• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    Відавочна, што абвінавачванне, прад'яўленае ксяндзу ў якасці антыдзяржаўнага злачынства, у дэмакратычнай краіне не варта было б увагі. Але іншая справа ў СССР з яго тагачасным таталітарным рэжымам, які не прызнаваў ніякага іншадумства і крытыкі. 14 чэрвеня 1951 года Маладзечанскі абласны суд вынес суровы прысуд па справе ксяндза Б.Гельмера: на падставе артыкула 159 Крымінальнага Кодэксу БССР падвергнуць выпраўленча-працоўным работам на агульных асновах на 1 (адзін) год з утрыманнем 25% ад заробку ў месяц. Яго ж па арт.72 пункт "б" Крымінальнага Кодэксу i з санкцыі арт.64 КК БССР i з прымяненнем арт.2 Указа Прэзідыўма ВС СССР ад 26 мая 1947 года "Аб адмене смяротнага пакарання" заключыць у выпраўленча-працоўны лагер тэрмінам на 5 год з пазбаўленнем правоў па пун­ктах "а", "б", "в" арт.34 КК БССР з канфіскацыяй ўсёй маёмасці [3].
    Смерць І.Сталіна пазбавіла ксёндза Б.Гельмера, як i многіх іншых ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, адбывання поўнага тэрміну прысуду. У сакавіку 1956 года ён вярнуўся ў Жупраны і прадаўжаў сваю пастырскую дзейнасць да канца жыцця (памёр 28 снежня 1969 года). I толькі 25 верасня 1992 года быў рэабілітаваны [4, с.116].
    Шэраг ксяндзоў былі арыштаваны за сувязь з удзельнікамі польскай Арміі Краёвай і антысавецкім падполлем, якое дзейнічала ў заходніх абласцях Беларусі. Але, як сведчаць архіўныя справы, гэтая сувязь заключалася ў большасці выпадкаў у тым, што ксяндзы спавядалі ўдзельнікаў АК, адпраўлялі для іх імшу, выступалі перад імі з казаннямі патрыятычнага характару. Да гэтага дадавалася яшчэ абвінавачванне ў "антысавецкай дзейнасці" навучанні дзяцей катэхізісу, крытыцы праводзімай органамі ўлады палітыкі, у непа194
    жаданых для ўлады выказваннях, наяўнасці літаратуры на польскай мове і гэтага было дастаткова, каб падвергнуць ксяндза рэпрэсіям. На такіх падставах быў арыштаваны 15 студзеня 1951 года настаяцель Пелясскага касцёла Радунскага раёна Іван Алойзавіч Венажэндзіс. Паводле пастановы Асобай нарады пры МДБ СССР ад 1 верасня 1951 года, "за пасобніцтва антысавецкай нацыяналістычнай бандзе і антысавецкую агітацыю" ксяндза заключылі ў выпраўленча-працоўны лагер на 10 гадоў, а маёмасць канфіскавалі. Ён адбываў пакаранне ў Камышовым лагеры горада Омска, паштовая скрынка № 122-1. 3 лагера напісаў міністру ўнутраных спраў СССР пісьмо, у якім гаварыў аб несправядлівасці пакарання: "За час сваёй дзейнасці як ксёндз я ніколі не ўнікаў у палітыку i не займаўся ёю, строга прытрымліваўся Закона Божага і прапаведаваў яго сярод мясцовых жыхароў". Ён адмаўляў сувязь з польскім падполлем, сцвярджаў, што фак­ты былі падтасаваны. Скаргай займалася следчае ўпраўленне КДБ пры СМ СССР, пракуратура СССР. Але прыгавор пакінулі ў сіле. I толькі 7 ліпеня 1956 года ксёндз быў вызвалены з лагеру ca зняццем судзімасці. 30 лістапада 1989 года рэабілітаваны [5].
    Іосіфа Іосіфавіча Грасевіча, настаяцеля касцёла ў вёсцы Новая Руда Скідзельскага раёна, арыштавалі 1 лістапада 1951 года. Матывы арышту заключался ў тым, што, "з'яўляючыся непрымірымым ворагам савецкай дзяржавы і выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, устанавіў злачынную су­вязь з удзельнікамі польскай антысавецкай арганізацыі "AK" і яе ўзброенымі тэрбандгрупамі. У красавіку 1946 г. выязджаў у тэрбандгрупу "Фаля", якая хавалася ў лясным масіве, дзе спавядаў каля 20 чалавек бандытаў, даваў ім духоўныя настаўленні, садзейнічаў рэалізацыі іх злачынных намераў і ўкрыццю слядоў злачыннай дзейнасці. На працягу многіх гадоў праводзіў сярод прыхаджан католікаў антысавецкую агітацыю і прапаганду, накіраваную на выхаванне ў духу нянавісці да савецкага ўраду і камуністычнай партыі дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту навучаў катэхізісу і прыцягваў іх да прыслужвання ў касцёле".
