• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    гадовую школу падрыхтоўкі настаўнікаў. У 1773 г. Марцін Пачобут-Адляніцкі распрацаваў праект заснавання ў Вільні спецыяльнага Таварыства (накшталт акадэміі навук), які прадугледжваў развіццё як фундаментальных тэарэтычных канцэпцый так і канкрэтных ведаў у галіне геаметрыі, механікі, земляробства, анатоміі і інш. навук. У мэтах пашырэння навуковых ведаў сярод насельніцтва і больш эфектыўнага кантролю за выдавецкай дзейнасцю ён узначальваў універсітэцкую друкарню, якая ў 1775 г. была набыта падскарбіем над­ворным літоўскім, кнігавыдаўцом Антоніем Тызенгаўзам. Па прапанове Марціна на выкладчыцкую працу былі запрошаны вядомыя вучоныя Жан Жылібер, І.Страйноўскі, П.Галанскі, І.Багуслаўскі і інш. Менавіта з назначэннем у 1780 г. М.Пачобут-Адляніцкага на пасаду рэктара Галоўнай школы пачынаюцца яе значныя поспехі, Галоўная школа "ў самы кароткі час здабыла агульную навагу і давер грамадзян і заня­ла высокае месца ў шэрагу вышэйшых устаноў у Еўропе" [2, с.111].
    Навуковая дзейнасць Марціна Пачобута-Адляніцкага была высока адзначана як у нашай краіне, так і за яе ме­жам!. Апрача ўжо згаданых званняў ганаровага члена Каралеўскай акадэміі навук у Лондане i члена-карэспандэнта Французскай акадэміі навук таленавіты астраном з Гродзеншчыны ў 1800 г. стаў адным з першых членаў Варшаўскага таварыства аматараў навук. Двойчы ўзнагароджваў яго сам польскі кароль і вялікі князь літоўскі Станістлаў Аўгуст Панятоўскі: у 1785 г. ордэнам Святога Станіслава, а праз восем год ордэнам Белага Арла [1, с.8; 10. с.418-419].
    Між тым, з цягам часу сілы ўжо немаладога даследчыка слабелі. У 1807 г. 78-гадовы вучоны-астраном з сусветным імем вымушаны быў пакінуць працу свайго жыцця. Кіраўніцтва абсерваторыяй ён перадаў Яну Снядэцкаму, а сам тайна пераехаў у Дынабург у езуіцкі кляштар, дзе правёў астатак свайго жыцця. Памёр Марцін Пачобут-Адляніцкі 8 лютага 1810 г.
    Літаратура:
    1.	Блинова, Т.Б. Выпускники иезуитских школ в Беларуси известные деятели науки и культуры (1740-1773 гг.) / Т.Б.Блинова И Веснік ГрДУ. 2003. №3.
    2.	Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, ис­торическом, племенном, экономическом и бытовом значении. Т.З: Литовское и Белорусское Полесье. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1994 (Репринтное воспроизведение издания 1882 года).
    3.	История созвездий [Электронны рэсурс]: www.astromyth.narod.ru/Additional/History.htm
    4.	Лазовский, Д. Путём Скорины и Симеона Полоцкого / Д.Лазовский И Родина. 2007. №7.
    5.	Марціновіч, А. Хто мы, адкуль мы: гістарычныя нарысы / А.Марціновіч. Мн.: Полымя, 1996.
    6.	Рыбко, М.Я. Пачобут-Адляніцкі Марцін И Мысліцелі i асветнікі Беларусі. Мн., 2001.
    7.	Севергин, В.М. Записки путешествия по Западным про­винциям Российского государства / В.М. Севергин. СПб., 1803.
    8.	Цыхун, А.П. Ураджэнец Гродзеншчыны Марцін Пачобут-Адляніцкі адзін з заснавальнікаў медычнага факультэта ў Вільні И Дзеячы аховы здароўя і медыцынскай навукі Беларусі i Літвы на пераломе XVIII-XIX ст.: матэрыялы міжнар. навук,практ. канф. Гродна-Белавічы, 1992.
    9.	Чаропка, В. Лесы ў гісторыі / В.Чаропка. Мн.: Бела­русь, 2005.
    10.	Bohush, М.Х. Życie literackie Ks.Marcina Poczobuta / M.X.Bohush // Roczniki Towarzystwa Królewskiego Warszawskiego Przyjaciół Nauk. Warszawa: W drukami Księży Pijarów, 1812.
    11.	Bumblauskas, A. Senosios Lietuvos istorija. 1009-1795 / A.Bumblauskas. Vilnius: R.Paknio leidykla, 2005.
    12.	Popłatek, J. Komisja Edukacji Narodowej. Udział byłych jezuitów w pracach Komisji Edukacji Narodowej / J.Popłatek. Kraków: Wydawnictwo Apostolstwa Modlitwy, 1973.
