• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскія чытанні Зборнік матэрыялаў

    Гарадзенскія чытанні

    Зборнік матэрыялаў

    Выдавец: Гарадзенская друкарня
    Памер: 291с.
    Гародня 2011
    66.47 МБ
    Эканамічныя пераўтварэнні, якія меў на мэце ажыццявіць А.Тызенгаўз, складаліся з трох арганічна звязаных паміж са­бой частак: 1) аднаўленне ў эканоміях фальваркаў з паляпшэннем апрацоўкі зямлі і выкарыстаннем тагачаснай заходнееўрапейскай тэхнікі; 2) арганізацыя мануфактур, заснаваных на бясплатнай працы каралеўскіх сялян; 3) стварэнне разгалінаванай сістэмы шляхоў зносін для стымулявання ў краіне гандлю [9, с.22-23].
    У адпаведнасці з аграрнай рэформай, якая пачалася ў сталовых эканоміях у 1765 г., у вёсках аднаўлялася фальваркавая сістэма з адпрацоўкай паншчыны па 2 дні ў тыдзень з асноўнага надзелу (асноўны надзел у адпаведнасці з рэфор­май быў вызначаны ў памеры ? часткі валокі), што было ў 4 разы вышэй, чым у час правядзення валочнай памеры сярэдзіны XVI ст., калі паншчына вызначалася ў памеры двух дзён у тыдзень з адной валокі. Пад фальваркавае ворыва забіралася і частка зямель, якія належалі гарадам і мястэчкам, а іх насельніцтва таксама павінна было адпрацоўваць паншчыну, выконваць шэраг ускосных павіннасцяў (гвалты. падарожчына, падводная павіннасць, камунальная і інш.).
    Змяненне афіцыйнай эканамічнай палітыкі ад практыкі поўнага пераводу сялян каралеўскіх эканомій на грашовую рэнту да аднаўлення там фальваркава-паншчыннай сістэмы і рэарганізацыі сялянскага землеўладання ў іх дазволіла скар­бу на некаторы час павялічыць даходы з гэтых уладанняў. За 12 год кіравання А.Тызенгаўзам сталовымі эканоміямі (1765-1777 гг.) скарб атрымліваў у сярэднім 1533485 польскіх злотых штогод, пры максімуме ў 1770 г. 2015651 злотых і мінімуме ў 1772 г. 1022683 у сувязі са стратай Магілёўскай эканоміі ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай [10, Т.П, с.73]. Да гэтага часу найбольшая сума даходу з эканомій была ў 1764 г., пры трыманні іх Е.Флемінгам, і складала 900000 злотых. Аднак атрыманыя з эканомій даходы ад продажу збожжа не выкарыстоўваліся для ўдасканалення сельскай гаспадаркі ў іх, а накіроўваліся пераважна на ажыццяўленне "вялікага мануфактурнага плану", які быў галоўнай мэтай рэфарматарскай дзейнасці А.Тызенгаўза ў накірунку мадэрнізацыі эканомікі.
    Дзякуючы заканадаўчым новаўвядзенням, стварэнню спецыяльнай сістэмы падтрымкі дзяржаўнай прамысловасці, своеасаблівай сістэмы "пратэкцыянізму", А.Тызенгаўз хацеў за невялікі тэрмін арганізаваць у аграрнай краіне развітую прамысловасць. Такія памкненні знайшлі сваё адлюстраванне, напрыклад, у інструкцыі, дадзенай паслам Гарадзенскага павета, якія былі абраны на сойм 1766 г. і адным ca складальнікаў якой быў А.Тызенгаўз. Згодна з дакументам, паслы павінны былі дамагацца шырэйшых правоў для развіцця прыватных мануфактур, што садзейнічала б затрыманню такім чынам грошай у краіне, укладванню іх у развіццё ўласнай вытворчасці і памнажэнню, дзякуючы гэтаму, агульнага дабрабыту [11, с.354].
    Рэч Паспалітая востра адчувала патрэбу ў высокаякаснай прамысловай прадукцыі, у першую чарту для войска i флота, якая выпускалася на Захадзе. Акрамя таго, у заходніх краінах з'явілася мноства новых, модных тавараў і прадуктаў, якія былі прызначаныя для асабістага ўжытку ў асноўным прадстаўнікамі пануючага саслоўя. Гэтую прадукцыю даволі складана было набыць на тэрыторыі Княства і ўвогуле Рэчы Паспалітай з-за яе дарагавізны і недахопу сродкаў (як у дзяржавы, так і прыватных уласнікаў), ці ўвогуле з прычыны адсутнасці неабходных тавараў на ўнутраным рын­ку. Менавіта ў другой палове XVIII ст. неабходнасць заснавання мануфактур была ўсвядомлена на дзяржаўным узроўні, і менавіта дзяржаўная ўлада выступіла ў той час як ініцыятар іх стварэння.
