Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
трапна адзначыў У.Галубовіч, "Звычайна адкрыццё руін гістарычных будынкаў, выкананае гісторыкам мастацтва, адбываецца, ігнаруючы культурный слаі. Адкапыванне руін суправаджаецца іх аддзяленнем ад саміх культурных слаёў, у якіх яны знаходзяцца. Гісторык мастацтва шукае рэшткі муроў. Калі ён трапляе на іх, аддзяляе сцяну з аднаго ці двух бакоў, у залежнасці ад патрэбнасці. Затым ён капае ўздоўж сцен, запускаючы смела рыдлёўку ў зямлю, і не звяртае ўвагі на прылягаючыя да сцяны слаі, якія перакапвае. Вылучаная сцяна, матэрыял з якога яна зробленая, звязваючы росчын і спосаб кладкі. стыль даюць нам магчымасць вызначыць, да якога часу яна належыць, якія былі яе падмуркі. Калі гісторык культуры вызначыў вышэй пералічаныя асаблівасці, тэта значыць ён дасягнуў мэты сваіх даследванняў". Менавіта такою методыкай карыстаўся Ядкоўскі пры правядзенні раскопак на Старым замку [9, с. 138-139].
У 1933 г. у Гродна ў сувязі з набліжэннем 400-й гадавіны нараджэння С.Баторыя быў створаны Камітэт па ўшанаванні памяці караля, таму змянілася кіраўніцтва працамі на Старым замку. Па ініцыятыве камітэта Ядкоўскі быў у 1937 г. адхілены ад кіраўніцтва раскопкамі на Замкавай тары. Але ў 1935 г. ён паспеў правесці даследаванні Каложскай царквы, у сценах якой былі заўважаны новыя трэшчыны. Каб прадухіліць далейшае разбурэнне, набходна было вывучыць і ўмацаваць яе падмуркі. 3 гэтаю мэтаю ў кастрычніку 1935 года ўздоўж сцяны ад уваходу да сярэдняй апсіды быў закладзены раскоп. Адначасова вяліся працы ўнутры святыні. У выніку даследаванняў былі знойдзены рэшткі першапачатковай падлогі XII ст., якая складалася з квадратных, трохвугольных і фігурных плітак жоўтага, зялёнага і карычневага колераў і пахаванні ХП-ХІХстст., вызначаны асаблівасці падмуркаў царквы [10].
У 1937-1939 гадах раскопкі на Старым замку былі працягнуты археолагам З.Дурчэўскім, запрошаным з Варшавы Камітэтам па ўшанаванні памяці С.Баторыя. У адпаведнасці з патрабаваннямі тагачаснай методыкі, якая амаль не адрозніваецца ад сучаснай, ён правёў даследаванні на захад ад 74
Ніжняй царквы і выявіў рэшткі 23 драўляных пабудоў. Дурчэўскі вылучыў 2 перыяды ў развіцці горада: рускі горад канца XII першай паловы XIII ст. і горад перыяду літоўскіх князёў XIII-XIV ст. Падзеі верасня 1939 г. перапынілі даследаванні і раскоп застаўся незавершаным [8].
У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ініцыятыва ў вывучэнні старажытнага Гродна належала створанаму ў 1945 г. Гродзенскаму дзяржаўнаму гісторыка-археалагічнаму музею (далей ГДГАМ). Па яго запрашэнні ў 1945-1946 гг. археолагі АН БССР У.Галубовіч і А.Цегак-Галубовіч з брыгадаю з чатырох чалавек зрабілі пашпартызацыю 11 тысяч раскіданых знаходак і навуковую апрацоўку матэрыялаў раскопак. Вынікі працы яны падсумавалі ў рукапісе "Новые материалы по истории Гродно", які быў падрыхтаваны да друку, але не выдадзены ў сувязі з выездам аўтараў на жыхарства ў Полылчу. Даследчыкі выказалі меркаванне, што адначасова з дзядзінцам была заселена i тэрыторыя Новата замка, i пляцоўкі на ўсход ад Старога замка, дзе знаходзіўся насад. На падставе рэчавых матэрыялаў яны вызначылі некалькі перыядаў у гісторыі развіцця горада. На іх думку, самы першы датуецца другой паловай XI пачаткам XII ст., калі паселішча з'яўлялася проста памежнай крэпасцю. Другі этап характарызуецца тым, што паселішча ператвараецца ў горад, які становіцца цэнтрам княства, аб чым сведчыць будаўніцтва княжацкага церама i каменных храмаў. Цягнуўся тэты перыяд з пачатку XII ст. да сярэдзіны XIII ст., калі развіццё горада было спынена нейкай катастрофай [3].