    13.	Śniadecki, J. Żywot uczony i publiczny Marcina Odlanickiego Poczobuta / J.Śniadecki. Wilno, 1810.
    Даследванні Марціна Пачобут-Адляніцкага:
    14.	Początki geometryi, dzieło Clairaut, przekład z francuskiego. Wilno, 1772.
    15.	Calculus eclipseos lunaris, quae accidit die 14 Febr. 1766 pro observatorio Academiae Vilnensis. Wilno, 1766.
    16.	Cahier des observations astronomiques faites a 1'Observatoire royale de Vilno en 1773. Wilno, 1777.
    17.	I dawności Zodyjaku Egipskiego w Denderach. Wilno, 1803.
    18.	Observations ad determinandam Positionen 16 stellarum, e quibus constellalio Viteli Poniatoviani formatur. Wilno, 1785.
    Дадатак 1.
    Ю.Аляшкевіч. Партрэт Марціна Пачобута-Адляніцкага (Пачатак XIX ст.) 146
    С A L С U L U S ECl.IPSEOS LUNAMS, Д ‘ ' 1	:	=	 ! ' Г .. u : I"; ■
    INSTITUTUŁ
    Першая старонка даследавання М.Пачобута-Адляніцкага аб зацьменнях Месяца: "Calculus eclipseos lunaris, quae accidit die 14 Febr. 1766 pro observatorio Academiae Vilnensis" (Wilno, 1766) захоўваецца ў гістарычнай калекцыі кніг XVI-XVIJI стагоддзяў Бібліятэкі Вільнюскага універсітэта.
    Астранамічная абсерваторыя ў Вільні. Выгляд сярэдзіны XIX ст.
    Віншавальны ліст ад французскага астранома Жозэфа Жэрома дэ Лаландэ да Марціна Пачобута-Адляніцкага з нагоды будаўніцтва новай абсерваторыі Віленскага універсітэта. Адпраўлены з Парыжа 25 жніўня 1789 г. Мова фран­цузская. Памеры 15,5 х 10 см. Друкуецца ўпершыню. Захоўваецца ў калекцыі манускрыптаў Вільнюскай універсітэцкай бібліятэкі.
    Кітурка Ірына Фёдараўна, кандидат гістарычных навук, дацэнт УА "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы "
    АНТОНІЙ ТЫЗЕНГАЎЗ
    У СПРАВЕ МАДЭРНІЗАЦЫІ ГАРАДЗЕНСКАЙ СТАЛОВАЙ ЭКАНОМІІ (ДРУГАЯ ПАЛОВА XVIII СТ.)
    Наўрад ці ў гісторыі ВКЛ другой паловы XVIII ст. ёсць яшчэ адна такая асоба, як Антоній Тызенгаўз, якая б пры жыцці мела столькі прыхільнікаў і праціўнікаў, столькі сяброў і ворагаў, якая б за кароткі час зрабіла такую галавакружную кар'еру, палітычны крах якой выклікаў бы такі рэзананс у краіне, а даследчыкі яе дзейнасці падзяліліся на два супрацьлеглыя лагеры: адныя лічылі яго "геніям, якога нарадзілі літоўскія пушчы" [1, с. 149], а другія апісвалі яго дзейнасць з мэтай, "каб прыкладу з гэтай асобы ніхто і ніколі не браў" [2, с.227].
    Так ці інакш. неардынарнасць асобы А.Тызенгаўза была прызнана як яго сучаснікамі, так і яго нашчадкамі. На тэрыторыі ВКЛ з 1765 па 1780 гг. менавіта ў руках яго была засяроджана асноўная палітычная ўлада (ён з'яўляўся кіраўніком раялісцкай партыі і даверанай асобай караля), а таксама фінансы Княства, паколькі А.Тызенгаўз займаў пасаду надворнага падскарбія ВКЛ. Але ён не проста выконваў свае непасрэдныя функцыі, ускладзеныя на яго каралеўскай уладай. У гісторыю ВКЛ А.Тызенгаўз увайшоў як адзін з найбольш вядомых рэфарматараў эканамічнага і культурнага жыцця.
    Сапраўды, цяжка вызначыць тую галіну жыцця ВКЛ у другой палове XVIII ст., якую абыйшоў бы сваёй увагай "геній" А.Тызенгаўза. Але, безумоўна, галоўным накірункам яго дзейнасці, ператварэннямі, ад якіх станоўчых вынікаў чакаў сам кароль, былі эканамічныя рэформы.
    150
    Абранне ў 1764 г. польскім каралём і вялікім князем літоўскім стаўленіка "Фаміліі" (магнацкай групоўкі. якую ўзначальвалі Чартарыйскія) Станіслава Панятоўскага дало Рэчы Паспалітай шанец стаць на шлях эканамічных, палітычных і культурных рэформ, неабходнасць якіх была прадыктавана як рэальнай сітуацыяй ў краіне, так і патрабаваннем часу з яго новай ідэалогіяй Асветніцтва.
