• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    праявіліся выдатныя здольнасці Яўстафія Філарэтавіча як навукоўца: адразу ўхопліваць сутнасць з'явы і разглядаць яе ў кантэксце ўсеагульнага. Менавіта гэтая якасць дазволіла Яўстафію Філарэтавічу ўжо ў 1889 г. (праз 3-4 гады яго дзейнасці ў Гродне) выйсці на абгрунтаванае атаесамленне летапіснага Горадзена і нёманскага Гродна, у 1893 г. шырока абвясціць аб сваім адкрыцці на IX археалагічным з'ездзе ў Вільні і замацаваць яго ў капітальнай працы "Гродненская старина. Часть 1. Гор. Гродна", якая пабачыла свет у 1910 годзе і дасюль з'яўляецца класічнай краязнаўчай працай. Але як сапраўдны навуковец Яўстафій Філарэтавіч інтуітыўна адчуваў, што Замкавая rapa ў Гродне хавае дадатковыя фак­ты на карысць яго адкрыцця. 1 ён атрымлівае "адкрыты ліст" на раскопкі. Толькі забарона вайсковага ведамства, якое на той час утрымлівала на сваім балансе Стары замак, не дазволіла яму i тут стань піянерам. Але далейшыя падзеі даказалі вернасць памкненняў даследчыка. I нават тут (ужо пасмяротны) лес Яўстафія Філарэтавіча аказаўся справядлівым: распачаць раскопкі на Замкавай гары давялося яго вучню і бліскучаму паслядоўніку на ніве гродзенскага краязнаўства Язэпу Ядкоўскаму (1890-1954).
    ЦІ асэнсоўваў Яўстафі Філарэтавіч сам сябе краязнаўцам? А тым болып краязнаўцам школьным? Наконт гэтага няма аніякіх прамых сведчанняў. Але сама методыка працы Яўстафі Філарэтавіча і як краязнаўцы-навукоўца, і як краязнаўцы-настаўніка яскрава сведчыць аб тым, што ён свядома, з выключным веданнем краязнаўчай дзейнасці сваіх папярэднікаў, асабліва Жана Эмануэля Жылібера (які арганічна спалучаў уласную навукова-натуралістычную працу з далучэннем да яе сваіх вучняў і распачаў традыцыю экспедыцыйнага вывучэння роднага краю), працягваў і замацоўваў іх дасягненні. Разам з вучнямі ён рэгулярна ажыццяўляў пешыя экспедыцыі па наваколлю, у прыватнасці на Крэйдавыя горы, падчас якіх складалася калекцыя скамянеласцяў і першабытных прыладаў працы; потым гэта выкарыстоўвалася пад­час урокаў. Вось чаму яго ўрокі "дыхалі гісторыяй". Нават азарт калекцыянера-нумізмата надаваў гэтаму баку дзейнасці Яўстафі Філарэтавіча яскравы эмацыйны каларыт [10, с. 159]. 174
    Геналогія роду Арлоўскіх з Ашмяншчыны яшчэ не даследавана. Мы маем звесткі пра Іаана Арлоўскага (1798-1851), дзеда Яўстафія Філарэтавіча і ўніяцкага святара, які добраахвотна прыняў акт уз'яднання ўніятаў з праваслаўем і далучыў да яго дзве тысячы сваіх прыхажан (Славенская царква), а бацька Яўстафія Філарэтавіча (1851?) г. стаў таксама настаяцелям Славенскай царквы [6]. На падставе гэтых фактаў рызыкну сцвярджаць, што па сваіх каранях Яўстафій Філарэтавіч быў не проста чалавекам культуры спадкаёмцаў ВКЛ, але чалавекам русінскай культуры, што адбілася на яго цэласным стаўленні да праяў Беларускага Панямоння і асабліва дзейнасным удзеле ў краястварэнні прыкладаў апошняга дастаткова. У прыватнасці, па просьбе гродзенскага губернатара Д.М.