Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№23-24 1994 год
Старшыня Канстытуцыйнага Суда заслухоўвае суддзю-дакладчыка аб гатоўнасці матэрыялаў справы для разгляду іх Канстытуцыйным Судом, сумесна з суддзёй-дакладчыкам вызначае кола асоб, якія падлягаюць запрашэнню і выкліку ў
28
судовае пасяджэнне, аддае распараджэнні аб паведамленні пра месца і час пасяджэння, а таксама аб накіраванні ўдзельнікам пасяджэння і ўручэнні суддзям неабходных матэрыялаў.
Артыкул 46.Паўнамоцтвы суддзі па падрыхтоўцы пасяджэн-ня Канстытуцыйнага Суда
У адпаведнасці э артыкулам 33 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” прапановы аб дачы заключэнняў, а таксама пісьмовыя прапановы суддзяў аб разглядзе пытання Канстытуцыйным Судом падлягаюць абавязковаму папярэдняму вывучэнню адным або некалькімі суддзямі, назначанымі Старшынёй Канстытуцыйнага Суда. Вывучэнне пытання павінна быць завершана, як правіла, не пазней чым праз два месяцы з дня паступлення матэрыялаў у Канстытуцыйны Суд, калі ў самім даручэнні Старшынёй Канстытуцыйнага Суда не ўказаны іншы тэрмін.
Прыступаючы да папярэдняга вывучэння прапановы аб дачы заключэння або пісьмовай прапановы суддзі, суддзя-дакладчык правярае іх адпаведнасць патрабаванням Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” і вызначае, ці ёсць перашкоды для пачатку вядзення па пытанню, якое вывучаецца. У выпадку выяўлення прадугледжаных указаным Законам падстаў для вяртання ці адмовы ў разглядзе прапановы аб дачы заключэння суддзя дакладвае аб гэтым Старшыні Канстытуцыйнага Суда. Пры згодзе з думкай суддзі аб неабходнасці вяртання названых дакументаў ініцыятару Старшыня дае адпаведнае распараджэнне. Пры наяўнасці рознагалоссяў па дадзенаму пытанню, а таксама для прыняцця рашэння аб адмове ў разглядзе прапановы гэта пытанне выносіцца на пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда.
Прапанова суддзі, калі яна не адклікана ім самім, пасля папярэдняга вывучэння выносіцца на пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда для вырашэння пытання аб прыняцці яе да разгляду.
Устанавіўшы, што прапанова поўнасцю адпавядае патраба-ванням Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, суддзя, якому даручана папярэдняе вывучэнне пытання, пасля прыняцця рашэння аб уключэнні яго ў парадак дня накіроўвае копіі прапановы і прыкладзеных да яе матэрыялаў другому боку, які мае права прадставіць Канстытуцыйнаму Суду свае пісьмовыя пярэчанні або тлумачэнні.
Пры вывучэнні пытання аб праверцы канстытуцыйнасці міжнароднага дагавора, нарматыўнага акта суддзя па ўласнай ініцыятыве або па просьбе ініцыятара прапановы разглядае
29
пытанне аб мэтазгоднасці прыпынення працэсу ратыфікацыі дагавора або дзеяння нарматыўнага акта ці выканання актаў правапрымянення да разгляду справы Канстытуцыйным Судом. Прыйшоўшы да вываду аб неабходнасці прыпынення працэсу ратыфікацыі міжнароднага дагавора, дзеяння нарматыўнага акта або акта правапрымянення, суддзя дакладвае аб гэтым Старшыні Канстытуцыйнага Суда.
Суддзя, які ажыццяўляе папярэдняе вывучэнне пытання, праз Генеральнага сакратара або яго намесніка даручае адпаведным структурным падраздзяленням Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда падрыхтоўку неабходных матэрыялаў па пытанню, якое вывучаецца.
Папярэдняе вывучэнне пытання завяршаецца складаннем даведкі, якая дакладваецца Старшыні Канстытуцыйнага Суда, пасля чаго пытанне выносіцца на пасяджэнне Канстытуцый-нага Суда для ўключэння яго ў парадак дня. Далейшая падрыхтоўка пытання да разгляду ажыццяўляецца суддзёй-дакладчыкам.
