• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    У 1311 г. Горадзенам спрабаваў авалодаць комтур Ота фон Бертан на чале пяцёркі рыцараў і 400 вершнікаў. Скрыт­на, праз забалочаныя мясціны, прайшлі яны з дапамогаю правадніка і напалі на прыгарад. Абрабаваўшы яго, са здабычай спешна адышлі, але хутка войска Віценя дагнала крыжакаў і пабіла іх. Другі раз сабраў супраць гарадзенцаў значныя сілы магістр Генрых фон Процкі (5000 вершнікаў і шмат рыцараў). Яму не пашанцавала, бо ў замку было войска Віценя. Крыжакі зноў паваявалі наваколлі і адышлі.
    У 1314 г. ваярам Давыда Гарадзенскага Віцень даручыў дапамагчы Навагрудку. Гарадзенцы знішчылі запасы на шля­ху адступлення крыжакоў, захапілі іх лагер, дзе перабілі абарону, узялі баявых коней, правіянт і ваенны рыштунак, спалілі караблі ордэнскага флоту на Немане. У 1319 г. ваяры 107
    Давыда Гарадзенскага захапілі шмат палонных i ваеннай здабычы ў Вогеншторфе (Прусія). У 1322 i 1323 гадах вой­ска Давыда па просьбе пскавічоў абараняла іх родны горад спачатку ад лівонскіх рыцараў, а пазней ад дацкага войску.
    Другая драма (магчымая сцэна спектакля) сямейная. Сын Віценя Гедымін аддаў сваю дачку Біруту замуж за Да­выда Гарадзенскага. Такім чынам, праз іншых дачок Гедыміна ён парадніўся з маскоўскім, цвярскім, галіцка-валынскім, мазавецкім князямі і з польскім каралём.
    На пачатку сакавіка 1324 г., у Вялікі пост, тры рыцары і 600 воінаў з Натангіі (Прусія) зрабілі патаемны рэйд у ваколіцы Гродна. Яны напалі на маёнтак Давыда Гарадзенска­га (Давыдзішкі ці Верцялішкі), спалілі яго, забілі яго жонку і двух сыноў і яшчэ 38 чалавек, забралі хатнюю жывёлу і 100 коней. У адказ Давыд здзейсніў набег на Мазовію, саюзніцу братоў-рыцараў, знішчыў г. Пултуск, спаліў 120 мястэчак і вёсак, зруйнаваў 30 касцёлаў і захапіў у палон 4000 чала­век.
    Трэцяя драма (магчымая сцэна спектакля) забойства абаронцы Горадзена. У 1326 г. Давыд Гарадзенскі на чале 1200 коннікаў i з атрадам польскага войску здзейсніў спусташальны рэйд на Брандэнбург. У час вяртання з паходу князь зрабіў у Мазовіі привал тут i сустрэла яго смерць. Падкуплены крыжакамі мазавецкі рыцар Анджэй Гост знянацку ззаду напаў на князя ў намёце і забіў яго дзідай. Можа гісторыя склалася б іначай, каб не смерць Давыда, пакончылі бы з крыжакамі раней.
    Цела Давыда ваяры прынеслі на шчытах у Горадзен i, паводле легенды, пахавалі ля сцен царквы Барыса i Глеба. Гарадзенцы насыпалі курган, ушаноўваючы ваенны талент славутага абаронцы Гарадзеншчыны. Цяпер шуміць на гэтым месцы вялізарны клён, а Неман гамоніць з князем Давыдам:
    Над Гародняй праходзяць стагоддзі, А ты спіш у кургане, князь любы! Помніць вораг твой меч... Чуюцъ людзі Гудзяць гарадзенскія трубы.
    Побач з царквой Барыса і Глеба знаходзіцца памятны знак "Пагоня на Грунвальд". Ён напамінае нам пра 1410 г., калі вялікі князь літоўскі Вітаўт сабраў Гарадзенскую, Навагрудскую, Лідскую і Ваўкавыскую харугвы (палкі) ВКЛ i павёў іх на злучэнне з польскім войскам Ягайлы. Яны перамаглі крыжакаў і тыя больш не нападалі на Горадзен і іншыя гарады Панямоння. У 2003 г. недалёка ад храма ўзнік яшчэ адзін помнік нашаму герою вялікі камень з надпісам "Да­выду Гарадзенскаму (1287-1326) славутаму абаронцу Гродна ад крыжацкай навалы. Ад удзячных нашчадкаў".
    Спіс крыніц і літаратуры:
    1.	Патапенак, Г. Радавод Давыда Гарадзенскага / Патапенак Г. П Гродзенская праўда. 1992. 14 лістапада. С.4.
