Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
№23-24 1994 год
Да афіцыйнага абвяшчэння рашэння Канстытуцыйнага Суда суддзі не маюць права выступаць публічна, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі, з ацэнкай вынесенага Канстытуцыйным Судом рашэння.
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда з’яўляецца канчатковым і абскарджанню не падлягае.
Артыкул 76.Уступленне рашэння Канстытуцыйнага Суда ў законную сілу
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда ўступае ў законную сілу неадкладна пасля яго абвяшчэння.
Артыкул 77.Перагляд рашэння Канстытуцыйнага Суда
Перагляд рашэння Канстытуцыйнага Суда дапускаецца ў выпадках, калі адкрыліся новыя акалічнасці, невядомыя на момант прыняцця рашэння, і калі гэтыя акалічнасці могуць істотна паўплываць на яго сутнасць, а таксама пры змяненні канстытуцыйнай нормы, на падставе якой прынята рашэнне.
Перагляд рашэння ажыццяўляецца толькі па ініцыятыве Канстытуцыйнага Суда шляхам галасавання пры наяўнасці кворуму і пры атрыманні большасці галасоў ад поўнага складу суддзяў.
Перагляд рашэння праводзіцца Канстытуцыйным Судом з захаваннем правіл гэтага Рэгламенту.
Артыкул 78.Тлумачэнне рашэння Канстытуцыйнага Суда
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда можа быць афіцыйна растлумачана толькі самім Канстытуцыйным Судом.
Афіцыйнае тлумачэнне рашэння можа быць дадзена Канстытуцыйным Судом па ўласнай ініцыятыве, па заяве
44
ўдзельнікаў пасяджэння, у якім было прынята дадзенае рашэнне, а таксама органаў і асоб, якім яно было накіравана.
Заява аб дачы афіцыйнага тлумачэння, паступіўшая ў Канстытуцыйны Суд, перадаецца Старшынёй Канстытуцый-нага Суда ў адпаведнае падраздзяленне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда для падрыхтоўкі даведкі аб прыняцці заявы да разгляду або аб адмове ў разглядзе.
Заява аб тлумачэнні рашэння, прынятая да разгляду Канстытуцыйным Судом, перадаецца Старшынёй Канстыту-цыйнага Суда аднаму з суддзяў для вывучэння. Пры гэтым у ходзе падрыхтоўкі пытання да разгляду могуць быць праведзены неабходныя экспертныя даследаванні, выпатра-баваны дадатковыя матэрыялы (дакументы). Суддзя-дакладчык рыхтуе праект адпаведнага рашэння.
Пасля ўключэння пытання аб тлумачэнні рашэння ў павестку пасяджэння Канстытуцыйнага Суда аб месцы і часе такога пасяджэння паведамляецца бакам і іншым удзельнікам пасяджэння, а таксама органам і асобам, якія звярнуліся ў суд з заявай аб тлумачэнні рашэння.
Артыкул 79.Парадак выпраўлення недакладнасцей і яўных памылак у рашэнні
Канстытуцыйны Суд мае права пасля абвяшчэння рашэння выправіць дапушчаныя ў ім недакладнасці ў назвах і абазначэннях, апіскі, падліковыя і іншыя памылкі рэдакцый-нага характару.
Выпраўленне дапушчаных у рашэнні недакладнасцей, апісак, падліковых і іншых памылак рэдакцыйнага характару дапускаецца толькі ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда шля-хам вынясення адпаведнага рашэння.
Артыкул 8О.Парадак прыняцця рашэння аб адмове ў разглядзе прапановы аб праверцы канстыту-цыйнасці акта
Пытанне аб адмове ў разглядзе прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці акта разглядаецца Канстытуцыйным Судом калегіяльна, як правіла, без выкліку ў судовае пасяджэнне бакоў і іх прадстаўнікоў.
