Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
Аднак сённяшняя невыгоднасць экскурсійнага рэцэпціўнага турбізнесу ў найлепшым чынам захаваным беларускім горадзе гэта падстава падумаць аб шляху выпраўлення такога становішча. Прапануем тыя крокі, якія, на наш погляд, мелі бы стань паваротам да зменаў.
Гісторыя горада з'яўляецца часткаю гісторыі краіны. Гэты труізм нагадвае нам пра тое, што большасць турпрадпрымальнікаў не мае адпаведных ведаў па айчыннай гісторыі, бо мае яшчэ савецкія па-за беларускія веды. Каб выкарыстоўваць варыянты, звязаныя з магчымасцямі гарадской мінуўшчыны, трэба пра іх найперш ведаць. А палоханне перад ўласнай мінуўшчынай не стымулюе авалодання недастаююо
чымі ведамі дарослымі. Маўляў, сабе даражэй, яшчэ не тое, што трэба, прапануеш увазе кліентаў. Адсюль выснова рост прафесіяналізму сённяшніх тураператараў ён, у тым ліку ў росце іх ведаў пра гістарычную і культурную спадчыну краіны, краю і горада. Арганізацыя такога прафесійнага ўдасканалення цалкам у магчымасцях кіраўнікоў турызму ў краіне.
У гэтым кірунку разважанняў працэс не заўсёды прафесійнай і неабачлівай рэканструкцыі і "добраўпарадкавання" Горадні, які ў шырокім памеры пачаўся ў апошнія некалькіх гадоў, але выглядае ў выніку дэструктыўным. Таму што сярод іншых наступстваў, такое "добраўпарадкаванне" назаўсёды пазбаўляе горад таго подыху гісторыі, якое адчуваецца ад кожнай старой, але чароўнай ў сваіх рысах даўніны, пабудовы. Як той стары будынак вадзянога млыну на Гараднічанцы ля заапарку, які вабіў кожнага сваёй незвычайнай выяваю, але ўсё ж быў зруйнаваны без жалю. Кафэ, што побач, з назваю "Ля старога млына", засталося, а самога млыну няма. I смешна, і сумна. Такая "рэканструкцыя" адбірае ад будучых экскурсаводаў іх "хлеб", бо не шмат ахвотнікаў знойдзецца, каб сузі-раць найноўшую плітку Савецкай плошчы. (Адзін з эпітэтаў новастворанай Савецкай плошчы з вуснаў гродзенцаў "музей сучаснай пліткі").
Адным з асноўных кірункаў выпраўлення становішча з экскурсійным абслугоўваннем ў Горадні становіцца справа падрыхтоўкі і арганізацыі эфектыўнай дзейнасці кваліфікаваных экскурсаводаў. Можа тэта быць адпаведная фірма тыпу "Экскурсійныя паслугі па гораду, наваколлю і вобласці" з адпаведнымі наладжанымі дамоўленасцямі з тураператарамі горада і іншых гарадоў краіны і замежжа. Гэтая фірма будзе фарміраваць тую частку турыстычнага прадукту, якая складаецца з усіх варыянтаў экскурсійнага абслугоўвання і тэты свой тавар прапаноўваць тураператарам. А каб з'явілася такая фірма, трэба каб самі тураператары заахвоціліся ёй. I тут без падтрымкі з боку гарадскіх уладаў не абыйсціся. Падтрымка тэта павінна быць комплекснай. Акрамя зразумелых пратэкцыянісцкіх захадаў, гэта і развіццё краязнаўства ў навучальных і выхаваўчых установах горада, і ўсебаковае
культываванне вобраза горада, як адметнай малой бацькаўшчыны, як дыямента нашай гісторыі і палкам перагляд падыходаў да добраўпарадкавання і рэстаўрацыйных прац у горадзе і наваколлі. Толькі адзіны прыклад магчымай, розным! сродкамі скіраванай ўвагі гарадскіх уладаў лесапарк Румлёва былая шляхецкая сядзіба, найлепшым чынам захаваны да сённяшняга дня помнік садова-паркавага мастацтва Беларусі. Падкрэслім адзіны ў горадзе помнік-прыроды мясцовага значэння. Але тэты лесапарк (або, як слушна паправіў выбітны наш знаўца такіх мясцін Анатоль Федарук тэты ПАРК) нават не ўваходзіць ў гарадскую рысу.