    2.	Ткачёв, М. Князь Давыд воевода Городенский I Тка­чёв М., Бурдук Н., Каташкова А. И Гродненская правда. 1987. 3 января. С.З.
    3.	Цыхун, А. Давыд Гарадзенскі / Цыхун А. И Гродзенская праўда. 1992. 1 жніўня. С.4.
    4.	Чаропка, В. Меч i слава. Давыд Гарадзенскі / Чаропка В. // Чаропка, В. Імя ў летапісу I Чаропка В. Мн.: Полымя, 1994. С.149-156.
    5.	Швед, В.В. "Гудзяць гарадзенскія трубы" // Швед, В.В. Горадзен: аповяды з гісторыі горада (10 ст. сярэдзіна 16 ст.) / Швед В.В., Госцеў А.П., Дабрыян А.А. Гродна: Гродзен. абласная ўзбуйн. друкарня, 1996. С.27-32.
    Марозава Святлана Валянцінаўна, доктар гістарычных навук, прафесар УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Ку палы"
    СТЭФАН БАТОРЫЙ I ГРОДНА
    Кандидатура на трон Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя князя Семіграддзя, нашчадка старажытнага венгерскага роду разглядалася ўжо ў 1573 г. Аднак тады быў абраны Генрих Валуа. У час выбараў 1576 г. стаўку на Баторыя зрабіла шляхта, прапанаваўшы яму ажаніцца на Ганне Ягелонцы -апошняй прадстаўніцы династий Такім чинам стваралася бачнасць працягу праўлення Ягелонаў. 1 мая 1576 г. семіградскага князя з помпай каранавалі ў Кракаве, хоць элекцыя была двайной сенат абраў каралём Максімільяна Габ­сбурга. Аднак той не спяшаўся ў сваю новую сталіцу, а ў хуткім часе і памёр.
    На трон Рэчы Паспалітай сеў стали, адукаваны, з выразнымі поглядамі на ролю ўладара ў дзяржаве i на палітычную сітуацыю ў Еўропе чалавек, да таго ж вопытны палкаводзец і дасведчаны дыпламат.
    Гародню Стэфан упершыню наведаў у 1579 г. Ён прыбыў сюды 3 лютага дзеля ўдзелу ў пашыранай нарадзе Се­ната разам з прадстаўнікамі шляхты. Ішла Лівонская вайна. Абмяркоўваўся далейшай ход вайны з Масквой і фінансавы ўклад у яе Вялікага княства Літоўскага. Гадавы падатак з усяго яго абшару мог прынесці толькі 150 тысяч злотых. Прысаромленыя станам сваёй арміі і фінансаў, ліцвінскія маг­наты абавязаліся выставіць 10 тысяч жаўнераў. Свой абавязак зразумелі і дэлегаты павятовых соймікаў склікаць паспалітае рушанне ва ўсім княстве усё ж гэта больш іхняя вайна, чым Кароны. Вырашалі, на якую цвердзь, што адгароджвае Расію ад Інфлянтаў, ударыць: Полацк, Вялікія Лукі ці Пскоў. Ян Замойскі, зыходзячы са старога выслоўя "бяры, што бліжэй", раіў ісці на Полацк, які 17 год таму Масква адабрала ў княства. но
    Пасля нарады ў Гародні Баторый накіраваў пасла ў Маскву для прапаганды ідэі ўніі з Рэччу Паспалітай, для разведкі тамтэйшых настрояў. Гэта ідэя тады прыхільна ўспрымалася шляхецкай супольнасцю і часткай маскоўскага баярства.
    2	сакавіка 1579 г. Баторый быў ужо ў сталіцы ВКЛ. Але з той нарады зрабіў Гародню сваёй прыватнай сталіцай. Неспакойны духам правіцель, які нідзе не мог доўга сядзець на адным месцы, найлепей адчуваў сябе тут, у сэрцы вялізных пушчаў, дзе мог уволю паляваць. Паляванне было яго любімым заняткам і найбольшай радасцю. Кароль паляваў усюды, дзе мог, і заўсёды, як толькі мог. 3 прыдворнай каз­ны пастаянна выдаткоўвалі сродкі на паляўнічых сабак і сокалаў. А сам ён, напэўна, самы рухлівы ўладар ВКЛ і Польшчы. Мала пушчаў і лясоў, якія б Стэфан сам не перамераў на кані ў час сваіх частых падарожжаў.
    Стэфану спадабаўся Стары замак на высокім маляўнічым абрыве Нёмана, і ён загадаў яго перабудаваць. Дзеля гэтага ў Гародню былі выкліканы знакамітыя італьянскія архітэктары: Скота з Пармы і Антонія дэ Грэта. Як напісаў тагачасны храніст біскуп Павел Пясецкі, кароль часцей за ўсё жыў у Гародні над выглядам найбольш зручнага для палявання месца, а на самай справе ён пазбягаў нямілага сужыцця са сваёй жонкай, каралевай Ганнай, старэйшай за яго на 10 гадоў. А яшчэ Баторый баяўся атруты ад жонкі, што, па чутках, унаследавала ад маці Боны Сфорца майстэрства атручвання.