Выпатрабаванне дакументаў і іншых неабходных матэрыя-лаў пры падрыхтоўцы справы да разгляду праводзіцца шляхам накіравання ў адпаведныя органы або службовым асобам запытаў, якія падпісваюцца суддзёй Канстытуцыйнага Суда і з’яўляюцца абавязковымі для выканання. У запыце, што накі-роўваецца, павінны быць указаны назвы дакументаў і іншых матэрыялаў, якія выпатрабоўваюцца, а таксама тэрміны выканання.
Назначэнне экспертызы пры падрыхтоўцы справы да пасяджэння Канстытуцыйнага Суда праводзіцца суддзёй шля-хам пісьмовых даручэнняў адпаведным навуковым установам або канкрэтным спецыялістам. У даручэнні фармулюецца прад-мет экспертызы, пытанні экспертам і тэрмін прадстаўлення экспертнага заключэння. Разам з даручэннем у распараджэнне экспертаў прадастаўляюцца:
копіі прапаноў аб дачы заключэнля;
тэксты міжнароднага дагавора, нарматыўнага акта або акта правапрымянення, якія правяраюцца, матэрыялы, што абгрун-тоўваюць гэтыя прапановы;
іншыя прадстаўленыя бакамі або выпатрабаваныя Кансты-туцыйным Судом дакументы, калі яны маюць адносіны да прадмета экспертызы.
У выпадку неабходнасці суддзя мае права накіраваць патра-баванні аб правядзенні праверачных дзеянняў, аказанні дапамогі і садзейнічання ў сувязі з разглядам канкрэтных пытанняў.
зо
Суддзя мае права асабіста праводзіць праверку асобных матэрыялаў або пытання ў цэлым з выездам на месца, прыцягваць для такіх праверак спецыялістаў са структурных падраздзяленняў Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда і спецыялістаў іншых устаноў або даручыць правядзенне праверак адпаведным установам. У апошнім выпадку заданне фармулюецца ў спецыяльным даручэнні, якое падпісваецца суддзёй. Вынікі праверкі выкладаюцца ў выглядзе асобнай даведкі з прыкладаннем выпатрабаваных дакументаў або копій.
Усе дзеянні суддзі-дакладчыка ў працэсе падрыхтоўкі пытання да разгляду ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда ажыццяўляюцца ад імя Канстытуцыйнага Суда.
Пасля завяршэння папярэдняй падрыхтоўкі матэрыялаў да пасяджэння Канстытуцыйнага Суда пад кантролем суддзі-дакладчыка ў адпаведным структурным падраздзяленні Сакра-тарыята Канстытуцыйнага Суда фарміруецца справа, якая павінна ўключаць у сябе:
поўны тэкст прапановы аб дачы заключэння, усе прыкладзеныя да яго і паступіўшыя ў Канстытуцыйны Суд матэрыялы, дадаткова выпатрабаваныя суддзёй дакументы, водзывы на прапанову, запыты аб дачы экспертных заключэнняў;
даведкі, запіскі, складзеныя ў Канстытуцыйным Судзе па выніках папярэдняга вывучэння матэрыялаў;
экспертныя заключэнні, дадзеныя па даручэнню Канстыту-цыйнага Суда, рашэнні Канстытуцыйнага Суда, якія прыма-ліся ў ходзе папярэдняй падрыхтоўкі справы да разгляду, a таксама іншая перапіска па матэрыялах справы.
Усе суддзі Канстытуцыйнага Суда маюць права беспера-шкодна на любой стадыі падрыхтоўкі і разгляду справы знаёміцца з усімі матэрыяламі, якія ёсць у распараджэнні Канстытуцыйнага Суда.
