• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    Значнае месца ў рэпертуары польска-рускіх тэатраў займалі творы заходнееўрапейскіх аўтараў камедыі і вадэвілі, драмы, трагедыі, меладрамы. Прычына была простай нацыянальных польскіх тэатраў тады яшчэ не было. Так былі пастаўлены творы "Гамлет", "Кароль Лір", "Атэла" У.Шэкспіра, "Дон-Жуан" Ж.-Б.Мальера, "Слуга двух гаспадароў" К.Гальдоні, "Разбойнікі", "Марыя Сцюарт" Ф.Шылера, "Сялянін-мільянер" і "Кароль Альп, ці Чалавеканенавіснік" Ф.Раймунда, "Анжэла", "Эсмеральда" (па раману "Сабор Парыжскай богамацеры" В.Гюго). У рэпертуары прыезжых труп побач з польскімі драматычнымі і опернымі творамі былі п'есы У.Шэкспіра "Утаймаванне свавольніцы" і "Гамлет", Ж.Мальера "Мешчанін у дваранах", А.Дзюма "Кін", опера-вадэвіль С.Манюшкі "Апошняя варшаўская латарэя", А.Фрэдра "Помета" і інш.
    У пачатку XIX ст. вялікай папулярнасцю карысталіся камедыі і італьянскія оперы-буфа, дзе спалучаліся спевы з гутарковымі дыялогамі ў выкананні трупы гродзенскага тэатра С.Дэшнер. Тут упершыню дэбютаваў як балетны танцор Ю.Здановіч пазней выдатны драматычны акцёр [4, с.242].
    249
    У 1843 г. быў падпісаны кантракт з трупай пад кіраўніцтвам артысткі Лінкоўскай. Састаў трупы, якая складалася з 12 акцёраў і 4 актрыс, залежаў ад збораў і складваўся на дамове акцёраў з дырэктрысай [5, с.90]. Трупа складвалася з добрых акцёраў: Лінкоўская. Лаверне, Чыж, Карчэўская.
    У тым жа годзе гродзенскім аматарскім гуртком былі паказаны два спектаклі і чатыры маскарады, у доме Любецкага і іншых вялікіх памяшканнях. Гастрольнымі артыстамі даваліся канцэрты, праводзіліся іншыя культурныя мерапрыемствы: сямейныя танцавальныя вечары ў Высокародным сходзе, якія праводзіліся па суботах, карнавалы з катанием за горадам [5, с.90].
    Так, зімні сезон 1864-1865 гг. быў вельмі насычаны: звыш 70 назваў драматычных твораў. Рэпертуар залежаў ад камерцыйнасці пастаўленых твораў. Так, у "Гродзенскіх губернскіх ведамасцях" рэцэнзент пісаў: "...дают какую-нибудь французскую чушь театр полон, а когда ставятся на сцену комедии Островского..., глядишь, ложи пусты, кресла заня­ты едва ли наполовину!..." [6].
    Фарс, аперэта, меладрама, ці як яшчэ яе называл! "слёз­ная камедыя", большая колькасць вадэвіляў, якія насілі забаўляльны характар, прываблівалі ў тэатр афіцэраў, дваран, чыноўнікаў, заможную мясцовую моладзь.
    Ставілася ў асноўным французская драматургія, якая насіла забаўляльны характар. Напрыклад, ставіліся творы Л.Га­лев!, Ш.Дэкурселя, Е.Гранжа, А.Лефрана, А.Дэлакруа, Ж.СентАмана і інш. [3, с.53].
    Так, руская драматычная трупа Леонава ў 1878 г. ставіла "Хоць памры, а знайдзі дачцэ мужа" і "Горцы на гарышчы". Італьянская оперная трупа Кроцці на суд гродзенскага гледача прапанавала "Трубадур", "Фаварытка", "Севільскі цырульнік" [Ф.1, воп.16, спр.1399].
    Праблемна-бытавыя камедыі і драмы збіралі інтэлігенцыю, служачых, нейкую частку адукаванага купецтва.
    Класіка і лепшае з сучаснай драматурги ставілася ў асноўным з разлікам на інтэлігенцыю, маламаёмасных разначынцаў, моладзь. 250
    Напрыклад, у 1874 г. ставіліся творы А.Пушкіна "Ба­рышня-крестьянка", "Станционный смотритель". Была пастаўлена народная драма Пісемскога "Горкі лес" трупай Л.Я.НІкольскага [3, с.62].
    Шырокай папулярнасцю карысталіся меладрама "Мацярынскае бласлаўленне, ці Беднасць і гонар", вадэвілі "Акцёр", "Шыла ў мяшку не схаваеш" Някрасава [3, с.61].
