Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №23-24 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№23-24 1994 год
55.33 МБ
Эксперт^можа адмовіцца ад дачы заключэння толькі пры наяўнасці ўважлівых прычын, якія перашкаджаюць выканан-ню ўскладзеных на яго абавязкаў, або калі прадстаўленыя яму матэрыялы справы недастатковыя для дачы заключэння ці калі ён не валодае неабходнымі ведамі або не з’яўляецца спецыялістам у дадзеным пытанні.
Эксперт, паколькі гэта неабходна для дачы заключэння, мае права знаёміцца з матэрыяламі справы, прасіць Канстытуцыйны Суд аб прадастаўленні яму магчымасці атры-маць дадатковыя матэрыялы. У судовым пасяджэнні эксперт мае права з дазволу старшынствуючага задаваць пытанні бакам, іх прадстаўнікам, спецыялістам, сведкам, калі гэта неабходна для дачы заключэння.
Эксперт абавязаны з’явіцца па выкліку Канстытуцыйнага Суда, даць тлумачэнні па выніках праведзеных экспертных даследаванняў і адказаць на пытанні суддзяў і ўдзельнікаў судовага пасяджэння.
23
Перад выступленнем у Канстытуцыйным Судзе эксперт дае абавязацельства ў адпаведнасці з тэкстам, прадугледжаным артыкулам 42 гэтага Рэгламенту.
У выпадках адмовы ад дачы заключэння без дастатковых падстаў, няяўкі без уважлівых прычын, адмовы ад яўкі, непаведамлення аб немагчымасці яўкі эксперта ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда, адмовы ад дачы абавязацельства або дачы заведама лжывага заключэння эксперт нясе адказнасць, устаноўленую артыкулам 46 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.
Даручэнне эксперту або навуковай установе аб правядзенні экспертызы афармляецца імянным патрабаваннем суддзі або рашэннем Канстытуцыйнага Суда з указаннем тэрміну прадстаўлення пісьмовага заключэння.
Артыкул 39.Экспертнае заключэнне навуковай установы
У выпадку, калі Канстытуцыйным Судом правядзенне экспертызы даручана навуковай установе, гэта ўстанова абавязана прадставіць экспертнае заключэнне, папярэдне адобранае вучоным саветам або іншым кампетэнтным органам і падпісанае яго кіраўніком. Гэта не выключае права прадстаўлення заключэнняў асобнымі спецыялістамі, якія засталіся пры асобнай думцы.
Артыкул 4О.Спецыяліст, яго правы і абавязкі
Спецыялістам з’яўляецца асоба, якая валодае спецыяльнымі ведамі па пэўных пытаннях.
Канстытуцыйны Суд, суддзя маюць права выклікаць спецыяліста, калі выкарыстанне яго ведаў неабходна для забеспячэння паўнаты асобных пытанняў.
Спецыяліст, паколькі гэта неабходна для фарміравання яго думкі, мае права знаёміцца з матэрыяламі справы, прасіць ’Канстытуцыйны Суд аб прадастаўленні яму магчымасці атрымаць дадатковыя матэрыялы. У судовым пасяджэнні спецыяліст мае права з дазволу старшынствуючага задаваць пытанні іншым удзельнікам пасяджэння, калі гэта неабходна для фарміравання яго думкі.
Перад выступленнем у Канстытуцыйным Судзе спецыяліст дае абавязацельства ў адпаведнасці з тэкстам, прадугледжаным артыкулам 42 гэтага Рэгламенту.
У выпадку няяўкі без уважлівых прычын, адмовы ад яўкі, непаведамлення аб немагчымасці яўкі, адмовы ад дачы абавязацельства, выказвання заведама лжывай думкі
24
спецыяліст нясе адказнасць, устаноўленую артыкулам 46 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.
Артыкул 41.Перакладчык, яго правы і абавязкі
Перакладчыкам з’яўляецца асоба, назначаная Канстыту-цыйным Судом або суддзёй для перакладу з мовы судаводства на мову ўдзельнікаў пасяджэння, а таксама з мовы, якой валодаюць удзельнікі пасяджэння, на мову судаводства.
