Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №23-24 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№23-24 1994 год
55.33 МБ
ISSN 0868—8621
ВЕДАМАСЦІ
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
№ 23—24
1994 год
ВЫДАННЕ ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБАІКІ БЕААРУСЬ
МІНСК
ВЕДАМАСЦІ
ВЯРХОЎНАГА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 жніўня № 23—24 Выдаюцца
1994 г. (133—134) з 1990 г.
3 М Е С Т
РЭГЛАМЕНТ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
РАЗДЗЕЛ I. Агульныя пачаткі канстытуцыйнага судаводства... 3
Глава 1. Асноўныя палажэнні............................. 3
РАЗДЗЕЛ II. Парадак вядзення спраў у Канстытуцыйным Судзе... 9
Глава 2. Агульныя ўмовы разгляду пытанняў у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда............................ 9
Глава 3.	Удзельнікі пасяджэння Канстытуцыйнага Суда.20
Глава 4.	Падрыхтоўка пасяджэнняў Канстытуцыйнага	Суда..26
Глава 5.	Парадак разгляду пытанняў у судовым пасяджэнні.,34
Глава 6.	Рашэнне Канстытуцыйнага Суда...............40
РАЗДЗЕЛ Ш. Арганізацыя работы Канстытуцыйнага Суда...........49
Глава 7.	Асноўныя палажэнні аб арганізацыі работы
Канстытуцыйнага Суда і яго Сакратарыята....49
Глава 8.	Справаводства ў Кавстытуцыйным Судзе.......50
Глава 9.	Арганізацыя работы Сакратарыята
Канстытуцыйнага Суда.......................51
Глава 10.	Заключныя палажэнні........................52
Зацверджаны
Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь 27 мая 1994 года
РЭГЛАМЕНТ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Гэтым Рэгламентам вызначаюцца правілы судовай працэду-ры і этыкету, асаблівасці справаводства, патрабаванні да перса-налу і іншыя пытанні, якія адносяцца да ^арадку дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь , з мэтай забеспя-чэння рэалізацыі яго задач, ажыццяўлення паўнамоцтваў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам Рэспублік^Беларусь ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” .
РАЗДЗЕЛ I. АГУЛЬНЫЯ ПАЧАТКІ КАНСТЫТУЦЫЙНА-ГА СУДАВОДСТВА
Глава 1. АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Канстытуцыйны Суд і яго задачы
У адпаведнасці з артыкулам 1 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” Канстытуцыйны Суд ажыццяўляе
**У далейшым - Канстытуцыйны Суд або Суд.
У далейшым - Закон "А5 Канстытуцьшным Судзе Рэспублікі Беларусь".
3
кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у Рэспуб-ліцы Беларусь.
Канстытуцыйны Суд створаны для забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яе непасрэднага дзеяння на тэрыторыі рэспублікі, адпаведнасці нарматыўных актаў дзяржаўных органаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, зацвярджэння законнасці ў праватворчасці і правапрымяненні, вырашэння іншых пытанняў, прадугледжаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.
Артыкул 2. Кампетэнцыя Канстытуцыйнага Суда
У адпаведнасці з артыкулам 127 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкулам 5 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” Канстытуцыйны Суд у парадку канстытуцыйнага судаводства разглядае пытанні і дае заключэнні:
аб адпаведнасці законаў, міжнародных дагаворных і іншьіх абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь;
аб адпаведнасці прававых актаў міждзяржаўных утварэнняў, у якія ўваходзіць Рэспубліка Беларусь, указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама актаў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, якія маюць нарматыўны характар, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законам і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.
Канстытуцыйны Суд мае права па свайму меркаванню разгледзець пытанне аб адпаведнасці нарматыўных актаў любога дзяржаўнага органа, грамадскага аб’яднання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, законам і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.
Канстытуцыйны Суд разглядае пытанні аб канстытуцыйнасці ўказаных у частках першай і другой гэтага артыкула актаў як у цэлым, так і асобных іх палажэнняў.
У адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 104 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Канстытуцыйны Суд дае заключэнне аб парушэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
4
Канстытуцыйны Суд згодна з Законам ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” разглядае таксама ііытанні аб:
1)	рэалізацыі прадастаўленага яму права ўносіць у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прапановы аб неабходнасці змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама аб прыняцці і змяненні законаў;
2)	штогадовых пасланнях Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь аб стане канстытуцыйнай законнасці ў рэспубліцы;
3)	тлумачэнні рашэнняў Канстытуцыйнага Суда;
4)	адказнасці службовых асоб і грамадзян у выпадках, прадугледжаных артыкулам 46 указанага Закона;
5)	выбарах намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда;
6)	прыпыненні або спыненні паўнамоцтваў суддзі Канстыту-цыйнага Суда;
7)	Рэгламенце Канстытуцыйнага Суда;
8)	структуры і штатным раскладзе Сакратарыята Канстыту-цыйнага Суда;
9)	Навукова-кансультатыўным савеце пры Канстытуцый-ным Судзе.
Канстытуцыйны Суд можа таксама разглядаць і іншыя пытанні, звязаныя з арганізацыяй яго дзейнасці.
Артыкул 3. Асноўныя прынцыпы дзейнасці Канстытуцый-нага Суда
Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці Канстытуцыйнага Суда з’яўляюцца законнасць, калегіяльнасць і галоснасць.
