Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
4. Государственный архив Гродненской области. Ф.1269. Оп.1. Д.8.
5. Государственный архив Гродненской области. Ф.1269. Оп.1. Д.20.
6. Государственный архив Гродненской области. Ф.1269. Оп.1. Д.28.
7. Трусаў, А.А. Стары замак у Гродне XI—XVIII ст.: Гіст,археал. нарыс / А.А.Трусаў, В.Е.Собаль, Н.Й.Здановіч. Мн.: Навука и тэхніка, 1993 152 с.
8. Durczewski, Z. Stary zamek w Grodnie w świetle wykopalisk dokonanych w latach 1937-1938. Wojewódzki Komitet uczczenia króla Stefana Batorego w Grodnie / Z.Durczewski. Grodno, 1939. Odbitka z czasopisma "Niemen". №1. 1939. 16 s.
9. Hołubowicz, W. Studia nad metodami badań warstw kulturowych w prehistorii Polskiej. Tow. Naukowe w Toruniu. Prace przehistoryczne / W.Hołubowicz. Toruń: Nakładem TN w T. Z zasiłku wydziału nauki Ministerstwa Oświaty, 1948. 192 s.
10. Jodkowski, J. Świątynia warowna na Kołoży w Grodnie w świetle badań archiwalnych i archeologicznych, dokonanych w 1935 r. / J.Jodkowski. Grodno. Prace i sprawozdania muzeum w Grodnie. №1. 1936. 70 s.
Куль-Сяльверстава Свяглана Яўгенаўна, доктар гістарычных навук, прафесар УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы", Беластоцкай палітэхнічнай акадэміі
АД КАРАЛЕЎСКАГА ГОРАДА ДА ГУБЕРНСКАГА ЦЭНТРА: ГРОДНА НА МЯЖЫ XVIII XIX СТСТ.
Перыяд 1794 1802 гг. у гісторыі Гродна пакуль што мала распрацаваны ў айчыннай і ў замежнай гістарыяграфіях. Даследчыкі часцей звяртаюць увагу на часы падзелаў, ці перыяд, калі Гродна ўжо быў губернскім горадам[1]. Аднак гэты час утрымлівае шмат значных падзей і з'яў, якія акрэслілі будучыню горада на Немане на некалькі дзесяцігоддзяў.
Праблема гарадоў на тэрыторыі трэццяга падзелу Рэчы Паспалітай паўстала перад расійскімі ўладамі ўжо тады, калі лёс дзяржавы яшчэ не быў канчаткова вызначаны. Першае распараджэнне Кацярыны II па гэтаму пытанню адбылося ужо 30 кастрычніка 1794 г. У адпаведнасці з яе ўказам князю Рэпніну належала падзяліць Літву на тры часткі, цэнтрамі якіх прызначаны былі Вільня, Гродна і Кейданы[2].
Абранне гэтых гарадоў, як можна меркаваць, было абумоўлена іх роллю ў эканамічным, палітычным і культурным жыцці края, а таксама ўсёй Рэчы Паспалітай. Значэнне Гродна як важнага цэнтра, а таксама аднаго з каралеўскіх гарадоў падкрэслена было ў час так званага "разбору гарадоў", калі ў перыяд рэформаў у Рэчы Паспалітай была праведзена класіфікацыя гарадоў паводле колькасці дымоў у іх, а таксама па развіцці гандлю і прамысловасці. Гродна побач з Вільняй, Слуцкам, Мінскам і Брэстам быў аднесены да катэгорыі гарадоў першага класа, якія мелі не менш чым 400 дымоў[3].
Паводле вышэй названага ўказу Кацярыны II у Гродна павінна была размясціцца галоўная інстанцыя для кіравання 80
Літвой Генеральнае праўленне на чале з генерал-губернатарам Мікалаем Рапніным. Яўстах Арлоўскі тлумачыў нежаданне расійскіх улад зрабіць сталіцай расійскай Літвы Вільню вялікай колькасцю каталіцкіх кляштараў і касцёлаў, гістарычных помнікаў, якія рабілі гэты горад сімвалам незалежнасці і гістарычнай памяці[4]. Сёння гэтую версію падтрымлівае малады гродзенскі гісторык С.Занеўскі [5]. Аднак, на маю думку, прыняцце рашэння на карысць Гродна было зроблена з прычыны наяўнасці тут вялікай дзяржаўнай ўласнасці. М.Рапнін паведамляў у Пецярбург, што ў Гродна многа палацаў і іншых будынкаў, якія належаць дзяржаве. У Вільні такіх пабудоў было значна менш. Такую колькасць дзяржаўных пабудоваў Гродна атрымала дзякуючы, найперш, інтэнсіўнаму будаўніцтву ў часы Антонія Тызенгаўза, які ўкладваў у свае праекты прыбыткі з каралеўскіх сталовых земляў [6]. Таму Гродна выглядала больш прывабным месцам размяшчэння ўладных структур не паўставала пытанняў аб выкупе ці канфіскацыі прыватных палацаў, можна было кампактна ўладкаваць усе адміністрацыйныя органы ў тызенгаўзаўскіх пабудовах на Гарадніцы. Згодна з перапісам 1789 г. у Гродна пражывала 5653 чалавекі. а ў 1794 г. 6431 жыхар [7].