    Папярэдні другой палове XVIII ст. стогадовы перыяд у гісторыі ВКЛ слушна атрымаў назву "разбуральнага стагоддзя", што напрамую было звязана з войнамі сярэдзіны дру­гой паловы XVII і пачатку XVIII ст. (казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг., вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг., Паўночная вайна 1700-1721 гг.). Адносна гаспадарчага развіцця ВКЛ тэты перыяд можна назваць нават "страчаным стагоддзем", бо ў той час, калі ў Еўропе актыўна развівалася эканоміка, перш за ўсё мануфактурная вытворчасць, то гаспадарка Вялікага Княства фактычна не развівалася, а двойчы выключна аднаўлялася пасля ваенных разбурэнняў.
    Другая палова XVIII ст. стала падыходзячым часам для рэфармавання: эканамічны падмурак, закладзены ў час гас­падарчага аднаўлення першай паловы XVIII ст., быў падмацаваны эканамічнымі тэорыямі перыяду Асветніцтва. Сярод прыярытэтаў Асветніцтва важнае месца займала рацыянальная эканоміка, заснаваная на ідэі эканамічнага прагрэсу.
    У еўрапейскай эканамічнай думцы XVIII ст. панавалі дзве асноўныя тэорыі:
    1)	меркантылізм, які прапаведаваў культ прамысловасці і рыначнай экспансіі і даказваў, што дзяржаўная палітыка павінна арганізоўваць эканамічны лад і падтрымліваць індывідуальную гаспадарчую дзейнасць [3, с.83];
    2)	школа фізіякратаў, згодна з ідэямі якой "чысты прадукт" (прыбавачная вартасць) ствараецца толькі сельскагаспадарчай працай і знаходзіцца ў сферы сельскагаспадарчай вытворчасці [4. с.433].
    У сувязі з гэтым, асноўныя эканамічныя рэформы ў Еўропе XVIII ст. заключаліся ў працэсе ўдасканалення сельскай гаспадаркі, у стварэнні дзяржаўных мануфактур і паляпшэнні гандлю.
    У Рэчы Паспалітай для ўмацавання каралеўскай улады важным было памяншэнне яе фінансавай залежнасці ад сой­ма. Дасягнуць гэтага можна было, у першую чаргу, за кошт павелічэння прыбытковасці каралеўскіх сталовых эканомій вялікіх дзяржаўных уладанняў, даход з якіх ішоў непасрэдна на ўтрыманне кіраўніка дзяржавы. У ВКЛ генератарам ідэй па рэфармаванню сталовых эканомій як раз і стаў А.Тызенгаўз.
    Спецыяльным распараджэннем ад 8 сакавіка 1765 г. кароль прызначыў А. Тызенгаўза генеральным адміністратарам сталовых эканомій, даў яму шырокія паўнамоцтвы з дазволам рабіць усё для павелічэння прыбыткаў з гэтых уладанняў [5], i А. Тызенгаўз актыўна ўключыўся ў справу мадэрнізацыі каралеўскіх эканомій у ВКЛ.
    Значэнне тэрміну "мадэрнізацыя" было распрацавана, у першую чаргу, у такіх навуках, як сацыялогія i культурная антрапалогія, дзе мадэрнізацыя набыла форму тэорыі. Гэтая тэорыя стала метадалагічнай падставай даследавання тых грамадстваў, якія знаходзяцца ў стадыі трансфармацыі, змяняюцца і прыстасоўваюцца да новых умоваў жыцця [6, с.5]. У падручніках па сацыялогіі адзначаецца, што паняцце мадэрнізацыі як правіла выкарыстоўваецца ў двух сэнсах: папершае, яно азначае працэс пераўтварэння традыцыйнага грамадства ў грамадства індустрыяльнае; па-другое, яно ўказвае на памкненні слабаразвітых краінаў дагнаць больш развітыя дзяржавы [7, с.399].
    Сапраўды, у шырокім разуменні тэрмін "мадэрнізацыя" падразумявае значна большае, чым толькі эканамічнае развіццё. Ён азначае эвалюцыю ўсяго грамадства палітычных, эканамічных, культурных, сацыяльных адносінаў. Аднак у рамках даіндустрыяльнага грамадства тэты тэрмін азначае інавацыйны працэс на аснове традыцыі, устойлівай асновы грамадства. У першую чаргу, гэта развіццё рынкавых адносінаў у сельскай гаспадарцы ў спалучэнні з элементам! гандлёвага капіталізму [8, с.5]. Ча­сам такіх пераўтварэнняў у ВКЛ стала менавіта другая палова XVIII ст.