Канстытуцыйны Суд пры выкананні сваіх функцый неза-лежны.
Незалежнасць Канстытуцыйнага Суда забяспечваецца ўстаноўленым законам парадкам выбрання членаў Канстытуцыйнага Суда і іх вызвалення, недатыкальнасцю, юрыдычнай працэдурай вырашэння спраў і пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі Суда, тайнай нарады суддзяў пры вынясенні рашэнняў, адказнасцю за непавагу да Канстытуцыйнага Суда або ўмяшанне ў яго дзейнасць, стварэннем неабходных арганізацыйна-тэхнічных умоў для дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, а таксама матэрыяльным і
5
сацыяльным забеспячэннем суддзяў, устаноўленымі гарантыямі, якія адпавядаюць іх высокаму статусу.
Канстытуцыйны Суд, вырашаючы справы, кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і іншымі нарматыўнымі актамі, якія не супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнародна-прававымі актамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь.
Вырашэнне спраў і пытанняў, якія адносяцца да кампетэн-цыі Канстытуцыйнага Суда, ажыццяўляецца калегіяльна.
Справы і пытанні разглядаюцца Канстытуцыйным Судом адкрыта.
У выпадках, прадугледжаных часткай трэцяй артыкула 25 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, Канстытуцыйны Суд можа правесці закрытае пасяджэнне поўнасцю або ў яго частцы. У закрытым судовым пасяджэнні могуць прысутнічаць толькі бакі, іх прадстаўнікі, а ў неабходных выпадках -- таксама іншыя ўдзельнікі пасяджэння. Слуханне справы ў закрытым пасяджэнні вядзец-ца з захаваннем усіх прадугледжаных гэтым Рэгламентам правіл судаводства. Рашэнне Канстытуцыйнага Суда ва ўсіх выпадках абвяшчаецца публічна.
Артыкул 4. Недапушчальнасць уздзеяння на Канстытуцый-ны Суд і яго членаў
Прамое ці ўскоснае ўздзеянне на Канстытуцыйны Суд або яго членаў, звязанае з дзейнасцю па ажыццяўленню канстытуцыйнага кантролю, недапушчальнае і цягне адказ-насць па закону.
Артыкул 5. Роўнасць удзельнікаў пасяджэння перад законам і судом
Дача заключэнняў' і разгляд іншых пытанняў у Канстыту-цыйным Судзе ажыццяўляюцца на пачатках роўнасці бакоў перад законам і судом незалежна ад іх службовага становішча, падпарадкаванасці і месца знаходжання, а грамадзян (прадстаўнікоў бакоў, сведак, экспертаў, спецыялістаў) незалежна ад іх паходжання, сацыяльнага і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, палітыч-ных перакананняў, полу, адукацыі, мовы, адносін да рэлігіі, роду і характару заняткаў, месца жыхарства, часу пражывання ў дадзенай мясцовасці і іншых акалічнасцей.
6
Артыкул 6. Прэзумпцыя канстытуцыйнасці нарматыўных актаў
Пры разглядзе пытанняў аб канстытуцыйнасці нарматыў-ных актаў Канстытуцыйны Суд зыходзіць з прэзумпцыі канстытуцыйнасці законаў, міжнародных дагаворных і іншых абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь, прававых актаў міждзяржаўных утварэнняў, у якія ўваходзіць Рэспубліка Беларусь, указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, актаў Бярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, якія маюць нарматыўны характар, а таксама нарматыўных актаў любога дзяржаўнага органа, грамадскага аб’яднання.
Артыкул 7. Забеспячэнне ўсебаковага, поўнага і аб’ектыўнага даследавання акалічнасцей пры разглядзе пытанняў
Пры разглядзе пытанняў Канстытуцыйны Суд не звязаны довадамі бакоў. Канстытуцыйны Суд абавязаны, не абмяжоў-ваючыся прадстаўленымі матэрыяламі, тлумачэннямі і паказаннямі^ прымаць усе прадугледжаныя Законам ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” меры для ўсебаковага, поўнага і аб’ектыўнага даследавання акалічнасцей справы, забеспячэння правоў бакоў, іншых удзельнікаў, належнага выканання імі ўскладзеных на іх абавязкаў.
Артыкул 8. Мова канстытуцыйнага судаводства
Вядзенне спраў у Канстытуцыйным Судзе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ”Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”.
Удзельнікам пасяджэння, якія не валодаюць беларускай або рускай мовай, Канстытуцыйным Судом забяспечваецца права даваць тлумачэнні, паказанні, заяўляць хадайніцтвы на роднай мове або на іншай мове, якой яны валодаюць, a таксама карыстацца паслугамі перакладчыка. Абавязак па забеспячэнню судовага пасяджэння перакладчыкам ускладаец-ца на адпаведнае структурнае падраздзяленне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.
Судовыя дакументы ўручаюцца бакам на мове судаводства.
7
Артыкул 9. Вылічэнне тэрмінаў
Працэсуальныя дзеянні ажыццяўляюцца ў тэрміны, ^уста-ноўленыя артыкуламі 27 і 33 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” або назначаныя Канстытуцыйным Судом.
Працэсуальныя тэрміны, устаноўленыя ўказаным Законам, вылічваюцца гадамі, месяцамі, тыднямі і днямі. Вылічэнне працэсуальных тэрмінаў пачынаецца на наступны дзень пасля каляндарнай даты, якой вызначаны іх пачатак.