Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
Амаль для ўсіх гакаўніц характэрны падобныя пашкоджанні, за выключэннем механічных змен формы. Напрыклад, на васьміграннай гакаўніцы над нумарам КП 5360 за
Іл. 4. Гакаўніца (КП 5360) з рэшткамі драўлянага прыклада.
ЯВ^НКЕЕЖа«жл£БКЕЗЯИННННИММ1
Іл. 5. Гакаўніца (КП 5366), согнутая ў цэнтры пад вуглом 23°.
хавалася невялікая частка драўлянага прыклада, асобныя валокны дрэва адыходзяць ад агульнай масы (іл. 4), а гакаўніца КП 5366 дэфармавана — сагнута ў цэнтральнай частцы пад вуглом прыкладна 23°, па прычыне чаго ўзнікла трэшчына даўжыней 32 мм і глыбіней 1,5 мм (іл. 5).
Прадукты карозіі ўяўляюць сабой напластаванні пераўтворанага металу рознага колеру, якія дасягаюць у залежнасці ад прадмета таўшчыні 1045 мм. Прычынай утварэння іржы стала глебавая карозія  як ужо адзначалася, прадметы былі знойдзены ў замкавым рове, дзе глеба перанасычана вільгаццю.
Карадзіраваны метал размяшчаецца пластамі і прадстаўлены парашкападобнай іржой жоўтакарычневага колеру, рудога колеру з вільготнай паверхняй (актыўныя ачагі карозіі), цемнасіняга колеру, амаль чорнага (іл. 6). Дадзены від прадуктаў карозіі характарызуецца ста
159
Уладзімір Караленак, Вольга Ціхінская
Іл. 6. Гакаўніца (КП 5365) з неаднароднымі пластамі карозіі і глебы зверху.
Іл. 7. Гакаўніца (КП 5365) з лакальным ачагом пітынгу.
більнасцю і прадухіляе далейшае распаўсюджанне актыўных каразійных працэсаў [6]. Характэрным руйнаваннем прадметаў з’яўляюцца лакальныя ўтварэнні пітынгу2 (іл. 7), каразійныя кропкі. Плошча іх распаўсюджання на розных гакаўніцах вагаецца ў межах 3 20% ад агульнай плошчы паверхні.
Рулі гакаўніц на розных адлегласцях (2501490 мм) былі забіты прадуктамі карозіі ў сумесі з глебай. На выхадзе руляў бачны напластаванні карадзіраванага металу, а месцамі і пітынг.
Вільготнае асяроддзе месцазнаходжання прадметаў правацыравала актыўную карозію металу, і раствораныя ў вадзе вокіслы жалеза з прадметаў траплялі ў глебу, цэментуючы яе і злучаючы з паверхняй гакаўніц,
таму на некаторых з іх слой глебавага забруджання дасягае прыкладна 40 мм.
Згодна з праграмай музеефікацыі Нясвіжскага палаца для мастац
кай рэалізацыі канцэпцыі экспазіцыі залы арсенала неабходна было падрыхтаваць прадметы адпаведнай тэматыкі ў першую чарту з уласных фондау Вышэйапісаныя гакаўніцы з калекцый музеязапаведніка “Нясвіж” адпавядалі патрабаванням праграмы і на чарговым пасяджэнні рэстаўрацыйнага савета было прынята рашэнне перадаць восем з дзевяці гакаўніц у рэстаўрацыйныя майстэрні музеязапаведніка. Ачыстка і кансервацыя прадметаў праводзілася мастакомрэстаўратарам Вольгай Ціхінскай.
Пасля вывучэння вопыта еўрапейскіх спецыялістаў па кансервацыі, рэстаўрацыі і захаванні музейных каштоўнасцей была зроблена выснова, што, улічваючы сённяшні стан развіцця рэстаўрацыйных майстэрань
2 Пітынг  мясцовая карозія металічнай паверхні, абмежаваная кропкай або малой вобласцю, якая выглядае як акруглая або няправільнай формы поласць.
160
Вопыт кансервацыі агнястрэльнай зброі XVXVIII стст.
ДУ “НКГМЗ “Нясвіж”, найбольш мэтазгодным з’яўляецца ачыстка і кансервацыя прадметаў без якоганебудзь унясення змен у аўтэнтычную канструкцыю, акрамя тых выпадкаў, калі без такіх змен прадмет немагчыма ўспрымаць як цэласны мастацкі і гістарычны артэфакт. Гэта думка легла ў аснову распрацаванага плана мерапрыемстваў, пасля якіх прадметы павінны былі трапіць у экспазіцыю музея без пагрозы іх далейшага руйнавання.
