Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
очередной сбор средств в помощь голодающим; отремонтировать церковь или организовать природоведческий музей; утвердить проект нового любительского общества или запретить выступление "подозрительного и политически неблагонадежного" поэта... А ведь это тоже история Гродно, которая по-своему важна и интересна для всех, кто с любовью и трепетом относится к городу над Неманом.
Список литературы и источников:
1. Афанасьева, Т.Ю. Гродненские губернаторы (1801-1917 гг.): документально-биографические очерки / Т.Ю.Афанасьева, Р.Ф.Горячева, В.В.Швед. Гродно, 2007. 168 с.
2. Дело о выдаче разрешения на убой трех зубров в Беловежской пуще с целью доставления кож и скелетов в Гамбургский и Парижский музеи 1846-1847 г. // НИАБ в г.Гродно. Фонд 1. Он.5. Д.734.
3. Дело о регистрации Гродненского Общества любителей драматического и музыкального искусства "Муза". // НИАБ в Гродно. Фонд 103. Оп.1. Д.111.
4. Иващенко, Н.А. Александр Тальгейм и его "Муза" / Н.А. Иващенко // Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. Гродна, 2008. _ С.464-469.
5. Игнатович. Ф.И. Первая фельдшерская школа Беларуси и ее организатор врач Г.Ф.Лебедев (Гродно 1863-1869 гг.) / Ф.Игнатович И Журнал ГрГМУ, 2004. №3. С.98-100.
6. Орловский. Е.Ф. Граф М.И.Муравьев, как деятель над укреплением прав русской народности в Гродненской губернии. 1831-1835 и 1863-1865 гг. / Е.Ф. Орловский Гродна, 1898.
7. Орловский, Е.Ф. Гродненская старина. 4.1: Гор. Гродно / Е.Ф. Орловский. Гродна, 1910.
8. Стукало, А. Губернаторство настораживалось, или о том, почему не состоялось выступление Маяковского в Гродно: 1914 г. / А. Стукало И Гродненская правда. 1982. 6 февраля.
9. Трусов, И. Призраки Городницы: Между землей и небом. / И.Трусов, А. Чернякевич И Вечерний Гродно. 2009.
25 марта С. 12.
10. Черепица, В.Н. Город-крепость Гродно в годы Первой мировой войны / В.Н. Черепица. Гродно. 2006.
И. Черепица, В.Н. Неизвестный Столыпин / В.Н. Черепица // Вечерний Гродно. 2003. 29 января
12. Швед, В.В. Губернскі Гродна: Аповяды з гісторыі горада (канец XVIII пачатак XX ст.) / В. Швед. Баранавічы, 2003. 168 с.
Ярмусік Эдмунд Станіслававіч, кандыдат гістарычных навук, дэкан факультэта гісторыі і сацыялогіі УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы "
КАТАЛІЦКІЯ СВЯТАРЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ АХВЯРЫ СТАЛІНСКІХ РЭПРЭСІЙ
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў савецкая ўлада працягнула наступление на Царкву. Пасляваеннае дзесяцігоддзе характарызуецца не толькі закрыццём касцёлаў,абмежаваннем дзейнасці рэлігійных арганізацый, масавай атэістычнай прапагандай, але і палітычнымі рэпрэсіямі супраць каталіцкага духавенства. Гэта быў адзін з бесчалавечных метадаў барацьбы з Касцёлам, бо ў выніку былі беспадстаўна абвінавачаны многія людзі, зламаны іх лёсы. Рэпрэсіі з'яўляліся вынікам рэалізацыі ідэі аб абвастрэнні класавай барацьбы і скіраваны супраць "ворагаў народа", да якіх былі залічаны сотні тысяч людзей.
Асаблівасцю рэпрэсій супраць каталіцкага духавенства было тое, што яны мелі ідэалагічную і палітычную аснову. Ідэалагічная заключалася ў непрымірымасці рэлігійнага і марксісцкага светапоглядаў, у барацьбе з рэлігіяй як з "перажыткам мінулага ў свядомасці людзей". Палітычная аснова рэпрэсій выцякала з асаблівага становішча Каталіцкага Касцёла ў СССР, які заўсёды разглядаўся як "адзіная легальна дзеючая арганізацыя, якой кіравалі з-за мяжы", а каталіцкае духавенства як "агенты і стаўленікі Ватыкана". На працягу дзесяцігоддзяў тэты вобраз "ворага" не зведаў істотных зменаў [1, с.111-115].