Бацюшкава Яўстафій Філарэтавіч апісаў гравюру Гогенберга (1572 г.) з выявай Гродна XVI ст., копію якой губернатар набыў для горада ў 1897 г.; у сваіх творах даследаваў ролю беларускага насельніцтва і беларускай культуры ў гісторыі ВКЛ; не абмінаў і палітычную дзейнасць (удзел ва ўладных структурах): быў гласным (1907) і кандыдатам у гласныя (1911) гарадской Думы. А калі яшчэ ўлічыць, што па сённяшняй класіфікацыі навук краязнаўства гэта частка прыкладной культуралогіі, то сутнасныя краязнаўчыя напрацоўкі Яўстафія Філарэтавіча бездакорна робяць яго адметным культуролагам Гарадзеншчыны пачатку XX ст. Вось толькі адзін прыклад. Аналізуючы летапісныя звесткі, у якіх Горадзен згадваецца ўпершыню, Яўстафій Філарэтавіч вызначае 1128 год як год заснавання Гродна, бо так вынікае з Іпацьеўскага летапісу. Але цэласны падыход (на той час ён, можа, толькі-толькі нараджаўся). які для краязнаўчай дзейнасці канца XX пачатку XXI стст. у прынцыпе самадастатковы, прымушаў яго пазначыць, што тая ж самая падзея, але пад 1127 г., зафіксавана ў Лаўрэнцьеўскім летапісе і што выдавец Іпацьеўскага летапісу, які супаставіў гэтыя запісы, лічыць што "вариант Лаврентьевской летописи вер­нее" [4, с. 10]. Чаму Яўстафій Філарэтавіч пры гэтым, у асноўным тэксце, на той жа 10-й старонцы аддае перавагу Іпацьеўскаму летапісу i тым самым "маладзіць" Гродна на адзін год,
    мы можам толькі здагадвацца: па часе стварэння Іпацьеўскі летапіс трохі старэйшы за Лаўрэнцьеўскі, больш "стары" Радзівілаўскі летапіс стаў вядомы шырокаму колу толькі ў 1978 г. Але падсвядома (ці інтуітыўна?) перавага (у рэшты рэшт) аддаецца 1127 г.: "Резюмируем выводы наших рассуж­дений о начале г.Гродны. 1). Летописные упоминания о г.Гродне под годами 1127 (падкрэслена мною А.Г.), 1132, 1142, 1144. 1183 относятся к городу Гродне губернскому..." [4, с.20].
    Пахаванне Яўстафія Філарэтавіча 4 снежня 1913 г. на праваслаўных могілках у Гродне пераўтварылася ў вялікую ўрачыстасць нябожчыка. На магілу было ўскладзена 24 вянкі. Для ўвекавечання памяці Яўстафія Філарэтавіча па прапанове яго прыхільнікаў было вырашана надрукаваць усе 11 прамоў, якія прагучалі над труной нябожчыка падчас пахавання (разам з некролагам). Такім чынам, мы маем выключную крыніцу-сведку чалавечых і прафесійных якасцяў Яўстафія Філарэтавіча. Вельмі добра, што ў Гродне нарэшце ёсць вуліца Яўстафія Арлоўскага. Але знаходзіцца яна не ў цэнтры горада і нават з боку ад тых сцяжынак, па якіх пастаянна вандраваў Яўстафій Філарэтавіч, адзін ці са сваімі вучнямі. Таму для сапраўднага ўвекавечання памяці гэтага яўна недастаткова. Тым больш, што магіла Яўстафія Філарэтавіча з цягам часу згубілася і няма куды нават ускласці кветкі ці проста прыйсці і моўчкі пакланіцца памятнаму месцу. А між тым будынак гімназіі. у якім з першага да апошняга дня свайго гарадзенскага жыцця працаваў Яўстафі Філарэтавіч, у цудоўным стане на ім толькі не хапае мемарыяльных дошак у гонар выдатных асоб, якія звязаны з ім ці то па працы, ці то па вучобе. I першым у гэтым даволі вялікім спісе стаіць імя Яўстафія Філарэтавіча такую думку неаднарозова ў сваіх публікацыях выказвалі гродзенскія навукоўцы. А ўсяго толькі і трэба, каб побач з барэльефным партрэтам быў лаканічны тэкст: "Тут ca жніўня 1885 г. па снежань 1913 г. працаваў настаўнік гісторыі Яўстафій Філарэтавіч Арлоўскі. які атаясаміў летапісны Горадзен і нёманскі Гродна".
    Дадатак. Вытрымкі з пахавальных прамоў 4 снежня 1913 года:
    ...Па службе адзін з самых акуратнейшых, да сваёй спра­вы адносіўся надзвычай добрасумленна.
    ...Адметнай і самай прывабнай рысай яго была сціпласць [10, с.143].
