• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    На з'ездзе ў Любліне ў жніўні 1584 г. Баторый імкнуўся пераканаць сенатараў у неабходнасці барацьбы за шапку Манамаха. Ён накіраваў у Маскву пасла мінскага кашталяна Гарабурду з праектам уніі пад скіпетрам Баторыя. А калі тая не захоча прыстаць, тады нагадаць ёй пра Смаленск і Северскую зямлю. Маскоўскія паслы адмовіліся дзверы для вайны былі адчыненыя. Але планы караля сустрэлі ў Польшчы апазіцыю. Не падтрымаў яго задумы і папа рымскі Грыгорый XIII, які аднак у красавіку 1585 г. памёр.
    Тады Баторый узняў свой дзёрзкі план перад новым па­пам Сікстам V... i змог прыцягнуць яго на свой бок. Праз папскага нунцыя Вінцэнта Лаурэа ён паведамляў у Рым аб намеры ўдарыць на Смаленск i Маскву. Сікст V паабяцаў 25 тысяч скуда на падтрымку гэтых грандыёзных намераў. Пратэстанты распаўсюджвалі чуткі, што папа выставіў умовай фінансавай дапамогі Баторыю ў вайне з Масквой i Турцыяй знішчэнне пратэстантызму ў Рэчы Паспалітай.
    У верасні 1585 г. кароль накіраваўся ў Вялікае княства Літоўскае, спадзеючыся, што ліцвінскія паны лягчэй дадуць схіліць сябе да вайны, чым польскія. 2 лістапада ён быў ужо ў Гародні. Цешыўся новым будынкам на Замкавай тары, з якога адкрываўся маляўнічы від на цёмназялёныя лясы, што шчыльна атулялі горад з усіх бакоў. Тут ён пражыў цэлы
    год: паляваў, піў, абдумваў і рыхтаваў паход праз Маскву на Стамбул. У Гародні Баторый разгарнуў інтэнсіўную дыпламатычную дзейнасць, вёў шматлікую карэспандэнцыю, падрыхтоўваючы міжнародную глебу для паходу, вёў перамовы з Рымам, Масквой, а таксама з Рыгай, дзе тады абвастрылася каляндарнае пытанне; праз ганцоў падтрымліваў пастаянную сувязь з Кракавам і Вільняй. Раскручваў таксама машыну збору падаткаў.
    У жніўні 1586 г. Баторый прымаў у Гародні пасольства рускага цара Фёдара. Пра ўнію цар гаварыць не хацеў, але дамагаўся толькі працягу мірных перагавораў і то з умовай тэрытарыяльных саступак на карысць Масквы. Гэта было абураючае і нават смешнае жаданне ў момант, калі Масква перажывала ўнутранае перасільванне, а Рэч Паспалітая ўжо ў думках злучала яе з сабой ці то шляхам дамовы, ці то сілай зброі. Перамовы былі перарваны.
    Вайна ўжо вісела ў паветры. Значна аслабла апазіцыя батарыянскаму праекту ў Польшчы. Ужо шляхецкія соймікі па ваяводствах схіляліся да падтрымкі задум караля і ўхвалялі ўстанаўленне новага падатку на вайну. Ужо былі абраны дэпутаты, якія спрыялі палітыцы караля, на вальны сойм Рэчы Паспалітай, прызначаны на люты 1587 г. той сойм павінен быў стаць трыумфам задум Баторыя. Ужо ў Рыме грузілі на падводы абяцаныя грошы... Калі раптам, як гром, разышлося па свеце нечаканае паведамленне, што памёр ініцыятар гэтых смелых планаў. 12 снежня 1586 г. манарх, чые спартанскія звычаі і нявыкарыстаная сіла здзіўлялі акружэнне, чый размах задум і энергія спраў зачароўвалі сучаснікаў, заснуў вечным сном у Гарадзенскім замку. Манарх, які так шмат зрабіў для нашага горада.
    Аказваецца, тыя гіганцкія планы строіў чалавек, чыё жалезнае здароўе было міфам і, несумненна, палітычнай каштоўнасцю, ад якога залежала будучыня цэлай дзяржавы,
    На самай справе ён усё свае жыццё пакутаваў. Яшчэ ў маладосці Стэфана ўкусіў сабака, з таго часу ён меў на правай назе, ніжэй калена, пастаянна цякучую рану эксу­дат, які ўвесь час дакучаў. Рану прыпальвалі агнём, рабілі 1 14
    кровапусканне, забаранялі спажыванне моцных напояў нічога не дапамагала. Медыкі Бляндрата і Бучэла вырашылі рану не загойваць, а, наадварот, пашырыць, каб дань выхад "злой матэрыі". На назе ўстанавілі прыстасаванне, якое пастаянна бярэдзіла рану, і, як ні дзіўна, з ім кароль адчуваў сябе лепей.
