• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    Пасля выступленняў у Ніжнім Ноўгарадзе, Калузе і іншых правінцыйных гарадах Расіі Е.Б.Піўнова-Шмідкоф прыязжае ў Вільню. Беларусь была ёй блізкай яе муж Максімільян быў сынам Карла-Вільгельма фон Шмідкофа. Ён працаваў у тэатрах "вялікай тэатральнай правінцыі" як музыкант і тэатральны дырыжор. У Гродна К.Б.Піўнова-Шмідкоф сыг­рала ў некалькіх спектаклях, выконваючы ролі Марыі Бер­нар (меладрама "Мацярынскае блаславенне або Беднасць і гонар" Някрасава); Дуняшы ("Летняя сцэна з рускага побыту" Стаховіча) і іншыя. Па сведчанню мясцовага рэцэнзента, ігра актрысы прышлася даспадобы гродзенскай публіцы. "Таспажа Піўнова-Шмідкоф, пісаў ён, надзвычай спадабалася нашай публіцы... Ігру гэтай актрысы можна глядзець з вялікім задавальненнем. У апошні раз ёй паднесены быў кімсьці, праз пасрэдніцтва дырыжора, аб'ёмісты букет жывых кветак, выклікам і апладысментам не было канца" [4, 95]. Выступленні выдатнай маладой актрысы сталі значнай падзеяй у тэатральным жыцці Гродна.
    У тэатральны сезон 1877/78 гг. у трупе Леонава ў якасці госця-гастралёра працавала А.Н.Мельнікава-Самойлава. Яна была вядучай актрысай Віленскага тэатра, дзе дэбютавала ў семнаццацігадовым узросце ў 1865 г. Некаторы час яна выс­тупала ў Пецярбургу, а пасля зноў вярнулася ў Вільню. Сваей працаздольнасцю, талентам і тактоўнасцю яна заслужила прызнанне ў гледачоў і павагу ў калет па акцёрскаму цэху. 3 поспехам Мельнікава-Самойлава выступала ў камедыйных i драматычных ролях. "Гэта была вопытная і таленавітая актрыса, на якой трымаўся ўвесь рэпертуар Віленскага тэатра" [4, 96], пісала аб ёй ва ўспамінах вядомая руская актриса Г.Я.Глама-Мяшчэрская, якая працавала разам з МельнікавайСамойлавай. Адначасова з Мельнікавай-Самойлавай тэты се­зон адыграў у Гродне Ф.П.Гораў будучая зорка сталічнай рускай сцэны. "Выдатная ігра гэтых двух асобаў была прычынай вельмі руплівага наведвання тэатра публікай" [5]. пісаў у Пецярбург у справаздачы аб дзейнасці тэатра гродзенскі губернатар.
    Гродзенская сцэна стала гасціннай i для буйнейшай зоркі расійскага тэатра Марыі Савінай. Марыя Падраменцава (сапраўднае прозвішча актрысы) начинала свой шлях у тэатры ў Беларусі, дзе ў другой палове XIX ст. іграў яе банька (сцэнічны псеўданім Страмлянаў). Між іншым, ён неаднойчы наведваў Гродна ў той час, калі яго дачка была ўжо знакамітасцю сталічнай сцэны. Марыя Гаўрылаўна наведала Гродна ў летні сезон 1898 г. Яна ў тэты сезон кіравала таварыствам сталічных акцёраў, якое рабіла вялікае турнэ па тэатральнай правінцыі. Гродна, дзякуючы свайму размяшчэнню буйны чыгуначны вузел на шляху з Пецярбургу да Варшавы, а таксама наяўнасці добрага тэатральнага будынка неаднойчы ў той час прывабліваў сталічных гастралёраў. У Гродна трупа М.Савінай дала некалькі паказаў i была надзвычай добра прынятая мясцовай публікай.
    Тэатр быў адным з першых відаў мастацтва, дзе жанчыны маглі праявіць свае здольнасці, прадпрымальнасць i талент. На гродзенскай сцэне ў XVIII-XIX стст. выступал! дзесяткі кабет рознага сацыяльнага паходжання і ўзроўню сцэ169
    нічнага майстэрства. Па-рознаму склаўся іх лёс, многія не змаглі рэалізаваць сябе з-за неспрыяльных умоваў, недахопу сродкаў і іншых прычын. Гэтыя жанчыны, за вельмі рэдкім выключэннем, былі нешчаслівымі ў асабістым жыцці, павінны былі адстойваць сваю жаночую і чалавечую годнасць, ламаючы ўстойлівыя стэрэатыпы "камедыянтак" і "актрысак", асабліва ў другой палове XIX ст. Але яны ўсе пакінулі след у тэатральным мастацтве, вартыя памяці і павагі.