Перакладчыкам можа быць толькі асоба, якая свабодна валодае абедзвюма мовамі. Да перакладчыка прыроўніваецца асоба, якая разумее знакі глухога і нямога.
Перакладчык абавязаны з’явіцца па выкліку Канстытуцыйнага Суда, суддзі і выканаць поўна і дакладна даручаны яму пераклад.
У выпадках ухілення перакладчыка ад яўкі ў Канстытуцыйны Суд ці ад выканання ўскладзеных на яго абавязкаў або заведама няправільнага перакладу ён нясе адказнасць, устаноўленую артыкулам 46 Закона ”Аб Канстыту-цыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, як за непавагу да Канстытуцыйнага Суда.
Артыкул 42.Абавязацельства сведкі, эксперта, спецыяліста
Тэкст абавязацельства сведкі:
”Як сведка, запрошаны ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, абавязуюся гаварыць Канстытуцыйнаму Суду аб вядомых мне акалічнасцях справы праўду і толькі праўду і добрасумленна адказаць на пастаўленыя пытанні”.
Тэкст абавязацельства эксперта:
”ЯК эксперт, запрошаны ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, абавязуюся даць аб’ектыўнае, навукова абгрунтава-нае заключэнне і праўдзіва адказаць на пытанні ў адпаведнасці са сваімі ведамі, кваліфікацыяй і выкарыстанымі матэрыяламі справы”.
Тэкст абавязацельства спецыяліста:
”Як спецыяліст, запрошаны ў Канстытуцыйны Суд Рэспуб-лікі Беларусь, абавязуюся праўдзіва адказаць на пастаўленыя перада мной пытанні ў адпаведнасці са сваімі ведамі, кваліфікацыяй і выкарыстанымі матэрыяламі справы”.
25
Артыкул 43.Парадак прыняцця абавязацельства
Па прапанове старшынствуючага сведка, эксперт, спецыя-ліст зачытваюць тэкст абавязацельства ў судовым пасяджэнні, падпісваюць яго і перадаюць сакратару судовага пасяджэння для далучэння да пратакола.
Глава 4. ПАДРЫХТОЎКА ПАСЯДЖЭННЯЎ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА
Артыкул 44.Парадак унясення пытанняў на разгляд Канстытуцыйнага Суда
Прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных актаў маюць права прадстаўляць Канстытуцыйнаму Суду Прэ-зідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, пастаянныя камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, група дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у колькасці не менш чым 70 чалавек, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь.
Прапановы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вяр-хоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь падпісваюцца імі асабіста.
Прапановы пастаянных камісій Вярхоўнага Савета Рэспуб-лікі Беларусь прымаюцца калегіяльна, афармляюцца адпавед-ным рашэннем і падпісваюцца старшынёй пастаяннай камісіі.
Прапановы Вярхоўнага Суда і Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь прымаюцца на пасяджэннях іх Пленумаў шляхам вынясення адпаведнай пастановы.
Прапановы групы дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь падпісваюцца імі асабіста і завяраюцца Старшынёй або намеснікам Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Бела-русь.
Іншыя дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, a таксама грамадзяне выступаюць з адпаведнай ініцыятывай перад органамі і асобамі, якія маюць права на ўнясенне прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасці акта.
Прапанова аб праверцы канстытуцыйнасці акта павінна змяшчаць:
звесткі аб ініцыятары (ініцыятарах) прапановы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы на яе ўнясенне ў Канстытуцыйны Суд;
26
назву міжнароднага дагавора або нарматыўнага акта, які падлягае праверцы, звесткі аб крыніцах яго апублікавання (атрымання);
падставы для разгляду пытання ў Канстытуцыйным Судзе;
пазіцыю боку, яе прававое абгрунтаванне са спасылкай на адпаведныя нормы заканадаўства;
пералік дакументаў, якія прыкладаюцца.
