Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
Гародня, Горадна, Горад над Нёманам, Горад на Немане, Горадня, Горад Стэфана Баторыя. Горад святога Губарта. Горадзен, Горадзень, Городень, Городенъ, Городец, Городно, Городок, Гродна, Гродно, Кгродно, Маленькі Парыж ("Наш Гродно Маленький Париж..." словы з папулярнай у 1960-я гг. песні), Немогардас, Онгрод (Эліза Ажэшка), Gartena (Garten, Garthen), Gardinas, Grodno, Horodno, Hrodno, Nemogardas (пецітам пазначаны назвы з літаратурных тво62
раў). Гэты пералік, безумоўна, не прэтэндуе на выключную паўнату і аўтар з удзячнасцю прыме любыя аргументаваныя дапаўненні.
Сёння наш горад мае адзіную афіцыйную назву Гродна (іншамоўныя варыянты: Гродно, Gardinas, Grodno) і неафіцыйныя распаўсюджаныя ў быту, перыёдыцы і нават навуковых выданнях Горадня, Гародня ці Горадна.
Калі зазірнуць у даведачныя крыніцы (энцыклапедыі, слоўнікі і да т.п.), то часцей за ўсё можна прачытаць, што летапісныя назвы Гродна Городенъ, Городня, Городно. Летапісныя значыць афіцыйныя. Значыць наш горад насамрэч з першага моманту свайго існавання і да XVI-XVII стагоддзяў ("верхняй мяжы" летапісання) карыстаўся гэтым наборам назваў. Ці так гэта? Вучні ліцэя №1 г. Гродна прагледзелі 58 крыніц [7] на прадмет вызначэння менавіта першаснай летапіснай назвы нашага горада.:
• Летапісы (11 выданняў; з іх Іпацьеўскі 7 выданняў з 1843 па 2001 гг. / 2 пераклады: украінская і беларуская мовы /, Радзівілаўскі (2 выданні), Лаўрэнцеўскі (2 выданні);
•Энцыклапедыі (11), даведнікі (13), манаграфіі (6), даследаванні (5), эсэ (7), падручнікі (2), хрэстаматыі (3).
Пры гэтым было выяўлена 50 крыніц з наступнымі варыянтамі летапісных назваў (тут улічаны і назвы згодна геаграфічных паказальнікаў у выданнях першакрыніц):
• Городенъ
• Городенъ, Городенъ
• Городно, Городенъ
• Городен, Городно, Городня
• Городок
• Городен (Городок)
• Горадзен, Гародня, Горадня
Пры сінтэзаванні дадзеных розных навук, перш за ўсё летапісання, тапанімікі, гістарычнай лінгвістыкі і храналогіі нашы юныя краязнаўцы прыйшлі да высновы, што на працягу ХП-ХШ стст. (перыяд, які ахоплены старажытнарускімі летапісамі) наш горад згадваецца толькі як "Городенъ" (Іпац'еўскі летапіс па Пагодзінскаму спісу (1620-я гг.) дае яшчэ
63
варыянт "Городень"). Летапісны перыяд адносна нашых земляў падзяляецца на два перыяды: Старажытнарускі і Беларуска-Літоўскі. Амаль усе вядомыя летапісы гэтых перыядаў надрукаваны ў так званым Поўным зборы рускіх летапісаў (у арыгінале: Полное собрание русских летописей; афіцыйнае скарачэнне ПСРЛ). Паглядзім, як падаецца назва сучаснага г. Гродна, які на мяжы 1560-1570-х гг. афіцыйна атрымаў яе замест назвы Городен. Калі мы гаворым пра першапачатковую назву горада. яго афіцыйнае імя. то гэта павінна быць назва, якая згадваецца ў самых ранніх пісьмовых крыніцах у назоўным склоне. Такім згадваннем, прычым адзіным за ўсё XII ст., з'яўляецца паведамленне Іпац’еўскага летапісу пад 1183 г.: "6692... Того же лета Городенъ погоре... ". Мноства разоў такая ж назва (з варыянтам яе змякчэння Городень) i ў розных склонах згадваецца ў Старажытнарускіх (XIII ст.): Іпац'еўскім, Лаўрэнцеўскім і Радзівілаўскім i ранніх Беларуска-Літоўскіх (XV-XVI стст.) летапісах. Такім чынам, "Городень" адзіная летапісная назва нашага горада, якая змяняецца на імя "Гродна" перад самым стварэннем Рэчы Паспалітай, у 1560-я гг. Па беларуску гэта гучыць як Горадзен i Гродна.