    Літаратура
    1.	Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ) у Гродна. Ф. 1, воп. 2, спр. 1791.
    2.	НАРБ у Гродна. Ф. 1, воп. 1, спр. 1801, арк. 8 адв.
    3.	НАРБ у Мінску. Ф. 1297, воп. 1, спр. 20432, арк. 2, 19.
    4.	Пашкин, Ю.А. Русский драматический театр в Белоруссии XIX века. / Ю.А. Пашкин Минск, 1980.
    5.	Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў (РДГА). Ф. 776, воп. 25, спр. 269, арк. 102.
    6.	Юшков, Н.Ф. К истории русской сцены. Е.Б. Пиунова-Шмидкоф в своих и чужих воспоминаниях. / Н.Ф. Юшков Казань, 1889.
    7.	Deryng, Е. Z pamiętników aktora wileńskiego.// Pamiętnik teatralny. 1986. Z. 2-3 S. 381
    8.	Mamontowicz—Łojek, B. Tancerze króla Stanisława Augusta. 1774—1798. Warszawa, 2005.
    9.	Miller, A.Teatr polski i muzyka na Litwie jako strażnicy kultury Zachodu. -Wilno, 1936.
    10.	Kulikowski, M. Teatr polski na Litwie. 1784—1906. Wilno, 1907.
    Госцеў Алесь Пятровіч, краязнаўца, выкладчык ліцэя № 1 г.Гродна
    ЯЎСТАФІ АРЛОЎСКІ "ЧАЛАВЕК НАВУКГ' I "НАСТАЎНІК-ЧАЛАВЕК", ЧАЛАВЕК КУЛЬТУРЫ
    Гісторыя горада час, які ствараецца справай і дум­кам! яго жыхароў. У кантэксце гэтай (магчыма, далёка не бясспрэчнай думкі) адна з самых ключавых роляў у гісторыі як горада Гродна, так і Гродзеншчыны ўвогуле належыць Яўстафію Філарэтавічу Арлоўскаму. Настаўніку гісторыі і грэчаскай мовы па адукацыі, Краязнаўцу па стану душы, Гісторыку і Культуролагу па навуковаму складу розуму, Чалавеку па ўсіх праявах жыцця.
    Нарадзіўся Я.Ф. Арлоўскі 14 (26) красавіка 1863 г. у вёсцы Славенск Аршанскага павета Віленскай губерні (зараз веска Валожынскага p-на Мінскай вобл.). Таму па факту нараджэння гарадзенцы не могуць лічыць яго земляком. Але ён стопрацэнтовы гарадзенец па свайму жыццёваму лёсу: з 50 гадоў 7 месяцаў і 8 дзён свайго жыцця пражыў непасрэдна ў Гродне больш паловы (28 гадоў 4 месяцы і два дні).
    Яўстафі ў вялікай сям'і вясковага святара быў чацвёртым па старшынству дзіцё і, па сведчанню сястры, з дзяцінства вылучаўся асаблівай дабрынёй, чуллівасцю і выключным высакародствам.
    Дзед Іаан, бацька Філарэт і малодшы брат былі святарамі, а сам Яўстафі атрымаў грунтоўнае рэлігійнае выхаванне: акрамя сям'і (якая вылучалася выключна моцнай пасіянарнасцю), ён навучаўся ў Віленскім духоўным вучылішчы і ў 1-4 класах Літоўскай духоўнай семінарыі. Але вышэйшую адукацыю атрымаў у Санкт-Пецярбургскім гісторыкафілалагічным інстытуце на аддзяленні гісторыі (1881-1885 гг.) са спецыяльнасцю "настаўнік гісторыі і грэчаскай мовы". I ўжо 11 чэрвеня 1885 г. (тут і ў далейшым усе даты падаюцца па юліянскім календарь!) "предложением Г/осподина/ Уп­равляющего Министерства народного просвещения назначен
    в Гродненскую гимназию учителем греческого языка и исто­рии" [13]. Да выканання службовых абавязкаў прыступіў 1 жніўня. Такім чынам, з'яўленне Яўстафія Філарэтавіча Арлоўскага ў Гродне адбылося адразу пасля вынішчальнага пажару 29 мая. Ён застаў горад у страшэнным стане. Пажар, які ўзнік на захадзе, у раёне Малой Траецкай вуліцы хутка пасунуўся на ўсход (у цэнтры горада большасць дамоў была драўлянай): "Сгорела значительная часть Соборной улицы, Купеческая, Полицейская, Гороховая, Почтовый переулок, Песочная, Жандармский переулок и др. и множество неболь­ших переулков... После пожара оставалась огромная площадь, покрытая обломками стен, дымовых труб и печей. Район по­жара распространился до полотна железной дороги и Скидельскаго предместья. Сгорело отделение Государственного банка (ценности и документы спасены), дворянское депутатс­кое собрание (документы сгорели); Фарный костёл уцелел лишь благодаря тому обстоятельству, что гродненские ка­менщики явились к костёлу со своим строительным материа­лом и замуровали окна и др. отверстия со стороны огня... Сгорели несколько молитвенных домов (еврейских), еврейс­кий детский приют, все гостиницы, депо земледельческих ма­шин... Пожар этот в истории г.