Існавала адладжаная сістэма дзейнасці НКУС (МДБ) па "распрацоўцы" духавенства, якая ўключала збор інфармацыі, вярбоўку агентуры з атачэння ксяндза, тайныя назіранні, прагляд карэспандэнцыі, вызначэнне кола сведкаў і г.д. Арышты ксяндзоў праводзіліся мэтанакіравана. На кожнага з іх 190
збіралася значная колькасць доказаў для прад'яўлення абвінавачвання. Існавала пэўная паслядоўнасць ажыццяўлення арышту не ўсіх адразу і не з адной мясцовасці, каб не выклікаць масавага незадавальнення вернікаў. Першымі былі арыштаваны ў 1944 годзе Вацлаў Нуркоўскі з Забалаці Воранаўскага раёна, затым Альбін Горба з Мяжэрычаў Зэльвенскага раёна, Чэслаў Штэйн з Радуні Воранаўскага раёна. У 1947 годзе арыштавалі ксяндзоў Міхаіла Шалкевіча з Падароска Поразаўскага раёна, Яна Мяноўскага з Рагозніцы і Іосіфа Маціеўскага з Заневіч Мастоўскага раёна, у 1948 ксяндзоў Мечислава Радзішэўскага, дэкана Лунненскага дэканату, Ігнація Альшанскага з Падароска Поразаўскага раёна, у 1949 годзе ксяндзоў Яна Мароза з Ражанкі Шчучынскага раёна, Юльяна Барувко з Рэплі Ваўкавыскага раёна, Вацлава Драбба са Струбніцы Мастоўскага раёна, у 1950 ксяндзоў Казіміра Арлоўскага з Адамавіч Гродзенскага раёна, Уладзіслава Мончка з Новага Двара Шчучынскага раёна, у 1951 ксёндза Алойзы Тамковіча з Уснар Бераставіцкага раёна i шэраг іншых. Пры гэтым пік рэпрэсій, па падліках аўтара, прыходзіўся на 1949 год, калі ў цэлым па Беларусі было арыштавана 29 ксяндзоў (28,4%) ад усіх арыштаваных у 19441952 гадах [1, с. 128].
Сведкаў на допытах вымушалі даваць паказанні такія, якія адпавядалі загадзя прадуманаму сцэнарыю аб "выкрыцці ворагаў" савецкага ладу. Следчыя так ставілі пытанні, каб падвесці дапытваемых да чаканага адказу. Асаблівая ўвага звярталася на змест казанняў у касцёлах і прыватныя размовы, бо ў іх, як правіла, ксяндзы выказвалі свае адносіны да палітыкі савецкай улады, да становішча сялянства, абцяжаранага непамернымі падаткамі, знішчэння рэлігіі, закрыцця касцёлаў і г.д. Выказвалі спадзяванні, што ўлада зменіцца, заклікалі не выязджаць у Польшу. Усё гэта разам узятае давала падставу следчым кваліфікаваць дзейнасць ксяндзоў як антысавецкую.
Так, яшчэ да арышту 3 сакавіка 1951 года ксяндза Анжадаўскага касцёла Ашмянскага раёна Каспера Іосіфавіча Валадкевіча, на яго быў сабраны адпаведны кампрамат. Свед191
ка Ч. на допыце 9 верасня 1949 года наказала: "Ксёндз Валадкевіч у адносінах да Савецкай улады настроены варожа. Калі я была ў касцёле, то неаднаразова чула, як ён выступаў з амбона перад веруючымі. гэтыя казанні былі супраць Савецкай улады. Прыкладна ў 1945 годзе Валадкевіч выступаў з казаннем, у якім заклікаў веруючых католікаў не пакідаць сваіх зямель, не выязджаць у Польшчу... у сакавіку 1947 г. у казаннях заклікаў веруючых не выдаваць адзін другога, бо так доўга не можа працягвацца, павінна быць перамена... У час правядзення кампаніі па падпісцы на дзяржаўныя пазыкі 6 мая 1948 года пачаў узводзіць антысавецкі паклёп, гаварыў са знявагай, што... у Савецкім Саюзе амаль нічога няма. У верасні 1948 года гаварыў, што савецкія законы абдзіраюць падаткамі мужыкоў, адбіраюць у іх апошнія капейкі...". Прыкладна такія "доказы злачыннай дзейнасці" ўтрымліваліся і ў наказаниях іншых сведкаў.
