• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    кіраўнік. У выніку непрадбачлівых мерапрыемстваў А.Тызенгаўза была створана вялікая колькасць розных мануфактур без забеспячэння іх матэрыяламі па даступных коштах, без адпаведных разлікаў, без тэхнічнага кантролю, з адной толькі крамай у Гародні для продажу разнастайнага асартыменту прамысловых тавараў. Такім чынам, паводле заўвагі даследчыка, выразы "геній" і "Антоній Тызенгаўз" не могуць спалучацца ў сцвярджальным сэнсе [2, с.253-257].
    Але разам з тым, нягледзячы на ўсе крытычныя заўвагі адносна гаспадарчай і культурнай дзейнасці А.Тызенгаўза, якія выказваліся яго сучаснікамі, пазнейшымі даследчыкамі і выказваюцца сёння, станоўчага ў яго працы на карысць Радзімы было таксама шмат. Чаго вартае толькі ўзвядзенне амаль на адзін узровень з прадпрыемствамі Англіі, Францыі і Чэхіі мануфактур, што былі створаныя ў Гародні! Не ўсё атрымлівалася, была складаная знешне і ўнутрыпалітычная абстаноўка, у краіне пераважала прыгонніцкая традыцыя, але ж і з імем А.Тызенгаўза звязана распаўсюджанне ў ВКЛ ідэй Асветніцтва. Патрыятычна настроеная эліта ВКЛ, якая валодала наватарскім мысленнем і верыла ў вялікую ролю рэформаў, шмат зрабіла для эканамічнага, палітычнага і культурнага ўздыму Радзімы, усталяванню болып шчыльных сувязяў з еўрапейскімі краінамі. Магчыма, самае галоўнае, што вынікае з аналізу грамадска-палітычнай і гаспадарчай дзейнасці А.Тызенгаўза, гэта тое, што Вялікае княства Літоўскае зусім не было ў адсталасці, разгубленасці і заняпадзе, як тое сцвярджала савецкая і расійская гістарыяграфія. Краіна ішла наперад, у тым ліку і дзякуючы намаганням надворнага падскарбія ВКЛ Антонія Тызенгаўза.
    Літаратура і крыніцы
    1.	Wybicki, J. Życie moje oraz Wspomnienia o Andrzeju i Konstancji Zamojskich. / J. Wybicki. Kraków, 1927.
    2.	Korzon, T. Wewnętrzne dzieje Polski za Stanisława Augusta (17641794) / T. Korzon. T. II. Kraków, 1883.
    3.	Baszkiewicz, J. Władza. / J. Baszkiewicz. Wrocław-WarszawaKraków, 1999.
    4.	Кенэ, Ф. Избранные экономические произведения. I Ф. Кенэ. М„ I960.
    5.	Archiwum Główny Akt Dawnych (AGAD). Archiwum Tyzenhauzów (AT), sign. D+l, p. 3.
    6.	Gawłas, Sł. Polska Kazimerza Wielkiego a inne monarchie Europy Środkowej możliwości i granice modernizacji władzy / SI. Gawlas U Modernizacja struktur władzy w warunkach opóźnienia: Europa Środkowa i Wschodnia na przełomie średniowiecza i czasów nowożytnych. Warszawa, 1999.
    7.	Филатова, О.Г. Социология: Учебник для вузов. / О.Г. Филатова. СПб, 2002.
    8.	От аграрного общества к государству всеобщего благо­денствия. Модернизация Западной Европы с XV в. до 1980-х гг. М., 1998.
    9.	Похилевич, Д.Л. Крестьяне Белоруссии и Литвы во вто­рой половине XVIII века. / Д.Л. Похилевич Вильнюс, 1966.
    10.	Kościałkowski, St. Antoni Tyzenhauz. Podskarbi Nadworny Litewski. / St. Kósciałkowski. T. I.-vv. Londyn, 1970-1971.
    11.	Акты, издаваемые Виленского комиссией для разбора древних актов: в 39 т. Т. VII. Вильно, 1874.
    12.	Topolski, J. Narodziny kapitalizmu w Europie XIV-XVII wieku. / J. Topolski. Warszawa, 1965.
    13.	AGAD. Archiwum Kameralne (AK), sign. III/268, p. 17.
    14.	AGAD. AK. sign.III/166, p. 13.
    15.	Kula, W. Szkice o manufakturach w Polsce XVIII wieku. / W. Kula. Warszawa, 1956.
    16.	AGAD. AT, sign D-25, арк. 68.
    Куль-Сяльвестрава Святлана Яўгенаўна, доктар гістарычных навук, прафесар УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы", Беластоцкай палітэхнічнай акадэміі
    ЖАНЧЫНЫ Ў ТЭАТРАЛЬНЫМ ЖЫЦЦІ ГРОДНА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVIII-XIX СТСТ.