    ...Ён быў працаўнік у навуцы, чалавек ў жыцці, таварыш у адносінах і ўсё гэта праяўляў у сябе ў такой меры i ступені, што кожны ў адносінах з ім адчуваў сябе яму роўным... Ён ніколі ні быў без справы, і адпачынак яго заключаўся толькі ў змене працы. Ён, напрыклад, на нашых педагагічных саветах заўсёды меў з сабою пра запас якую-небудзь кнігу ў якасці крыніцы для будучага твора і мноства аркушыкаў, куды і занатоўваў з крыніцы патрэбныя яму выпіскі, карыстаючыся тым часам, які не быў заняты яго ўдзелам у абмеркаванні бягучых спраў пасяджэння... Вылучаўся цікаўнасцю, ...імкнуўся ведаць усё, аб усім і пра ўсіх, і усё гэта назаўсёды захоўваў у сваёй выключнай памяці, а тое, што заслугоўвае найбольшай увагі і трактуемае ім як матэрыял для будучых прац, заносіў у свае шматлікія аркушыкі... У яго можна было даведацца наконт выхаду ў свет якой-небудзь капітальнай працы ці ўвогуле адметнай працы па розных напрамках ведаў. Яго так і лічылі... "хадзячай энцыклапедыяй"! ...Пры ўсіх сваіх шматлікіх настаўніцкіх i навуковых запятках ён не пазбягаў і сяброўскіх кампаній ...Яго вясёлы настрой весяліў і іншых... Ён заўсёды быў невычарпальны і цікавы, але ў прыўзнятым настроі размова вялася з адвольнай прастатой, з лірычным захапленнем і з больш скабрэзным гумарам ...Душа Яўстафія Філарэтавіча не дваілася: яна была аднародна і аднолькава высокародна пры ўсялякіх станах [10, с. 143-144].
    ...усё свае жыццё быў настаўнікам і глашатам ведаў чалавечых [10, с.147].
    ...усё твае жыццё сведчыць, што ты не бедны і для вечнасці [10, с. 154].
    ...у асобе Яўстафія Філарэтавіча мы бачылі чалавека ў лепшым сэнсе гэтага слова, чалавека праўдзівага, сумленна-
    177
    га, добразычлівага. Мы бачылі ў ім чалавека, які любіў людзей, асабліва вучняў, хоць некаторыя з іх не заўважалі гэтага і не цанілі... [10, с.155].
    ...28 гадоў прывіваў ты нашым маладым душам добратворнае насенне пазнання. 3 мяккай сардэчнасцю і прастатой ставіўся ты да нас, сваіх выхаванцаў, з бацькоўскай любоўю адчыняў ты перад намі багатую невычарпальную крыніцу тваіх рознабаковых ведаў, натхняючы, выклікаючы жывую цікавасць да навук і асабліва да любімай табою гісторыі. Твае працы і ўсё тваё жыццё пакінулі пасля сябе светлы след. У душы кожнага з нас, тваіх вучняў, глыбока запалі твае словы; у кожным з нас назаўсёды адбілася твая кроткая, крыштальна чыстая душа, якая заўсёды імкнулася да пазнання ісціны, да дабра і справядлівасці [10. с.156].
    ...Выкладаў ты ня толькі з тонкім веданнем свайго прадмета, але і з захапленнем, якое ўплывала добратворна на нашу цікаўнасць, і адносіўся да нас настолькі добразычліва, што мы не можам прыпомніць выпадку, калі б хто-небудзь з нас, тваіх вучняў, хоць на імгненне лічыў бы сябе пакрыўджаным табою ...Можа хто запытаецца ў нас: "Karo вы страцілі?", мы таксама адкажам: "Настаўніка-чалавека" [10, с.157].
    ...Ты паміраў без жаху смерці. Дык няхай жа ўсе панесеныя табою ў жыцці пакуты будуць ачышчальнай ахвярай перад Вышэйшай чысцінёй, якую на сваім жыццёвым праяўленні адлюстроўвала душа твая, а прасявятленне твайго духа няхай будзе залогам тваіх адносін з тым святлом ісціны, даб­ра і прыгажосці. да якога імкнецца і аб якім сумуе кожная "жывая" чалавечая душа.
    ...Захапляўся сам і захапляў нас сваім прадметам [10, с.159].
    ...Яўстафі Філарэтавіч быў чалавекам навукі, вялікім знаўцам мясцовай гісторыі. Дзякуючы яму мы даведаліся пра мінулае свайго горада, дзякуючы яму мы зацікавіліся гэтым мінулым [10, с.162].
    Крыніцы
    1.	Госцеў, А.П. Арлоўскі Яўстафі Філарэтавіч / А.П. Госцеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т.1. Мн.: БелЭн, 1993. С.152.