    У спадчыну ад бацькі, які памёр ледзь за 50, Стэфану дастаўся яшчэ адзін дэфект эпілепсія. Ужо ў Семігараддзі ў яго былі таямнічыя приступы ca стратай прытомнасці. Вос­тры прыступ здарыўся з ім незадоўга да каранацыі. Тыя, хто былі да караля бліжэй, ведалі рэальны стан яго здароўя, заўважалі, як часам ён трывожна бляднеў. Але на паляваннях і войнах ён вёў сябе так, нібыта фізічныя недамаганні яго ніколі не турбавалі. Яго постаць і паводзіны не пакідалі сумневу ў жалезным здароўі.
    Прыдворны медык Мікола Бучэла з Падуі, хоць і быў вялікім майстрам лекарскай справы, але. ведаючы стан здароўя свайго пацыента і баючыся адказнасці, у 1583 г. угаварыў Баторыя прыняць на двор вядомага лекара і філосафа Сімона Сімонія з Луккі. Адносіны паміж лекарамі, якія разыходзіліся ў дыягназе і. адпаведна, у метадах лячэння, складваліся па меры змены здароўя караля: пагаршаліся марудна, але безупынна. Бучэла нават хацеў пакінуць двор, але Баторый стрымаў яго наданнем новага маёнтка.
    Хоць у лісце падканцлеру Льву Сапегу ад 23 красавіка 1583 г. Баторый пісаў: "Не думаю, што мне дадзена жыцця яшчэ 10 гадоў", ён, відаць, з усіх сіл адганяў думкі аб смерці. У той жа час фатальная хвароба стала істотным рухавіком пачынанняў і планаў Баторыя: ён павінен быў спяшацца, увесь час спяшацца...
    Раптоўнае абвастрэнне хваробы наступіла ў час сойма 1585 г., і Стэфан ужо не мог цярпець: кідаўся то ў прыпадкі злосці, то ў апатыю. Нават быў вымушаны пакінуць пасяджэнне сената. Пра гэта даведаўся аўстрыйскі цэзар, які ўтрымліваў шпіёнаў у Рэчы Паспалітай. Пасля сойма лекар Мікола Бучэла выказаў каралю трывогу наконт яго здароўя каб той меў доўга жыць. Больш смелы маршалак Апалінскі рэзка напомніў манарху, што ён, як чалавек смертны, павінен урэгуляваць справы наследавання і элекцыі.
    Кароль, напэўна, прадчуваў свой канец. 12 мая 1585 г. напісаў тэстамент, у якім завяшчаў 96 тысяч злотых Семіграддзю, 30 тысяч любімай Гародні, 20 тысяч на шпіталь для старых салдат, закладзены ім у Варшаве. Баторый тады нават на некалькі месяцаў схаваўся ад надакучлівых вачэй у Непаломіцах (на тэрыторыі Польшчы). У канцы лета яму стала лепей, i ён 6 верасня выехаў з Непаломіц праз Корчын-Сандамір-Варшаву ў Гародню, якую ўжо больш не пакідаў.
    Тут кароль Стэфан надалей лячыўся, як звычайна, на незлічоных паляваннях ветрам, марозам, ператамленнем, а таксама келіхам віна. Ён гартаваў на тых паляваннях свае цела і задумы перад гіганцкім паходам, што меў змяніць кар­ту Еўропы. Адно з іх, у лютым 1586 г., ледзь не скончылася трагічна. Пад каралеўскімі санямі праламаўся лёд. Цудам уратаваўся ад смерці. Крыкнуў придворным, каб ніхто не смеў рызыкаваць жыццём і ісці яму на дапамогу. Сам поўз па лёдзе да берага, каб той не зламаўся, пагружаючыся ў ледзяную ваду. Зноў зрабіў уражанне чалавека надзвычайнай моцы, спрытнасці. здароўя.
    Дні з 25 лістапада па 7-8 снежня 1586 г. (паводле новага календара) былі на Гарадзеншчыне выключна марознымі, ветранымі, імглістымі, і нават мясцовыя жыхары тэта цяжка пераносілі. Але Баторыя непагадзь не пужала. Кожную pani­ny, пасля сняданка, нягледзячы на забарону прыдворных лекараў, ён выязджаў на паляванне. Вяртаўся зацемна з закасцянелымі нагамі, прамарожаным целам і ледзь адаграваўся ля агню. 2 снежня выбраўся ў Кундзінскі лес у 5-6 мілях ад Гародні паляваць на дзікоў. 3 снежня выехаў туды ж на світанку і да прыцемкаў забіў да 20 дзікоў. Паляваў і ўвесь дзень 4 снежня.
