Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №23-24 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№23-24 1994 год
55.33 МБ
Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда мае права ў любы час падаць у адстаўку з займаемай пасады.
Артыкул 90.Паўнамоцтвы суддзі Канстытуцыйнага Суда
Суддзя Канстытуцыйнага Суда:
мае права патрабаваць склікання Канстытуцыйнага Суда, прапаноўваць пытанні на яго разгляд, выказваць асобную думку адноена рашэнняў Канстытуцыйнага Суда;
4—1222
49
удзельнічае ва ўсіх пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда з правам рашаючага голасу;
валодае іншымі правамі і нясе абавязкі, прадугледжаньія Законам ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” і гзтым Рэгламентам.
Пры вырашэнні ўсіх пытанняў, якія ўваходзяць у кампе-тэнцыю Канстытуцыйнага Суда, суддзі карыстаюцца роўнымі правамі.
Суддзя Канстытуцыйнага Суда мае права ў любы час падаць у адстаўку.
Артыкул 91. Права суддзяў прысутнічаць на пасяджэннях дзяржаўных органаў
Суддзі Канстытуцыйнага Суда маюць права прысутнічаць на адкрытых, а па запрашэнню -- і на закрытых пасяджэннях любога дзяржаўнага органа.
Артыкул 92.3ацвярджэнне дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда і Навукова-кансультатыўнага савета пры Канстытуцыйным Судзе
Канстытуцыйны Суд разглядае і зацвярджае Рэгламент Канстытуцыйнага Суда, Палажэнне аб Сакратарыяце Кансты-туцыйнага Суда, структуру і штатны расклад Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, Палажэнне аб Навукова-кансульта-тыўным савеце пры Канстытуцыйным Судзе, персанальньі склад яго членаў, Інструкцыю аб парадку справаводства ў Канстытуцыйным Судзе, Правілы ўнутранага працоўнага распарадку і іншыя дакументы, якія адносяцца да дзейнасці Канстытуцыйнага Суда.
Рашэнні Канстытуцыйнага Суда ў гэтых выпадках афарм-ляюцца пратакольна.
Глава 8. СПРАВАВОДСТВА Ў КАНСТЫТУЦЫЙНЫМ СУДЗЕ
Артыкул 93.Прыём, рэгістрацыя, праходжанне і адпраўка карэспандэнцыі
Прыём, рэгістрацыя, праходжанне і адпраўка карэспандэн-цыі, а таксама работа з дакументамі ў Канстытуцыйным Судзе ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку справаводства ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь.
50
Артыкул 94.Папярэдні разгляд карэспандэнцыі
Прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці актаў прадстаў-ляюцца Генеральнаму сакратару Канстытуцыйнага Суда або яго намесніку, якія накіроўваюць іх для папярэдняга разгляду ў адпаведныя структурныя падраздзяленні Сакратарыята.
Папярэдні разгляд прапановы аб праверцы канстытуцый-насці акта праводзіцца работнікамі Сакратарыята на працягу трох дзён і завяршаецца складаннем даведкі, вывады якой паведамляюцца Генеральнаму сакратару.
Матэрыялы, якія падлягаюць вырашэнню Канстытуцыйным Судом, дакладваюцца Генеральным сакратаром Старшыні Канстытуцыйнага Суда не пазней наступнага дня пасля завяршэння папярэдняга вывучэння.
Звароты органаў і асоб па пытаннях, якія не ўваходзяць у кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда, падлягаюць вяртанню заяўніку Генеральным сакратаром з растлумачэннем прычын адмовы ў разглядзе звароту Канстытуцыйным Судом.
Глава 9. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ САКРАТАРЫЯТА КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА
Артыкул 95.Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда
Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда ўтвараецца ў мэтах штодзённага інфармацыйна-даведачнага, арганізацыйна-тэх-нічнага, аналітычнага забеспячэння функцыянавання Кансты-туцыйнага Суда, арганізацыі кантролю за выкананнем рашэнняў, якія ім прымаюцца, падтрымання неабходных сувязей з органамі дзяржаўнай улады, міжнароднага супрацоўніцтва, вядзення справаводства, ажыццяўлення іншай работы па забеспячэнню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда.
Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда з’яўляецца юрыдыч-най асобай.
Структура і штатны расклад Сакратарыята зацвярджаюцца Канстытуцыйным Судом.