У сакавіку 1947 г. дырэктар музея В.Рэзенталь звярнулася ў Маскву, у Інстытут гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР (далей ІГМК) з просьбаю "командировать в Гродно квалифицированного археолога, желательно профессора Н.Н.Воронина для ознакомления с комплексом зданий руссковизантийской архитектуры и консультаций по продолжению раскопок, представляющих большой исторический и политический интерес" [5, л. 1].
У сярэдзіне ліпеня 1947 г. Варонін прыехаў у Гродна. Ён азнаёміўся з вынікамі раскопак 1932-1939 гг. і склаў даклад-
7 5
ную запіску "О мероприятиях по охране территории раскопок в Старом замке Гродно и подготовке к возобновлению археологических исследований", у якой адзначалася, што "памятники и вся археологическая территория Старого Замка были получены нами в превосходном состоянии. В 1938 году были сделаны хорошие деревянные кровли над огромной площадью раскопа. С тех пор эти покрытия не ремонтировались и находятся в запущенном состоянии, грозя гибелью памятникам" [4, л.26-27]. Далей ён зазначыў, што пачатыя ў 1932-1939 гг. археалагічныя працы павінны быць адноўлены ў тых жа маштабах i на такім жа высокім навукова-тэхнічным узроўні, як работы 1937-1938 гадоў. Далей ён адзначыў навуковае i палітычнае значэнне гэтых даследаванняў, якія павінны былі ў "противовес тенденциозной позиции старой польской науки дать объективное освещение истории и культуры в культуре литовско-русского государства, теснейшую связь литовского и русского народа" [4, л. 26].
Пачатак раскопак планаваўся на другую палову 1948 г., але ўзгадненне дакументаў і падрыхтоўка заняла болып часу, чым планавалася. У канцы ліпеня 1949 г. СНК БССР зацвердзіў смету на правядзенне раскопак у памеры 128431 руб. 60 кап. [5, л. 9]. Падтрымку і дапамогу ў арганізацыі раскопак і забеспячэнні неабходнымі будаўнічымі матэрыяламі аказаў сакратар Гродзенскага абкама КП(б)Б С.В.Прытыцкі [5, л. 18]. Да гэтага моманту музей атрымаў Адкрыты ліст на правядзенне раскопак на Старым замку на імя Вароніна. Непасрэдна даследаванні на Старым замку праходзілі з 31 жніўня па 28 кастрычніка. У іх удзельнічалі як вядомыя сёння расійскія археолагі Янін і Сядоў, Аляксееў, які ў тыя часы працаваў захавальнікам фондаў гродзенскага музея, так і супрацоўнікі музея. Адначасова па асобнай дамове з ГДГАМ брыгада Рэстаўрацыйных майстэрняў РСФСР займалася кансервацыяй архітэктурных помнікаў з раскопак 1932-1939 гг. Раскопкі былі праведзены ў сціслыя тэрміны сіламі мясцовых жыхароў і школьнікаў, і ўжо ў канцы 1949 г. Варонін перадаў у музей справаздачу аб выніках даследаванняў. Сістэматызацыя і навуковае вызначэнне 30000 костак, знойдзеных 7 6
падчас раскопак, ГДГАМ даручыў зрабіць прафесару Маскоўскага ўніверсітэта Цалкіну, і ў 1950 г. рукапіс "Фауна из раскопок 1949 г. в Гродно" была перададзена ў фонды музея [6, л. 3]. Хімічны аналіз шкляных вырабаў па дамове з ГДГАМ зрабіў прафесар Безбародаў. Вынікі працы былі надрукаваны ў выданні "Доклады АН СССР" за 1950 г. пад назвай "Русское стекло ХП в." [5, л. 3]. Пазней вынікі раскопак 1949 г., як і матэрыялы папярэдніх даследчыкаў, Варонін абагульніў у працы "Древнее Гродно", у якой прааналізаваў гісторыю, гаспадарчае i культурнае жыццё горада [2]. Ён прыйшоў да высновы, што да будаўніцтва каменных пабудоў на Старым замку існавала старажытнае паселішча, якое загінула падчас пажара, а ў канцы XI пачатку XII ст. на яго месцы ўзнікла крэпасць. Шмат увагі даследчык надаў аналізу помнікаў каменнага дойлідства. Ён не пагадзіўся з меркаваннем Ядкоўскага аб прызначэнні каменнай пабудовы. знойдзенай ў 1932 г., як княжацкага церама і выказаў меркаванне, што гэта рэшткі абарончай вежы. Вызначыўшы архітэктурныя асаблівасці мураваных помнікаў Гродна XII ст., Варонін зрабіў выснову аб існаванні самастойнай гродзенскай архітэктурнай школы.
