Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
Пры шматлікім згадванні на ўсіх узроўнях аб падзеях апошняй вайны з фашызмам вам наўрад ці прапануюць экскурсію па старонках вайсковай гісторыі горада ў XX стагоддзі. Тое ж можна сказаць і пра ранейшыя старонкі баявой мінуўшчыны гарадзенцаў.
Горад на шчасце дэманструе архітэктурную разнастайнасць, але экскурсіі "Архітэктура горада" таксама няма ў прэйскуранце турыстычных паслуг. Паход у заапарк выглядае звычайным бадзяннем сярод самотных жывёл і птушак. I ніколі не выкарыстоўваецца патэнцыял працаўнікаў заапарка, каб тыя расказалі пра жыхароў адзінага да нядаўняга часу заапарка ў краіне.
Па-за ўвагаю тых, хто ўзяў за мэту паглыбіць свае веды пра горад, з-за адсутнасці тэматычных экскурсій найчасцей
застаюцца такія "дробязі" гарадскога інтэр'ера як каваныя і літыя балконы старых будынкаў, гісторыя каталіцкай царквы, яўрэйскі свет Горадні. Не мае тэматычнай ўвагі гісторыя гродзенскай тапанімікі "мовы" кожнага населенага пункта. Горад мае гістарычныя часткі, такія як "Новы свет", 'ТарадHina", "Занеманскі фарштадт", яго вуліцы "населены" гісторыяй, але тэму гісторыі вуліц і асобных раёнаў горада вам таксама не прапануюць. Ну можа быць, як вынятак, у межах агляднай экскурсіі, будзе арганізавана наведванне дома-музею М.Багдановіча або дома-музею Э.Ажэшкі. Як вялікая рэдкасць можа быць прапанавана аптэка-музей (якая месціцца ў самым цэнтры горада). Таямніцай застаецца для наведвальнікаў амаль заканспіраваны музей анатамічнага аддзялення гродзенскага медуніверсітэта. Яшчэ ёсць дом майстра на Гарадніцы; туды часам могуць завесці.
Пры такім гарадскім экскурсійным кругаглядзе застаюцца па-за ўвагаю: музей Васіля Быкава, музей Зоф'і Налкоўскай, увесь пералік школьных музеяў, сярод якіх, напэўна, варты ўвагі музейныя экспазіцыі першага гродзенскага ліцэя "Гісторыя педагогікі Гродзеншчыны", першай гродзенскай гімназіі імя акадэміка Я.Ф.Карскага "Музей Я.Карскага", СШ № 26 "Музей гісторыі вуліц", СШ № 23 "Музей мінералаў і карысных выкапняў", СШ № 15 "Народны музей генерала Дз.Карбышава", гімназіі № 4 "Музей каралеўскай рэзідэнцыі Аўгустовак", СШ № 35 "Музей гісторыі гродзенскага падполля ў Другой сусветнай вайне". У горадзе існуе вартая ўвагі прыватная экспазіцыя музычных інструментаў. Амаль ніколі не з'яўляюцца аб'ектамі экскурсій часовыя выставы, якія экспануюцца ў галерэі Тызенгаўза, у Сенатарскай зале Новага замка, галерэі "У майстра" або цэнтральнай выставачнай зале. Пра выставачны працэс тураператары горада пэўна не ведаюць і яго навіны не адсочваюць. Рэдкасцю з'яўляецца такі пункт турыстычнай праграмы, як наведванне тэатраў драматычнага і лялечнага. Ніколі не разглядаліся ў якасці дадатковай турпаслугі магчымасці бібліятэкі рэдкай кнігі Гісторыка-археалагічнага музея з унікальнай калекцыяй друкаваных выданняў ад часоў інкунабул.
Аб'екты для наведвання экскурсантаў згодна са зместам агляднай экскурсіі адпавядаюць патрабаванням для такога кшталту экскурсій, але не ўключаюць шмат цікавых мясцін горада. Горад знаходзіцца на дзвюх берагах ракі і занёманская частка практычна ніколі не становіцца тэрыторыяй экскурсій. А, значыць, усё тое, што яна змяшчае, рэшткі сядзіб Румлёва і Аўгустова, Францышканскі кляштар і касцёл, старыя яўрэйскія могілкі, каталіцкія могілкі і нават найноўшы афіцыёзны мемарыял савецкім пагранічнікам усё гэтае застаецца па-за ўвагаю тых, хто паставіў задачу пазнаёміцца з горадам з дапамогаю прафесійных гідаў.