Не трэба казаць, што кожны экскурсант, як спажывец турыстычнага прадукту, плаціць уласныя грошы не столькі за пэўную інфармацыю аб помніках дойлідства, а за камфортныя ўмовы знаходжання ў нашым горадзе, за той вобраз, які застанецца ў яго надалей у жыцці, за той непаўторны пах мінуўшчыны, які турбізнес павінен скіраваць на кожнага жадаючага атрымаць асалоду ад яго. "Genius loci" Горадні павінна стаць прадметам усебаковай увагі "бацькоў горада", калі жадаць, каб яна захавалася ў якасці таго няўлоўнага але адметнага, чым заўсёды прыцягвала гэтае места. На гэта працуе ўся інфраструктура, скіраваная на арганізацыю адпачынку. У гэтым кірунку дзейнасці можна пачаць з чаго заўгодна. Напрыклад, з прыбіральняў.
За апошнія некалькі год ужо нямала назваротных стратаў "дробязяў" мінуўшчыны: бардзюры былой Віленскай вуліцы з надпісам "Magistrat miasta Grodno", выкарчаваныя на радасць новай тратуарнай плітцы; будынкі, якія аказалася лягчэй знесці, чым даць ім новае жыццё; знойдзеныя археолагамі рэшткі радзівілаўскага палацу або фрагмент былога бруку на тэрыторыі сквера Савецкай плошчы, якія прасцей атрымалася засыпаць бульдозерам, чым зрабіць іх аб'ектам назірання турыстаў і гараджан. Сумна, але пэўна гэтаму спісу працяг яшчэ будзе. "Дробязь", якая засталася ад мінуўшчыны, сваёй аўтэнтычнасцю заўсёды скажа больш, чым шматслоўе экскурсавода. А калі прамова экскурсавода разумная і слушная, то гэтая "дробязь" стане выдатнай ілюстрацыяй гэ102
тых слоў. "Юныя аматары Аляксандра Дзюма (лёгка дададзім Уладзіміра Караткевіча) гэта пэўна будучыя гісторыкі, якім не хапае для гэтага адзінага звычкі атрымліваць задавальненне ад сапраўднага", пісаў вялікі гісторык Марк Блок. У Горадні гэтае сапраўднае літаральна пад нагамі. Пакуль.
Есць яшчэ адзін абавязковы кірунак для з'яўлення ў горадзе-музеі Горадні шырокага спектру экскурсійных паслуг і стабільна высокага попыту да іх. I гэта не робіцца на ўзроўні аднаго, нават такога прапахлага гісторыяй горада, як Горадня. Гэты кірунак ў агульнадзяржаўным стаўленні да ўласнай, нацыянальнай гісторыі, як асобнай, вышэйшай культурнай каштоўнасці, як неад'емнай часткі фармавання грамадзян краіны. Здавалася б такі кірунак дзейнасці самы лёгкі, бо на яго скіраваны высілкі некалькіх міністэрстваў асветы, культуры. природных рэсурсаў... Аднак, на жаль, не. Мінімізацыя гістарычнай адукацыі ў школе, новая хваля русіфікацыі працэсу выкладання айчыннай гісторыі, узнятая Міністрам адукацыі ў 2006 г., не спрыяе фарміраванню пазітыўнага стаўлення моладзі да гістарычнай інфармацыі пра сваю краіну, атаясамлення гэтых фактаў гісторыі, як чагосці сакральна важнага для разумения сябе ў сваім краі і сваёй краіне, сярод свайго народа. Гісторыя, як прадмет, ужо не першы год "папялушка" ў нашай школьнай адукацыі, небяспечная сфера ведаў, "кавальня" іншадумства. Апошняя навіна для настаўнікаў ліцэяў і гімназій, дзе плануецца, або ўжо ідзе выкладанне курсаў па выбару пад агульнай назваю "Краязнаўства": Міністэрства адукацыі нарэшце прапанавала пералік афіцыйна зацверджаных назваў курсаў, і ...сярод іх няма гістарычнага краязнаўства ўвогуле. Іншае ёсць: геаграфічнае, філалагічнае, але не гістарычнае.
Краіна, дзе размова на роднай мове асацыіруецца з палітычнай канфрантацыйнасцю ўладзе, павінна пачынаць справу здалёк. Аднак гэта проста неабходны і непазбежны крок для таго, каб са школ, тэхнікумаў і ВНУ выходзілі пакаленні свядомых спажыўцоў новага, якаснага турпрадукта пра свой горад (мястэчка, вёску, сяло). У зваротным выпадку наш рэцепціўны турбізнес так і будзе далей ратавацца ініцыятыў103
ным, накіраваным у вырай і супермаркеты ў ваколіцах Беластоку.