Факты гісторыі: сучасны Гродна на Немане гэта летапісны Горадзен XII—XVII стагоддзяў;
крыжакі называл! наш горад "Гартэн" (Garthen,) або "Гартэна" (Garthena); у перакладзе з нямецкай мовы гартэн (garten) азначае сад;
у дакументах на лацінскай мове горад называўся "Grodno" ці "Grodnae";
- Сёняшняя літоўская назва нашага гораду Gardinas (Гардзінас; гардас па-літоўску абгароджанае месца, загон, стойла);
- у польскіх крыніцах імя Grodno гучыць як "Гродно" i не скланяецца.
Што тычыцца імя "Гародня", Торадна" ці Торадня" (сёння іх можна чуць з вуснаў самых розных людзей адначасова), то гэтак называе наш горад народ. Гэта беларускае вымаўленне назвы Горадзен (Городен), якое адпавядае мілагучнасці беларускай мовы. Толькі адзін раз (1918 г.) назва "Горадня" афіцыйна ўжывалася пад час БНР i на будынку грод64
зенскага чыгуначнага вакзала мелася адпаведная назва. Назва Городен (варыянт Городень) у дачыненні да населеньях пунктаў Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны унікальна. Яе ніякім чынам нельга змешваць з назвамі Городно, Гарадня, Городок, якіх на акрэсленых абшарах сапраўды безліч.
Тлумачэнне летапіснай назвы горада. Гаворачы пра імя горада, немагчыма абыйсці яго сэнс. Успомнім філасофскае: Назваць нешта вызначыць яго сутнасць. I літаратурнае: "Як вы лодку назавеце, так яна і паплыве". Адразу агаваруся. што нават аналізуючы адну назву горада, немагчыма адназначна вызначыцца з яе сэнсам. Да прыкладу, імя сталіцы Расіі "Масква" мае больш за сорак тлумачэнняў і ўсе яны маюць права на адначасовае існаванне. Мы абмяжуемся тут толькі асобнымі разважаннямі і прывядзем некаторыя з версійтлумачэнняў паходжання летапіснай назвы горада Гродна. Паспрабуйце суаднесці іх і зрабіць уласныя высновы. Для тлумачэння назвы кожнага населенага пункта нам нельга абыйсціся без пэўнага ведання паняццяў такіх фундаментальных навук, як лінгвістыка і этымалогія.
Паколькі дакументальна зафіксаваных тлумачэнняў летапіснага імя Гродна не маецца і адсутнічаюць старажытныя паданні, існуе шэраг версій на тэты конт. Кожная з версій мае права на існаванне, але толькі ў выпадку, калі яна не супярэчыць фактам гісторыі. Калі аўтар версіі абапіраецца пераважна на гістарычныя факты (адлюстраванне фактаў гісторыі ў разнастайных крыніцах), трэба ўспрымаць гэтыя версіі з пэўнай доляй крытыкі. Сёння няма патрэбы пераказваць усе існуючыя версіі, бо большасць з іх выкладзена ў выданнях апошніх гадоў (у тым ліку энцыклапедычных і даведачных), якія прысвечаны нашаму гораду. Згадаю тут толькі версію сучаснай літоўскай назвы Гродна Gardinas (Гардзінас). якую прыводзіць літоўскі філолаг пачатку XX ст. Казімерас Буга. Назва Гардзінас паходзіць ад імя паганскага бога Гардуніціса (або Гарнітаса, Гардунціса), якога паважалі яцвягі (балцкае племя) за тое, што ён быў апякуном жывёлы. Згодна падання, каля Гродна быў гай Гардуніціса, вядомы ва ўсёй гістарычнай Літве (цяпер гэта Гродзеншчына, Брэстчына і частка Міншчыны). Тыя ж версіі, у якіх разглядаецца
назва "Городно", "Городна" ці "Гарадня", абапіраюцца на назвы, якія адсутнічаюць у афіцыйных крыніцах, а гэта значыць: на недаставерныя назвы. I таму лічыць іх першапачатковымі, летапіснымі назвамі нашага горада некарэктна з навуковага пункту гледжання. Як падаюцца даставерныя назвы, глядзіце дадатак. Ніжэй прапануецца аўтарская версія, якая адпавядае ўсёй сукупнасці фактаў.
