Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№23-24 1994 год
Артыкул 5О.Разгляд Канстытуцыйным Судом пытанняў, звязаных з асноўным пытаннем
Канстытуцыйны Суд можа разгледзець пытанне, якое не прадугледжвае выкладання рашэння ў выглядзе асобнага дакумента або звязана з падрыхтаваным да разгляду асноўным пытаннем. Пытанні, звязаныя з асноўным пытаннем, разгля-даюцца без захавання ўстаноўленага парадку папярэдняга вывучэння, унясення ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда, сво'ечасовага ўключэння ў парадак дня і падрыхтоўкі да разгляду.
3—1222
33
Артыкул 51. Адкліканне прапановы аб праверцы канстыту-цыйнасці акта
Прапанова аб праверцы канстытуцыйнасці акта можа быць адклікана толькі тым органам або асобай, якія звярнуліся ў Канстытуцыйны Суд.
Прапанова можа быць адклікана ініцыятарам да ўключэння адпаведнага пытання ў парадак дня пасяджэння Канстыту-цыйнага Суда.
Адкліканне прапановы, накіраванае Канстытуцыйнаму Суду да ўключэння адпаведнага пытання ў парадак дня Канстытуцыйнага Суда, лічыцца прынятым, а прапанова падлягае вяртанню ініцыятару на падставе пісьмовага распа-раджэння Старшыні Канстытуцыйнага Суда.
Глава 5. ПАРАДАК РАЗГЛЯДУ ПЫТАННЯЎ У СУДОВЫМ ПАСЯДЖЭННІ
Артыкул 52.Адкрыццё судовага пасяджэння
У прызначаны для судовага разбору час суддзі Канстытуцыйнага Суда ўваходзяць у залу пасяджэнняў, судовы прыстаў дае распараджэнне: ’’Устаць! Суд ідзе!” Усе ўстаюць, суддзі займаюць свае месцы, і старшынствуючьі прапануе ўдзельнікам пасяджэння і прысутным у зале сесці. Затым старшынствуючы аб’яўляе, якое пытанне падлягае разгляду.
Артыкул 53.Праверка яўкі ўдзельнікаў судовага пасяджэння
Па прапанове старшынствуючага сакратар судовага пася-джэння паведамляе аб яўцы ўдзельнікаў пасяджэння, a таксама аб прысутнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Стар-шыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Адначасова сакратар паведамляе, хто з удзельнікаў пасяджэння не з’явіўся, ці ўручаны своечасова паведамленні асобам, якія не з’явіліся, і якія ёсць звесткі аб прычынах іх няяўкі.
Старшынствуючы аб’яўляе склад Канстытуцыйнага Суда, паведамляе, хто з’яўляецца сакратаром судовага пасяджэння, хто ўдзельнічае ў справе ў якасці эксперта, спецыяліста,
34
перакладчыка, а таксама пры неабходнасці правярае паўна-моцтвы службовых асоб і прадстаўнікоў бакоў.
Артыкул 54.Растлумачэнне перакладчыку абавязкаў
Старшынствуючы растлумачвае перакладчыку яго абавязак поўна і дакладна выканаць пераклад даклада суддзі, тлума-чэнняў і выступленняў асоб, якія ўдзельнічаюць у справе, распараджэнняў старшынствуючага, дакументаў, што абвяш-чаюцца ў судовым пасяджэнні, пытанняў, якія задаюцца ў Судзе, і адказаў на іх, а таксама рашэнняў Канстытуцыйнага Суда.
Перакладчык папярэджваецца аб адказнасці за заведама няправільны пераклад.
Артыкул 55.Растлумачэнне ўдзельнікам судовага пасяджэн-ня іх правоў і абавязкаў
Старшынствуючы растлумачвае ўдзельнікам судовага пася-джэння іх правы і абавязкі. Экспертам, спецыялістам і сведкам, акрамя таго, растлумачваецца прадугледжаная зако-нам адказнасць за нядобрасумленнае выкананне ўскладзеных на іх абавязкаў або адмову ад выканання гэтых абавязкаў.