Падсумуем. Справа новай генерацыі экскурсаводаў абсалютна дасягальная. Яе дасягненне магчыма абавязкова пры руханні з усіх бакоў: прадпрымальніцкага, дзяржаўнага, спажывецкага. I рухацца трэба разам, бо другаснага ў гэтай справе няма. Вынікі створанага стануць набыткам для ўсіх трох бакоў. Таму безліч прыкладаў у турыстычных краінах свету, а ініцыятыўныя людзі заўсёды знойдуцца. I горад-музей Горадня стане ca сваімі экскурсаводамі. А ці дрэнна быць прыкладам для іншых гарадоў Беларусі? 1 каму, як не гарадзенцам, ім стаць?
ТРЭЦІЯ ГАРАДЗЕНСКІЯ ЧЫТАННІ
''Гісторыя Гародні ў асобах"
Гродна, 2008
Швед Вячаслаў Вітальевіч, доктар гістарычных навук, прафесар УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы"
ДАВЫД ДАЎМОНТАВІЧ АБАРОНЦА ЗЯМЛІ ГАРАДЗЕНСКАЙ
Шкада, што Бог не даў мне мастацкага таленту. А калі б ён быў, дык напісаў бы я для гродзенскага тэатра драматычную п'есу, дзе галоўным героем стаў таленавіты палкаводзец Сярэднявечча, які не прайграў ніводнай бітвы, Давыд Даўмонтавіч (каля 1287 г., па іншым дадзеным 1283 г. 1326 г.), Давыд Гарадзенскі. Былі б у п'есе дзве сюжэтныя лініі: каханне да Радзімы Вялікага княства Літоўскага і каханне да жанчыны, маці Давыдавых дзяцей.
На жаль, вельмі мала гістарычнага матэрыялу, крыніц, якія дазволілі б напісаць дастойную Давыда Гарадзенскага біяграфічную п'есу. А жыццё яго было такім драматычным, што і прыдумваць нічога не трэба.
Першая драма (магчымая сцэна спектакля) адбылася ў 1263 г., калі Міндоўг пасля смерці сваёй жонкі Марты забраў сабе жонку нальшчанскага князя Даўмонта. Апошні забіў Міндоўга і ўцёк з ВКЛ. Пазней ажаніўся на дачцы ноўгарадскага князя, унучцы Аляксандра Неўскага, Марыі Дзмітрыеўне. Ад гэтага шлюбу і нарадзіўся Давыд Даўмонтавіч. Жыў ён з банькам, які стаў пскоўскім князем, і марыў пра вяртанне на Радзіму. Гэта адбылося пасля смерці Даўмонта (Цімафея), які, паміраючы, даў наказ сыну ехаць у ВКЛ i служыць Радзіме. Так той і зрабіў.
Давыд Даўмонтавіч паступіў на службу да вялікага князя літоўскага Віценя. 3 асцярогай браў той сына апальнага князя. думаў, што Давыд будзе помсціць за бацьку. Але хутка гэтыя думкі прайшлі. Верная служба на пасадах гарадзенскага старосты (главы мясцовага кіравання) i кашталяна (каменданта) гарадзенскага Старога замка на працягу 25 гадоў 106
упэўніла вялікага князя ў адданасці Давыда да яго і да Вялікага княства Літоўскага.
У час кашталянства Давыда Даўмонтавіча (з 1300 г.) на Горадню шэсць разоў нападалі крыжакі, бо горад быў ключом да земляў беларуска-літоўскага Панямоння. Каля 20 нападаў на наш горад здзейснілі крыжакі Тэўтонскага ордэна. Хто толькі ні пабываў над сценамі непрыступнага Старога замка! "Паход на Гартэн" лічыўся вышэйшай адзнакаю і гонарам рыцарства Германіі, Францыі, Швецыі, Галандыі, Даніі, Італіі, Іспаніі, Чэхіі і Англіі.
У 1305 г. Брандэнбургскі комтур Конрад Ліхтэнхаген дашчэнту разбурыў ваколіцы Горадзена, а замак выстаяў, і праз два дні вершнікі Віценя адкінулі ворага. У 1306 г. магістр Тэўтонскага ордэна Конрад Сак, атрымаўшы інфармацыю аб дрэннай абароне Горадзена і адсутнасці там князя Віценя, пасылае на яго захоп рыцара Альберта Гагеля на чале 400 воінаў. Набег аказаўся беспаспяховым. Такім жа быў у гэтым годзе наступны паход сотні ордэнскіх братоў і 6000 вершнікаў на чале з камандорам Кёнігсберга Эбергардам Вірненбургам. Крэпасць вытрымала штурм, які працягваўся з усходу сонца да палудня. Давыд Гарадзенскі вывеў дружыну з замку і адкінуў крыжакаў ад сцен. Ноччу яны вымушаны былі адысці, страціўшы шмат людзей.