Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №23-24 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№23-24 1994 год
55.33 МБ
Тэрмін, які вылічваецца гадамі, канчаецца ў адпаведны месяц і дзень апошняга года ўстаноўленага тэрміну.
Тэрмін, які вылічваецца месяцамі, канчаецца ў адпаведньі месяц і дзень апошняга месяца ўстаноўленага тэрміну. Калі заканчэнне тэрміну, што вылічваецца месяцамі, прыпадае на месяц, які адпаведнай лічбы не мае, то тэрмін канчаецца ў апошні дзень гэтага месяца.
Тэрмін, які вылічваецца тыднямі, канчаецца ў адпаведны дзень апошняга тыдня ўстаноўленага тэрміну.
У выпадках, калі апошні дзень тэрміну прыпадае на нерабочы дзень, днём заканчэння тэрміну лічыцца першы рабочы дзень, што ідзе за ім.
Артыкул ІО.Забеспячэнне парадку і бяспекі ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда
Усе ўдзельнікі судовага пасяджэння і іншыя асобы, якія прысутнічаюць у зале пасяджэння, абавязаны паважліва адно-сіцца да Канстытуцыйнага Суда і ўстаноўленых правіл судовай працэдуры і этыкету, беспярэчна падпарадкоўвацца распара-джэнням старшынствуючага аб захаванні парадку пасяджэння.
Канстытуцыйны Суд можа распарадзіцца аб мерах праверкі асоб, якія жадаюць прысутнічаць пры разглядзе пытанняў на пасяджэнні Суда, уключаючы праверку дакументаў, што засведчваюць асобу, агляд рэчаў і асабісты надгляд.
Парушэнне парадку ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда, непадпарадкаванне распараджэнням старшынствуючага аб захаванні парадку пасяджэння, пагарджанне прынятымі ў Канстытуцыйным Судзе правіламі цягнуць устаноўленую зако-нам адказнасць.
8
РАЗДЗЕЛ II. ПАРАДАК ВЯДЗЕННЯ СПРАЎ У КАНСТЫТУЦЫЙНЫМ СУДЗЕ
Глава 2. АГУЛЬНЫЯ ЎМОВЫ РАЗГЛЯДУ ПЫТАННЯЎ У ПАСЯДЖЭННІ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА
Артыкул ІІ.Скліканне пасяджэнняў Канстьітуцьійнага Суда
Па ўсіх пытаннях, аднесеных Законам ”Аб Канстытуцый-ным Судзе Рэспублікі Беларусь” да кампетэнцыі Канстытуцый-нага Суда як калегіял'ьнага органа, па якіх павінна выносіцца рашэнне, Канстытуцыйным Судом назначаецца судовае пасяджэнне.
Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда праводзіцца з захаван-нем правіл і працэдур, устаноўленых гэтым Рэгламентам для разгляду адпаведных пытанняў.
Пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда склікаюцца Старшынёй, у яго адсутнасць — намеснікам Старшыні Канстытуцыйнага Суда, а пры адсутнасці Старшыні Канстытуцыйнага Суда і яго намесніка або немагчымасці выканання гэтымі асобамі сваіх абавязкаў - старэйшым па ўзросту суддзёй Канстытуцыйнага Суда.
Аб часе і месцы чарговага пасяджэння суддзям Канстыту-цыйнага Суда паведамляецца не пазней чым за дзесяць дзён да пачатку судовага пасяджэння. Адначасова ім уручаецца пара-дак дня пасяджэння і ўсе неабходныя для разгляду справы дакументы.
Паведамленне падпісваецца Генеральным сакратаром Канстытуцыйнага Суда.
Суддзя не мае права ўхіліцца ад удзелу ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда. Ён не можа быць адхілены ад удзелу ў судовым пасяджэнні, калі яго паўнамоцтвы не прыпынены або не спынены ў парадку, прадугледжаным Законам ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.
Артыкул 12.Службовыя нарады
Старшыня Канстытуцыйнага Суда або яго намеснік склікае суддзяў, работнікаў Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда на службовыя нарады па пытаннях дзейнасці Канстытуцыйнага Суда і работы структурных падраздзяленняў Сакратарыята Суда.