    Але працэс рэфармавання не ў аднолькавай ступені закрануў усе каралеўскія эканоміі ў ВКЛ. Бясспрэчным фаварытам у працэсе мадэрнізацыі стала Гарадзенская эканомія. Калі аграрная рэформа, якая з'яўлялася адной з самых важных крыніц папаўнення каралеўскага скарбу, праходзіла практычна ва ўсіх эканоміях ВКЛ, то "вялікі мануфактурны план", распрацаваны А.Тызенгаўзам, тычыўся пераважна Гарадзенскай і ў некаторай ступені Берасцейскай эканомій.
    Менавіта Гародня і яго прадмесце Гарадніца сталі цэнтрам мануфактурнай вытворчасці ВКЛ у другой палове XVIII 154
    ст. Месца было выбрана не выпадкова. Гародня была ў той час важным эканамічным і адміністрацыйна-палітычным цэнтрам ВКЛ і, галоўнае, горад ляжаў на вялікім тракце з Вар­шавы да Пецярбургу і карыстаўся ў тагачасным грамадстве "большай папулярнасцю", чым усе астатнія каралеўскія гарады ў ВКЛ [10, т.1, с.223].
    Па свярджэнню Ст. Касцялкоўскага, усяго ў каралеўскіх эканоміях ВКЛ фактычна за 10 гадоў было створана больш за 20 розных мануфактур, з іх 16 у Гародні. Спецыяльнай каралеўскай граматай ад 1777 г. яны перадаваліся пад адказнасць і клопат надворнага падскарбія; кароль дазваляў А.Тызенгаўзу наймаць майстроў і даваў поўную свабоду ўнутраннага кіравання і гандлю.
    Асаблівасцю гэтага перыяду як для ВКЛ, так і для ўсёй Рэчы Паспалітай было тое, што шляхта ў большасці сваёй не стала інвестарам прамысловасці, як гэта было ў Нідэрландах і Англіі, а менавіта "інвестыцыйная інтэрвенцыя" мае выключнае значэнне для працэсу эканамічнага ўздыму і выйсця са стагнацыі [12, с.31]. Таму ў сваіх пачынаннях А.Тызенгаўз мог разлічваць толькі на дзяржаўныя пазыкі і крэдыты, а таксама на дармавую працу каралеўскіх сялян.
    Аднак патрыятычныя памкненні А.Тызенгаўза па рэфармаванню краіны не вырашылі, а, наадварот, узмацнілі аграр­ную праблему ў сталовых эканоміях. У правядзенні і аграрнай, і мануфактурнай рэформ на тэрыторыі ВКЛ, відавочна, прасочваецца адна заканамернасць: іх ажыццяўленне сапраўды адбывалася, у першую чаргу, за кошт адміністрацыйнага рэсурсу павелічэння падаткава-павіннаснага ціску як на ся­лян, так і на мяшчан. Сельскае насельніцтва каралеўскіх вёсак, як і жыхары пераважнай большасці вялікіх i малых каралеўскіх гарадоў i мястэчак ВКЛ, па сутнасці, з'яўляліся крыніцай фінансавання рэформ, ініцыяваных надворным падскарбіем ВКЛ. У 1775 г. вялікі гетман ВКЛ Міхал Агінскі даносіў каралю, што "па ўсіх літоўскіх эканоміях адбываецца разбурэнне сялянскіх хат і перасяленне некалькіх сем'яў да адной хаты, каб менш плаціць падаткаў" (падымнага І.К.) [13]. А гэта прыносіла шмат стратаў вайсковай касе Рэчы Паспалітай.
    Крытычнай кропкі гаспадарчае становішча ў сталовых эканоміях дасягнула ў 1777 г. Так, у Гарадзенскай эканоміі з 1765 г. па 1780 г. колькасць насельніцтва зменшылася прыкладна на 8%. Разам з тым, нічога не вядома пра якіясьці эпідэміі ці іншыя здарэнні такога кшталту на тэрыторыі Гарадзеншчыны ў тэты час. Напрыклад, у дакуменце аб стане Скідзельскага ключа гэтай эканоміі за 1777 г. насупраць значнай колькасці сялянскіх прозвішчаў адзначалася "паншчыны эканамічнай не адпрацоўвае, пайшоў за хлебам" [14]. Сяляне збягалі з каралеўскіх уладанняў і наймаліся на працу ў прыватныя шляхецкія маёнткі, дзе падаткаабкладанне было адчувальна меншым. У сувязі з гэтым вядомы польскі даследчык В.Куля назваў дзейнасць А. Тызенгаўза "антысялянскай" і "антыгарадской" [15, с.417, 421].
