• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    Больш за тое, у другой палове XVIII ст. Гародня стала месцам, дзе дзяржаўная ўлада ў асобе свайго прадстаўніка, надворнага падскарбія ВКЛ А.Тызенгаўза пачала пэўны экс­перимент па рэфармаванню эканомікі, адукацыі, культуры. Эксперымент, аналагаў якому не было не толькі на землях ВКЛ, але і ва ўсёй Рэчы Паспалітай.
    ІДэнтрам гарадзенскіх пераўтварэнняў стала прадмесце Гарадніца, вядомае з XVI ст. як месца каралеўскага двара, якое аддзяляла ад горада толькі рэчка Гараднічанка. Практычна за 15 гадоў (1765-1780) Гарадніца ператварылася ў буйны прамыслова-жыллёва-культурны цэнтр, у якім былі пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацию 85 будынкаў рознага прызначэння. Дамінантай быў палац Тызенгаўза. На паўночным баку плошчы знаходзіліся музычная і тэатральная, а на паўднёвым баку гасціная афіцыны. Ва ўсходняй частцы Гарадніцы вырас мануфактурны комплекс, а цэнтральная яе частка вуліца Раскоша была прадумана як абслуговая частка гараднічанскага ансамбля з аўстэрыяй, кафенгаўзам і корчмамі, акрамя таго на ёй размясціліся 20 аднатыпных драўляных домікаў з мураваным фасадам для замежных майстроў [4, с.ЗО].
    Неабходна падкрэсліць, гараднічанскія мерапрыемствы аказалі вялікі ўплыў у першую чаргу на змены ў прафесійнай, сацыяльнай і канфесійнай структуры тагачаснай Гародні. Эканамічныя пераўтварэнні патрабавалі значнай колькасці адукаваных людзей: арганізатараў вытворчасці, майстроў, проста кваліфікаваных работнікаў. Паколькі сваіх спецыялістаў не хапала, то спачатку па заданию ўладаў іх вербавалі за мяжой пераважна паслы і дыпламаты Рэчы Паспалітай. Замежныя спецыялісты, на думку А.Тызенгаўза, павінны былі надаць гродзенскім мануфактурам большую вагу і, магчыма, давер з боку патэнцыяльных пакупнікоў, таму запрошаных майстроў-іншаземцаў было даволі многа.
    Так, толькі ў Гродне працавалі каля 70 замежных майстроў у асноўным з Францыі, Швейцарыі і Прусіі. Гэта былі людзі рознай кваліфікацыі: цесляры, сталяры, фарбавальшчыкі сукна і шоўку, спецыялісты па апрацоўцы золата і срэбра, 202
    півавары, аўчары і інш. [5, арк.264]. У архівах захаваліся кантракты, якія былі заключаны з некаторымі замежнымі майстрамі, напрыклад, з Мішэлем Розэ, аўчаром з Прусіі; Якабам Пільтзыкерам з г. Гумбіна, "майстрам цеслярскага мастацтва" Йоргам Кейзлігам, сталяром з Прусіі і інш. [5, арк.241244].
    Мінусам палітыкі запрашэння замежных спецыялістаў было тое, што самі вярбоўшчыкі былі мала знаёмыя з пытан­иям! арганізацыі прамысловых прадпрыемстваў і працэсам вытворчасці той ці іншай прадукцыі і таму не заўсёды запрашалі менавіта патрэбных спецыялістаў. У выніку не абыйшлося без канфузаў. 13 снежня 1772 г. нейкі П.Бандэні (хутчэй за ўсё, чалавек А.Тызенгаўза ў Варшаве, які адказваў за адпраўку майстроў-іншаземцаў на тэрыторыю ВКЛ) напісаў А.Тызенгаўзу ліст, у якім паведаміў, што французы, якія ехалі да Гродна, на адным з прыстанкаў такі скандал учынілі паміж сабою, што "ледзь да забойства не дайшло". Акрамя таго, пачалі патрабаваць асобныя фурманкі, якія вельмі цяжка было дастаць на такую доўгую дарогу [5, арк.67].
    Праз тры дні, 16 снежня 1772 г., П.Бандэні накіраваў А. Тызенгаўзу яшчэ адзін ліст з паведамленнем, што майстрыфранцузы нарэшце паехалі далей, ("дай Божа шчасліва"), але пры гэтым ён выказаў сумненне наконт таго, да чаго гэтыя людзі будуць здатныя і чаго вартыя, калі яны так будуць рабіць і паводзіць сябе ў Гродне.
