Гарадзенскія чытанні
Зборнік матэрыялаў
Выдавец: Гарадзенская друкарня
Памер: 291с.
Гародня 2011
У розныя канцы краіны пабеглі з Гародні кур'еры з данясеннем аб смерці: да Ганны Ягелонкі, кароннага канцлера і вялікага гетмана Яна Замойскага, да біскупаў і сенатараў. Сенатары, якія знаходзіліся на той час у Гародні, пісалі 13 снежня 1586 г. у Вільню, віленскаму ваяводзе i гетману літоўскаму Крыштафу Радзівілу пра тое, што Бог забраў свайго памазанніка. Не могучы без удзелу іншых сенатараў вырашыць найважнейшыя справы, яны прасілі іх як найхутчэй прыбыць да каралеўскага цела ці хаця б выказаць сваю думку адносна некаторых тэрміновых спраў: выплаты войску, што складалася з вялікай колькасці венграў, надворнаму войску, якога ў Гародні было каля 200 пешых. Венгры пасля смерці Баторыя засталіся як статак без пастыра. Яны пачалі патрабаваць жалавання, каб хутчэй з'ехаць на радзіму.
Тым часам вестка аб смерці разнеслася па ўсёй Рэчы Паспалітай. Было шмат людзей, якія аддавалі справядлівасць Баторыю, разумел! памер панесенай страты і смуткавалі з 118
гэтай нагоды. Ян Замойскі, яго правая рука, пісаў, што ад здароўя манарха залежаў лёс Рэчы Паспалітай. Райнгольд Гейдэнштэйн пісаў: "Заслугі Стэфана Баторыя для Польшчы неацанімыя. Калі б не хуткая смерць, здзейсніліся бы намнога больш вялікія справы, якія ўжо ў думках падрыхтаваў". З'явіліся шматлікія "ляменты" і "льзы" (слёзы) на смерць караля. Але найболып славілі караля езуіты. якія былі яму шмат чым абавязаны.
Не ўсіх аднак агарнулі смутак і жалоба. Пад канец панавання Баторый не быў любімым і ацэненым усёй шляхтай. Шмат для каго ён быў ненавісным. Незадаволеныя яго праўленнем, пакрыўджаныя цешыліся гэтай смерці. Карыстаючыся бескаралеўем, імкнуліся ўзнагародзіць свае крыўды у ход пайшлі пасквілі, вершыкі і ўлёткі, якія ачарнялі гонар і славу нябожчыка.
Яшчэ большае ўражанне выклікала смерць Стэфана Баторыя за мяжой. У Рыме аплаквалі караля, бо з яго смерцю зноў гінула надзея на стварэнне антытурэцкай лігі. "Хрысціянская справа нанесла вялікую страту", пісаў папа да польскіх біскупаў. У адзін дзень Сікст выслаў з Рыму 17 лістоў у розныя бакі свету з інфармацыяй пра смутнае здарэнне. Удаве Стэфана ён паслаў Залатую Ружу папскі сімвал з X ці нават VIII стагоддзя. Наколькі папулярным было імя Баторыя за мяжой, сведчыць перадрук пахавальнай прамовы каралеўскага сакратара Крыштафа Варшавіцкага ў шасці гарадах Заходняй Еўропы.
Затое цешыўся аўстрыйскі двор ды лікавала Масква: яна пазбавілася суперніка, які ў хуткім часе збіраўся прывесці яе да пагібелі. "Стэфан Баторый, пісаў вядомы расійскі гісторык Мікалай Карамзін, быў адным з найболып знакамітых манархаў свету, адзін з самых небяспечных ворагаў Расіі, чыя смерць больш нас пацешыла, чым дзяржаве, у якой панаваў, смутку прынесла...".
Так адразу пасля смерці Баторыя адны палітыкі, пісьменнікі і гісторыкі адкрывалі дарогу залатой легендзе, другія легендзе чорнай.
Хоць блізкае акружэнне караля і ведала пра яго хваробу, але вобраз уладара, моцнага і здаровага, у свядомасці 1 19
людзей яшчэ доўгі час не даваў многім паверыць у паведамленне аб яго смерці. Як пярун гэта вестка ўдарыла Рэч Паспалітую. Яго раптоўны адыход выклікаў найгоршыя чуткі. Маштабы намераў, энергічныя хады, якія далі яму больш ворагаў, чым прыяцеляў, адразу выклікалі плёткі аб яго атручванні. Успомнілі, што Баторый, хоць і не бярог здароўя, але баяўся атруты, у тым ліку з рук сваёй жонкі. Паўсюдна верылі ў гэту версію. Западозрывалі, што ён атручаны "сіламі пратэстанцкай Еўропы".