    3	апошняга палявання кароль вярнуўся хворы, з ціскам у грудзях і прыступамі задышкі і на наступим дзень застаўся дома. Аднак у нядзелю, 7 снежня, пагрэбаваўшы перасцярогай медыка, зноў сеў на каня і паехаў у Фару Вітаўта на набажэнства. Не ведаў, што сядае на каня апошні раз. 3 7 па
    ііб
    12 снежня гэта ўжо была барацьба ca смерцю. Баторый да канца захоўваў надзею на выздараўленне, але прырода аказалася мацнейшай за жалезную волю караля...
    Апоўдні 7 снежня Баторый адчуў сябе дрэнна, адправіў прыдворных з пакоя і сеў за чарговае завяшчанне. Задышку і галаўны боль уціхамірваў віном. Заснуць не змог. Пайшоў у суседні пакой, дзе былі адчынены вокны. Хацеў ахаладзіцца, глытнуць свежага паветра. Але страціў прытомнасць, упаў і трохі параніўся ударыўся аб лаву. На грукат прыбег прыдворны. Да ложка кароль вярнуўся сам. Казань аб начным выпадку забараніў.
    У аўторак, 9 снежня, пасля вячэры і змены павязак, Сімоній суцешыў манарха: "Будзь, ваша каралеўская міласць, спакойны, ніякай небяспекі няма". "Добра ведаю, што няма", нецярпліва парыраваў кароль. Але тут жа аслупянеў, закаціў вочы, пачаў скрыгатаць зубамі. Абодва лекары і прыдворны Францішак Вясельны кінуліся прыводзіць яго ў пры­томнасць: пырскалі на твар вадой, тузалі за валасы, нос і пальцы. Адкрыўшы вочы, Стэфан паглядзеў на іх са здзіўленнем. "Радзі Бога, што робіце?" спытаўся, дыхаючы цяжка і глыбока.
    Далей паміж прафесіяналамі не было аднадумства. Яны не маглі згадзіцца ні адносна дыягназу, ні ў метадах лячэння. Прыступы з сутаргамі і стратай прытомнасці, якія паўтараліся, адзін з іх прыпісваў астме, другі эпілепсіі. Ссылаліся і на віно, якое пацыент пастаянна патрабаваў. Згадзіліся на лекі, якія не маглі пашкодзіць ніводнай з хвароб, паставілі на плечы п'яўкі.
    У перапынках паміж прыступамі кароль адчуваў сябе не блага. Стан яго здароўя медыкі павінны былі трымаць у тайне, і прысутныя ў Гародні сенатары не маглі падумаць нават, што манарх такі дрэнны, хоць і бачылі, што той слабее. 10 снежня ён прыняў кароннага падканцлера і пярэмышльскага біскупа. Назаўтра паклікаў да сябе літоўскага канцлера Астафея Валовіча разам з падканцлерам Львом Сапегам саноўнікі пакінулі яго з упэўненасцю, што стан каралеўскага здароўя здавальняючы.
    12 снежня медыкі заўважылі ў хворага змучаны выгляд і ліхаманкавы няроўны пульс, чаго раней не здаралася. Яго мучыла страшная смага загадаў прынесці сабе віна. На ўцяшэнне медыкаў адказаў: "Ужо аддаўся ў рукі Бога, падрыхтаваны да смерці, не бярэ мяне яна; раз не гавару, гэта з-за таго, што мне гняце галаву і хацеў бы заснуць". Вырашыў назаўтра спавядацца і прыняць апошняе таінства.
    Занепакоеныя прыдворныя, нягледзячы на каралеўскую забарону, паведамілі пра небяспеку абодвум канцлерам. Выкліканыя на крык сенатары прыбылі ў каралеўскія пакоі і пачал! выгаворваць прыдворным за ўтойванне праўды. Тыя не хацелі пусціць прыбыўшых далей, у спальню. А ў тэты час там ужо паміраў Стэфан Баторый. Заліты слязьмі Францішак Вясельны выйшаў да сенатараў і правёў іх да нежывога ўжо караля. Была шостая гадзіна вечара...
    Назаўтра паведамленне пра смерць караля, нягледзячы на тое, што гэта ўтойвалі, хутка разышлося па Гародні. Яно зрабіла моцнае ўражанне. 3 усіх бакоў горада пачалі збягацца да каралеўскай рэзідэнцыі людзі, настойліва дапытваючыся пра праўдзівасць гэтай сумнай навіны.