Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №23-24 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№23-24 1994 год
55.33 МБ
Бакі і іншыя ўдзельнікі пасяджэння маюць права хадайні-чаць аб унясенні ў пратакол звестак аб фактах і акалічнасцях, якія яны лічаць істотнымі для справы.
Усе змяненні і дапаўненні павінны быць у пратаколе агаво-раны.
Пратакол павінен быць аформлены на працягу пяці сутак з моманту заканчэння пасяджэння.
Пратакол судовага пасяджэння падпісваецца старшынствую-чым і сакратаром (сакратарамі) судовага пасяджэння і далучаецца да справы.
Бакі і іх прадстаўнікі маюць права знаёміцца з пратаколам судовага пасяджэння і прыносіць заўвагі на пратакол, якія
18
павінны быць разгледжаны старшынствуючым аднаасобна на працягу дзесяці дзён. Па выніках разгляду заўваг на пратакол судовага пасяджэння старшынствуючы прымае рашэнне аб далучэнні іх да пратакола або аб адмове ў задавальненні.
Нарада суддзяў у дарадчым пакоі пратакаліруецца па распараджэнню старшынствуючага адным з суддзяў.
У гэтым пратаколе абавязкова адлюстроўваюцца: дата і час правядзення нарады суддзяў, прозвішчы і ініцыялы прысутных і адсутных суддзяў, фармулёўкі пытанняў, якія разглядаюцца або пастаўлены на галасаванне, думкі суддзяў, выказаныя ў працэсе нарады, і вынікі галасавання. Пратакол нарады суддзяў падпісваецца старшынствуючым і суддзёй, які яго склаў. Указаны пратакол здаецца на захоўванне Старшыні Канстытуцыйнага Суда і не падлягае абвяшчэнню.
Артыкул ЗІ.Этыка паводзін у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда яго ўдзельнікаў і прысутных асоб
Пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда праводзяцца ва ўрачыстай абстаяоўцы з захаваннем усіх патрабаванняў судовага этыкету.
Удзельнікі судовага пасяджэння звяртаюцца да Суда, выступаюць, даюць тлумачэнні, паказанні стоячы; яны павінны быць узаемна ветлівымі, паважліва адносіцца адзін да аднаго і іншых асоб, якія знаходзяцца ў зале судовага пасяджэння.
Удзельнікі пасяджэння не маюць права задаваць пытанні суддзям.
Любы зварот удзельнікаў пасяджэння да Суда і суддзяў пачынаецца са слоў: ’’Ваша Шаноўнасць”, а да іншых асоб — са слова ”Паважаны(ая)” (напрыклад, ’’Паважаны бок”, ’’Паважаны Прэзідэнт”, ’’Паважаны сведка” і г.д.).
Прьісутныя ў зале судовага пасяджэння асобы абавязаны паводзіць сябе ў адносінах да Суда, бакоў, іх прадстаўнікоў, іншых удзельнікаў пасяджэння і адзін да аднаго карэктна, не дапускаць у час пасяджэння хаджэння па зале, размоў паміж сабой, рэплік у адрас Суда, удзельнікаў пасяджэння і якога-небудзь умяшання ў нармальны ход пасяджэння шляхам выражэння ў любой форме адабрэння або неадабрэння таго, што адбываецца.
Парушэнне правіл этыкету ў судовым пасяджэнні з боку яго ўдзельнікаў або прысутных асоб разглядаецца як непавага да Суда і можа цягнуць адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 46 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.
19
Артыкул 32.Судовы прыстаў
Падтрыманне парадку ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда ўскладаецца на судовага прыстава, чые патрабаванні, якія датычацца падтрымання ўстаноўленага парадку ў зале судовага пасяджэння, абавязковыя для ўдзельнікаў пасяджэння і прысутных асоб.
Прыстаў у судовым пасяджэнні падпарадкоўваецца стар-шынствуючаму і абавязаны выконваць усв яго ўказанні.
Глава 3. УДЗЕЛЬНІКІ ПАСЯДЖЭННЯ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА
Артыкул ЗЗ.Асобы, якія прымаюць удзел у пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда
Удзельнікамі пасяджэння Канстытуцыйнага Суда з яўляюц-ца бакі, прадстаўнікі бакоў, сведкі, эксперты, спецыялісты.
У пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда могуць удзельнічаць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшыня Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Гене-ральны пракурор Рэспублікі Беларусь і Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Яны маюць права выкладаць сваю пазіцыю па ўсіх пытаннях, якія разглядаюцца Канстытуцый-ным Судом.
У пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда, не звязаных з разглядам спраў, могуць удзельнічаць па запрашэнню Старшыні Канстытуцыйнага Суда члены Навукова-кансульта-тыўнага савета пры Канстытуцыйным Судзе, вучоныя, палітычныя і грамадскія дзеячы, дэпутаты, суддзі, прадстау-нікі міжнародных арганізацый, дзяржаўньіх органаў, грамадскіх аб’яднанняў, навуковых устаноў і вышэйшых навучальных устаноў. Запрошаныя могуць выступаць па пытаннях, якія разглядаюцца, з дазволу старшынствуючага.
Артыкул 34.Бакі і іх прадстаўнікі
Ініцыятары, якія звярнуліся з прапановай аб праверцы канстытуцыйнасці акта, а таксама органы, службовыя асобы, якія выдалі нарматыўны акт, заключылі міжнародны дагавор, аб праверцы канстытуцыйнасці якіх ставіцца пытанне, з’яўляюцца бакамі ў канстытуцыйным судаводстве.
20
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прызнаецца бокам таксама ў выпадку разгляду пытання аб парушэнні ім Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, калі такое парушэнне не звязана з прыняццем Указа Прэзідэнта.
Асобы, якім бакамі даручана абараняць іх інтарэсы ў Канстытуцыйным Судзе, называюцца прадстаўнікамі.
У якасці прадстаўнікоў бакоў у судовым пасяджэнні могуць удзельнічаць адвакаты, спецыялісты і іншыя асобы на падставе даверанасці, выдадзенай бокам (бакамі), з указаннем іх паўнамоцтваў. Ад аднаго боку можа быць некалькі прадстаўнікоў.
Прадстаўнікамі бакоў у Канстытуцыйным Судзе па пасадзе могуць выступаць: кіраўнік органа, які ініцыіраваў прапанову, кіраўнікі органаў, службовыя асобы, што выдалі нарматыўны акт, заключылі міжнародны дагавор, аб праверцы канстытуцыйнасці якіх ставіцца пытанне.
Артыкул 35.Правы і абавязкі бакоў і іх прадстаўнікоў
Бакі і іх прадстаўнікі маюць права знаёміцца з усімі матэрыяламі, атрыманымі ў працэсе падрыхтоўкі пасяджэння Канстытуцыйнага Суда па пытанню, якое разглядаецца; прадстаўляць пісьмовыя водзывы; прапаноўваць кандыдатуры экспертаў пры назначэнні экспертызы; хадайнічаць аб выкліку ў Суд сведак, экспертаў і спецыялістаў; ставіць пытанне аб абвяшчэнні наяўных у матэрыялах справы або прадстаўленых дадаткова дакументаў; даваць тлумачэнні на роднай мове і карыстацца паслугамі перакладчыка; задаваць пытанні другому боку, сведкам, экспертам і спецыялістам; выкладаць уласную пазіцыю па справе; прасіць аб засведчанні ў пратаколе судовага пасяджэння фактаў, якія маюць, на іх думку, значэнне для правільнага вырашэння справы; выступаць з заключнай прамовай па пытанню, якое разглядаецца; прасіць аб пераглядзе распараджэнняў і дзеянняў старшынствуючага ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда; хадайнічаць аб дачы афіцыйнага тлумачэння рашэння Канстытуцыйнага Суда.
У выпадках разгляду ў пасяджэнні некалькіх прапаноў, злучаных у адну справу, або некалькіх звязаных з гэтым пытанняў бок і яго прадстаўнік маюць права выкладаць уласную пазіцыю, заяўляць хадайніцтвы і прадстаўляць водзывы на прапановы другога боку толькі ў частцы, якая адносіцца да прадмета яго прапановы.