Наступныя археалагічныя даследаванні Гродна пасля амаль 22-гадовага перапынку прадоўжылі беларускія археолагі. У 1971-1973 гадах Я.Звяруга пры раскопках на Каложскім плато знайшоў зямляначныя і паўзямляначныя жытлы і скарб сельскагаспадарчых прылад XIII ст. у адным з іх. У 1980 г. археолагамі І.Чарняўскім і М.Ткачовым на тэрыторыі манастыра базыльянак, насупраць Новага замка, былі знойдзены рэшткі захаваўшыхся на вышыню 1,6 м сцен Прачысценскай царквы XII ст., загінуўшай падчас пажара каля 1654 г.
У 1977-1981, 1985-1988 гадах даследаванні на Старым замку праводзіла архітэктурна-археалагічная экспедыцыя Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута пад кіраўніцтвам А.Трусава пры удзеле М.Ткачова, П.Рапапорта і інш. [7, с. 5-6]. У выніку была даследавана плошча амаль 1000 кв.м пры глыбіні культурнага слоя 9,8 м ад сучаснай па77
верхні. У адрозненне ад папярэдніх даследчыкаў, якія абмяжоўваліся вывучэннем матэрыялаў XI-XIV ст., яны ўпершыню даследавалі культурныя слоі ад XI да XVIII ст. Аналіз здабытых імі археалагічных матэрыялаў сведчыць пра пераменлівую інтэнсіўнасць жыцця паселішча ў розныя часы. Найбольш інтэнсіўным яно было на працягу XII пачатку XIII ст. За тэты час з-за частых войнаў і пажараў драўляная забудова на Старым замку аднаўлялася 15 разоў. У XIV ст., калі Гродна становіцца валоданнем Вітаўта, былі перароблены абарончыя збудаванні і пабудаваны палац, значна перабудаваны ў XVI ст. у часы праўлення Стэфана Баторыя. Па меркаванні даследчыкаў, атрыманы падчас раскопак матэрыял дазваляе сцвярджаць пра высокі еўрапейскі ўзровень жыцця і культуры тагачасных гараджан.
Даследаванні вакольнага горада і гандлёва-рамеснага пасада ў 80-х гадах мінулага стагоддзя праводзіў А.Краўцэвіч. Невялікія архітэктурна-археалагічныя даследаванні на тэрыторыі горада, у тым ліку на Новым замку, у 90-х гадах XX ст. правеў Р.Акінчыц. У апошнія гады археалагічныя даследаванні ў Гродна праводзяцца ў асноўным падчас будаўнічых работ у гістарычнай частцы горада. У 2006 г. пры рэканструкцыі плошчы Савецкай Г.Семянчук выявіў і даследаваў падмуркі палаца Радзівілаў, гарадской ратушы і іншых аб'ектаў. У апошнія гады ў гістарычнай частцы горада вядзецца масштабнае будаўніцтва і рэканструкцыя, але, на жаль, не заўсёды яны суправаджаюцца археалагічнымі даследаваннямі, якія маглі бы раскрыць яшчэ не адну старонку старажытнай гісторыі Гродна.
Літаратура
1. Археологические известия и заметки, издаваемые императорским Московским археологическим обществом / под ред. И.В.Орешникова. Т.1. № 1-12. М.: Тип.Мамонтова, 1893. 462 с.
2. Воронин, Н.Н. Древнее Гродно / Н.Н.Воронин. М.: Изд. АН СССР, 1954. 236 с.
78
3. Голубович, В.И. Новые материалы по истории Гродно в ранне-феодальную эпоху / В.И.Голубович, Е.А.Цегак-Голубович. Архив Института истории НАН РБ, дело 44.