Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №23-24 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№23-24 1994 год
55.33 МБ
Суд можа не заслухоўваць іншых сведкаў, калі прызнае, што акалічнасці, аб якіх яны могуць сведчыць, устаноўлены з дастатковай паўнатой.
Артыкул бЗ.Даследаванне дакументаў
Дакументы абвяшчаюцца ў судовым пасяджэнні і прад’яўляюцца па меры неабходнасці бакам, іх прадстаўнікам, а ў асобых выпадках — экспертам, спецыялістам, сведкам і
38
іншым асобам. якія ўдзельнічаюць у справе. Пасля гэтага бакі або іх прадстаўнікі могуць даць тлумачэнні ў сувязі з зачытаным дакументам (дакументамі). Па даследаваных у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда дакументах, якія атры-маны ва ўстаноўленым парадку і маюць значэнне для правільнага вырашэння пытання, Судом выносіцца рашэнне аб далучэнні іх да матэрыялаў справы, што разглядаецца.
Артыкул 64.Парадак заслухоўвання экспертаў, спецыялістаў
Канстытуцыйны Суд пры неабходнасці заслухоўвае экспер-таў, спецыялістаў. Паслядоўнасць заслухоўвання экспертаў, спецыялістаў у судовым пасяджэнні вызначаецца Судом.
Перад заслухоўваннем эксперт, спецыяліст дае абавязацель-ства Суду, пасля чаго старшынствуючы прапануе эксперту, спецыялісту аб’явіць прадстаўляемае ім ад свайго імя, групы экспертаў або навуковай установы экспертнае заключэнне (думку спецыяліста) па пытанню, якое разглядаецца.
Эксперту, спецыялісту могуць быць зададзены пытанні ў той жа паслядоўнасці, як гэта ўстаноўлена для сведак.
Артыкул бб.Права старшынствуючага зняць пытанне
Старшынствуючы мае права зняць пытанне, пастаўленае адным бокам, яго прадстаўніком перад другім бокам або яго прадстаўніком, перад сведкам, экспертам, спецыялістам, прыз-наўшы, што яно навадное, некарэктнае па форме або зместу ці не адносіцца да сутнасці справы, якая разглядаецца.
Пытанні, пастаўленыя ўдзельнікам пасяджэння суддзёй, не могуць быць зняты старшынствуючым.
Артыкул бб.Выступленні ўдзельнікаў судовага пасяджзння
Па заканчэнні даследавання прадстаўленых матэрыялаў, тлумачэнняў бакоў, іх прадстаўнікоў, паказанняў сведак, заключэнняў экспертаў, думак спецыялістаў Суд пераходзіць да выслухоўвання выступленняў Прэзідэнта Рэспублікі Бела-русь, Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь, калі яны пажадаюць выступіць.
Бакі і іх прадстаўнікі могуць выступіць з заключнымі прамовамі, якія павінны змяшчаць аналіз матэрыялаў і доказаў, правераных у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда, іх
39
прававую ацэнку і значэнне для вырашэння справы, якая разглядаецца, а таксама вывады і прапановы бакоў, якія, на іх думку, павінны быць улічаны Судом пры вынясенні рашэння. Пры гэтым асобы, якія прадстаўляюць інтарэсы бакоў па пасадзе, а таксама прадстаўнікі, што выступаюць у Судзе па даверанасці, калі такое права агаворана ў даверанасці, маюць права скарэкціраваць сваю пазіцыю па пытанню, якое разглядаецца, у залежнасці ад вынікаў судовага разбору.
Канстытуцыйны Суд можа прадаставіць бакам па іх просьбе час для падрыхтоўкі да заключных прамоў, аб’явіўшы для гэтага перапынак у судовым пасяджэнні.
Артыкул 67. Аднаўленне даследавання матэрыялаў справы
Пасля заслухоўвання заключных прамоў, калі Канстыту-цыйны Суд прызнае неабходным высветліць новыя акаліч-насці, якія маюць істотнае значэнне для правільнага вырашэння справы, або даследаваць новыя доказы, ён выносіць рашэнне аб аднаўленні разгляду справы. Пры гэтым Канстытуцыйны Суд можа аб’явіць перапынак у судовым пасяджэнні або адкласці разгляд справы.