Вельмі праблематычна менавіта старажытнае, на ўзроўні XII стагоддзя, паходжанне літоўскай легенды пра Гардуніціса і яе непасрэдная сувязь з летапіснай назвай Гродна (нездарма гэтая легенда не прыжылася). Да таго ж "Гардзінас" не надта сугучна "Гардуніціс". У той жа самай ступені слова "Городен" не надта сугучна словам 'Тородна" i "Городно". Назва "Городенъ" складаецца з корня "Город" і суфікса "-енъ". Слова "Городъ" (горад) слоўнікі тлумачаць, як: 1) Буйны населены пункт, горад у сучасным разуменні; 2) Крэпасць, замацаванае месца; 3) Крэпасная сцяна, лінія ўмацаванняў. Археалагічныя знаходкі сцвярджаюць, што напачатку XII стагоддзя Горадзен быў рэзыдэнцыяй удзельнага князя, вакол якой сяліліся рамеснікі. Таму найбольш верагодна, што першапачатковы сэнс менавіта такі: замацованае месца, абарончая забудова, крэпасць. Успомнім, з якой мэтай будаваўся горад: з аднаго боку, галоўная мэта стварыць перашкоду для ворага пры яго спробах захапіць краіну (абарона дзяржавы), а, з другога боку, абарона ўласных жыхароў. Такім чынам, як у вузкім, так і ў шырокім сэнсе слова "горад" (ад дзеяслова "гарадзіць") азначае абарону. "Городен" ніяк не можа азначаць проста "абгароджанае месца", бо суфікс "-енъ" адназначна надае слову "Городен" вялікі прасторавы сэнс, у той час, калі суфікс "-на" ці "-ня" указвае на лакальную, абмежаваную прастору (П.У.Сцяцко). Адсюль "Городенъ" Абаронца сваёй краіны. Да тагож, сучасныя беларускія мовазнаўцы тлумачаць нямецкае "Гартэн" і літоўскае "Гардзінас" як дакладны пераклад старажытнарускага "Городенъ". Гэта тым болып слушна, што ў старажытнарускай мове не было слова "сад" яго замяняла слова "огород". I вось з гэтым апошнім словам імя нашага горада "Городенъ" мае агульны корань "город". Таму звычайнае, шырока распаўсюджанае тлумачэнне назвы нашага горада, як "агароджанае мес66
ца" не толькі звужае сэнс, але не адпавядае лінгвістычнай сутнасці слова "Городенъ". Ёсць факт, які пацвярджае менавіта гэтую думку. Тэты факт захаваў для нас славуты літаратурны твор "Слова аб палку Ігаравым". У яго "залатой сярэдзіне", як перліна ў залатой аправе, знаходзіцца песня-плач пра князя Ізяслава Васількавіча. Нагадаем спачатку кароткі змест усяго твора. Ноўгарад-Северскі князь Ігар Святаслававіч насуперак грознаму прадвесцю (сонечнаму зацменню 1 мая 1185 года) патаемна ад кіеўскага князя Святаслава адправіўся ў паход на полаўцаў. Паход скончыўся паразай Ігарава войска і палонам Ігара. Русь апынулася пад пагрозай палавецкага нашэсця. Красамоўна і абгрунтавана апісвае гэтыя падзеі безыменны аўтар "Слова...". Болем і трывогай за родную зямлю напоўнена яго чулае сэрца. Гнеўна і мужна далучае ён свой голас у падтрымку "залатога слова" Святаслава і звяртае да ўсіх рускіх князёў палымяны заклік: "Загородите полю ворота своими острыми стрелами за землю рускую... Уже бо Сулла не течетъ сребреными струями къ граду Переяславлю и Двина болотомъ течетъ онымъ грозными полочаномъ под кликомъ поганыхъ. Единъ же Ізяславь, сынъ Васильковъ позвони своими острыми мечы о шеломы литовския; притрепа славу дъду своему Всеславу, а самъ подъ чрълеными щиты на кровавь травъ притерпанъ литовскими мечи и с хотию на кров, а тъи рекъ: "Дружину твою, княже, птицъ крилы приодъ, а звъри кровъ полизаша". Не бысь ту брата Брячяслава, ни другаго Всеволода. Единъ же изрони жемчужну душу изъ храбра тъла чресъ злато ожерелие... Унылы голоси, пониче веселие, трубы трубятъ городенскій".