Іл. 8. Малаток і дрэль для механічнай ачысткі гакаўніц.
Такім чынам, рэстаўрацыйным саветам было вырашана ў першую чаргу механічна ачысціць гакаўніцы ад напластаванняў глебы і іржы. Затым выдаліць слой карозіі, які кантактуе непасрэдна з металам, шляхам уздзеяння хімічнымі сродкамі на аснове кіслот з адначасовай механічнай чысткай прадметаў ад пераўтвораных прадуктаў. Ачысціць агнявыя каналы ад прадуктаў карозіі і забруджання, нейтралізаваць рэшткі кіслотных хімічных рэчываў, якія засталіся б у прадметах пасля ачысткі; прывесці ў стабільны стан магчымыя пакінутыя ачагі актыўнай карозіі, а пасля за' кансервіраваць гакаўніцы інгібітарамі карозіі.
Механічная ачыстка прадмета ад напластаванняў глебы і іржы, што легка адлучаюцца ад паверхні, праводзілася металічнай губкай, малатком і адвёрткай. Пласт прыўзнімаўся ударным спосабам, які дазволіў ачысціць большую частку паверхні. Рэшткі глебы, пяску і нетрывалыя прадукты карозіі здымаліся дрэллю з жорсткашчаціннай насадкай (іл. 8). Дрэль працавала на высокіх абаротах, таму ў паветра падымаўся слуп пылу і, каб папярэдзіць празмернае запыленне, паверхня прадметаў увесь час змочвалася вадой. У адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнікі бяспекі рэстаўратар павінен быў заўседы працаваць у рэспіратары і ахоўных акулярах.
Шчыльна злучаныя з непашкоджаным металам слаі карозіі здымаліся хімічнай ачысткай у спалучэнні з механічнай апрацоўкай пераўтвораных прадуктаў карозіі. У якасці хімічных сродкаў выкарыстоўваліся пераўтваральнікі іржы на аснове артафосфарнай кіслаты, інгібітараў і напаўняльнікаў.
161
Уладзімір Караленак, Вольга Ціхінская
Іл. 9. Гакаўніцы (КП 5359 і КП 5360) прапітаныя пераўтваральнікамі іржы “КрыштальР” і “Анкор1".
Так, былі апрабаваны пераўтваральнікі іржы “КрыштальР” (ТАА “Навуковавытворчы цэнтр “ХІММЕДСІНТЭЗ”, ТУ BY 190612056.1052007), “Раствор для ачысткі металу ад іржы ЗіМ” (УП “Аграномія”, ТУ BY 100041424.00305), “Анкор1” (ААТ “Гродна Азот”, ТУ РБ 00984781.01498). Выкарыстанне новага рэчыва праводзілася толькі пры ўмове стараннага вымывания кіпячонай вадой ужо адпрацаванага. Дадзеная стадыя ачысткі ў абавязковым парадку праводзілася ў выцяжной шафе. “КрыштальР” мае гелепадобную кансістэнцыю (іл. 9, на пярэднім плане), што аблягчала нанясенне яго на круглую паверхню прадметаў, але такі спосаб можа быць эфектыўным толькі тады, калі таўшчыня слоя карозіі не большая за 1 мм, пры гэтым апрацоўку
неабходна праводзіць некалькі разоў. У адваротным выпадку час ачысткі зацягваецца на некалькі месяцаў. Гэта ўласцівасць рэчыва дазваляе праводзіць больш далікатную ачыстку прадмета са складанай канфігурацыяй, вялікай мастацкай вартасцю, калі лішняе ўздзеянне на захаваны метал непажадана. Так як знойдзеныя гакаўніцы былі значна забруджаны і таўшчыня слоя карозіі пасля папярэдняй апрацоўкі дасягала месцамі некалькіх міліметраў, то вырашана ад ачысткі пераўтваральнікам “КрыштальР” адмовіцца.
“ЗіМ” і “Анкор1” — вадкія, хутка дзейнічаюць і адрозніваюцца агрэсіўнасцю ў адносінах да “жывога” металу. Вадкі стан рэчываў ствараў не
162
Вопыт кансервацыі агнястрэльнай зброі XVXVIII стст.
In. 10. Ачыстка пераўтвораных прадуктаў карозіі дрэллю ў выцяжной шафе (гакаўніца КП 5361).