Генеральнае праўленне Літвы мела чатыры аддзелы: Скарбовы. Крымінальны, Цывільны і Эканамічны. Кіраўнікамі гэтых аддзелаў былі адпаведна палкоўнік Іван Фрызель, брыгадзір Іван Русанаў, надворны саветнік Мікалай Волкаў і прэм'ер-маёр Літке [8]. Для праны ва ўстановах дазволена было прыцягваць мясцовых жыхароў, г.зв. экспедытараў. Галоўнымі крытэрыямі прыёма на службу былі няўдзел у паўстанні і добрае веданне сітуацыі на далучаных землях.
Рашэнне аб прызначэнні Гродна сталіцай Літвы было сфарміравана раней, чым Кацярына 11 падпісала адпаведны ўказ. Верагодна, не апошнюю ролю ў гэтым адыграў канцлер імперыі Безбародка, які сябраваў з Рапніным. Іх карэспандэнцыя, таксама як і рэляцыі. якія генерал-губернатар Літвы дасылаў у Пецярбург, кідаюць святло на некаторыя эпізоды побыту Рапніна ў Гродне. Князь прыехаў у новую 8 1
сталіцу літоўскіх губерняў 16 лістапада 1794 г. "Сёння прадставіліся мне мясцовыя жыхары, пісаў ён імператрыцы на наступим дзень. Паміж імі многа прадстаўнікоў заможных фамілій. Перадаў ім добразычлівае стаўленне вашай вялікасці, але пры гэтым прыпомніў караючую кожную здраду руку Бога, і што пільна за тым наглядаць будзем... каб кожны атрымаў, што яму належыць. Прынялі тэта з удзячнасцю падданых, а маё напамінанне з належнай паслухмянасцю" [9]. Між іншым, Рапнін прыгадвае, што ў Гродна сустрэўся з падскарбіем Дзяконьскім, якога ведаў здаўна і які быў расійскай крэатурай яшчэ ў часы Вялікага сейму. Напэўна, менавіта Дзяконьскі параіў Рапніну дамагацца вяртання ў Гродна архіва Гродзенскай скарбовай камісіі, які быў вывезены ў Варшаву ў час паўстання [10].
20 лістапада 1794 г. жыхары Гродна склалі прысягу на вернасць Кацярыне II. Гэтая ўрачыстасць адбылася на цэнтральнай плошчы горада, у езуіцкім касцёле (сёння Кафедральны) і ў праваслаўнай царкве [11]. Тэкст прысягі абавязваў захоўваць вернасць асабіста расійскай імператрыцы і яе нашчадкам, а не расійскай дзяржаве [12]. Складанне прысягі на вернасць чужаземнаму манарху ў час, калі Рэч Паспалітая яшчэ не знікла з палітычнай карты, а Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў легітымным манархам, фармальна з'яўлялася здрадай. Але пад пагрозай зброі гарадзенцы вымушаны былі падпарадкавацца новай уладзе.
У тэты перыяд расійскім урадам была абрана тактыка захавання на новадалучанай тэрыторыі большасці элементаў ладу Рэчы Паспалітай. Абранне гэтай лініі належала Мікалаю Рапніну і канцлеру Безбародку. "У новых землях не толькі права, але таксама добрыя звычаі трэба пакінуць непарушнымі, пісаў канцлер Рапнін ў лістападзе 1794 г. Людзі да даўніны вельмі прывязаны. Любы падатак для іх не так цяжкі, як страта даўніх прывілеяў". Менавіта зыходзячы з гэтых меркаванняў, Рапнін і Безбародка ініцыявалі захаванне Статута 1588 г. на беларуска-літоўскіх землях [13].
