Рэстаўратары імкнуліся ачысціць рулі гакаўніц цалкам, аднак не з усімі прадметамі дасягнулі такога выніку. Не дапамагло і прыстасаванне, спецыяльна вырабленае для гэтага: свярдзёлак, прыпаяны да доўгага металічнага стрыжня. Стрыжань устаўлялі ў дрэль, якая працавала як на нізкіх, так і на высокіх абаротах. У абодвух выпадках прыстасаванне значна вібрыравала, што не дазваляла нармальна працаваць, свярдзёлак у глыбіню амаль не прасоўваўся. Механічную ачыстку спынілі пасля таго, як стала ясна, што прабіць сабранае забруджанне не атрымліваецца. Механічная ачыстка рулі не выдаліла актыўныя ачагі карозіі. Для гэтага выкарыстоўваліся вадкія пераўтваральнікі іржы “Анкор1” і “Раствор для ачысткі метала ад іржы ЗіМ”, якія заліваліся ў рулі гакаўніц. Пераўтваральнік заставаўся ўнутры прадмета на 1,5 сутак і затым выліваўся. Руля некалькі разоў прамывалася кіпячонай вадой і праціралася намо танай на стрыжань металічнай губкай і тоўстай тканінай, пасля дватры разы прамывалася дыстыляванай вадой. Хоць у інструкцыях па выкарыстанні прамысловых пераўтваральнікаў іржы ўказана, што пасля іх нанясення ўтвараецца трывалы фасфатны слой, які ахоўвае метал ад акіслення і таму не здымаецца з паверхні, для музейных прадметаў такія парады не падыходзяць з цягам часу, а да наступнай кансервацыі можа прайсці некалькі десяцігоддзяў, пакінутыя ў метале кіслотныя рэчывы справацыруюць новую, магчыма, больш агрэсіўную карозію. Для нейтралізацыі рэшткаў хімічных рэчываў, якія засталіся ў прадметах пасля ачысткі, гакаўніцы змяшчаліся ў кіпячоную ваду на некалькі 165 Уладзімір Караленак, Волъга Ціхінская Іл. 13. “Ванна”з ПВХ труб для прамывання гакаўніц/ гадзін. Выраблена спецыяльная “ванна” з полівінілхларыдных труб (іл. 13), вада ў якой зменьвалася 23 разы. 3 кожным выманнем гакаўніцы ачышчаліся ад зноў утворанай іржы дрэллю са шчаціннай насадкай, дадаткова здымалася трывалая іржа, якая засталася пасля першых апрацовак. На завяршальным этапе прамывання металу выкарыстоўвалася дыстыляваная вада. Змочанай у ёй тканінай некалькі разоў праціралася паверхня прадмета і паласкалася руля. Падчас прамывання прадметаў у ваду не дадаваўся стрымліваючы карозію інгібітар, і таму нават пасля хуткага працірання сухой тканінай на паверхні ўтвараўся свежы слой карозіі. Для яго пераўтварэння ў стабільныя злучэнні прадметы пакрываліся растворам таніна4, а менавіта прамысловым сродкам “Некіслотны Анкор2” (ААТ “Гродна” ТУ РБ 02071814.08999) (іл. 14). Як бачна з назвы, гэта рэчыва мае некіслотную прыроду, таму яно можа быць выкарыстана ў музейнай кансервацыі. Каб выдаліць з металу вільгаць, прадметы старанна прасушваліся і праграваліся. Рэчыва наносілася на нагрэты прадмет некалькі разоў кругападобнымі рухамі з утварэннем пены, так працэсы пераўтварэння іржы праходзяць эфектыўней і хутчэй. Праз дзеньдругі лішкі таніна здымаліся добра аджатай увільготненай тканінай. Выпуклыя ачышчаныя ўчасткі святлелі, праяўляўся рэльеф. Апошнім этапам кансервацыйных мерапрыемстваў стала пакрыццё прадметаў ахоўным сродкам, у склад якога ўваходзіць скіпідар (69,5%), 4 Танін прыроднае дубільнае рэчыва, якое утварае з аксідамі жалеза нерастваральныя танатныя комплексы, што прыводзіць да інгібіравання паверхні прадмета. 