    Ганна не мела ўплыву на палітыку мужа, але пляла інтрыгі. Яна, напэўна, прагнула ўлады, але не мела ніякай гаранты! перажыць Стэфана. Яна пастаянна хварэла: да даўняй неўралгіі далучылася хвароба сэрца, пастаянна балелі вочы. Калі Ганне споўнілася 60 гадоў, яна пачала рыхтаваць сабе грабніцу на Вавелі ў Кракаве. Яна рыхтавала грабніцу толькі для сябе, бо разлічвала, што ў мужа яшчэ будзе час паклапаціцца аб месцы ўласнага пахавання. Многія былі перакананы, што Стэфан перажыве Ганну. Было б неасцярожна сцвярджаць, што так лічыў i сам кароль. Меў ён загадкавую
    "любоў" да напісання завяшчанняў. У час праўлення ў Рэчы Паспалітай напісаў іх тры.
    Мяркуюць, што ў Гародні кароль меў каханку приго­жую дачку ляснічага, якая нарадзіла яму сына. Пазашлюбнага каралевіча звалі Княбоўскі, паводле іншай версіі, Князёўскі. Ён меў у Гародні маёмасць. Пры Жыгімонце III удзельнічаў у вайне з Масковіяй з уласным атрадам у 12 коннікаў і прывёз з-пад Крамля сабе сяброўку. Праўда, яму адмаўлялі ў шляхецкім званні.
    Другія сцвярджаюць, што ад той сувязі нарадзіўся будучы цар Дзмітрый I Самазванец. Іншыя лічаць усё гэта плёт­кам!, не пацверджанымі больш сур'ёзнымі крыніцамі: караля характарызавала нечуваная ў тую эпоху сексуальная ўстрыманасць, за якой магла хавацца нейкая таямніца. Існуе нават версія, што ён перанёс сіфіліс.
    Затое Стэфан не цураўся віна, нягледзячы на папярэджанні і просьбы лекараў, каб хоць разбаўляў яго або запіваў вадой. Праўда, ніхто не бачыў яго моцна п’яным.
    Кароль любіў Гародню. Тут ён, пазбавіўшыся прыдворных уплываў, мог праводзіць самастойную палітыку. Тут ён быў бліжэй да тэатра баявых дзеянняў Лівонскай вайны і ў той жа час не надта аддаляўся ад сталіцы. Налічваюць да 10 прыездаў Стэфана Баторыя ў наш горад. Неаднойчы ён збіраў тут войска, адсюль рушыў на пераможныя бітвы з маскоўскім царом Іванам. Стэфан лічыў Гародню наймілейшым горадам "і для часовага жыхарства, і для вечнага спачынку", як ён казаў езуіту Кампані.
    Пасля шасці гадоў прабывання на троне Рэчы Паспалітай Баторый стаў адным з найбольш знакамітых манархаў Еўропы, з асобай якога каталіцкі свет звязваў вялікія надзеі. Паходам 1581 — 1582 г. на Пскоў ён аслабіў Маскоўскую дзяржаву, адсунуў яе на ўзбочыну еўрапейскай палітыкі і прыкладна на паўвека даў магчымасць Рэчы Паспалітай праводзіць сваю ўсходнюю палітыку. Без яго, сцвярджаюць, гісторыя Рэчы Паспалітай была б на некалькі дзесяцігоддзяў карацейшай. Весткі пра караля-ваяра, выдатнага стратэга, рэфарматара арміі пашыралі людзі пяра, яго канцылярысты, "ляту112
    чыя лісткі" і ваенныя спецыялісты, якіх прыцягвала яго вайсковая слава.
    Баторый пільна сачыў за палітычнымі падзеямі ў Еўропе. Смерць Івана Грознага зноў звярнула яго ўвагу на знясіленую апрычнінай Маскоўскую дзяржаву. Армія Рэчы Паспалітай мела тады перавагу перад рускім войскам ў полі, славілася яе конніца. Кароль Стэфан вырашыў выкарыстаць замяшанне ў Крамлі і нанесці Маскве апошні ўдар, каб пе­тым, забяспечаны з тылу, ударыць на Канстанцінопаль і разбіць небяспечную для ўсяго хрысціянства турэцкую моц, атрымаць для Польшчы доступ да Чорнага мора, а потым аб'яднаць пад сваім скіпетрам падзеленую Венгрыю, вызваліўшы яе ад апякунства Габсбургаў.