каторую нязручнасць. Лігнінам3 на той момант нельга было скарыстацца і таму на круглыя або васьмігранныя ў сячэнні гакаўніцы накладвалася тканіна, прапітаная пераўтваральнікам, якая абкручвалася тонкай плёнкай, што дазваляла падоўжыць актыўнае дзеянне рэчыва (іл. 9, на заднім плане). Тканіна пакідала пасля сябе на метале варсінкі, ад якіх цяжка пазбавіцца, зза чаго было вырашана толькі змочваць гакаўніцы пераўтваральнікамі і абкручваць іх пленкай. Як ужо адзначалася, прамысловым пераўтваральнікам на аснове артафосфарнай кіслаты ўласціва некаторая агрэсіўнасць у адносінах да некарадзіраванага металу, але тонкі слой вадкага пераўтваральніка хутка высыхае, не паспяваючы растравіць метал, і адразу здымаецца з паверхні. Такі спосаб апрацоўкі прадуктаў карозіі паспяхова выкарыстоўваўся ў працэсе ачысткі. Неабходна адзначыць, што пераўтваральнік іржы “АнкорГ’ у параўнанні з “Растворам для ачысткі металу ад іржы ЗіМ” зарэкамендаваў сябе як больш актыўны і прадуктыўны, пры гэтым ен амаль не растраўліваў чысты метал, да таго ж яго выпарэнні, што вылучаюцца падчас пераўтварэння іржы, менш шкодныя для чалавека.
5	Лігнін  прыродны палімер, які ўтрымліваецца ў драўніне. Вылучаецца як пабочны прадукт у лесахімічнай вытворчасці. У рэстаўрацыі выкарыстоўваецца ў якасці хімічна ўстойлівага напаўняльніка падчас прыгатавання загушчаных, пастападобных саставаў.
163
Уладзімір Караленак, Вольга Ціхінская
Іл. 11. Механічная ачыстка рулі гакаўніцы (КП 5361).
Пераўтвораныя прадукты карозіі выдаляліся з паверхні прадметаў дрэллю з насадкамі з жорсткім металічным шчаціннем (іл. 10). Неабходна было сачыць за тым, каб насадка не зияла чысты метал або не пакінула на ім глыбокія драпіны. Безумоўна, дробныя драпіны (бачны пад павелічальным шклом) ўсё ж такі застаюцца, але іх колькасць павінна быць зведзена да мінімума. Хімічна карозія здымалася паступова і з мінімальным выкарыстаннем пераўтваральніка, таму іржа ў паглыбленнях рэльефу мела большую таўшчыню, тут дрэль з ачысткай не спраўлялася. У такіх месцах карозія,
папярэдне размякчаная пераўтваральнікам і вадой, выбівалася легкімі ўдарамі малатка.
Хімічная і механічная ачыстка паверхняў гакаўніц чаргавалася некалькі разоў да той пары, пакуль вынік не стаў здавальняючым. Прыкмета гэтага  амаль ачышчаны ад іржы метал, плошча якога павінна была быць каля 70% і больш, а на паверхні засталіся толькі тыя прадукты карозіі, якія будуць стабільнымі ў здавальняючых умовах захоўвання. Пасля завяршэння хімічнамеханічнай чысткі паверхня прадмета праціралася некалькі разоў змочанай у праточнай вадзе тканінай.
Складанасць ачысткі руляў заключалася ў тым, што простыя механічныя спосабы тут выкарыстаць нельга. Зразумела, на такой глыбіні, а яна дасягае ў некаторых гакаўніцах прыкладна 1440 мм, можа быць карысны не кожны інструмент.
Для гэтай мэты быў падрыхтаваны доўгі металічны стрыжань, меншы па дыяметры за сярэдні дыяметр гакаўніц (іл. 11). Ім прабіваўся канал: паступальнымі рухамі стрыжнем праводзілі па сценках рулі і моцным ударам апускалі на непрабітае яшчэ дно. Пасля некалькіх падобных заходаў вытрасалі пластавую іржу і рэшткі забруджвання. Разам з пластам! іржы, часціцамі глебы з некаторых гакаўніц высыпаліся рэшткі зара
164
Вопыт кансервацыі агнястрэпьнай зброі XVXVIII стст.
Іл. 12. Рэшткі зараду: свінцовая шрапнэль (гакаўніца КП 5360), раслінныя валокны (гакаўніца КП 5667), жалезная куля (гакаўніца КП 5363).
ду: порах, сухая трава, раслінныя валокны, свінцовая шрапнэль або жалезныя кулі (іл. 12).