драматычнага калектыва Смаргонскага ДК, якія на аснове п'есы Г.Стэфанскага "Нячыстая сіла" стварылі музычную камедыю, рэжысёр А.Магадзей [5, с.220].
Летам 1966 года пачалася падрыхтоўка Усесаюзнага фестывалю самадзейнага мастацтва, прысвечанага 50-годдзю савецкай улады. Пачынаўся ён аглядамі на прадпрыемствах, у калгасах, саўгасах, чырвоных гуртках, пры дамах культуры. Драматычны гурток саўгаса "Поразаўскі" Свіслацкага раёна вызначыўся спектаклем "Папараць-кветка", рэжысёр Г.Вайцяхоўская. П'есай "Над хвалямі Серабранкі" I.Козела захапіліся адразу два самадзейныя калектывы саўгаса "Малое Мажэйкава" Лідскага і калгаса імя Леніна Навагрудскага раёнаў і прыехалі з ёю на агляд у Гродна. Першую пастаноўку ажыццявіла самадзейны рэжысёр М. Кулакова, другую таксама пастаноўшчык аматар І.Тананка [5, с.254].
У 1964 г. быў створаны тэатр пры Астравецкім РДК. Звание "народны" яму нададзена ў 1983 годзе (спектакль "Дом 275
Бернарды Альбы" Ф.Гарсія Лоркі, рэжысёр Г.Аксютчык). Кіраўнікі Т.Шутко (1967-1969 гг.), Г.Аксютчык (1984-1987 гг.), Т.Нябеская (1989-1992), С.Юркойць (1993-1998), В.Турабарава (з 1999 г.). За час існавання тэатра было пастаўлена звыш 30 пастановак: Я.Купала "Паўлінка", А.Макаёнак "Трыбунал", І.Шамякін "I змоўклі птушкі", "Іркуцкая гісторыя" А.Арбузава, "Чорт і баба" Ф.Альховіча і інш.
У 1965 г. у Бераставіцкім РДК пад кіраўніцтвам В.Губіча была арганізавана работа агітбрыгады. У 1978-1987 гг. агітбрыгадай кіруе А.Барысевіч. У 1989 годзе агітбрыгада "Сонейка" атрымала званне "народнай". 3 1989-1992 гг. у калектыве працуе К.Гамбаран, які ўзяў арыентацыю на пастаноўкі драматычных твораў А.Дударава "Вечар". Ю.Эрдмана "Самазабойца" і інш. У 1993 г. Н. Вытаптава паставіла спектаклі па творах В. Шылера, У. Шэкспіра, А. Бамаршэ. Тэатр мае назву "Магія гульні". Сёння тэатрам кіруе М. Хаменя [3].
Трэба адзначыць калектывы г.Гродна, якія на сённяшні дзень не існуюць, але яны ўнеслі вялікі ўклад у развіццё аматарскай тэатральнай творчасці Гродзенскай вобласці. У 1959 годзе з'явіўся тэатральны гурток пры Гродзенскім палацы культуры тэкстыльшчыкаў. У 1967 годзе яму прысвоена званне "народны". Кіраўнік з 1962 года А. Гільварг. Сярод лепшых пастановак: "За другім фронтам" В.Скабко, "Барабаншчыца" А.Салынскага, "Паўночная мадонна" бр.Тур. "Пратакол аднаго пасяджэння" і "Зінуля" А.Гельмана, "Чалавечы голас" Ж.Както" і інш. Калектыў лаўрэат Другога Усесаюзнага фестивалю народнай творчасці. прысвечанага 70-годзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. На аглядах, конкурсах спектаклі вызначаліся высокім прафесійным узроўнем як па рэжысёрскай, так і па акцёрскай лініі.