Работа Сакратарыята арганізуецца на падставе Палажэння, якое зацвярджаецца Канстытуцыйным Судом.
Структурныя падраздзяленні Сакратарыята працуюць на падставе палажэнняў аб іх, якія зацвярджаюцца Генеральным сакратаром Канстытуцыйнага Суда.
Работнікі Сакратарыята карыстаюцца правамі і нясуць абавязкі ў адпаведнасці з заканадаўствам аб службе ў дзяржаў-ным апараце.
51
Функцыянальныя абавязкі работнікаў Сакратарыята вызна-чаюцца Генеральным сакратаром Канстытуцыйнага ^Суда або кіраўнікамі адпаведных структурных падраздзяленняў.
Артыкул 96.Генеральны сакратар Канстытуцыйнага Суда
Генеральны сакратар Канстытуцыйнага Суда назначаецца на пасаду Старшынёй Канстытуцыйнага Суда.
Генеральны сакратар адказвае за арганізацыю работы і належнае функцыянаванне Сакратарыята, яго структурных падраздзяленняў.
Генеральны сакратар можа ўдзельнічаць у пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда пры разглядзе Канстытуцыйным Судом унутраных арганізацыйных пытанняў, а таксама штогадовага паслання Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Вяр-хоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь аб стане канстытуцыйнай законнасці ў рэспубліцы.
Артыкул 97.Памочнік суддзі Канстытуцыйнага Суда
Кожны суддзя Канстытуцыйнага Суда мае памочніка.
Прыём на работу, перавод або звальненне з работы памоч-ніка суддзі ажыццяўляюцца па ўзгадненню з суддзёй.
Суддзя самастойна вызначае канкрэтныя абавязкі памоч-ніка, дае яму заданні.
Глава 10. ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 98.Судовыя выдаткі
Судовыя выдаткі складаюцца з сум, якія падлягаюць выплаце экспертам, спецыялістам, сведкам, перакладчыкам, a таксама з іншых расходаў, звязаных з разглядам справы.
У адпаведнасці з артыкулам 53 Закона ”Аб Канстытуцый-ным Судзе Рэспублікі Беларусь” пакрыццё судовых выдаткаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Расходы, звязаныя з выкананнем абавязковых рашэнняў Канстытуцыйнага Суда, нясуць дзяржаўныя органы, прад-прыемствы, установы і арганізацыі, на якія было ўскладзена выкананне гэтых рашэнняў.
52
Артыкул 99.Вызначэнне памеру выдаткаў
Памер узнагароджання экспертам і спецыялістам вызна-чаецца Канстытуцыйным Судом з улікам устаноўленых ставак і затрачанага часу.
Экспертам, спецыялістам і сведкам пакрываюцца панесеныя імі ў сувязі з яўкай у суд расходы па праезду і найму жылога памяшкання і выплачваюцца сутачныя ў памерах, устаноў-леных заканадаўствам для работнікаў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі.
Перакладчык атрымлівае ўзнагароджанне за работу, выка-наную ім па даручэнню Канстытуцыйнага Суда, калі гэта работа не ўваходзіць у кола яго службовых абавязкаў.
Артыкул 100. Судовыя канікулы
Канстытуцыйны Суд працуе пастаянна, за выключэннем судовых канікулаў, якія ўстанаўліваюцца з 15 ліпеня па 1 верасня.
У экстраных выпадках Старшыня Канстытуцыйнага Суда можа склікаць суддзяў і ў час судовых канікулаў.
Артыкул 101. Навукова-кансультатыўны савет пры Канстытуцыйным Судзе, яго мэты і задачы
У мэтах аказання суддзям Канстытуцыйнага Суда навукова-кансультатыўнай дапамогі ў падрыхтоўцы пытанняў да разгляду, павышэння якасці рашэнняў, якія прымаюцца Судом, а таксама для навуковай распрацоўкі асобных праблем, звязаных з ажыццяўленнем ім сваіх функцый, умацавання яго сувязей з навуковымі юрыдычнымі ўстановамі, юрыстамі-практыкамі пры Канстытуцыйным Судзе ствараецца Наву-кова-кансультатыўны савет.