Гродна имел огромное значе­ние. Он конечно "содействовал украшению" нашего города; но вместе с тем усилил дороговизну, подняв цены на кварти­ры; после пожара плацы застроились новыми каменными бо­лее обширными домами" [4, с.317-318]. Такім чынам, цэнтр Гродна аднаўляўся на вачах пачынаючага настаўніка і краязнаўцы, які знайшоў адпаведную сваёй пасадзе кватэру толькі на паўднёвым ускрайку горада, на Новым свеце, Акцызная плошча, дом Круповіча (сёння гэта раён гімназіі №10 і гарадскога Дома культуры) такі яго другі гродзенскі адрас. А першы, які вядомы з Памятнай кніжкі Гродзенскай губерні за 1886 г., дом Барыса-Глебскага мужчынскага манастыра (вуліца Маставая, 9 зараз на гэтым месцы Гродзенскі драматычны тэатр). У 1890 г. Яўстафі Філарэтавіч ненадоўга перасяляецца на вул. Палявую (зараз Карбышава, 10) у дом Вейсбрэма, а ўжо праз год (з 1892 г.) яго адрас 172
    побач з мужчынскай гімназіяй: вул. Саборная, дом Фіна (зараз вул.Савецкая, 21). У 1897 г. ён зноў "вяртаецца" на Новы свет, але ўжо на вул.Раздзельную (Батанічная), у дом Шчэрбы. У 1901 г. на нейкі год пасяляецца ў доме Орман на вул.Гараднічанскай, 19 і ўжо з 1902 г. да апошніх сваіх дзён жыве ў доме Гардона па вул. Іваноўскай (Тэльмана). Тэты апошні адрас падаюць Памятныя кніжкі. Але архіўныя звесткі іншыя: вул. Паштовая, дом Гардона (сёння не існуе на гэтым месцы кветнік ля аўтастаянкі за Аблвыканкамам). Улічваючы тое, што па вядомым спісам домаўладальнікаў дом Гардона па вул. Іваноўскай не праходзіць зусім, ёсць падставы даверыцца архіўным звесткам.
    Падобна на тое, што лес Гродна i Гродзеншчыны адразу захапіў Яўстафі Філарэтавіча на ўсё астатняе жыццё, таму што вельмі хутка ён саступае выкладанне грэчаскай мовы іншым спецыялістам сваей кафедры, але да гісторыі дадае геаграфію, мабыць, каб нішто з прафесійнага боку не адцягвала яго ад краязнаўчай працы. Затое ён паралельна з працай у мужчынскай гімназіі імя графа Тармасова выкладаў геаграфію ў жаночай Марыінскай гімназіі (1896-1904), а затым рускую і ўсеагульную гісторыі ў прыватнай жаночай 7класнай яўрэйскай гімназіі (1909-1912) і вёў значную грамадскую працу: быў бібліятэкарам (і сябрам Праўлення) Гродзенскай публічнай бібліятэкі (1891-1913), агентам таварыства драматычных пісьменнікаў, ганаровым сябрам Гродзенскага праваслаўнага Сафійскага брацтва, сябрам царкоўна-археалагічнага камітэта, Гродзенскага педагагічнага таварыства і таварыства брацкай узаемадапамогі, актыўна супрацоўнічаў з рэдакцыяй "Гродненских губернских ведомостей" (з 1890 г. вёў аддзел крытыкі і бібліяграфіі па гісторыі Заходняй Русі, a ca жніўня 1892 па 1894 г. таксама агляд гістарычных часопісаў). Ва ўсіх без выключэння сферах сваёй як прафесійнай, так і грамадскай дзейнасці Яўстафі Філарэтавіч пакінуў адметны след. А ў большасці з іх з'явіўся нават піянерам. Асабліва гэта тычыцца яго працы як бібліёграфа (ён па пра­ву можа лічыцца пачынальнікам беларускай бібліяграфіі) [7] і гісторыка-краязнаўцы Гродзеншчыны, дзе найбольш яскрава 173