    Значнае месца ў рэпертуары гродзенскага тэатра ў 18651866 гг. займалі п'есы "Даходнае месца" i "Бедная нявеста" М.Астроўскага. "Гродзенскія губернскія ведамасці" даюць наступную ацэнку спектаклю "Бедная невеста" гродзенскай трупы П.П.Паўлава: "...Богаство и достинство содержания самих произведений чересчур много сами по себе говорят душе зрителя, даже при не вполне хорошей игре. Но мы должны сказать, что... наши артисты, за немногим исключением, ис­полняли своё дело более чем удовлетворительно. С замеча­тельным искусством, с редким пониманием самых тонких ду­шевных движений передана была г-жою Павловой роль бед­ной невесты Марии Андреевны" [3, с.67].
    Папулярнасць драматычных твораў Астроўскага ў Беларусі была вялікай. Толькі ў Гродна ў 1874 г. было пастаўлена 10 яго драм і камедый.
    У лютым 1867 г. у Гродна з гастролямі прыехаў Віленскі тэатр, i гледачы "имели удовольствие видеть на нашей сцене г-жу Пиунову-Шмиткоф..." [8]. Яна іграла Марыю Бернард у меладраме Някрасава "Мацярынскае блаславенне, ці Беднасць i гонар", Дуняшу ў "Летняй сцэне з рускага быта" М.Стаховіча і іншыя ролі.
    Віленскі тэатр А.М.Мельнікава-Самойлава і Ф.П.Горава з гастролямі прыязджаў у Гродна на сезон 1878-1879 гг. [3, с.96].
    Асабліва часта ў гэтым сезоне прыязджаў Ф.П.Гораў, які аддаваў перавагу героіка-рамантычнаму напрамку ў сцэнічным мастацтве [3, с.96].
    Зімні сезон 1878-1879 гг. на сцэне Гродзенскага тэатра парадаваў гледачоў "Блукаючымі агнямі" Антропава, "Ста­рым барынам" Пальма, "Каварства і каханне" Шылера і іншымі творамі айчынных і замежных аўтараў [3, с.97].
    Рэпертуар у 80-90-я гг. XIX ст. быў стракатым. Ставіліся п'есы самай рознай ідэйна-мастацкай вартасці.
    Сезон 1880-1881 гг. гродзенска-віленскай трупы А.А.Неўскага адкрыў яркі талент Н.П.Аненкавай-Бернар. Зімні сезон 1881-1882 гг. увазе гледачоў прадставіў "Апошнюю ахвяру" Астроўскага.
    У 1883 г. у Гродне было створана Літаратурна-музычнае таварыства [9. с.316]. Яно давала канцэрты i драматычныя спектаклі, арганізоўвала літаратурныя чытанні і музычныя вечары.
    У 1884 г. былі пастаўлены камедыя-жарт Аляксандрава "Лакамны кавалак" і камедыя Пляшчэева "Старое старится, молодое растёт" [Ф.1, вон. 18, спр.197].
    Гродзенскі летні сезон 1892 г. быў адкрыты драмай Ул.А.Аляксандрава "У няроўнай барацьбе", дзе іграў вельмі папулярны на той час П.Арленеў.
    У зімовы сезон 1897-1898 гг. "не безынтересны итоги антрепризы Р.А.Крамеса: по ближайшим сведениям он, что редкость для Гродны, не прогорел" [3, с.39]. У лютым 1897 г. гродзенцы маглі паглядзець "Анну Карэніну" Л. Талстога.
    Летам 1899 г. у Гродне адбыліся гастрольныя выступленні Таварыства артыстаў пад кіраўніцтвам акцёра Александрынскага тэатра, драматурга, тэатральнага дзеяча П.Д.Ленскага [3, с. 161]. Гродзенскаму гледачу ставіўся спек­такль "Цар Фёдар Іаанавіч" А.Талстога з П.А.Арленевым у галоўнай ролі.
    Вясною 1900 г. у Гродне са сваей трупай гастраляваў акцёр Г.Г.Ге, які ставіў Шэкспіра, А.Талстога "Смерць Івана Грознага" і іншы класічны рэпертуар.
    Такім чинам, рэпертуар Гродзенскага тэатра XIX ст. з'яўляўся выразнікам самых розных ідэйна-эстэтычных поглядаў людзей.
    Рэпертуар складаўся з класічнай драматурги (айчыннай i замежнай) i "лёгкага жанру" (аперэты, камедыі, меладрамы). Значнай з'явай стала арганізацыя драматычных, музычных, харавых калектываў у буйныя аматарскія аб'яднанні. Напрыклад, Гродзенскае літаратурна-музычнае таварыства (1883 г.).