Задачамі Навукова-кансультатыўнага савета з’яўляюцца:
навуковае кансультаванне па пытаннях, пастаўленых на разгляд Канстытуцыйнага Суда;
аказанне дапамогі Канстытуцыйнаму Суду ў правядзенні аналізу стану канстытуцыйнай законнасці ў рэспубліцы і падрыхтоўцы пасланняў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь;
унясенне прапаноў у Канстытуцыйны Суд аб неабходнасці змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, a таксама аб прыняцці і змяненні законаў;
садзейнічанне ўмацаванню супрацоўніцтва з айчыннымі і замежнымі навуковымі цэнтрамі і прававымі ўстановамі ў
53
мэтах больш поўнага выкарыстання дасягненняў навукі і практыкі ў канстытуцыйным будаўніцтве Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 102. Склад Навукова-кансультатыўнага савета
Навукова-кансультатыўны савет утвараецца з ліку вучоных і іншых спецыялістаў у галіне права.
Навукова-кансультатыўны савет складаецца з двух сустар-шынь, сакратара і членаў савета.
Сустаршыні Навукова-кансультатыўнага савета і сакратар выбіраюцца са складу членаў савета шляхам адкрытага галаса-вання тэрмінам на тры гады.
Артыкул 103. Парадак дзейнасці Навукова-кансультатыўнага савета
Пасяджэнні Навукова-кансультатыўнага савета склікаюцца яго сустаршынямі.
Да абмеркавання пытанняў могуць прыцягвацца навуковыя і практычныя работнікі, якія не з’яўляюцца членамі савета.
Па выніках абмеркавання пытанняў Навукова-кансульта-тыўны савет прымае рашэнні рэкамендацыйнага характару.
Тэхнічнае забеспячэнне работы Навукова-кансультатыўнага савета ажыццяўляецца Сакратарыятам Канстытуцыйнага Суда.
Артыкул 104. Уступленне ў сілу Рэгламенту Канстытуцый-нага Суда і яго тлумачэнне
Гэты Рэгламент уступае ў сілу з дня яго зацвярджэння Канстытуцыйным Судом.
Растлумачэнні па прымяненню гэтага Рэгламенту, а таксама тлумачэнне яго палажэнняў даюцца Канстытуцыйным Судом.
ВЕДОМОСТН
ВЕРХОВНОГО
COBETA
РЕСПУБЛНКН
БЕЛАРУСЬ
25 августа	№ 23—24	йздаются
1994 г.	(133—134)	с 1990 г.
СОДЕРЖАННЕ
РЕГЛАМЕНТ КОНСТІІТУЦІІОННОГО СУДА РЕСПУБЛІІКІІ БЕЛАРУСЬ
РАЗДЕЛ I. Обцне начала констмтуцнонного судопронзводства.. 57
Глава 1. Основные положення.....................................57
РАЗДЕЛ II. Порядок ведення дел в Констнтуцлонном Суде........63
Глава 2. Обіцяе условля рассмотрення вопросов в заседанлл Констнтуцнонного Суда...................................63
Глава 3.	Участннкн заседання Констнтуцнонного Суда.....74
Глава 4.	Подготовка заседанлй Констлтуцнонного Суда....80
Глава 5. Порядок рассмотренля вопросов в судебном заседанлл.......................................88
Глава 6. Решенле Констлтуцлонного Суда....................95
РАЗДЕЛ Ш. Органлзацля работы Констлтуцлонного суда.......103
Глава 7.	Основные положенля об органлзацлл работы
Ковстнтуцнонного Суда л его Секретарлата....103
Глава 8.	Делопролзводство в Констлтуцлонном Суде.....105
Глава 9.	Органлзацля работы Секретарлата
Констлтуцлонного Суда.........................106
Глава 10.	Заключлтельные положенля....................107
Утвержден Констйтуцйонным Судом Республйкй Беларусь 27 мая 1994 года
РЕГЛАМЕНТ КОНСТНТУЦНОННОГО СУДА РЕСПУБЛНКН БЕЛАРУСЬ
Настояіцнм Регламентом определяются правнла судебной процедуры н этнкета, особенностн делопронзводства, требо-вання к персоналу н другне вопросы, относяіцпеся к порядку деятельностн Констнтуцнонного Суда Республпкн Беларусь , с целью обеспечення реалнзацнн его задач, осуідествлення полномочнй, предусмотренных Констнтуцней Республпкн Бе-ларусь н Законом Республ^н Беларусь ”0 Констнтуцнонном Суде Республнкп Беларусь”