Артыкул 56.Вырашэнне пытанняў у сувязі з няяўкай у судовае пасяджэнне каго-небудзь з яго ўдзельнікаў
У выпадку няяўкі ў судовае пасяджэнне бакоў (боку) або іх прадстаўнікоў Канстытуцыйны Суд выносіць рашэнне аб прадаўжэнні разбору па справе або яго адкладанні. Пры адсутнасці ў прадстаўніка боку належным чынам аформленых паўнамоцтваў, калі сама службовая асоба, якая з’яўляецца бокам у працэсе, не з’явілася ў судовае пасяджэнне, старшынствуючы ставіць на разгляд суддзяў пытанне аб магчымасці разгляду справы ў адсутнасці боку і без яго прадстаўніка.
У выпадку няяўкі ў судовае пасяджэнне каго-небудзь са сведак, экспертаў або спецыялістаў Канстытуцыйны Суд выслухоўвае думкі асоб, якія ўдзельнічаюць у справе, аб магчымасці разгляду справы ў іх адсутнасць. Пасля гэтага Суд выносіць рашэнне аб прадаўжэнні разбору па справе, або аб аб’яўленні перапынку ў судовым пасяджэнні, або аб яго адкладанні. Канстытуцыйны Суд можа таксама разгледзець пытанне аб адказнасці экспертаў, спецыялістаў або сведак, якія не з’явіліся.
35
Артыкул 57.Вырашэнне пытанняў аб выдаленні сведак з залы судовага пасяджэння
Сведкі, якія з’явіліся на пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда, да пачатку іх допыту могуць быць выдалены з залы судовага пасяджэння, калі Канстытуцыйны Суд не прыме іншае рашэнне. Выдаленыя сведкі размяшчаюцца ў спецыяльна адведзеным пакоі, адкуль па выкліку Суда запрашаюцца ў залу пасяджэнняў судовым прыставам.
Артыкул 58.Вырашэнне хадайніцтваў удзельнікаў судовага пасяджэння
Старшынствуючы апытвае бакі, іх прадстаўнікоў, іншых удзельнікаў судовага пасяджэння, ці ёсць у іх да пачатку разгляду справы хадайніцтвы аб выпатрабаванні дадатковых матэрыялаў, аб выкліку іншых сведак і допуску да разгляду справы новых экспертаў, спецыялістаў.
У выпадку паступлення такіх хадайніцтваў у пісьмовым выглядзе яны абвяшчаюцца ў судовым пасяджэнні і падлягаюць далучэнню да матэрыялаў справы, што разглядаецца. Вусныя хадайніцтвы падлягаюць занясенню ў пратакол судовага пасяджэння.
Хадайніцтвы аб выпатрабаванні дадатковых матэрыялаў, аб выкліку іншых сведак або допуску да разгляду справы новых экспертаў, спецыялістаў. падлягаюць вырашэнню ў дадзеным судовым пасяджэнні.
Артыкул 59.Выпатрабаванне Канстытуцыйным Судом дадат-ковых матэрыялаў
Канстытуцыйны Суд у працэсе разгляду прапановы аб дачы заключэння, а таксама пры разглядзе іншых пытанняў мае права па ўласнай ініцыятыве або па хадайніцтву ўдзельнікаў судовага пасяджэння дадаткова запатрабаваць тэксты нарматыўных і іншых прававых актаў, дакументаў або іх копій і іншыя матэрыялы, неабходныя для правільнага вырашэння пытанняў, што разглядаюцца, патрабаваць правядзення праверак і экспертыз для ўстанаўлення або ўдакладнення асобных акалічнасцей, якія з’яўляюцца прадметам разгляду ў Судзе.
Патрабаванні Канстытуцыйнага Суда ў выпадках, прадугле-джаных у частцы першай гэтага артыкула, афармляюцца ў выглядзе рашэння, якое з’яўляецца абавязковым для выканання ўсімі органамі, службовымі асобамі і грамадзянамі, якім яно адрасавана, у тэрміны, указаныя ў рашэнні Суда.
36
Артыкул бО.Выступленне судцзі-дакладчыка
Разгляд прапановы аб дачы заключэння пачынаецца з выступлення суддзі-дакладчыка, які выкладае сутнасць пытання, што разглядаецца, падставы для яго разгляду, кароткі змест наяўных матэрыялаў і інфармуе аб зробленай рабоце па падрыхтоўцы пытання да разгляду. Суддзя-дакладчык у сваім выступленні не мае права аналізаваць довады, выкладзеныя ў прапанове аб дачы заключэння, і даваць ім сваю ацэнку. Суддзі-дакладчыку могуць быць зададзены пытанні суддзямі.