Па заканчэнні дадатковага разбору па справе асобы, пералічаныя ў артыкуле 66 гэтага Рэгламенту, маюць права на новае выступленне, а бакі — на заключную прамову, але толькі наконт вынікаў адноўленага судовага разбору і іх значэння для вырашэння справы, пасля чаго Канстытуцыйны Суд выходзіць на нараду для вынясення рашэння.
Глава 6. РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА
Артыкул 68.Парадак правядзення нарады суддзяў для вынясення рашэння
Нарада суддзяў для вынясення рашэння праводзіцца ў дарадчым пакоі.
Нарада суддзяў праводзіцца тайна.
Старшынствуючы прадастаўляе слова кожнаму з суддзяў, які жадае выказацца па пытанню, што разглядаецца.
У ходзе нарады суддзі могуць прасіць адзін аднаго ўдакладніць іх пазіцыі па справе. Закончыўшы нараду, старшынствуючы ставіць на галасаванне прапанаваныя суддзямі фармулёўкі рашэння.
40
Артыкул бЭ.Прыняцце рашэння
Рашэнні Канстытуцыйнага Суда прымаюцца адкрытым га-ласаваннем.
Галасаванне праводзіцца пайменным апытаннем суддзяў. Старшынствуючы падае свой голас апошнім.
Старшынствуючы ставіць на галасаванне фармулёўкі рашэння ў парадку паступлення. У заключэнне галасуецца тэкст рашэння ў цэлым.
Суддзя не мае права ўстрымацца ад галасавання ці не ўдзельнічаць у галасаванні.
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда лічыцца прынятым, калі за яго пададзена простая большасць галасоў ад поўнага складу суддзяў. Пры роўнай колькасці галасоў голас старшынствую-чага з’яўляецца рашаючым.
Рашэнне выкладаецца ў пісьмовым выглядзе суддзёй-дакладчыкам або па даручэнню старшынствуючага іншым суддзёй.
Артыкул 70.Асобная думка суддзі
Суддзя Канстытуцыйнага Суда, не згодны з прынятым рашэннем, мае права выкласці асобную думку ў пісьмовым выглядзе. Асобная думка падлягае апублікаванню ў якасці дадатку да рашэння Канстытуцыйнага Суда.
Артыкул 71.Віды рашэнняў Канстытуцыйнага Суда
У адпаведнасці з артыкулам 36 Закона ”Аб Канстытуцый-ным Судзе Рэспублікі Беларусь” рашэннем Канстытуцыйнага Суда з’яўляецца любы акт, прыняты ў яго пасяджэнні.
У выпадках, прадугледжаных артыкулам 72 гэтага Рэгла-менту, рашэнні Канстытуцыйнага Суда прымаюцца ў выглядзе заключэння, якое выкладаецца ў форме асобнага дакумента.
Звароты да дзяржаўных органаў, службовых асоб могуць быць аформлены ў выглядзе запыту ці патрабавання як самастойна, так і ў форме складанай часткі іншага рашэння.
Аналіз стану канстытуцыйнай законнасці ў рэспубліцы афармляецца ў выглядзе паслання Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь.
41
Артыкул 72.3аключэнне Канстытуцыйнага Суда
Заключэнне прымаецца Канстытуцыйным Судом у выпад-ках разгляду пытанняў, пералічаных у артыкуле 5 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, а іменна:
аб адпаведнасці законаў, міжнародных дагаворных і іншых абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі, міжна-родна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь;
аб адпаведнасці прававых актаў міждзяржаўных утварэнняў, у якія ўваходзіць Рэспубліка Беларусь, указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастаноў Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, а таксама актаў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, якія маюць нарматыўны характар, законам і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь;
аб адпаведнасці нарматыўных актаў любога дзяржаўнага органа, грамадскага аб’яднання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і законам, міжнародна-прававым актам, ратыфікава-ным Рэспублікай Беларусь.