    Тэатральнае мастацтва было адным з нямногіх галін творчай дзейнасці, дзе жанчыны маглі праявіць свой талент у час, калі працэс фемінізацыі культуры толькі пачынаўся, у эпоху Асветніцтва. Менавіта другая палова XVIII пачатак XIX стст. стала перыядам, які паклаў пачатак працэсу сацыяльнага вызвалення жанчыны і актыўнаму далучэнню яе да грамадскага жыцця. Тэты працэс развіваўся паступова, а культура была адной з тых сфер, дзе ён ішоў найбольш хуткімі тэмпамі і быў найболей відавочны.
    На беларускіх землях умовы працэсу фемінізацыі куль­туры былі своеасаблівымі, адрозніваючыся, да прыкладу, ад сітуацыі ў цэнтральных губернях Расійскай імперыі. Гэта было звязана, найперш, са статусам кабеты, які засвоены быў беларускім грамадствам з часоў Рэнесанса. Паводле Стату­та ВКЛ, жанчына-шляхцянка мела маёмасныя правы, былі абаронены яе жыццё і годнасць. Своеасаблівы статус кабеты адбіваўся і ў арганізацыі тэатральнага жыцця ў часы Рэне­санса і барока. Менавіта на беларускіх землях жанчыны, у адрозненні ад іх сёстраў з іншых еўрапейскіх краін, мелі дос­туп на паказы школьнага тэатра, праўда, для іх адводзілася спецыяльнае месца ў глядзельнай зале. Належыць з гэтай нагоды ўзгадаць і Уршулю Радзівіл, як арганізатарку і натхніцельку тэатральных паказаў, а таксама драматурга. Праўда, да часоў Асветніцтва жанчыне на беларускіх землях шлях на сцэну быў забаронены, жаночыя ролі на падмостках выконвалі выключна мужчыны. Толькі другая палова XVIII ст. адкрыла кабетам доступ да прафесіі актрысы і антрэпрынёркі. Пэўную ролю тут адыграў прыклад замежных труп, найперш, 160
    французскіх і італьянскіх, якія часта наведвалі беларускія землі па запрашэнню караля і магнатаў. Прыклад сцэнічнай кар'еры давалі таксама жонкі мэтраў, якія прыязджалі разам з сужонкамі для працы ў тэатральных школах, капэлах і аркестрах, што масава ўзнікалі на беларускіх землях у часы Асветніцтва. Найбольш важкім фактарам з'яўлення жанчыны на сцэне была ў тыя часы новая ідэалогія, паводле якой жанчына набывала ролю выхавацелькі, натхніцелькі мужчын, а так­сама стваральніцы прыгожага. Не меншую ролю адыграла ў з'яўленні постаці актрысы і антрэпрынёркі ў беларускім грамадстве, змена ролі тэатральнага мастацтва. Значэнне самаго тэатра ў культурным жыцці беларускіх земляў, асабліва заходняй і цэнтральнай іх частак, у гэтую эпоху становіцца надзвычай вялікім. Ён быў трыбунай для распаўсюджвання новай ідэалогіі, арэнай вострай палітычнай барацьбы. Захапленне тэатрам перажываюць у тэты час не толькі маг­наты, але i шляхта. Другім фактарам, абумовіўшым аванс жанчын на тэатральных падмостках, было з'яўленне тэатра прыватнай антрэпрызы, дзе ў пераважнай большасці выступалі выхадцы са шляхты. Тэатр прыватнай антрэпрызы даваў прастор i для жаночай прадпрымальнасці.