166 Вопыт кансервацыі агнястрэльнай зброі XVXVIII стст. Іл. 14. Гакаўніца (КП 5365) у працэсе пераўтварэння іржы ў стабільныя злучэнні. воск (10%), спірт (20%) і бензатрыазол (0,5%) [7, с. 154]. Сродак выраблены па заказе рэстаўратараў музеязапаведніка “Нясвіж” ТАА “Навуковавытворчым цэнтрам “ХІММЕДСІНТЭЗ”. Ен выкарыстоўваецца для кансервацыі каляровых металаў і іх сплаваў, аднак у майстэрнях музеязапаведніка “Нясвіж” зарэкамендаваў сябе і як надейны сродак аховы чорных металаў. Аб гэтым сведчыць адсутнасць новых ачагоў актыўнай карозіі на прадметах, якія ўжо працяглы час пасля кансервацыі знаходзяцца ў экспазіцыі музея. Перад нанясеннем кансерванта прадметы награюцца да дастаткова высокай тэмпературы, гарачымі пакрываюцца пэндзлем і некаторы час працягваюць ляжаць на гарачым прыборы. Гэта дазваляе рэчывам глыбей трапіць у расшыраны ад высокай тэмпературы Іл. 15. Арнаментальны дэкор на ачышчаных гакаўніцах: папярочныя паласы (КП 5365), кропкі (КП 5364), група полос з глыбокай центральной (КП 5363), нахіленыя насечкі (КП 5364). 167 Уладзімір Карапенак, Вольга Ціхінская Іл. 16. Знакі і рымскія лічбы на гакаўніцах (КП 5367, КП 5366, КП 5364, КП 5363). метал. Воск, які ўваходзіць у склад кансервуючага саставу, застывае на паветры і праз некалькі гадзін яго неабходна зняць, бо ен вельмі прыцягвае пыл. Для гэтага лепш выкарыстоўваць малаворсавую шчыльную тканіну, а пакінутыя варсінкі змахваць пэндзлем. Яшчэ да пачатку ачысткі на незабруджаных глебай участках быў бачны арнаментальны дэкор, які цалкам праявіўся пасля завяршэння кансервацыі. Дэкор уяўляе сабой кропкі, насечкі (вертыкальныя, нахіленыя ў выглядзе елачкі), папярочныя адзіночныя і сабраныя ў трупы палосы (іл. 15). На некаторых гакаўніцах відны рымскія лічбы. Нягледзячы на тое, што падчас ачысткі быў зняты слой іржы і ачышчаны ачагі пітынгу, зза чаго на паверхні з’явіліся глыбокія рытвіны, знакі і лічбы не толькі не былі страчаны, але нават сталі больш выразнымі. Магчыма, тэта парадкавыя нумары ці абазначэнні, пад якімі гакаўніцы лічыліся ў арсенале Нясвіжскага замка, аднак сцвяджаць гэта немагчыма без дадатковых даследаванняў. Сярод лічбаў і знакаў: IIIV+, V, VX, VIII, XX (іл. 16). Іл. 17. Дэфармацыя ствала гакаўніцы (КП 5366). Іл. 18. Рэшткі драўлянага прыклада на гакаўніцы (КП 5360).. 168 Вопыт кансервацыі агнястрэльнай зброі ХУХУІП стст. Мал. 21. Гакаунша пал нумарам КП 5366 Мал. 21. Гакаўніна пал нумарам КП 5367 Іл. 1923. Выгляд гакаўніц пасля рэстаўрацыі (КП 5359, КП 5363, КП 5364, КП 5366, КП 5367). 169 Уладзімір Караленак, Вольга Ціхінская Такія дэфармацыі прадмета, як на гакаўніцы пад нумарам КП 5366 (іл. 17) не выпраўляліся гэта складаны працэс, які можа прывесці да яшчэ большых пашкоджанняў і павелічэння ўжо існуючай трэшчыны. Рэшткі драўлянага прыклада на гакаўніцы пад нумарам КП 5360, ачышчаны і закансервіраваны двухразовым пакрыццем 15%га раствора акрылавага сапалімера БМК5 у ацэтоне (іл. 18). Пасля завяршэння рэстаўрацыйных работ, ачышчаныя і закансервіраваныя гакаўніцы ў колькасці 6 штук змешчаны пад шклом вітрыны ў арсенале Нясвіжскага замка. За амаль 3 гады экспанавання новыя ачагі карозіі на гакаўніцах не ўтварыліся. Спосабы ачысткі і сродкі кансервацыі, якімі карысталіся рэстаўратары, на дадзены момант сябе цалкам апраўдваюць. Ніжэй размешчаны выгляд некаторых гакаўніц пасля кансервацыі (іл. 1923). Крыніцы і літаратура 1. Kobielski, S. Polska bron palna. 1975. 201 с. 2. Шереметьев, Д.