Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
Марціну не сядзелася на месцы. Не паспеў ён вярнуцца на Радзіму ў 1756 г., як зноў накіраваўся за мяжу. Мара пра даследаванне зорак ахапіла яго цалкам, але прафесійных астраномаў у Вільні не было, бо навука гэтая ў Вялікім Княстве Літоўскім была тады зусім новая, невядомая. Астранамічную практыку Марцін Пачобут-Адляніцкі праходзіў у абсерваторыях Марселя, Авін'ёна і Неапаля. Вынікі яго першых 138
астранамічных назіранняў былі часткова надрукаваны ў 1763 г. французскім астраномам Э.Пілянам у кнізе "Мірны дагавор паміж Дэкартам і Ньютонам". Езуіты заўсёды лічыліся самым перадавым манаскім ордэнам, які заўжды крочыў у ногу з часам. Таму не дзіва, што яны "жадалі мець у Літоўскай правінцыі добра адукаванага астранома" [1, с.6] і ў значнай ступені не перашкаджалі яго астранамічным назіранням. Нават пасля таго, як у 1760 г. Пачобут-Адляніцкі стаў святаром, а 27 студзеня 1761 г. доктарам тэалогіі, ён не збіраўся адмаўляцца ад сваей любімай справы.
Пасля вяртання ў Вільню ў 1764 г. Марцін атрымаў тытул магістра філасофіі і вольных навук. Акрамя таго, ён стаў арганізатарам і першым дырэктарам (на працягу 17651807 гг.) Віленскай астранамічнай абсерваторыі. 3 восені таго ж года Пачобут-Адляніцкі выкладаў матэматыку і астраномію ў Віленскай езуіцкай акадэміі, якую ў 1780 г. рэарганізаваў у Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага і з'яўляўся да 1803 г. яе нязменным рэктарам.
Пад яго кіраўніцтвам у астранамічнай абсерваторыі на працягу больш як 30 гадоў вяліся даследаванні ў галіне астранамічнай навукі і практыкі, у тым ліку назіранні за зоркамі і планетамі Сонечнай сістэмы. Пачобут-Адляніцкі стаў заснавальнікам навуковай школы, у якую ўваходзілі аб'яднаныя вакол Віленскай абсерваторыі вучоныя-астраномы Я.Снядэцкі, А.Стжэцкі. М.Глушневіч. П.Смыслоў, В.Карчэўскі і інш. Прадстаўнікі гэтай школы прызнавалі аб'ектыўнасць навакольнага свету і магчымасць яго ўсебаковага вывучэння і пазнання. Вялікае значэнне яны надавалі эмпірычным і рацыянальным метадам даследавання, лічылі асвету і авалоданне ведамі асноўнымі сродкамі прагрэсу чалавецтва. ПачобутАдляніцкі выказваўся за неабходнасць далейшага пранікнення ў таямніцы Сусвету, якія могуць быць раскрыты аб'яднанымі намаганнямі многіх людзей. Ён падтрымліваў ідэю існавання мноства сусветаў, падзяляючы гіпотэзу аб іх планетарнай будове. Зыходзячы з прызнання руху як неад'емнай уласнасці Сусвету, вучоны імкнуўся выявіць і прааналізаваць фізічную прыроду рэальных працэсаў, ператварыць кож-
ную прызнаную гіпотэзу ў стройную тэорыю, закон. Ён падкрэсліваў, што новая ідэя ці гіпотэза павінна быць пацверджана практыкай, а для ўстанаўлення сапраўднай прычыны руху Сонечнай сістэмы адносна іншых сусветаў патрэбны сістэматычныя і працяглыя назіранні. Нягледзячы на адсутнасць у яго працах канкрэтных выказванняў наконт вучэння М.Каперніка, Пачобут-Адляніцкі фактычна лічыў правільнай распрацаваную ім геліяцэнтрычную сістэму будовы Сусвету.
Як выглядала на пачатку XIX стагодзя Віленская абсерваторыя можна уявіць па запісам В.М.Севергіна, які падарожнічаў у той час па Беларусі і пабываў, у тым ліку, і ў сталіцы былога Вялікага княства. "Астрономическая обсерватория отличается первая между заведениями сего училища. Она состоит из двух отделений, из коих одно есть пространная зала, где находятся некоторые астрономические орудия и небольшая библиотека, до сего предмета касающаяся. Другое отделение есть круглая довольно пространная башня со всех сторон, даже в самом куполе с отверстиями, кои запираются тонкими ставнями из листового железа сделанными. Сии ставни учреждены так, что сам наблюдатель без помощи другого каждой ставень удобно отворять и запирать может. Сверх того верхняя часть башни подвижна и может обращаться кругом. В сей башне, кроме других астрономических орудий, повешен также большой квадрант на белой цельной мраморной стене почти в аршин шириною, и твердо укрепленной. Сия стена состоит в середине башни так, что кругом ее ходить можно. Обсерватория сия имела бы великие удобства, если бы ей не застила к югу другая башня сего монастыря. Престарелый Почобут, почтенный знаниями и трудолюбием астроном с сожалением упоминал о сем обстоятельстве" [7, с.50-51] (глядзі дадатак 3).