Рашэнне аб адмове ў разглядзе прапановы аб канстытуцый-насці акта прымаецца ў выпадках, прадугледжаных часткай першай артыкула 49 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”. Адмова па іншых не прадугледжаных указаным Законам падставах не дапускаецца.
45
Рашэнне аб адмове можа быць аформлена ў выглядзе асобнага дакумента ці пратакольна.
Артыкул 81.Парадак падрыхтоўкі штогадовага паслання Канстытуцыйнага Суда аб стане канстытуцый-най законнасці ў рэспубліцы
Штогадовае пасланне Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь аб стане канстытуцыйнай законнасці ў рэспубліцы рыхтуецца адпаведнымі падраздзяленнямі Сакратарыята Канстытуцый-нага Суда пад непасрэдным кіраўніцтвам Генеральнага сакра-тара на аснове вывучаных і разгледжаных Канстытуцыйным Судом матэрыялаў, пасля чаго тэкст паслання накіроўваецца ўсім суддзям і членам Навукова-кансультатыўнага савета для вывучэння.
Дапрацаваны з улікам атрыманых заўваг і прапаноў тэкст паслання абмяркоўваецца на пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда па дакладу Генеральнага сакратара.
Штогадовае пасланне павінна змяшчаць:
1) назву паслання, дату і месца яго прыняцця;
2) склад Канстытуцыйнага Суда, які прыняў пасланне;
3) нормы Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Бе-ларусь” і гэтага Рэгламенту, якія ўстанаўліваюць права Канстытуцыйнага Суда прыняць і накіраваць пасланне;
4) аналіз вывучаных і разгледжаных матэрыялаў;
5) акалічнасці, устаноўленыя ў ходзе аналізу ўказаных матэрыялаў;
6) вывады і прапановы.
Тэкст штогадовага паслання аб стане канстытуцыйнай законнасці зацвярджаецца рашэннем Канстытуцыйнага Суда і падпісваецца Старшынёй Канстытуцыйнага Суда.
Артыкул 82,Рэалізацыя права Канстытуцыйнага Суда ўно-сіць прапановы ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з артыкулам 130 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Канстытуцыйны Суд мае права ўносіць у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прапановы аб неабходнасці змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, a таксама аб прыняцці і змяненні законаў Рэспублікі Беларусь.
46
Прапановы аб неабходнасці распрацоўкі і прыняцця адпаведнага закона разглядаюцца на пасяджэнні Канстыту-цыйнага Суда, і пасля абмяркавання прымаецца рашэнне аб накіраванні іх у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ці аб адхіленні. Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда па гэтых пытаннях праводзіцца, як правіла, з удзелам членаў Навукова-кансультатыўнага савета.
Артыкул 83.Разгляд пытанняў аб накладанні штрафаў
Канстытуцыйны Суд у выпадках, прадугледжаных артыку-лам 46 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Бела-русь”, можа вынесці рашэнне аб накладанні штрафу на службовых асоб і грамадзян, якія праявілі непавагу да Канстытуцыйнага Суда.
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда аб накладанні штрафу на ўдзельнікаў судовага пасяджэння або на грамадзян, якія прысутнічаюць у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда, за пару-шэнні, пералічаныя ў абзацах пятым і шостым часткі другой артыкула 46 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, прымаецца ў працэсе пасяджэння і выкладаецца, як правіла, пратакольна.
У выпадках, прадугледжаных абзацамі другім, трэцім і чацвёртым часткі другой артыкула 46 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, па кожнаму факту праяўлення непавагі да Канстытуцыйнага Суда адным з суддзяў, назначаных Старшынёй Канстытуцыйнага Суда, праводзіцца папярэдняе вывучэнне пытання, якое завяршаецца складаннем даведкі, пасля чаго пытанне ўключаецца ў парадак дня.
Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда для разгляду пытання аб накладанні штрафу праводзіцца з выклікам у Канстыту-цыйны Суд асобы, якая прыцягваецца да адказнасці. Аднак няяўка ў Канстытуцыйны Суд гэтай асобы, якой належным чынам паведамлена аб часе і месцы судовага пасяджэння, не перашкаджае разгляду пытання па сутнасці.