Пасля заканчэння падрыхтоўкі пытання да пасяджэння Канстытуцыйнага Суда, але не пазней чым за дзесяць сутак да пачатку пасяджэння паведамленне аб пасяджэнні Канстыту-цыйнага Суда з указаннем яго часу і месца, парадак дня або яго праект, копіі прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасці актаў, копіі дагавораў, нарматыўных актаў, якія падлягаюць праверцы, водзываў, што паступілі на прапановы, а пры неабходнасці і іншыя дакументы ўручаюцца суддзям Канстытуцыйнага Суда і накіроўваюцца бакам. Указаныя матэрыялы могуць быць таксама накіраваны па рашэнню Канстытуцыйнага Суда:
31
Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь;
Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь;
Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь;
Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Бела-русь;
Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь;
Міністру юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
іншым удзельнікам пасяджэння.
Артыкул 47.Паўнамоцтвы Генеральнага сакратара Кансты-туцыйнага Суда па падрыхтоўцы судовых пасяджэнняў
Генеральны сакратар Канстытуцыйнага Суда, ажыццяўляю-чы забеспячэнне работы па падрыхтоўцы судовых пасяджэн-няў, арганізуе:
кантроль за захаваннем устаноўленых Законам ”Аб Кансты-туцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” тэрмінаў і працэсам падрыхтоўкі да разгляду прапаноў, перададзеных Старшынёй Канстытуцыйнага Суда для вывучэння;
складанне праекта плана разгляду Канстытуцыйным Судом прапаноў аб дачы заключэнняў, прадстаўленне яго на разгляд Суда, рассылку зацверджанага Канстытуцыйным Судом плана суддзям, структурным падраздзяленням Сакратарыята, a таксама кантроль за яго выкананнем;
рассылку ўсім суддзям копій прапаноў і прыкладзеных да іх матэрыялаў у тэрмін не пазней чым праз тры дні пасля прыняцця рашэння Старшынёй Канстытуцыйнага Суда аб пачатку папярэдняй падрыхтоўкі іх да разгляду;
рассылку ўсім суддзям і структурным падраздзяленням Сакратарыята павестак чарговага пасяджэння Канстытуцый-нага Суда: па прапановах аб дачы заключэнняў — не пазней чым за дзесяць дзён да пачатку іх разгляду Канстытуцыйным Судом, а па іншых пытаннях, прызначаных да разгляду складам Канстытуцыйнага Суда, — не пазней чым за тры дні;
тэхнічнае і арганізацыйнае забеспячэнне пасяджэння Канстытуцыйнага Суда, уключаючы праверку яўкі ў Канстытуцыйны Суд удзельнікаў судовага пасяджэння, пры-няцце мер па забеспячэнню бяспекі ў пасяджэнні Канстыту-цыйнага Суда, гатоўнасць тэхнічных сродкаў для нармальнага правядзення судовага пасяджэння;
32
пратакаліраванне пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда.
Генеральны сакратар арганізуе работу па падрыхтоўцы штогадовага паслання Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Генеральны сакратар ажыццяўляе таксама іншыя паўна-моцтвы, якія вынікаюць з Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” і гэтага Рэгламенту.
Артыкул 48.Фарміраванне парадку дня чарговых пасяджэн-няў Канстытуцыйнага Суда
Канстытуцыйны Суд вызначае па прапановах Старшыні і суддзяў Канстытуцыйнага Суда пытанні, якія падлягаюць разгляду на чарговых пасяджэннях, і зацвярджае парадак дня. Такія пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда могуць праводзіцца з удзелам бакоў.
Праекты рашэнняў указаных пасяджэнняў і пры неабходнасці даведкі па пытаннях, якія разглядаюцца, раздаюцца ўсім суддзям Канстытуцыйнага Суда, як правіла, не пазней чым за тры дні да пачатку пасяджэння.
Рашэнні па пералічаных пытаннях афармляюцца прата-кольна або ў выглядзе асобнага дакумента.
Артыкул 49.Аб’яднанне ў адной справе некалькіх праланоў
Канстытуцыйны Суд, абмяркоўваючы пытанні, якія падля-гаюць разгляду ў яго пасяджэннях, можа аб’яднаць у адной справе прапановы некалькіх ініцыятараў аб праверцы канстытуцыйнасці аднаго і таго ж нарматыўнага акта або аднаго і таго ж дагавора.