Заключэнне складаецца з уступнай, апісальнай, матывіро-вачнай і рэзалютыўнай частак.
Ва ўступнай частцы заключэння ўказваюцца:
назва заключэння, дата і месца яго прыняцця;
склад Канстытуцыйнага Суда, які прымае заключэнне;
бакі і іншыя ўдзельнікі пасяджэння;
фармулёўка пытання, падставы для яго разгляду.
Апісальная частка заключэння павінна змяшчаць:
нормы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” і гэтага Рэгламенту, якія ўстанаўліваюць права ці абавязак Канстыту-цыйнага Суда разгледзець дадзенае пытанне;
поўную назву акта, канстытуцыйнасць якога правяраецца з указаннем крыніцы яго апублікавання (атрымання).
У матывіровачнай частцы заключэння павінны быць ука-заны:
акалічнасці справы, устаноўленыя Канстытуцыйным Судом і пакладзеныя ў аснову заключэння;
нарматыўныя акты, якімі кіраваўся Канстытуцыйны Суд.
Рэзалютыўная частка заключэння павінна змяшчаць у сабе вывад аб канстытуцыйнасці (неканстытуцыйнасці) акта, пара-
42
дак уступлення рашэння Канстытуцыйнага Суда ў законную сілу і тэрмін выканання.
Патрабаванні гэтага артыкула да зместу заключэння прымя-няюцца і пры складанні заключэння ў выпадках разгляду Канстытуцыйным Судом справы аб парушэнні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Заключэнні прымаюцца імем Рэспублікі Беларусь.
Артыкул 73.3апыты і патрабаванні Канстытуцыйнага Суда да дзяржаўных органаў, службовых асоб
Запыты і патрабаванні да дзяржаўных органаў, службовых асоб могуць быць накіраваны Канстытуцыйным Судом для забеспячэння вядзення справы і вырашэння іншых пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, а суддзёй Канстыту-цыйнага Суда -- пры падрыхтоўцы канкрэтнага пытання.
У запыце (патрабаванні) павінны быць указаны:
орган, асоба, якім адрасаваны запыт (патрабаванне);
падставы для накіравання запыту (патрабавання);
сутнасць звернутага да органа, асобы запыту (патраба-вання);
кароткае абгрунтаванне неабходнасці ўчынення органам або асобай адпаведных дзеянняў або ўстрымання ад такіх;
артыкул Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, на падставе якога накіроўваецца запыт (патраба-ванне);
тэрмін выканання запыту (патрабавання);
наступствы невыканання запыту (патрабавання).
Артыкул 74. Афармленне рашэння Канстытуцыйнага Суда
У адпаведнасці з артыкулам 37 Закона ”Аб Канстытуцый-ным Судзе Рэспублікі Беларусь” рашэнне Канстытуцыйнага Суда афармляецца ў выглядзе асобнага дакумента ці прата-кольна.
Канстытуцыйны Суд можа адкласці складанне рашэння ў выглядзе асобнага дакумента не больш чым на два тыдні, абмежаваўшыся пратакольным выкладаннем фармулёўкі ра-шэння, парадку і тэрміну ўступлення яго ў сілу.
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда, выкладзенае ў форме асобнага дакумента, падпісваецца старшынствуючым у судо-вым пасяджэнні з указаннем пасады. Указанае рашэнне
43
падлягае абавязковай рэгістрацыі ў рэестры актаў Канстытуцыйнага Суда.
Артыкул 75. Абвяшчэнне рашэння Канстытуцыйнага Суда
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда абвяшчаецца ў судовым пасяджэнні адразу ж пасля заканчэння нарады суддзяў. Пры абвяшчэнні рашэння старшынствуючы ў мэтах захавання тайньі нарады суддзяў, калі яна праводзілася ў дарадчым пакоі, не павінен паведамляць вынікі галасавання і прозвішчы суддзяў, якія галасавалі ”за” і ’’супраць”, за выключэннем выпадкаў, калі суддзя мае асобную думку, аб наяўнасці якой аб’яўляецца пры абвяшчэнні рашэння.