Вынікі даследаванняў, якія праводзіліся ў Віленскай абсерваторыі на працягу 1772-1806 гг., адлюстроўваліся ў спецыяльных рукапісных журналах назіранняў, якія склалі ў выніку 34 тамы. Гэта сведчыць аб вялізнай працаздольнасці Марціна Пачобут-Адляніцкага, яго адданасці выбранай спра140
ве. Штодзённа ў гэтых журналах ён і яго памочнікі фіксавалі становішча планет Сонечнай сістэмы, Месяца, удакладнялі элементы руху нябесных цел, становішча сузор'яў, аналізавалі даныя комплексных даследаванняў многіх праблем (напрыклад, адначасовае вызначэнне рознымі назіральнікамі каардынат Вільні, Гродна, Кракава). Створаныя выдатным астраномам "Журналы назіранняў" старанна захоўвалі яго паслядоўнікі: Я.Снядэцкі, М.Глушневіч і інш. У 1832 г., пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта, запісы назіранняў былі вывезены ў Пецярбург у Пулкаўскую астранамічную абсерваторыю. Адтуль у 1941 г. яны былі перададзены ў архіў Акадэміі навук СССР. У тым жа будынку іх можна знайсці і зараз [8, с.56].
Пасля наведвання ў 1768-1769 гг. абсерваторый Англіі, Даніі, Германіі, Галандыі і Францыі Пачобут-Адляніцкі арганізаваў даследаванні сонечных плям, спрабаваў вызначыць дакладную адлегласць ад Зямлі і Сонца, выкарыстаўшы пры гэтым надзвычай рэдкую з'яву, праходжанне Венеры паўз Сонца (на жаль, гэтаму перашкодзіла дрэннае надвор'е). Ён вёў назіранні сонечных і месячных зацьменняў, даследаваў перамяшчэнне камет, вывучаў зацьменні кольцаў Сатурна і спадарожнікаў іншых планет, значную ўвагу надаваў вывучэнню сузор'яў Быка і Скарпіёна, а таксама астэроідаў, працягваў працу па вызначэнні і ўдакладненні геаграфічных каардынат розных мясцін. 14 (24) лютага 1766 г. Марцін правёў даследаванне Месяца, вынікам чаго стала яго невялічкая, на чатырнаццаць старонак, праца (глядзі дадатак 2) [15]. Імем нашага земляка нават названы адзін з кратэраў на зваротным баку Месяца. У час тых жа даследаванняў Марцін устанавіў дакладныя геаграфічныя каардынаты Вільні, вылічыў геаграфічную даўгату, на якой ляжыць Гродна, а таксама ўдакладніў даўгату Вільні. Паводле літоўскага даследчыка А.Бумблаускаса, 5 жніўня 1793 г., падчас праходжання ў Гродна апошняга сойма Рэчы Паспалітай, кароль польскі Станіслаў Аўгуст накіраваўся разам з Пачобутам-Адляніцкім і расійскім паслом Я.Сіверсам у размешчаны непадалёк Аўгустаў назіраць сонечнае зацьменне. Падчас яго геаграфічныя 141
каардынаты Вільні былі яшчэ больш удакладнены, а таксама былі ўстаноўлены каардынаты Гродна [11, с.416]. У 1770 г. Каралеўская акадэмія навук у Лондане абрала Пачобут-Адляніцкага сваім ганаровым членам, прызнаючы тым самым яго вялікія дасягненні [4]. Але ўсё толькі пачыналася. Далейшыя адкрыцці, якія праводзіліся Віленскай астранамічнай абсерваторыяй, адбываліся ўжо з дапамогай буйнай калекцыі абсталявання, выпісанай з Англіі [1, с.7].