Відаць, хтосьці папярэдзіў ксяндза аб пагрозе яго арышту, і з пачатку 1950 года ён быў вымушаны хавацца. У яго адсутнасць нарсуд Ашмянскага раёна прыняў пастанову аб канфіскацыі маёмасці дзеля пагашэння падаходнага падатку.
Арыштавалі ксяндза К.І.Валадкевіча на хутары Антонішкі Безубгнянскага сельсавета Тракайскага раёна, што на Літве. Следства працягвалася да 20 чэрвеня 1951 года. Прысуд Маладзечанскага аблсуда быў суровым 25 год зняволення і 5 год пазбаўлення правоў, хаця ксёнз не прызнаў сябе вінаватым у антысавецкай дзейнасці. Не задаволіў суд і заявы ксяндза выклікаць 25 чалавек з ліку прыхаджан, якія маглі б пасведчыць на яго карысць. Засталося ўсё без змен, нават пасля касацыйных скаргаў на несправядлівасць прысуду ў Вярхоўны суд БССР і Генеральную пракуратуру СССР.
Пакаранне ксёндз К.І.Валадкевіч адбываў у Краснадарскім краі, на станцыі Кача Краснаярскай чыгункі, паштовая скрынка УП-288/2. Быў вызвалены ў 1954 годзе. I толькі 13 жніўня 1998 года Пракуратура РБ направіла пратэст у Ваенную калегію Вярхоўнага Суда РБ, у якім было адзначана: "Прыгавор і наступныя азначэнні падлягаюць адмене па наступных падставах. Высновы суда не адпавядаюць фак192
тычным абставінам справы. Негатыўныя высказванні Валадкевіча неабгрунтавана інтэрпрэтаваліся судом як антысавецкія, яны не ўтрымліваюць заклікаў да звяржэння, падрыву або аслаблення савецкай улады або здзяйснення асобных контррэвалюцыйных злачынстваў" [2].
Гельмер Баляслаў, ксёндз Жупранскай парафіі Ашмянскага раёна Маладзечанскай вобласці быў арыштаваны 28 лютага 1951 года. У пастанове на арышт гаварылася, што ён "з'яўляецца польскім нацыяналістам, непрымірымым ворагам савецкай улады, сістэматычна праводзіць сярод веруючых католікаў антысавецкую работу, выхоўвае іх у духу варожасці да савецкага ладу, узбуджае ў іх нацыянальную рознь варожасць да рускіх і беларусаў, распаўсюджвае антысавецкія выдумкі".
У чым жа быў вінаваты ксёндз? I ці быў вінаваты наогул? Паводле паказанняў сведак, якіх яшчэ да арышту ксяндза выклікалі на допыт, "ксёндз выступаў у касцёле з антысавецкай пропаведдзю летам 1948 года ў сувязі з тым, што дзяўчына (полька) вышла замуж за беларуса". У іншых казаннях быццам бы гаварыў, што "Саветы ненавідзяць i пераследуюць палякаў і каталіцкую рэлігію, а таму на касцёл накладзены вялікі падатак, каб закрыць яго". Адмаўляўся ксёндз і ад падпіскі на дзяржаўную пазыку, крытыкаваў улады за тое, што з насельніцтва бяруць непамерныя падаткі, зза гэтага людзі жывуць у Савецкім Саюзе горш, чым у другіх краінах.
Па справе Б.Гельмера было дапытана 30 сведкаў, з 9 з іх была праведзена вочная стаўка. На допытах, якія працягваліся да 14 чэрвеня 1951 года, следчыя вымушалі ксяндза прызнаць сябе вінаватым у правядзенні антысавецкай агітацыі сярод насельніцтва, у распальванні нацыянальнай варожасці да рускіх і беларусаў, паклёпе на Савецкую ўладу. Але ксёндз рашуча адмаўляў усе абвінавачванні як несправядлівыя. 20 сакавіка яму была зачытана пастанова аб прад'яўленні абвінавачвання. У ёй гаварылася, што ксёндз Б.Гельмер "праводзіў сярод насельніцтва антысавецкую нацыяналістычную агітацыю, усхваляў жыццё пры былой панскай
Полыпчы. Скажаў савецкія законы, паклёпнічаў на існуючы ў Савецкім Саюзе калгасны лад, ганьбаваў савецкіх работнікаў. У сваёй кватэры Гельмер захоўваў антысавецкую літаратуру. Апрача таго, летам 1948 года і летам 1949 года наладжваў зборышчы дзяцей малодшага школьнага ўзросту i прывіваў ім рэлігійныя звычаі".