А. К вопросу о типологии прикладов: аркебуз и мушкет // Война и оружие: новые исследования и материалы: четвертая международной научнопрактической конференция, СанктПетербург, 1517 мая 2013 года, в 4 частях / ВИМАИВиВС. СПб., 2013. 4.4 С. 439446. 3. Бохан, Ю.М. Асаблівасці фарміравання Нясвіжскага арсенала князёў Радзівілаў у XVI ст. // Нясвіжскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя даследаванні. Вопыт стварэння палацавых музейных экспазіцый: матэрыялы 1й міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі, Нясвіж, 20 кастрычніка 2009 года / рэд. кал.: В.А. Сталярчук (галоўны рэдактар) [і інш.]. Нясвіж, 2010. С. 5662. 4. Волкаў, М.А. Нясьвіскія гакаўніцы [Электронны рэсурс]. 2012. Рэжым доступу: http://wouk.livejournal.com/9862.html. Дата доступу: 22.06.2014. 5. Мяцельскі А.А., Ціхінская В.А. Новыя знаходкі агнястрэльнай зброі ў Нясвіжскім замку // Беларускі гістарычны часопіс. 2012. № 6 (155). С. 4045. 6. Шемаханская, М.С. Реставрация металла: метод, рекомендации. М., 1988. 103 с. 7. Никитин, М.К. Химия в реставрации: справ, изд. Л., 1990. 304 с. 170 Да артыкула Ганны Барвенавай «Строй часоў “свабоды, роўнасці, братэрства на партрэце княгіні Тэафіліі Радзівіл» Юзаф Пешка. Партрэт Тэафіліі Радзівіл. Да артыкула Уладзіміра Караленка «Трансфармацыя паркавага комплекса Альба ў ХІХХХІ стст.» План фальварка Альба, 1880я гг. Альбянскі спіртзавод, пач. XX ст. Да артыкула Аляксандра Ярашэвіча «Надгробие Констанции Чудовской (алтарь Св. Антония) в Несвижском фарном костёле» Алтарь Св. Антония. Несвижский фарный костёл. Ок. 1828 г. Гербы Чудовских и Радзивиллов на алтаре Св. Антония. Скульптура «плакальщицы» в завершении алтаря. Да артикула Аляксандра Ярашэвіча «Надгробие Констанции Чудовской (алтарь Св. Антония) в Несвижском фарном костёле» Ян Дамель. Св. Констанция. И.П. Мартос. Надгробие А.И. Загряжского, 1824 г. Павловск, дворецмузей. А.Н. Воронихин. Надгробие генерала Талызина, 1803 г. СанктПетербург, АлександроНевская лавра. Да артыкула Вікторыі Карпавай і Анатоля Сінілы «Портрет Доминика V Иеронима Радзивилла. Атрибуция и история бытования» Неизвестный художник 1й пол. XIX в. Портрет князя Доминика V Иеронима Радзивилла, 18121813 гг. (?). Холст, масло, 150x100 см. НГОМЗ, КП 8073. Немецкая школа XIX в. Портреты Иеронима Винсента Радзивилла с сыном Домиником; Софии Доротеи Фредерики Радзивилл, урождённой ТурниТаксис. Частная коллекция. Да артикула Вікторыі Карпавай і Анатоля Сінілы «Портрет Доминика V Иеронима Радзивилла. Атрибуция и история бытования» Портрет князя Доминика V Иеронима Радзивилла. Бумага, акварель. Музей Войска Польского, Варшава. Бронислав Гембаржевский. Портрет князя Доминика V Иеронима Радзивилла во главе 8го уланского полка в 1812 г. Бумага, акварель. Да артикула Вікторыі Карпавай і Анатоля Сінілы «Портрет Доминика V Иеронима Радзивилла. Атрибуция и история бытования» Портреты князя Доминика V Иеронима Радзивилла из собраний: а, б Литвы; в Украины; г Польши. Да артыкула Анатоля Сінілы «Іканаграфічная атрыбуцыя партрэта невядомага са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» Невядомы мастак. Партрэт невядомага, XVIII ст. Са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Да артыкула Анатоля Сінілы «Іканаграфічная атрыбуцыя партрэта невядомага са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» Л. Тарасевіч. Графічны партрэт Караля I Станіслава Радзівіла з ВіленскаСупрасльскага Літургікона, 16921695 гг.