Абраная расійскімі ўладамі палітыка замірэння новадалучаных тэрыторый прадвызначыла месца Гродна ў сістэме 82
падаткаабкладання і суда ў першы год пасля паўстання. Паводле ўказу Кацярыны II ад 30 кастрычніка 1794 г., Рапнін павінен быў зрабіць рэвізію ўсёй скарбовай уласнасці і высветліць памер падаткаў і мыта, якія збіраў скарб у часы Рэчы Паспалітай. Усе гэтыя фінансы належала зноў збіраць і фундаваць у Гродна. 3 іх павінен быў утрымлівацца адміністрацыйны апарат новай улады[14]. "Ёсць тут эканоміі. засталося іх да 30 тыс. душ, некалькі старостваў і іншыя скарбовыя вёскі. Усё разам да 40 тыс. душ, якія можна раздаць", пісаў у Пецярбург М.Рапнін[15]. Ролю Гродна, як цэнтра скарбовых фінансавых сродкаў, узмацніў указ Кацярыны II, падпісаны 14 снежня 1794 г., які ўвёў у абарачэнне на тэрыторыі Літвы расійскія папяровыя грошы. Рапніну было загадана сабраць у Гродна адпаведны капітал у польскіх злотых, якія ўносіліся ў скарбовую касу, каб утрымаць курс расійскіх асігнацый пры абмене[16].
Намінальна дэкларуючы легітымнасць даўняга літоўскага права, расійскія ўлады фактычна пераўладкавалі ўсё судаводства на далучаных тэрыторыях. Апошняй інстанцыяй, дзе адбывалася канфірмацыя прыгавораў і судовых рашэнняў, з'яўлялася паводле ўказа ад 30 кастрычніка 1794 г. Генеральнае праўленне Літвы ў Гродна. Такім чынам, судовая справа губляла самую важную сваю рысу, якой ганарыліся літвіны, незалежнасць ад ўлады. Разбурэнне даўніх традыцый судаводства i непавага да законаў з боку расійскай адміністрацыі адзначалася сучаснікамі[17]. Значэнне Гродна з прычыны змен у судовай сістэме значна ўзрастала цяпер сюды, а не да Вільні ці Наваградка, як гэта было ў часы Літоўскага Трыбунала, павінна была прыязджаць мясцовая шляхта, каб хадайнічаць аб справядлівым вырашэнні судовых справаў.
Вынікам трэццяга падзелу былі змены ў геапалітычным становішчы Гродна: упершыню з часоў Сярэднявечча[18] горад стаў прымежным цэнтрам. Мяжа з Прусіяй не была канчаткова сфармавана да жніўня 1795 г., але ўжо ў канцы 1795 г. была ўладкавана памежная стража[19]. Вынікам узнікнення мяжы было хуткае і актыўнае развіццё новага промыслу, які 83
затым стаў звычайным для памежнага Гродна, кантрабанды.
У 1795 г. Гродна зноў стала каралеўскім горадам, але ўжо ў іншым сэнсе. 9 студзеня гэтага года апошні кароль Рэчы Паспалітай атрымаў загад ад пераможцаў выехаць з Варшавы ў Гродна пад нагляд Рапніна. У Гродна Станіслаў Аўгуст атрымаў у карыстанне тры палацы акрамя Новага замку палацы ў Панямуні і Аўгустоўскі. Трэцюю каралеўскую рэзідэнцыю, Станіславова, атрымаў у падарунак ад Кацярыны II ірландзец О'Брыен дэ Ласі[20]. Рапніну было прадпісана ставіцца да караля, як да прыватнай асобы, не дазваляць яму кіраваць краем, наглядаць за яго карэспандэнцыяй, абмяжоўваць кантакты з падуладнымі без дазволу расійскіх уладаў[21].
На працягу 1795 г. Гродна фактычна знаходзілася ў становішчы акупаванага горада. Да канчатковага ўладкавання памежных справаў з Берлінам і Венай расійскі ўрад не змяняў правілаў і прадпісанняў ваеннага становішча. Нават каляндар на гэтых тэрыторыях не быў заменены па-ранейшаму карысталіся грыгарыянскім календаром, а не юльянскім, афіцыйна прынятым у Імперыі. Змены пачаліся з моманту падпісання ў Пецярбургу 13 (25) снежня 1795 г. трактата аб трэццім падзеле Рэчы Паспалітай. На наступим дзень Кацярына II падпісала ўказ " Аб далучэнні да Расійскай імперыі ўсёй часткі Вялікага Княства Літоўскага". Паволе яго на гэтай тэрыторыі ствараліся дзве губерні: Віленская і Слонімская. адміністрацыйнае ўладкаванне якіх адпавядала "Усталяванню аб губернях" 1775 г.[22]. Цэнтрамі гэтых губерній прызначаліся Вільня і Слонім. Дадатак да ўказу быў выдадзены ў жніўні 1776 г. Пакідаючы галоўнымі гарадамі Вільню і Слонім, губерні пераўтвораны былі ў намесніцтвы, якія падзяляліся на ўезды. У гэтым адміністрацыйным падзеле Гродна прызначана была роля ўезднага горада у Слонімскім намесніцтве.