    Яшчэ адной асаблівасцю было тое, што частку падарожжа замежныя майстры павінны былі здзяйсняць за ўласныя сродкі, якія ім потым вярталіся. Вельмі часта (ці не заўсёды?) сумы, прадстаўленыя для аплаты, былі значна вышэйшымі сапраўдных выдаткаў. Так, той жа П.Бандэні ў студзені 1773 г. у справаздачы А.Тызенгаўзу быў вельмі здзіўлены памерам той сумы, якую патрабавалі рамеснікі са Швей­цары!, "але працівіцца заключанаму кантракту не мог" i грошы выплаціў [5, арк.67 адв.].
    Да таго ж, дакументы сведчаць, што іншаземцы не заўсёды выконвалі ўмовы кантракту. Больш за тое, атрымаўшы грошы (зварот за падарожжа і аванс), некаторыя з іх папрос203
    ту пакідалі Гародню. Так, шліфоўшчык срэбра Фрэдэрык Форет на падставе кантракту, заключанага 4 мая 1772 г., павінен быў тры гады працаваць бясплатна за тое, што "дапамог уладкаваць уцёкі немцаў-майстроў" [5, арк.264]. Такім чынам, запрашэнне замежных спецыялістаў для працы на ма­нуфактурах каштавала вялікіх сродкаў, якія не заўсёды былі апраўданы.
    Але адно толькі будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў і вытворчасць на іх тавараў не з'яўляюцца дастатковымі для развіцця эканомікі любой краіны. Для арганізацыі поўнавартаснага гаспадарчага развіцця важную ролю таксама адыгрывае гандаль, без наяўнасці і развітасці якога прамысловасць губляе ўсялякі сэнс і не можа існаваць. Дзейнасць у накірунку паляпшэння шляхоў зносін, развіцця ўнутранага рынку і пашырэння знешняга гандлю была адной з важных састаўных частак прапанаваных А. Тызенгаўзам пераўтварэнняў.
    Акрамя таго, з яго ініцыятывы ў Гародні была заснавана яшчэ адна эканамічная структура Гандлёвая кантора, галоўнай задачай якой было спрыянне ў продажы тавараў, якія вырабляліся на мануфактурах Гродзенскай эканоміі. Існавалі філіялы гэтай канторы ў Берасці, Шаўлях, Пінску, Паставах. Зыходзячы са сваёй асноўнай мэты беспасярэдніцкага гандлю, Гандлёвая кантора мела розныя стасункі з галоўнымі гандлёвымі і банкаўскімі пунктамі Заходняй Еўропы Амстэрдамам, Берлінам, Хемніцам, Гамбургам, Дрэздэнам, Парыжам, Прагай і інш. [6, т.І, С.353].
    Але ў другой палове XVIII ст. Гародня стала яшчэ і адукацыйна-асветніцкім цэнтрам ВКЛ. У першую чаргу адукацыйныя мерапрыемствы непарыўна былі звязаны з эканамічнымі рэформамі. Менавіта ў тэты час сярод эліт ВКЛ магчыма ўпершыню ўзнікла разумение таго, што эканоміка гэта навука і ёй трэба вучьщца. Стала відавочна, што далейшае вядзенне сельскай гаспадаркі традыцыйнымі для феадалізму шляхамі, "дзедаўскім спосабам", у новых умовах немагчыма. Ажыццяўленне на практыцы планаў і ідэй А.Тызенгаўза патрабавала наяўнасці асобаў, якія мелі веды і во204
    пыт у развіцці сельскай гаспадаркі, перамеру зямлі, стварэнні мануфактур, праблемах гідраўлікі, а таксама вялікай колькасці шэраговых выканаўцаў афіцыялістаў, ураднікаў, рамеснікаў і інш. Таму натуральна, што разам з эканамічнымі пераўтварэннямі А.Тызенгаўз імкнуўся вырашыць і праблему адукацыйнага характару.
    У Гародні быў створаны шэраг спецыяльных адукацыйных устаноў. Першымі школамі, якія былі адкрыты ўжо ў 1765 г., з'яўляліся будаўнічая, бухгалтарская і школа мернікаў. Менавіта такія адукацыйныя ўстановы былі неабходны для паспяховага правядзення ў сталовых эканоміях аграрнай рэформы і запланаванага А.Тызенгаўзам будаўніцтва ману­фактур.