У выпадку адсутнасці Старшыні Канстытуцыйнага Суда і яго намесніка або немагчымасці выканання імі сваіх абавязкаў
9
службовыя нарады па пытаннях, указаных у частцы першай гэтага артыкула, склікае старэйшы па ўзросту суддзя.
Артыкул ІЗ.Рэжым работы Канстытуцыйнага Суда
Пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда праводзяцца па меры неабходнасці і склікаюцца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда па ўласнай ініцыятыве ці па патрабаванню не менш чым трох суддзяў Канстытуцыйнага Суда.
Артыкул 14.3аява суддзі аб самаадводзе
Суддзя Канстытуцыйнага Суда павінен заявіць самаадвод пры наяўнасці акалічнасцей, якія могуць паставіць пад сумненне яго аб’ектыўнасць з прычыны прамой або ўскоснай зацікаўленасці ў выніку вырашэння канкрэтнай справы.
Артыкул Іб.Выраіпэнне пытання аб самаадводзе суддзі
Самаадвод, заяўлены суддзёй, вырашаецца Канстытуцый-ным Судом у дарадчым пакоі.
Разглядаючы пытанне аб самаадводзе суддзі, Кансты-туцыйны Суд прымае рашэнне аб задавальненні самаадводу ці аб яго адхіленні. Суд ва ўсякім выпадку прымае рашэнне аб адхіленні самаадводу суддзі, калі прыведзеныя ім довады ў мэтах абгрунтавання заяўленага самаадводу не могуць уплываць на аб’ектыўнасць яго прававой пазіцыі па справе, якая разглядаецца, і па гэтых падставах будуць прызнаны непераканаўчымі.
У выпадку адхілення Канстытуцыйным Судом заяўленага суддзёй самаадводу гэты суддзя абавязаны ўдзельнічаць у разглядзе справы.
Артыкул Іб.Склад Канстытуцыйнага Суда
Членамі Канстытуцыйнага Суда з’яўляюцца Старшыня, намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда і дзевяць суддзяў.
Канстытуцыйны Суд правамоцны прымаць рашэнні і прыступіць да работы ў складзе не менш чым сем суддзяў.
Артыкул 17. Нязменнасць складу Канстытуцыйнага Суда ў судовым пасяджэнні
Справа разглядаецца Канстытуцыйным Судом, як правіла, у адным і тым жа складзе суддзяў. Пасля пачатку слухання справы іншыя суддзі могуць прыняць удзел у далейшым разглядзе справы па рашэнню Канстытуцыйнага Суда.
10
Немагчымасць працягваць удзел у пасяджэнні Канстыту-цыйнага Суда каго-небудзь з суддзяў, калі пры гэтым не парушаецца ўстаноўлены кворум, не перашкаджае далейшаму разгляду пытання.
У выпадку, калі часовая, не больш чым пятнаццаць дзён, адсутнасць у працэсе пасяджэння Канстытуцыйнага Суда каго-небудзь з суддзяў выклікала парушэнне ўстаноўленага кворуму, у слуханні справы аб’яўляецца перапынак. Калі суддзя выбыў з судовага пасяджэння ў сувязі з працяглым захворваннем або іншымі акалічнасцямі, якія перашкаджаюць яго далейшаму ўдзелу ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда, на тэрмін больш чым пятнаццаць дзён, а таксама ў сувязі з самаадводам, які задаволены Канстытуцыйным Судом, і яго адсутнасць выклікала парушэнне кворуму, слуханне справы адкладваецца.
Суддзя можа па ўважлівых прычынах са згоды Канстыту-цыйнага Суда і калі пры гэтым не парушаецца ўстаноўлены кворум адсутнічаць у судовым пасяджэнні і зноў увайсці ў працэс, калі пры гэтым яго адсутнасць працягвалася не больш чым тры дні.
Артыкул 18.Колькасць пытанняў, якія выносяцца на пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда
На пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда можа разглядацца адно або некалькі пытанняў. Па кожнаму пытанню робіцца даклад, з якім выступае суддзя Канстытуцыйнага Суда, і прымаецца асобнае рашэнне.
Артыкул ІЭ.Непасрэднасць і вуснасць разгляду пытанняў у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда
Пры разглядзе па сутнасці прапаноў аб дачы заключэнняў Канстытуцыйны Суд непасрэдна заслухоўвае тлумачэнні бакоў, іх прадстаўнікоў, паказанні сведак, заключэнні экспертаў, думкі спецыялістаў, выступленні іншых удзельнікаў судовага пасяджэння, абвяшчае неабходныя дакументы.