    Такім чынам, галоўным фактарам арышту была сувязь ксяндза з Арміяй Краёвай, а дакладней тое, што па доўгу сваёй пастырскай дзейнасці ён спавядаў "акаўцаў". Гэтага следству паказалася недастаткова, таму 16 лістапада 1951 года ксяндзу прад'явілі дадатковыя абвінавачванні, што, "як служыцель рымска-каталіцкага культа, з 1936 па 1939 год з'яўляўся памочнікам сакратара цэнтра касцёльнай арганізацыі (Інстытут каталіцкіх акцый)", кіраўніком каталіцкага таварыства "Мар'янум" (сапр. "Садаліцыя Мар'янская" Э.Я.), якое існавала ў Вільна і праводзіла актыўную антыкамуністычную контррэвалюцыйную дзейнасць. Асабіста ўзначальваў рэдакцыі шэрагу каталіцкіх рэакцыйных часопісаў. 3 1944 года па заданию цэнтра рымска-каталіцкага культа займаўся місіянерскай дзейнасцю ў гарадах БССР. Займаўся апалячваннем беларусаў".
    Ксёндз толькі часткова прызнаў сябе вінаватым і толькі ў тым, што кіраваў каталіцкімі арганізацыямі, быў адказным рэдактарам часопіса "Каталіцкі нядзельнік", дырэктарам каталіцкага таварыства "Карытас".
    31 снежня 1951 года следства была закончана. 23 студзеня 1952 года Ваенны Трыбунал войск МДБ Гродзенскай вобласці вынес прысуд: на падставе арт. 24-63-1 КК БССР падвергнуць заключэнню ў выпраўленча-працоўны лагер тэрмінам на 25 гадоў, з канфіскацыяй усёй маёмасці, пазбаўленне правоў, прадугледжаных пунктам! "а", "б", "в" арт. 34 КК БССР на 5 год. Не рэабілітаваны [6].
    Не ўсе ксяндзы вярнуліся з месцаў зняволення. Загінулі ў сталінскіх лагерах Дамінік Гайлучак з Беняконь і Вацлаў Нуркоўскі з Забалаці Воранаўскага раёна, Ян Мароз з Ражанкі Шчучынскага раёна і інш.
    Пасля вяртання з лагераў ксяндзоў чакалі новыя выпрабаванні. Многія парафіі былі ў заняпадзе, касцёлы зачынены або выкарыстоўваліся над склады, спортзалы, клубы. Шмат вернікаў выехалі ў Польшу. Негатыўна сказваліся працэсы секулярызацыі грамадства, атэістычная палітыка дзяржавы. Да таго ж ксяндзам адмаўлялі ў рэгістрацыі на права праводзіць богаслужэбную дзейнасць, а таксама ў прапісцы. Па 196
    гэтай прычыне частка каталіцкага духавенства вымушана была пакінуць Беларусь.
    Сталінскія рэпрэсіі пакінулі цяжкі след у гісторыі Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Побач з пазбаўленнем нявінных людзей волі, грубейшым парушэннем правоў чалавека, яны прывялі да ўкаранення ў грамадстве жорсткасці, бяздушна, бездухоўнасці. Да таго ж у грамадстве панаваў страх, быў падарваны давер соцень тысяч людзей да ўлады.
    Літаратура
    1.	Ярмусик, Э.С. Католический Костёл в Беларуси в 1945 1990 годах / Э.С.Ярмусик. Гродно: ГрГУ им. Я.Купалы, 2006.
    2.	Архіў Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці. Архіўная справа 22736.
    3.	Архіў Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці. Архіўная справа П-14940.
    4.	Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917 1964 I Л.Маракоў. Мінск: "Смэлтак", 2009.
    5.	Архіў Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці. Архіўная справа П-11076.
    6.	Архіў Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці. Архіўная справа 3000.