    31 мая 1777 г. А.Тызенгаўз выдаў універсал, які па зместу і стылю напісання з'яўляўся хутчэй асабістым зваротам генеральнага адміністратара да сялянства эканомій, чым дзяржаўным дакументам. На пачатку ўніверсалу А.Тызенгаўз заўважыў, што з часу панавання Станіслава Аўгуста ўсе намаганні соймаў былі накіраваны на тое, каб увесці ў каралеўскіх эканоміях ВКЛ лепшае ўпарадкаванне і лепшае гаспадарства, "паколькі парадак ёсць душа ўсіх рэчаў... ён заахвочвае валашчан да працы, бароніць ад ляноты, ажыўляе прадпрымальніцтва ў гаспадарцы, ахоўвае ўласнасць кожнага, і сяляне становяцца больш здольнымі да выплаты скарбавых падаткаў" [16].
    Ён нагадаў насельніцтву эканомій, што былыя арандатары дбалі не пра пратэкцыю і дапамогу для сялян, а ду­мал! толькі пра ўласныя выгады, пры іх кіраўніцтве заняпалі скарбавыя двары, корчмы, млыны; зараслі грунты; дарогі, масты і паромы стал! не прыдатныя для ўжывання. А зараз перамер зямлі ўжо скончыўся, павіннасці вызначаны, парадак наведзены і засталося толькі спакойна жыць і працаваць.
    Фразеалогія наступнага звароту генеральнага адміністратара да падданых эканомій з'яўляецца зусім нечаканай і нетыповай: "Улюбёныя сяляне (Kochane kmitkowie)! Толькі ўпартая ваша невядомасць колькі разоў зрывала і не давала 156
    ходу маім стараннасцям, якія толькі дла вашага дабра ўводзіліся. Найгоршыя даўнія звычаі (па ўсёй верагоднасці, чынш І.К.) былі для вас мілымі, а лепшыя мае навоваўвядзенні прыкрымі".
    Складваецца ўражанне, што гэты ўніверсал А.Тызенгаўза быў адрасаваны не столькі сялянам, колькі шырокай грамадскасці з мэтай нагадаць пра створаны ім адміністрацыйны парадак у эканоміях, у параўнанні з папярэднім перыядам, і падкрэсліць пры гэтым адсутнасць уласнай выгады, а толькі клопат пра інтарэсы каралеўскага скарбу.
    Падводзячы вынікі, неабходна падкрэсліць, што, безумоўна, А.Тызенгаўз распачаў працэс мадэрнізацыі Гарадзенскай эканоміі. Аднак праведзеныя ім гаспадарчыя рэформы ішлі насуперак ідэям, якія прапагандаваліся эканамічнай літаратурай перыяду Асветніцтва: эканамічная свабода вытворцы, свабода гандлю, змяншэнне падаткаў і г.д. Прычына гэтага заключалася ў тым, што эканамічныя рэформы ў ВКЛ былі падпарадкаваны, у першую чаргу, палітычнай мэце умацаванню каралеўскай улады і забеспячэнню яе фінансавай незалежнасці ад сойма любым коштам. У гэтым выпадку для А.Тызенгаўза ідэалогія Асветніцтва была толькі лозунгам, паколькі ажыццяўленне яго рэфарматарскіх праграм адбывалася з ужываннем прынцыпаў, далёкіх ад Асветніцтва.
    Займаючыся ўнутранай гісторыяй Польшчы другой паловы XVIII ст., польскі гісторык Т.Корзан лічыў сябе абавязаным напісаць пра дзейнасць А.Тызенгаўза з мэтай, каб прик­ладу з гэтай асобы "ніхто ніколі не браў". Назваўшы планы падскарбія "цудоўнымі і патрыятычнымі", Т.Корзан пры гэ­тым сцвярджаў, што брацца за выкананне падобных праектаў з такімі інтэлектуальнымі рэсурсамі, якімі валодаў А.Тызенгаўз, было вельмі смела (аўтар меў на ўвазе недахоп у рэфарматара спецыяльнай адукацыі і практычных навыкаў, у першую чаргу, для правядзення эканамічных рэформ). Гісторык вылучыў унутраную прыроду прычыны заняпаду рэформ А.Тызенгаўза. Згодна з яго думкай, галоўная памылка рэ­фарматара заключалася ў тым, што ён выступаў у фабрычнай ролі не як міністр, а як непасрэдны прадпрымальнік i