    Пашырэнне асветы адбывалася не толькі праз спецыяльна створаныя навучальныя ўстановы. У некаторай ступені характар прафесійных школ у Гародні мелі і прамысловыя прадпрыемствы, якія ствараліся ў адпаведнасці з "вялікім мануфактурным планам" А.Тызенгаўза. Менавіта ў іх пад кіраўніцтвам, як правіла, замежных майстроў павінна была ажыццяўляцца падрыхтоўка добра кваліфікаваных работнікаў і майстроў з мясцовага насельніцтва. Ва ўсіх кантрактах, якія заключаліся з рамеснікамі і майстрамі, акрамя іх асноўных абавязкаў, звязаных непасрэдна з добрасумленнай працай у канкрэтнай галіне, стала і нязменна фігураваў адзін пункт, які разумеўся адміністрацыяй каралеўскіх эканомій як першаснае і найважнейшае задание ўсіх кантрактных спецыялістаў, аб'яднанне вакол сябе вучняў, увядзенне іх у таямніцы прафесійнага мастацтва, навучанне іх "належна і дасканала" для якаснай працы на мануфактурах [5, арк.75, 103, 235, 238-245 і інш.]. Найбольш вядомы даследчык дзейнасці А.Тызенгаўза польскі гісторык Ст.Касцялкоўскі лічыў, што такі выхаваўчы характар мануфактур надаваў ім істотны змест і значэнне і ў значнай ступені акупаў памылкі, якія былі дапушчаны надворным падскарбіем пры іх закладанні [7, с.35].
    Але не толькі для забеспячэння гаспадарчых патрэб каралеўскіх эканомій імкнуўся іх генеральны адміністратар, 205
    ствараючы вышэйпералічаныя школы. Далёка за межамі Гародні быў вядомы Гарадзенскі корпус кадэтаў або Рыцарс­кая школа для шляхецкай моладзі Гарадзенскага павету. Пер­шая згадка пра кадэцкі корпус у Гародні адносіцца да 1773 г. [6, Т.І, с.410]. Аднак, у бібліятэцы князёў Чартарыйскіх у Кракаве захоўваецца дакумент, у якім ёсць інфармацыя, што "ў 1766 г. з літоўскага скарбу на корпус кадэтаў было выдадзена 200.000 злотых" [8]. На жаль, дакумент дакладна не гаворыць, што гэтыя грошы прызначаліся менавіта для Га­радзенскага корпусу, але не выключана, што правядзенне далейшага даследавання дасць мажлівасць "пастарыць" час паўстання школы рыцарства ў Гародні. Гэта была адна з тых нешматлікіх ініцыятыў надворнага падскарбія, значная роля якой прызнавалася нават яго праціўнікамі пасля адхілення А.Тызенгаўза ад усіх пасадаў. Разам з іншымі навучальнымі ўстановамі яна садзейнічала таму, што за Гародняй у другой палове XVIII ст. замацаваўся імідж адукацыйнага цэнтра ВКЛ. Але пры гэтым пра корпус кадэтаў існуе вельмі мала звестак, i ён яшчэ чакае свайго даследчыка.
    Сярод іншых навучальных устаноў значную вядомасць набыла медыцынская школа (акадэмія), стварэнне якой непасрэдная заслуга французскага прафесара анатоміі, хірургіі і натуральнай гісторыі Жана Эмануіла Жылібера. Размяшчалася яна ў спецыяльна ўзведзеным трохпавярховым будынку і мела тры аддзяленні падрыхтоўкі: "сучасных лекараў для гарадоў" (10 чалавек), правінцыяльных лекараў і хірургаў (20 чалавек), акушэрак-павітух (спачатку 5, пазней 17 чалавек) [9]. 3 імёнамі Жылібера і Тызенгаўза звязана і стварэнне Каралеўскага батанічнага саду, разнастайнасць, колькасць і экзатычнасць экспанатаў якога была вельмі значнай.
    Неабходна заўважыць, што ўсе пералічаныя пераўтварэнні адукацыйнага характару маглі паспяхова ажыццяўляцца толькі пры адпаведным грамадскім клімаце горада, у якім па-ранейшаму існавала традыцыйная талерантнасць, асабліва ў сітуацыі, калі значную частку насельніцтва Гародні складалі замежныя майстры і рабочыя, якія па веравызнанню ў большасці сваёй былі пратэстантамі.
    Пашырэнню асветы павінна была садзейнічаць і створаная ў Гародні друкарня. Яе асновай стала Віленская акадэмічная друкарня, перавезеная надворным падскарбіем у Гародню пасля скасавання ў Рэчы Паспалітай ордэна езуітаў (1773 г.). Акрамя навуковай літаратуры ў ёй выдаваліся падручнікі, духоўныя кнігі, стараславянскія, польскія і лацінскія малітоўнікі, 'Таспадарчы каляндар", а таксама першае ў Беларусі перыядычнае выданне "Gazeta Grodzieńska" (1776-1783). У 1776-1796 гг. Гарадзенская друкарня выдала каля 100 кніг на польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай, французскай, нямецкай, яўрэйскай мовах. Большасць выданняў складалі матэрыялы сэсій сойма Рэчы Паспалітай i Трыбунала ВКЛ, выпускалася шмат навуковай літаратуры, мастацкія творы Вальтэра, Мальера, і інш. У 1793 г. тут была надрукавана лістоўка з вершамі Ясінскага "Аб сталасці", накіраваная супраць захопніцкіх памкненняў Расіі [10].