    ЧАЦВЁРТЫЯ ГАРАДЗЕНСКІЯ ЧЫТАНН1
    да 240-годдзя гродзенскага тэатра Тызенгаўза
    Гродна, 2009
    Кітурка Ірына Фёдараўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы "
    ГАРОДНЯ ЧАСОЎ АНТОНІЯ ТЫЗЕНГАЎЗА: ПАЛІТЫЧНЫ, ЭКАНАМІЧНЫ, КУЛЬТУРНЫ ЦЭНТР вкл
    У гісторыі кожнага народа, населенага пункта, пэўнай асобы ёсць такія лёсавырашальныя моманты, якія вызначаюць іх жыццё на доўгі перыяд. У гісторыі Гародні адным з такіх перыядаў стала другая палова XVIII ст., калі горад апынуўся ў самым цэнтры палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця ВКЛ. Гэта стала магчымым, у першую чаргу, дзякуючы актыўнай дзейнасці дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, знакамітага рэфарматара і мецэната таго часу Антонія Тызенгаўза (1735-1785).
    Нельга сказаць, што да А.Тызенгаўза Гародня займала другарадныя ролі ў дзяржаве: горад здаўна з'яўляўся рэзідэнцыяй Вялікіх князёў літоўскіх, пасля заключэння Люблінскай уніі належаў да ліку гарадоў "Яго Каралеўскай Вялікасці", на сойме 1673 г. было принята рашэнне аб правядзенні ў Гародні кожнага трэцяга чарговага сойма, за выключэннем канвакацыйнага, каранацыйнага i элекцыйнага, для чаго ў 1737-1742 г. быў пабудаваны новы каралеўскі палац (да падзелаў Рэчы Паспалітай у Гродне адбыліся И соймаў [1, с.157169]). Да таго ж, маючы статус павятовага горада, у Гародні адбываліся павятовыя соймікі. Так што тэмпература палітычнага жыцця ў горадзе была дастаткова высокай.
    Абранне каралём Станіслава Панятоўскага i яго каранацыя выклікалі ў жыхароў Гародні энтузіазм і надзею на лепшае жыццё. У дзень каранацыі Станіслава Аўгуста ў Гародні адбыліся ўрачыстасці ў пышным барокавым стылі. Карэспандэнт "Літоўскага Кур'еру" 28 лістапада 1764 г. паведамляў, што прэзідэнт Гародні Юзэф Бадаракі арганізаваў у 200
    ратушы вялікі прыём. Ратуша была ілюмінавана і аздоблена трыўмфальнымі брамамі і гербамі Яго Каралеўскай Вялікасці і ўсёй яго фаміліі. Да таго ж у Гародні цэлы дзень "салютавалі з гармат: у 5 гадзін раніцы сто разоў, столькі ж у поўдзень, а ўвечары разоў 500 пры няспынным рэзанансе звону біцця ў катлы" [2, с.229]. У некаторым сэнсе гэта было сімвалічна з часу Канвакацыйнага сойма 1764 г. і абрання каралём Станіслава Аўгуста пачаўся сапраўдны фейерверк гарадзенскіх рэформ.
    Адным з першых мерапрыемстваў дзяржаўнага характару, якое пры гэтым мела непасрэднае дачыненне да Гародні, было стварэнне рашэннем канвакацыйнага сойма Скарбавай камісіі ВКЛ ці Эканамічнай Рады Літоўскага скарбу. У тэксце соймавай канстытуцыі падкрэслівалася, што галоўнай мэтай стварэння гэтага спецыяльнага дзяржаўнага органа было жаданне ўладаў "як найлепей назаўсёды арганізаваць пара­дак Літоўскага скарбу і памножыць яго даходы праз увядзенне лепшага кіравання і гаспадарання на карысць Рэчы Паспалітай" [3, с.75]. У кампетэнцыі Скарбавай камісіі знаходзілася вырашэнне большасці асноўных гаспадарчых пытанняў: кантроль за фінансамі, размеркаванне і збор падаткаў, ажыццяўленне судовых функцый па фінансавых спра­вах, прызначэнне скарбавых афіцыялістаў і зняцце з пасады тых, хто дрэнна выконваў свае абавязкі, нагляд за гандлем і ўвогуле за эканамічным становішчам у краіне.
    Паколькі ўся праца камісараў Эканамічнай Рады Літоўскага скарбу павінна была садзейнічаць павелічэнню прыбыткаў дзяржаўнага скарбу, то ў абавязак ім таксама ставіўся разгляд любых прапановаў па рэфармаванню і ўдасканаленню эканомікі. У некаторых выпадках такія прапановы друкаваліся і выносіліся на шырокае абмеркаванне. Фактычна, улады запрашалі да дыскусіі ўсіх, хто меў якія-небудзь думкі наконт магчымасці паляпшэння вядзення гаспадаркі. Месцам пасяджэнняў Скарбавай камісіі ВКЛ быў прызначаны Гарадзенскі замак, дзе размяшчаўся і скарбавы архіў [3, с.76]. Так Гародня стала цэнтрам гаспадарча-фінансавага жыцця ВКЛ.