Да прапановы аб праверцы канстытуцыйнасці міжнароднага дагавора або нарматыўнага акта прыкладаюцца:
завераная ва ўстаноўленым парадку копія поўнага тэксту міжнароднага дагавора або нарматыўнага акта, канстытуцыйнасць якога ў цэлым або ў асобнай яго частцы падлягае праверцы, з засведчаным ва ўстаноўленым парадку перакладам тэксту і ўказаннем крыніцы апублікавання (атрымання) указанага акта;
даверанасць ці іншы дакумент, які пацвярджае паўна-моцтвы прадстаўніка, акрамя выпадкаў, калі прадстаўніцтва будзе ажыццяўляцца па пасадзе.
Да прапановы могуць прыкладацца спіс сведак, экспертаў і спецыялістаў, якіх прапануецца выклікаць у пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда, а таксама іншыя дакументы і матэ-рыялы, што падлягаюць разгляду Канстытуцыйным Судом.
Прапановы і абавязковыя дадаткі да іх накіроўваюцца ў Канстытуцыйны Суд з копіямі ў колькасці не менш чым 15 экземпляраў.
Прапанова аб парушэнні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, калі такое парушэнне не звязана з прыняццем Указа Прэзідэнта, афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі гэтага артыкула.
У выпадках, прадугледжаных часткай другой артыкула 5 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, вядзенне па справе ўзбуджаецца Канстытуцыйным Судом шляхам вынясення адпаведнага рашэння.
Копія рашэння аб узбуджэнні справы накіроўваецца Канстытуцыйным Судом боку, а таксама асобам, указаным у частцы другой артыкула 33 гэтага Рэгламенту. У далейшым справа ў Канстытуцыйным Судзе вядзецца ў агульным парадку.
Пры ўнясённі прапановы аб дачы заключэння аб парушэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у выпадках, якія не церпяць адкладу, вядзенне па справе пачынаецца і пытанне разглядаецца Канстытуцыйным Судом неадкладна з выпатра-
27
баваннем і вывучэннем неабходных матэрыялаў у ходзе судо-вага пасяджэння.
Старшыня Канстытуцыйнага Суда можа склікаць суддзяў, работнікаў Сакратарыята на пасяджэнне для абмеркавання пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай судовага пасяджэння.
Артыкул 45.Паўнамоцтвы Старшыні Канстытуцыйнага Суда па падрыхтоўцы судовага пасяджэння
Старшыня Канстытуцыйнага Суда ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва падрыхтоўкай судовых пасяджэнняў.
Старшыня Канстытуцыйнага Суда па прапановах, якія паступілі, прымае адно з наступных рашэнняў:
1)	перадаць прапанову для папярэдняга вывучэння аднаму або некалькім суддзям з указаннем тэрміну завяршэння гэтай работы;
2)	накіраваць прапанову для вывучэння ў адпаведнае структурнае падраздзяленне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда з указаннем тэрміну выканання;
3)	вярнуць прапанову ў выпадку яе адклікання ў адпавед-насці з часткай першай артыкула 48 Закона ”Аб Канстыту-цыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.
Рашэнні Старшыні Канстытуцыйнага Суда ў выпадках, указаных у пунктах 1 і 2 часткі другой гэтага артыкула, афармляюцца ў выглядзе рэзалюцыі на прадстаўленым дакуменце або ў форме ўказання на асобным лісце, які прыкладаецца да прадстаўленых матэрыялаў. Рашэнне Старшыні Канстытуцыйнага Суда ў выпадку, указаным у пункце 3 часткі другой гэтага артыкула, афармляецца ў выглядзе асобнага распараджэння.
Пасля вынясення Канстытуцыйным Судом рашэння аб прыняцці пытання да разгляду Старшыня Канстытуцыйнага Суда назначае суддзю-дакладчыка для папярэдняга вывучэння пытання, а таксама для выкладання матэрыялаў у судовым пасяджэнні, устанаўлівае тэрмін для завяршэння ўказанай работы, як правіла, не больш чым два месяцы з дня паступлення матэрыялаў у Канстытуцыйны Суд. Старшыня Канстытуцыйнага Суда можа прадоўжыць указаны тэрмін, але не больш чым на адзін месяц, у сувязі з асаблівай складанасцю ці вялікім аб’ёмам пытання, якое разглядаецца.