Рашэнне Канстытуцыйнага Суда аб накладанні штрафу ў выпадках, прадугледжаных абзацамі другім, трэцім і чацвёртым часткі другой артыкула 46 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, выкладаецца ў форме асобнага дакумента. Копія рашэння ўручаецца асобе, падвергнутай штрафу.
47
Артыкул 84.Рассылка заключэнняў Канстытуцыйнага Суда
Заключэнне Канстытуцыйнага Суда не пазней чым у трохдзённы тэрмін з дня яго прыняцця накіроўваецца бакам, a таксама Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Бярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генераль-наму пракурору Рэспублікі Беларусь, Міністру юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Старшыня Канстытуцыйнага Суда можа распарадзіцца аб накіраванні заключэння Канстытуцыйнага Суда і іншым органам і асобам.
Артыкул 85. Апублікаванне рашэнняў Канстытуцыйнага Суда
Заключэнні Канстытуцыйнага Суда падлягаюць афіцыйнаму апублікаванню ў парадку, устаноўленым для актаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Заключэнні публікуюцца таксама ў тых выданнях, у якіх былі апублікаваны акты, прызнаныя Канстытуцыйным Судом неканстытуцыйнымі. У ’’Весніку Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь” публікуюцца, акрамя таго, поўнасцю або ў вытрымцы асобныя думкі суддзяў Канстытуцыйнага Суда, справаздачы аб яго пасяджэннях і іншыя матэрыялы аб дзейнасці Канстытуцыйнага Суда.
Рашэнні Канстытуцыйнага Суда ў форме запыту, патраба-вання, а таксама па пытаннях працэдурнага характару публікуюцца ў парадку, які вызначаецца Канстытуцыйным Судом.
Артыкул 86.Выкананне рашэнняў Канстытуцыйнага Суда
Рашэнні Канстытуцыйнага Суда выконваюцца ў парадку і тэрміны, вызначаныя ў саміх рашэннях.
Артыкул 87.Кантроль за выкананнем рашэнняў Канстыту-цыйнага Суда
Кантроль за выкананнем рашэнняў Канстытуцыйнага Суда ўскладаецца на адпаведнае структурнае падраздзяленне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.
Арганізацыя і парадак ажыццяўлення кантролю за выкананнем рашэнняў Канстытуцыйнага Суда ва ўказаным падраздзяленні вызначаюцца палажэннем аб гэтым падраздзяленні.
48
РАЗДЗЕЛ Ш. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА
Глава 7. АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ АБ АРГАНІЗАЦЫІ РАБОТЫ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА I ЯГО САКРАТАРЫЯТА
Артыкул 88.Паўнамоцтвы Старшыні Канстытуцыйнага Суда па арганізацыі работы Суда
Старшыня Канстытуцыйнага Суда:
кіруе работай Канстытуцыйнага Суда, размяркоўвае абавяз-кі паміж суддзямі;
склікае пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда і старшынствуе на іх;
ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва работай Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда, прымае на работу і звальняе з работы работнікаў Сакратарыята;
прымае меры заахвочвання і накладае спагнанні на работнікаў Сакратарыята;
выконвае іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй работы Канстытуцыйнага Суда.
Старшыня Канстытуцыйнага Суда выдае распараджэнні па пытаннях арганізацыі дзейнасці Канстытуцыйнага Суда.
Старшыня Канстытуцыйнага Суда мае права ў любы час падаць у адстаўку з займаемай пасады.
Артыкул 89.Паўнамоцтвы намесніка Старшыні Кансты-туцыйнага Суда па арганізацыі работы Суда
Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда карыстаецца ўсімі правамі і нясе абавязкі суддзі Канстытуцыйнага Суда, выконвае абавязкі Старшыні Канстытуцыйнага Суда ў выпадку яго адсутнасці ці па яго даручэнню.