    Кожны жанр знаходзіў свайго ўдзячнага гледача. Драматычная прадукцыя даходзіла як да "простага" гледача, так i да прывілігаванага парцера, вузкага кола гледачоў.
    Cnie выкарыстанай літаратуры:
    1.	Рудинский, В. Монюшко / Витольд Рудинский. М., 1960. С.251.
    2.	ЦДІА г.Гродна. Ф.1, оп.1. д.1520.
    3.	Пашкин. Ю.А. Русский драматический театр в Белоруссии XIX века / Ю.А.Пашкин. Минск : Наука и техника, 1980. 215 с.
    4.	Гісторыя беларускага тэатра: у 3 т. / Акадэмія навук БССР. Мінск : Навука і тэхніка, 1983. Т.1: Беларускі тэатр ад вытокаў да кастрычніка 1917 г. 496 с.
    5.	Лисневский, И.Е. В театр иду, как в храм: страницы теат­ральной Беларуси / И.Е.Лисневский. Минск, 1997. 167 с.
    6.	Гродненские губернские ведомости. 1866. № 2.
    7.	ЦДГА ў Гродна. Ф.1. оп.16, ед. хр.1399.
    8.	Гродненские губернские ведомости. 1867. № 7.
    9.	Орловский, Е. Гродненская старина / Е.Орловский. Грод­на : Губ. Типография, 1910. 4.1: Гор. Гродна. 343 с.
    10.	ЦДГА ў Гродна. Ф.1, оп.18, ед. хр.197.
    Пятроўская Святлана Георгіеўна, вядучы рэдактар ДУК "Гродзенскі абласны драматычны тэатр"
    ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР: ГІСТОРЫЯ I СУЧАСНАСЦЬ
    Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны ў абласных цэнтрах БССР адзін за адным ствараліся абласныя тэатры.
    Улетку 1946 года вельмі добрае ўражанне ў гледачоў Гродна пакінулі гастролі Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра, арганізаванага ў 1945 годзе буйным тэатральным дзеячам Мікалаем Кавязіным. Гэта адыграла важную ролю ў лёсе станаўлення абласнога тэатра ў Гродне. У той час у нашим горадзе часова працаваў Дзяржаўны рускі дра­матычны тэатр БССР, гатовы да пераезду ў сталіцу рэспублікі. Калі памяшканне для яго было гатова, тэатр у 1947 годзе пераехаў з Гродна ў Мінск. На яго месца па патрабаванні гарадскіх улад i ca згоды Упраўлення па справах мастацтва пры Савеце Міністраў БССР быў пераведзены калектыў Бабруйскага абласнога тэатра.
    20 кастрычніка 1947 года Гродзенскі абласны драматыч­ны тэатр абвясціў аб сваім адкрыцці спектаклем "Праўда добра, а шчасце лепш" А.Астроўскага. Працаваць калектыў пачаў у памяшканні былога тэатра Антонія Тызенгаўза, пабудаваным у XVIII стагоддзі. Сустрэчы з гродзенцамі пачаліся спектаклямі, якія ўжо былі ў рэпертуры на Бабруйскіх афішах: "Памятныя сустрэчы", "Лісічкі", "Дама-невідзімка", рэжысёра М.Кавязіна. Безумоўна, кожны з гэтых спектакляў быў нанова адрэпеціраваны. з адноўленымі дэкарацыямі. Рэакцыя глядзельнай залы засведчыла, што гродзенцы прынялі тэатр і з надзеяй сочаць за яго развіццём.
    Высокая тэатральная культура, творчыя традыцыі Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра былі закладзены яго заснавальнікам заслужаным артыстам БССР Мікалаем Аляксандравічам Кавязіным, чалавекам багатага рэжысёрс254
    ка-педагагічнага дару, які здолеў стварыць у тэатры атмасферу творчай несупакоенасці і пастаяннага пошуку. Асноўныя намаганні ён накіраваў на стварэнне новых спектакляў, праводзячы рэпертуарную палітыку двума генеральным! рысамі: класічная драматургія і сучасная драматургія на актуальныя тэмы. У Гродне М.Кавязін паставіў дзевяць спектакляў, сярод іх "Вялікая сіла" Б.Рамашова, "Жылі тры сябры" А.Успенскага, "Свае людзі паладзім" А.Астроўскага, "На дне" М.Горкага. На афішы тэатра тых гадоў з'яўляліся спектаклі другіх рэжысёраў, але асноўны напрамак тэатра, яго галоўныя дасягненні вызначалі спектаклі мастацкага кіраўніка. Увогуле творчы рух абумовіўся менавіта і, у першую чаргу, удалай працай М.Кавязіна з акцёрам у працэсе пастановак п'ес.