    Першыя мясцовыя ўраджэнкі з'яўляюцца на гродзенскай сцэне ў хуткім часе пасля заснавання ў Гродне трупы Антонія Тызенгаўза. Гэта былі выхаванкі тэатральна-балетнай шко­лы, уладкаванай гродзенскім старастам на Гарадніцы. Як піша Б.Мамантовіч-Лоек, яшчэ ў час замежнага падарожжа Леона Сітанскага (ён быў даверанай асобай А.Тызенгаўза па спра­вах тэатра, а таксама выдатным скрыпачом i капельмайстрам), гродзенскі стараста загадаў шукаць у падуладных яму мясцінах прыгожых дзяцей для будучай школы. Сярод іх павінны былі апынуцца і дзяўчаты. Адміністратар з Рэчыцы Ан­тон! Толкач пісаў гаспадару ў 1773 г.: Дзяўчат і хлопцаў, прыгожых з аблічча, адсылаю да Гродна [8, 37]. У 1776 г. штатны расклад тэатра на Гарадніцы фіксуе, між іншым, 10 танцорак і 4 спявачак [8, 39]. У трупе Тызенгаўза танчылі Мар'янна Адамовіч, Разалія Лаўцэвіч, Людвіка Аўгуст, Марыя Харкевіч, Дарота Дарэўская, Апалонія Клаўзуб, Дарота
    Пятровіч, Кацярына Сладковіч, Магдалена Вясельская і іншыя [8, 41.] Сярод спявачак найбольш адзначылася Магдалена Сітанская (дачка ці, па іншых звестках, сястра Лявона Сітанскага). Трупа Тызенгаўза адкрыла доступ на сцэну кабетам з непрывілеяваных варстваў насельніцтва, але не яны ў далейшым пераважалі ў тэатральных трупах на нашых землях. У канцы XVIII ст. на сцэнічныя падмосткі пайшлі шляхцянкі і панавалі тут да сярэдзіны XIX ст.
    Першы нацыянальны тэатр прыватнай антрэпрызы з'явіўся ў Гродна дзякуючы Войцэху Багуслаўскаму. У Трупе Нацыянальнага тэатра, якая прыехала на гастролі ў горад на Немане на час сеймавых паседжанняў 1784 г., былі выдатныя актрисы Трускаляская і Дзешнер і іншыя. Багуслаўскаму прыйшлося канкураваць з дзвюма італьянскімі тру­пам!, якія ў той час давалі тут наказы. Але патрыятычны настрой у краі, а таксама талент акцёраў і актрыс далі гэтай трупе перавагу над канкурэнтамі. Так упершыню дэбютавала ў Гродна Саламея Дзешнер.
    Саламея Дзешнер нарадзілася ў 1759 г. у Беластоку ў сям'і прыдворнага шпалерніка гетмана Браніцкага Адама Цешнера і яго жонкі Людвікі. Прыгожая. спрытная дзяўчынка ў хуткім часе трапілася на вочы жонцы гетмана Ізабеле Браніцкай, якая ўзяла яе пад сваю апеку. Дзякуючы падтрымцы гетманшы Саламея атрымала выдатную на тыя часы адукацыю яна валодала некалькімі замежнымі мовамі, добра танчыла, ведала прыдворны этыкет, была знаёма з пачаткамі навук, разбіралася ў літаратуры і мастацтве, іграла на некалькіх музычных інструментах. Найвялікшым багаццем Са­ламе! быў голас высокае багатае сапрана крыху металічнага гучання. вельмі моцнае і мілагучнае.
    Ізабэла Браніцкая была сястрой караля Станіслава Ау­густа Панятоўскага. У адзін з візітаў караля да сястры васемнаццацігадовая выхаванка гетманшы была яму прадстаўлена. Па пратэкцыі караля Дзешнер змагла паступіць у буй­нейшую на той час у Рэчы Паспалітай трупу Нацыянальна­га тэатра, якой кіраваў выдатны тэатральны дзеяч, спявак, драматург i мемуарыст Войцех Багуслаўскі. Ён стаў першым тэатральным педагогам Саламеі i яе біёграфам.
    У хуткім часе Саламея Дзешнер стала адной з зорак варшаўскай сцэны. Яна выступала ў розных амплуа, але найлепей яе талент ззяў у амплуа субрэтак. Моцны, прыгожы голас развіўся, дзякуючы заняткам з лепшымі музыкантам!, якія супрацоўнічалі з трупай Нацыянальнага тэатра, а Войцэх Багуслаўскі навучыў яе сакрэтам драматычнага мастацтва.
    3 трупай В.Багуслаўскага Дзешнер выступала на многіх тэатральных пляцоўках Рэчы Паспалітай. 3 вялікім захапленнем яе сустракалі гледачы Любліна, Кракава, Вільні і іншых буйных тэатральных цэнтраў. Некалькі разоў у складзе тру­пы яна ў тэты час выступіла і ў Гродне.
    У 1800 або 1801 годзе Саламея Дзешнер, маючы ўжо бататы вопыт тэатральнай дзейнасці, вырашыла заснаваць уласную трупу. Жанчыны-антрэпрынёркі былі ў той час звычайнымі постацямі ў тэатральнай справе. Выбар Дзешнер паў на Гродна горад, блізкі да яе радзімы, які яна добра веда­ла. Галоўнае, што, пэўна, адыграла ролю ў выбары пляцоўкі для размяшчэння тэатральнай антрэпрызы, мураваны тэатральны будынак, пабудаваны яшчэ ў 1780-х гадах, а таксама звыклая да тэатральных паказаў публіка.