Артыкул 61. Тлумачэнні бакоў і іх прадстаўнікоў
Пасля выступлення суддзі-дакладчыка старшынствуючы прапануе бакам даць тлумачэнні па сутнасці пытання, якое разглядаецца.
Першым выступае бок або яго прадстаўнік (прадстаўнікі), які звярнуўся з прапановай аб дачы заключэння, пасля чаго старшынствуючы прадастаўляе магчымасць выступіць другому боку або яго прадстаўніку.
Калі бок (бакі) прадстаўлены ў пасяджэнні Канстытуцый-нага Суда некалькімі асобамі і бок настойвае на прадастаўленні слова ўсім прадстаўнікам, Суд можа прадаставіць яму такую магчымасць, калі паміж прадстаўнікамі размежаваны пытанні, па якіх яны выступаюць. Гэта распаўсюджваецца і на парадак прадастаўлення права на заключную прамову.
Бок, які звярнуўся з прапановай аб дачы заключэння, a таксама яго прадстаўнік у сваіх выступленнях выкладаюць сутнасць унесенага на разгляд Канстытуцыйнага Суда пытання, прававыя аргументы і доказы ў абгрунтаванне сваёй пазіцыі. Другі бок або яго прадстаўнік выкладаюць свае пярэчанні па заяўленай прапанове аб дачы заключэння, прававыя аргументы і доказы ў мэтах абгрунтавання гэтых пярэчанняў.
Бакі і іх прадстаўнікі не маюць права выкарыстаць сваё выступленне ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда для якіх-небудзь палітычных заяў і дэкларацый і не павінны дапускаць абразлівых і іншых некарэктных выказванняў, рэплік у адрас другога боку, яго прадстаўнікоў і іншых удзельнікаў судовага пасяджэння.
Старшынствуючы мае права перапыніць выступленне боку або яго прадстаўніка, іншых удзельнікаў судовага пасяджэння, калі прамоўца выходзіць за межы прадмета пытання, якое разглядаецца, або дапускае абразлівыя ці некарэктныя па
37
форме або зместу выказванні, парушае ўстаноўленыя правілы вядзення ў Судзе або выказвае непавагу да Суда.
Пасля выступлення кожнага з бакоў, іх прадстаўнікоў старшынствуючы дае магчымасць суддзям задаваць пытанні боку, яго прадстаўніку; затым права задаваць пытанні выступіўшаму боку прадастаўляецца другому боку і яго прадстаўніку.
Суддзі, а таксама прадстаўнікі бакоў могуць задаваць пытанні па акалічнасцях справы, што разглядаецца, якія ўдакладняюць або канкрэтызуюць пазіцыю боку і прыведзеныя ім довады. Пры гэтым не могуць задавацца навадныя пытанні.
Бакам і іх прадстаўнікам могуць быць таксама зададзеньі пытанні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Вярхоў-нага Савета Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Бела-русь, Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама экспертамі і спецыя-лістамі, але ў той частцы, у якой гэта неабходна для дачы экспертнага заключэння або выкладання думкі.
Артыкул 62.Парадак заслухоўвання сведак
Паслядоўнасць заслухоўвання сведак вызначаецца Кансты-туцыйным Судом.
Перад заслухоўваннем сведка дае Суду абавязацельства, пасля чаго старшынствуючы прапаноўвае сведку паведаміць усё, што яму вядома па сутнасці пытання, якое разглядаецца. Сведку могуць быць зададзены пытанні. Першымі сведку задаюць пытанні бок або яго прадстаўнік, па заявах якіх выкліканы сведка, затым — другі бок або яго прадстаўнік, a таксама іншыя ўдзельнікі пасяджэння. Сведку, выкліканаму па ініцыятыве Суда, першымі задаюць пытанні бок, што звярнуўся з прапановай аб дачы заключэння, і яго прадстаўнік. Суддзі маюць права задаваць пытанні сведку ў любы момант.