Толькі закрыў вочы Баторый, а ўжо над яшчэ непахаваным целам завязалася спрэчка аб прычынах смерці. Придворных лекараў абвінавачвалі не толькі ў нядбайным лячэнні, але нават у атручванні караля, нібыта па намове Збароўскіх. Западозрывалі ўсіх з блізкага акружэння нябожчыка. Вясельнага і наогул абвінавацілі ў тым, што не дапускаў придворных і сенатараў да каралеўскай асобы і што менавіта ён прычыніўся да смерці. Найбольш абвінавачвалі Сімонія, які, маўляў, сваёй лекарскай няздольнасцю загубіў манарха. Той хацеў выступіць на канвакацыйным сойме з апраўданнем, але яму не далі слова. Тады па парадзе літоўскага надворнага маршалка А.Радзівіла ён апублікаваў брашуру, у якой апісаў хваробу караля і яго апошнія хвіліны.
3 трактоўкамі Сімонія не мог згадзіцца другі каралеўскі лекар, Мікола Бучэла, абвінавачаны ім ў няправільным лячэнні каранаванага пацыента. У сваю чаргу Бучэла ўсклаў усю віну на свайго калегу. Даўняя тайная ўзаемная непрыязнь, якая зыходзіла са спаборніцтва за ласкі і першынство ў манарха, знайшла цяпер шырокі выхад. Спрэчкі і падазрэнні пашыраліся. Для скідвання з сябе віны каралеўскай смерці медыкі не ашчаджалі адзін другога закідамі. Палеміка расцягнулася на 3 гады і вылілася на 1000 друкаваных старонак паперы. Так што апісанне хваробы Баторыя атрымалася вялікім, праўда, каламутным, і, хоць з'яўляецца важнай гістарычнай крыніцай, аднак на прычыну смерці святла не праліў.
Дзеля высвятлення ісціны, праз некалькі дзён пасля смерці, пасля адпаведных песень, заклінанняў і піцця віна, цела нябожчыка анатаміравалі. Прысутныя пры гэтым лека120
ры Якуб Гаслаўскі і Мікола Бучэла выявілі, што Баторый "меў ныркі надта вялікія, як валовыя". Але і пратакол ускрыцця не высветліў цалкам прычыну смерці, бо яно было зроблена хутчэй у мэтах бальзаміравання, чым у навуковых мэтах.
Скрозь стагоддзі дайшлі да нас тры версіі прычыны смерці Стэфана Баторыя: прыступ сэрца, атрута або ўрэмія. Дапускаюць і сіфіліс, што аднак для аднаго з найбольш сексуальна стрыманых уладароў Рэчы Паспалітай было бы торкай іроніяй лёсу і гісторыі. Паводле меркаванняў большасці медыкаў, і праз стагоддзі даследуючых праявы хваробы караля, гэтак жа адпадае і хвароба сэрца.
Ці смерць выклікана натуральным! прычынамі, ці тэта забойства адно з важнейшых пытанняў нашай гісторыі. Вось ўжо пятае стагоддзе трымаецца ўпартае падазрэнне, што кароль. апроч астатняга, быў атручаны. Ён памёр без споведзі і прычашчэння, бо не адчуваў сябе смяртэльна хворым. Яго згубіла не хвароба, але атрута, якую ён адчуў запозна і ўжо не меў часу падрыхтавацца да смерці па-хрысціянску. Усе сучаснікі Баторыя пішуць пра яго смерць як нечаканую, раптоўную.
Урач і гісторык-аматар Ц.Шэўрынг сабраў 13 прыкмет, якія сведчаць пра атручванне Баторыя па заказу магутных пратэстанцкіх колаў, што баяліся ўзмацнення каталіцызму пасля заваёвы ім Расіі. Дасягаючы сваёй палітычнай мэты, як сцвярджае даследчык, Баторый хацеў ён таго ці не натрапіў на барацьбу гігантаў. Спачатку меў зваду з Габсбургам!, якія карысталіся падтрымкай рымскага папы Григория XIII. Калі быў абраны каралём, яго галоўным праціўнікам стала Масква. Патэнцыйнай пагрозай для Рэчы Паспалітай была і Турцыя. Кароль Стэфан, на думку Шэўпынга, заплаціў жыццём за тое, што ўмацаваў свае пазіцыі ва ўнутранай палітыцы, а пазіцыі Рэчы Паспалітай на міжнароднай арэне. Магутны ўладар, ініцыятар і арганізатар плана "праз Маскву на Царград", ён памёр напярэдадні ажыццяўлення вялікіх планаў, сярод ваеннай падрыхтоўкі, сярод разбуджаных самых смелых надзей. Польскія гісторыкі згаджа-
юцца, што гэта смерць была надта важнай падзеяй, ударам для народа. Калі б Баторыя не атруцілі. Рэч Паспалітая вырасла бы ў магутную дзяржаву і, напэўна, змагла бы ў наступных пакаленнях абараніцца перад паражэннем, якія на яе абрынуліся.