Дакументы, якія ёсць ва ўсіх суддзяў і ўдзельнікаў пасяджэння, могуць не абвяшчацца, калі іх змест выкладаецца вусна ў ходзе разбору. Аднак, калі хто-небудзь з суддзяў або ўдзельнікаў пасяджэння настойвае на іх поўным або частковым абвяшчэнні, такое абвяшчэнне можа быць праведзена па рашэннк? Канстытуцыйнага Суда.
Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда па кожнай справе праходзіць, як правіла, бесперапынна, акрамя часу, адведзенага для адпачынку або прадастаўленага ўдзельнікам
11
пасяджэння для падрыхтоўкі заключных прамоў. Перапынак у судовым пасяджэнні можа быць зроблены па хадайніцтву аднаго з бакоў для дадатковага вывучэння матэрыялаў, прадстаўленых другім бокам, а таксама ў выпадках узнікнення акалічнасцей, якія перашкаджаюць нармальнаму ходу пасяджэння ці неабходнасці тэрміновага разгляду іншага пытання. Пасля перапынку разгляд справы працягваецца з моманту, на якім ён быў перапынены. У перапынку судовага пасяджэння Канстытуцыйны Суд мае права таксама разглядаць бягучыя пытанні, звязаныя з арганізацыяй яго дзейнасці.
Артыкул 2О.Адкладанне пасяджэння Канстытуцыйнага Суда
Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда можа быць адкладзена ў наступных выпадках:
1)	калі Канстытуцыйны Суд знойдзе справу або пытанне, якое разглядаецца, недастаткова падрыхтаванымі;
2)	з прычыны няяўкі бакоў або аднаго боку, сведкі або эксперта, яўка якіх была прызнана абавязковай, калі іх адсутнасць можа паўплываць на правільнае вырашэнне справы;
3)	з прычыны непрадстаўлення або несвоечасовага прад-стаўлення запатрабаваных матэрыялаў, калі яны маюць істотнае значэнне для разгляду і вырашэння справы;
4)	калі на адкладанні разгляду пытання настойвае хто-небудзь з суддзяў або бакі (бок), іх прадстаўнікі, a прыведзеныя імі аргументы прызнаны Канстытуцыйным Судом пераканаўчымі;
5)	парушаны кворум у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда з прычыны захворвання або працяглай адсутнасці па іншых прычынах каго-небудзь з суддзяў у працэсе пасяджэння;
6)	пры наяўнасці іншых акалічнасцей, якія перашкаджаюць нармальнаму ходу судовага пасяджэння або ўсебаковаму і поўнаму разгляду пытання, калі гэтыя акалічнасці не могуць быць устаранёны ў тэрміны, якія дазваляюць перапыніць пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда.
Рашэнне аб адкладанні пасяджэння Канстытуцыйнага Суда прымаецца простай большасцю галасоў ад поўнага складу суддзяў. У выпадку прыняцця рашэння аб адкладанні пасяджэння Канстытуцыйным Судом могуць быць заслуханы прыбыўшыя эксперты, спецыялісты і сведкі.
Разгляд адкладзенай справы працягваецца Канстытуцыйным Судом пасля адпадзення акалічнасцей, якія
12
паслужылі падставай для яе адкладання. Пры гэтым пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда аднаўляецца, як правіла, з моманту, на якім яно было спынена. У такім выпадку паўторны выклік заслуханых экспертаў, спецыялістаў і сведак праводзіцца толькі ў неабходных выпадках.
Артыкул 21. Прыпыненне вядзення па справе
Канстытуцыйны Суд можа прыпыніць вядзенне па справе па хадайніцтву аднаго з бакоў для дадатковага вывучэння матэрыялаў, прадстаўленых другім бокам, а таксама ў выпадках узнікнення акалічнасцей, якія перашкаджаюць нармальнаму ходу разгляду пытання ці пры неабходнасці тэрміновага разгляду іншага пытання.
Вядзенне справы працягваецца з моманту, на якім яно было прыпынена.
Прыпыненне разгляду аднаго пытання не перашкаджае разгляду Канстытуцыйным Судом іншых пытанняў.