Есць. вядома, і выключэнні. Так, знакамітая гродзенская турфірма "Топ-Тур" гатова прапанаваць сваім кліентам такія дадатковыя элементы адпачынку ў горадзе, як наведванне арганнага канцэрта ў Фарным касцёле (па папярэдняй замове) або арганізаваць сустрэчу гасцей з прадстаўнікамі таго ці іншага нацыянальнага таварыства, якія дзейнічаюць у горадзе. У патэнцыяле гэтай фірмы ёсць і іншыя варыянты. Яшчэ раз нагадаем, што гэта, фактычна. вынятак.
Чаго не стае гарадскому турбізнесу, каб пералічанае вышэй стала сферай адпачынку і інтэлектуальнага развіцця гараджан i гасцей горада з дапамогаю розных форм турызма?
Вядома, што турызм гэта ў дадзеным выпадку бізнэс, дзе сустракаюцца спажыўцы жадаючыя культурна адпачыць і вытворцы-гандляры турыстычнага прадукта. Пры іх паразуменні мы маем тое, што называецца турыстычны бум. Карысці з гэтага буму можна назбіраць нямала.
Таму разгледзім уважліва абедзве часткі турбізнесу. Пачнем з патэнцыяльных кліентаў. У прынцыпе экскурсантам можа стаць кожны, калі, напрыклад, ваша прадпрыемства з-за турботаў аб культурным узроўні сваіх працаўнікоў замовіць знаёмства з родным горадам. Але ўсё ж большасць патэнцыяльных экскурсантаў моладзь, вучні школ і іншых навучальных устаноў. Характар дзейнасці жа турыстычных фірм Горадні ў накірунку арганізацыі і прасоўвання да спажыўца такога турыстычнага прадукту, як знаёмства з
Горадняй, не адзначаецца такой сваёй адметнасцю, як накіраванасць на гэтыя, найбольш перспектыўныя трупы магчымых экскурсантаў. Заклікаюць іх куды заўгодна ад аквапарку ў гатэлю "Галембіеўскі", што ў Беластоку, да "Лініі Сталіна", але толькі не да грунтоўнага знаёмства са сваім родным местам. Не існуе ў прыродзе гродзенскага турбізнеса ніякіх прэцэдэнтаў супрацоўніцтва турфірм з абласным палацам творчасці дзяцей і моладзі. Паняцце маркетынгавых даследванняў у дачыненні да школьнага кантынгенту і студэнцтва выглядае толькі як успамін пра тэорыю маркетынга ў турызме. Цэлай нішаю рэгулярнага прытоку спажыўцоў адпаведнага турпрадукта бачыцца ўлік патрэб навучальнага працэсу. Гаворка ідзе пра экскурсійнае афармленне адпаведных курсаў Гродназнаўства і айчыннай гісторыі, якая літаральна засяродзілася між вуліц і будынкаў Горадні. Але гэтая ніша не ўжываецца турбізнесам горада.
У сувязі з гэтым трэба звярнуць увагу на амаль поўную адсутнасць рэкламы пра горад як аб'ект экскурсійнай увагі. Ад імя той ці іншай турыстычнай фірмы вы не знойдзеце ніякіх заклікаў наведаць каралеўскія замкі і Каложу, убачыць горад з новага боку скрозь прызму часоў Сярэднявечча альбо эпохі мадэрна ці канструктывізма. На шкле ў грамадскім транспарце вас не сустрэнуць выявы радасных дзяўчат і хлопцаў, якія б клікалі вас хутчэй пагрузіцца ў неверагодны свет гродзенскай мінуўшчыны. Ніякімі крокамі ні праз паштовую рэкламу, ні праз прэсу, ні праз вонкавую рэкламу, таксами як і не з дапамогаю нерэкламных метадаў прасоўвання турпрадукта сённяшні турбізнес не ідзе да патэнцыяльных спажыўцоў гродзенскай турпрадукцыі, "не лезе ў вочы" з пералікам прываблівасці сваіх паслуг, ні чым не стымулюе верагодных кліентаў. Можна было бы казаць пра вялікі дэфіцыт разнастайнай сімволікі значкоў, сцяжкоў, вымпелаў, паштовак. Увогуле не існуюць такія распаўсюджаныя прадметы еўрапейскага калекцыянавання, як металічныя налепкі на тросці. Няма ў продажы ніякай вопраткі з сімволікай горада. Адсюль дадзенасць, што вучнёўская моладзь і іх настаўнікі збольшага не падрыхтаваны да ўжыван98
ня такога прадукту, як разнастайныя экскурсіі. Ім пра іх ніхто нічога не расказаў, не прадэманстраваў, да іх не прывабіў.