Найбольшы вынік далі спробы Марціна вызначыць размяшчэнне Меркурия. Яно было ўстаноўлена вельмі дакладна, і тэта паслужыла вядомаму французскаму астраному Ж.Ж. Лаландэ матэрыялам для складання новых астранамічных табліц [6, с.271-274]. Дарэчы, Жозэф Жэром дэ Лаландэ з'яўляўся вялікім сябрам Пачобут-Адляніцкага на працягу ўсяго астатняга свайго жыцця. У калекцыі манускрыптаў Вільнюскай універсітэцкай бібліятэкі захоўваецца ліст вядомага французскага астранома да свайго сябра (глядзі дадатак 4), датаваны 25 жніўня 1789 г. з нагоды завяршэння будаўніцтва ў Вільні новай астранамічнай абсерваторыі (які дагэтуль яшчэ не друкаваўся).
Пра навуковую каштоўнасць даследаванняў Астранамічнай школы, якую ўзначальваў ужо сусветна вядомы астраном з Гродзеншчыны, французскі вучоны напісаў у сваёй кнізе "Астранамічная бібліяграфія разам з гісторыяй астраноміі ад 1781 да 1802". У прыватнасці, адзначыў адкрыццё ПачобутАдляніцкім новага сузор'я Цяльца Панятоўскіх. 9 жніўня 1773 г. кіраўнік Віленскай абсерваторыі разам ca сваімі вучнямі Ю.Міцкевічам і А.Стжэцкім зафіксавалі адкрыццё новых 16 зорак. Паведамляючы пра дзесятак новых, "дастаткова прыгожых зорак", яны пісалі ў сваім "Журнале назіранняў": "Шчыт Сабескага. які ззяе побач з іншымі зоркамі, абуджае ў нас жаданне па прыкладзе вялікага польскага астранома аддаць належнае славе нашага гасудара" (адсюль і назва першай зоркі новага сузор'я Цялец Каралеўскі) [16]. У 1777 г. гэтыя новыя зоркі былі аб'яднаны ў адно сузор'е Цялец Панятоўскага. На атласе Іагана Бадэ дадзенае сузор'е размяшчалася паміж Змеяносцам і Арлом, улічваючы V-падоб142
ную трупу зорак [3]. Марцін знаходзіў іх падобнымі на астэрызм Гіады ў Цяльцы. што дало повад да з'яўлення на небе другога Цяльца [18]. Між тым сузор'е Цялец Панятоўскага ў астранамічнай навуцы прынята не было. Адкрыццё ПачобутАдляніцкім і яго аднадумцамі раней невядомых зорак было зацверджана Парыжскай акадэміяй навук і ў 1778 г. уключана ў вядомы каталог Фламстэда. Менавіта тэта падзея садзейнічала таму, што ў тым жа годзе Марцін Пачобут-Адляніцкі быў абраны членам-карэспандэнтам Французскай акадэміі навук.
Да значнай падзеі ў галіне маладой астранамічнай навукі Беларусі і Літвы, несумненна, адносілася і даследаванне 3 верасня 1793 г. сонечнага зацьмення, якое праводзілася адначасова ў некалькіх пунктах зямнога шара, у тым ліку ў Вільні, Гродне, Варшаве і Кракаве. Марцін Пачобут-Адляніцкі рабіў адпаведныя падлікі разам ca сваім любімым вучням Янам Снядэцкім. Вынікам гэтай працы стаў матэрыял пад назвай "Падлік гродзенскіх назіранняў зацьмення Сонца, які праводзіўся Пачобутам і Снядэцкім 3 верасня 1793 г.". Акрамя таго, ён напісаў шэраг спецыяльных прац, у якіх тлумачыў сонечныя зацьменні, рух планет [17], расказваў пра выкарыстанне матэматычных метадаў у астраноміі [14], шмат увагі надаваў практычнаму выкарыстанню дасягненняў навук!. Акрамя таго Пачобут-Адляніцкі займаўся картаграфіяй, геадэзіяй і інш. навукамі.
Прыкметны ўклад зрабіў Пачобут-Адляніцкі ў развіццё асветы ў родным краі, у папулярызацыю астранамічных і матэматычных ведаў. Як рэктар Віленскага універсітэта ён прымаў удзел у дзейнасці Адукацыйнай камісіі ў Беларусі і Літве, у ажыццяўленні мер па ўдасканаленні навучальнага працэсу і выхавання навучэнцаў, дамогся перамогі над прыхільнікамі рэарганізацыі Віленскага універсітэта ў народны ліцэй (з прычыны доўгай адсутнасці медыцынскага факультэта і невялікіх кафедраў), арганізаваў ва універсітэце 2 аддзяленні фізічнае (з факультэтамі матэматыкі, фізікі і медыцыны) і маральнае (з факультэтамі логікі і права), адкрыў 4-