Бакі і іх прадстаўнікі абавязаны няўхільна выконваць патрабаванні Канстытуцыі, законаў Рэспублікі Беларусь,
21
гэтага Рэгламенту; з’яўляцца па выкліку Канстытуцыйнага Суда; паважліва адносіцца ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда адзін да аднаго і да прынятых у Канстытуцыйным Судзе правіл і працэдур; даваць тлумачэнні і адказваць на пытанні старшынствуючага, суддзяў і ўдзельнікаў судовага пасяджэння па пытанню, якое разглядаецца; падпарадкоўвацца распа-раджэнням старшынствуючага аб захаванні парадку пасяджэн-ня Канстытуцыйнага Суда.
Бакі і іх прадстаўнікі павінны дакладна і праўдзіва выкладаць акалічнасці, вядомыя ім па справе.
Артыкул Зб.Удзел у судовым пасяджэнні некалькіх прадстаўнікоў боку
У выпадках, калі ў пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда ўдзельнічаюць некалькі прадстаўнікоў аднаго боку з адноль-кавым аб’ёмам паўнамоцтваў, Суд можа патрэбаваць ад боку вызначэння з іх ліку асобы, якая будзе выказваць канчатковую пазіцыю боку па пытанню, што разглядаецца, і выступаць з заключнай прамовай.
Пасля пачатку разгляду пытання ў пасяджэнні Канстыту-цыйнага Суда бок можа даручаць са згоды Суда абарону сваіх інтарэсаў новым прадстаўнікам або самастойна ўступіць у працэс, вызваліўшы сваіх прадстаўнікоў ад раней ускладзеных на іх абавязкаў.
Прадстаўнікі бакоў, якія ажыццяўляюць у Канстыту-цыйным Судзе прадстаўніцтва па пасадзе, не звязаны пазіцыяй адпаведна боку-ініцыятара або процілеглага боку, a таксама довадамі, выкладзенымі ў прапанове аб дачы заключэння або ў прадстаўленых у Канстытуцыйны Суд водзывах на прапановы.
Адвакаты або іншыя асобы, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі бакоў па даверанасці, ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы толькі ў тых межах, якія агавораны ў даверанасці, прадстаўленай у Канстытуцыйны Суд.
Артыкул 37.Сведкі
Да разгляду пытанняў, вынесеных на пасяджэнне Кансты-туцыйнага Суда, могуць быць прыцягнуты ў якасці сведак службовыя асобы і грамадзяне, якія валодаюць неабходнымі звесткамі або матэрыяламі, што маюць значэнне для правільнага вырашэння справы або пытання, уключанага ў парадак дня. Гэтыя асобы абавязаны з’явіцца ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда па яго выкліку, паведаміць вядомыя ім звесткі па пытанню, што разглядаецца, прадставіць па
22
патрабаванню Суда адпаведныя матэрыялы, якія яны маюць, адказаць на пытанні суддзяў і асоб, якія ўдзельнічаюць у судовым пасяджэнні.
Перад выступленнем у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда сведка дае абавязацельства ў адпаведнасці з тэкстам, прадугледжаным артыкулам 42 гэтага Рэгламенту.
За дачу заведама лжывых паказанняў, адмову або ўхіленне ад дачы паказанняў, за няяўку без уважлівых прычын, адмову ад яўкі або непаведамленне аб немагчымасці яўкі ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда, адмову ад дачы абавяза-цельства сведка нясе адказнасць, устаноўленую артыкулам 46 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.
Артыкул 38. Экспертыза. Правы і абавязкі эксперта
Пры вывучэнні пытання і падрыхтоўцы яго да разгляду суддзёй Канстытуцыйнага Суда, а ў пасяджэнні - Канстыту-цыйным Судом можа быць назначана экспертыза, правядзенне якой даручаецца навуковым установам ці канкрэтным спецыялістам, якія маюць неабходныя веды і дастатковы вопыт работы па адпаведнай спецыяльнасці. Экспертнае заключэнне павінна быць прадстаўлена ў Канстытуцыйны Суд ва ўстаноўленыя тэрміны ў пісьмовым выглядзе.
Эксперты абавязаны па пастаўленых пытаннях даць аб’ектыўнае і навукова абгрунтаванае заключэнне. У выпадку рознагалоссяў паміж экспертамі эксперт, які застаўся пры асобнай думцы, дае самастойнае заключэнне.