Чаму так адбываецца? Давайце паспрабуем вызначыць прычыны такога стану рэчаў і пашукаем кірункі выйсця з гэтага становішча. Сярод акалічнасцяў і ўмоў развіцця гродзенскага гарадскога рэцэпціўнага турбізнеса трэба бачыць тое, што выдатна ведаюць і самі турпрадпрымальнікі. Яны ж пра тэта і кажуць. Галоўнай імі адзначаецца адсутнасць падаткавай падтрымкі з боку дзяржавы. Сфера ўнутранага, уязднога турызму ў горадзе не абяцае вялікіх прыбыткаў адразу і істотна прайграе значна хутчэйшаму заробку грошай з дапамогаю тураў у цёплыя краіны і шоп-тураў. Са слоў аднаго з прафесійных вопытных гарадзенскіх турпрадрымальнікаў для ажыццяўлення актыўнай справы арганізацыі розных паслуг, звязаных са знаёмствам з Горадняй, яму патрэбны апантаны, дасведчаны, энергічны супрацоўнік. I для такога супрацоўніка згаданы накірунак турдзейнасці быў бы будучым "хлебам". I тады ён бы на конт гэтага круціўся. Аднак, у той жа фірме такога супрацоўніка няма і яго не шукаюць. Чаму, здавалася б? Значыць няма блізкай рэальнай выгоды.
Адсюль і намаганняў ў арганізацыі нават замоўленых экскурсій турфірмы прыкладаюць не шмат. Візіты ў знакамітыя гродзенскія касцёлы заўсёды ці найчасцей адбываюцца без узгаднення з настаяцелямі гэтых храмаў. I магчымасці больш даведацца пра гэтыя архітэктурныя жамчужыны Горадні пры такой арганізацыі экскурсіі значна страчваюцца. Ніколі не становяцца аб'ектам візітаў экскурсіі вайсковыя могілкі. Дарэчы галоўны аб'ект кожнага знаёмства з горадам Каложская царква ХП стагоддзя часцяком бачыцца экскурсантам! на адлегласці зачыненага плоту. Бо невялікіх намаганняў, каб датэлефанавацца да яе святара. не робіцца. Без увагі застаецца тэрыторыя былой каралеўскай сядзібы ў Станіславова. Падарункам лёсу становіцца для экскурсантаў наведванне вялікай Гродзенскай сінагогі, бо з яе ахоўнікамі трэба папярэдне ўзгадніць візіт экскурсантаў. Дарэчы, ніводная ўстанова культа ніколі не адмаўляецца расказаць (і
прарэкламаваць, вядома) сябе. Горад толькі чакае калі-небудзь прапанаваных турфірмамі мастацкіх і фотапленэраў. Краявіды горада прыдатны для ажыццяўлення загадзя падрыхтаваных і ўзгодненых відовішчаў для экскурсантаў, як выступленні сябраў клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі. Такія шоў правабілі бы шмат аматараў даўніны.
Сюды трэба дадаць і гродзенскае наваколле. Яно цесна, непарыўна і арганічна звязана з горадам, яго гісторыяй, культурай і сучаснасцю. Бліжэйшае наваколле і горад разам робяць магчымасці ўласна гродзенскай экскурсіі ў разы лепшай, эфектнай, красамоўнай і карыснай. Адзіным збольшага распаўсюджаным варыянтам сувязі гродзенскай часткі экскурсіі і працягам яе на выездзе з'яўляецца расповяд пра жыццё і творчасць Элізы Ажэшкі. Гэтага не скажаш пра гісторыю Гродзенскай крэпасці унікальнай фартэфікацыі часоў Першай сусветнай вайны. Бліжэйшы Свяцкі палац істотна дадаў бы да зместу аб архітэктуры XVIII стагоддзя. Сённяшняя веска Жалудок была бы выдатным шматкроп'ем ў апавяданні пра Антонія Тызенгаўза і яго эпоху. Ваенная гісторыя горада часоў Другой сусветнай вайны незразумела і абстрактна без пагранічных застаў і лініі дотаў у раёне Сапоцкіна. Усё пералічанае гэта той патэнцыял, які на сённяшні дзень фактычна не выкарыстоўваецца турфірмамі Горадні альбо гэта выкарыстанне не з'яўляецца правілам існавання гродзенскага турбізнесу.