Так, Баторый меў шмат ворагаў, але прычынай яго заўчаснай смерці, хутчэй за ўсё, была ўрэмія. Ён не быў такім геркулесам, за якога сябе выдаваў. Умеў толькі сапраўды па-мужчынску пераносіць пакуты і таіць іх перад людзьмі. Ён сам неасцярожна прыспешваў смерць: мёрз і ператамляўся на паляваннях, лячыўся моцным напоем.
Вынікі анатаміравання, дакладна апісанага ў снежні 1586 г. і прааналізаванага кракаўскімі прафесарамі медыцыны ў 1934 г., не пакідаюць сумневу: ныркі. Яго арганізм не змог справіцца з атрутнымі і не выдзеляемымі прадуктамі абмену рэчываў. Баторыя забіла віно, моцнае венгерскае віно, ад якога, нягледзячы на перасцярогі прыдворных лекараў, ён так і не змог адрачыся. 51 бочка з венгерскім віном была знойдзена пасля смерці караля ў склепах гарадзенскага замку.
Цела Баторыя доўга спачывала ў Гародні, дзе ён завяшчаў сябе пахаваць. У Рэчы Паспалітай існаваў арыгінальны і не менш красамоўны звычай. Публічным коштам хавалі толькі тых манархаў, якіх шляхта прызнавала заслужанымі для краіны. Пахаванне іншых аплочвалі спадкаёмцы з прыватнага скарбу роду. Стэфана пахавалі за публічны кошт. Пачаўся збор грошай на пабудову капліцы, якая была б дастойнай для вечнага захавання цела такога выдатнага манарха. Капліца Стэфана паўстала на Вавелі ў Кракаве.
23 мая 1588 г., у час каранацыйнага сойма Жыгімонта III, у Кракаве адбылося ўрачыстае перазахаванне астанкаў Баторыя. Паўтара гады чакання далі гісторыку-медыку Ц.Шэурынгу падставу сцвярджаць, што такім чинам каб цела добра прагніло хацелі схаваць сляды атруты.
Да 29 красавіка ў Гародню з'ехалася вялікая колькасць польскіх і ліцвінскіх сенатараў і ўраднікаў, прызначаных або запрошаных новым каралём на тую сумную ўрачыстасць. Наднёманскі люд развітваўся ў гэты дзень са сваім дастой122
ным жыхаром і апекуном. Пасля жалобнага набажэнства памясцілі труну на пахавальныя дрогі і прыкрылі аксамітным пакрывалам з срэбна-белым крыжом пасярэдзіне. Усе цэрквы жалобна білі ў званы. Працэсія рушыла праз мост на Немане з Гародні на стары тракт, які вёў да Варшавы.
Картэж адкрывала вялікая працэсія з духавенства ў белых комжах і беднякоў, апранутых у чорныя раздадзеныя ім накідкі, з запаленымі свечкамі ў руках. Полым на конях ехалі два харунжыя са сцягамі: каронным і літоўскім. За імі рыцары, якія везлі зброю караля. Далей вялі яго каня, пакрытага чорным сукном з трызубным родавым гербам Баторыяў. Перад самым целам ехалі тры ваяводы, якія везлі карону i іншыя знакі каралеўскай годнасці. Далей некалькі коней, накрытых пакрываламі з каралеўскімі гербамі, цягнулі катафалк. 12 прыбліжаных караля, аднолькава апранутых, ішлі з абодвух бакоў жалобнага возу, трымаючы ў адной руцэ аксаміт, якія прыкрываў труну, у другой запаленую свечку. Полым ішлі іншыя прыбліжаныя са свечкамі. Сенатары, шляхла, мяшчане замыкалі жалобны карлэж.
Калі пахавальнае шэсце апынулася за горадам, усе, хло павінен быў прыняць удзел у пахавальнай цырымоніі ў Кракаве, селі на коней і павозкі і падаліся ў далёкую дарогу... Больш трох лыдняў працягвалася лое апошняе падарожжа Баторыя па зямлі беларускай і польскай. 3 дні полым доўжыліся пахавальныя ўрачысласці ў Кракаве.