Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь №23-24 1994 год

Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь

№23-24 1994 год
55.33 МБ
Прыпыненае вядзенне па справе аднаўляецца Канстытуцый-ным Судом па хадайніцтву бакоў або па ініцыятыве Канстытуцыйнага Суда пасля адпадзення акалічнасцей, якія паслужылі падставай да яго прыпынення.
Артыкул 22.Спыненне разгляду пытання
Разгляд пытання на пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда можа быць спынены:
1)	у сувязі з адкліканнем прапановы, на падставе якой разглядаецца пытанне;
2)	па падставах, прадугледжаных артыкулам 49 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.
Артыкул 23.Паўторнае ўнясенне пытанняў у Канстытуцый-ны Суд
Паўторнае ўнясенне ў Канстытуцыйны Суд пытанняў, разгляд якіх быў спынены, дапускаецца не раней чым праз тры месяцы пасля вынясення рашэння аб спыненні іх разгляду з улікам устаранення недахопаў, указаных у рашэнні Канстытуцыйнага Суда.
Артыкул 24.Старшынствуючы ў пасяджэнні Канстытуцый-нага Суда
У адпаведнасці з артыкуламі 13, 19 і 28 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” у пасяджэнні
13
Канстытуцыйнага Суда старшынствуе Старшыня Канстыту-цыйнага Суда, у яго адсутнасць або па яго даручэнню — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда, а ў выпадку адсутнасці Старшыні і яго намесніка або немагчымасці выканання імі сваіх абавязкаў — старэйшы па ўзросту суддзя Канстытуцыйнага Суда. Суддзя-дакладчык не можа быць старшынствуючым.
Старшынствуючы кіруе пасяджэннем Канстытуцыйнага Суда. Яго распараджэнні аб захаванні парадку ў судовым пасяджэнні абавязковыя для ўсіх удзельнікаў пасяджэння і іншых асоб, якія прысутнічаюць у зале пасяджэння. Старшынствуючы прымае ўсе прадугледжаныя Законам ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” меры да забеспячэння ўсебаковага, поўнага і аб’ектыўнага разбору па пытанню, якое разглядаецца, шляхам:
прадастаўлення бакам і іх прадстаўнікам роўных магчымасцей даваць тлумачэнні па ўсіх акалічнасцях справы, аргументаваць свае довады і задаваць адзін аднаму пытанні ў мэтах выяўлення і ўдакладнення іх пазіцый;
даследавання і ацэнкі Судом вусных і пісьмовых заклю-чэнняў экспертаў;
заслухоўвання думак спецыялістаў, паказанняў выкліканых у Суд сведак па справе; прадастаўлення магчымасці бакам і іншым удзельнікам судовага пасяджэння задаваць экспертам, спецыялістам і сведкам пытанні па акалічнасцях справы, якая разглядаецца;
разгляду Канстытуцыйным Судом усіх неабходных дакумен-таў, прадастаўленых бакамі і іншымі ўдзельнікамі судовага пасяджэння, а таксама выпатрабаваных Судом. Старшынст-вуючы павінен забяспечыць магчымасць усім суддзям Канстытуцыйнага Суда свабодна і бесперашкодна задаваць пытанні бакам, іх прадстаўнікам, экспертам, спецыялістам і сведкам;
фіксацыі ходу і вынікаў судовага разбору;
ажыццяўлення іншых дзеянняў, прадугледжаных законам і гэтым Рэгламентам.
Старшынствуючы ўстараняе з працэсу разбору па справе ўсё, што не мае дачынення да пытання, якое разглядаецца. Ён мае права пасля папярэджання перапыніць выступленне любога з бакоў, іх прадстаўнікоў, іншых удзельнікаў судовага пасяджэння, адвесці іх пытанні ў выпадках, калі яны не адносяцца да справы, якая разглядаецца, або выходзяць за межы прадмета гэтай справы ці не ўваходзяць у кампетэнцыю Кастытуцыйнага Суда; пазбаўляе ўдзельнікаў пасяджэння
14
слова пры самавольным парушэнні імі паслядоўнасці выступленняў, выкарыстанні грубых або непаважлівых выказванняў, за іншыя парушэнні працэдуры і парадку разгляду пытанняў у Канстытуцыйным Судзе.
Распараджэнні і дзеянні старшынствуючага могуць быць перагледжаны па патрабаванню любога з суддзяў ці па хадайніцтву бакоў або іх прадстаўнікоў у тым жа пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда.
Старшынствуючы ў межах паўнамоцтваў, прадугледжаных Законам ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, абавязаны сачыць, каб бакі, іх прадстаўнікі і іншыя ўдзельнікі судовага пасяджэння добрасумленна карысталіся прадастаў-ленымі ім правамі і няўхільна выконвалі ўстаноўленыя правілы працэдуры ў Канстытуцыйным Судзе.
Старшынствуючы, клапоцячыся аб падтрыманні парадку ў зале пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда, мае права выдаліць з залы пасяджэння любую асобу, якая парушае ўстаноўлены парадак або не падпарадкоўваецца яго законным распара-джэнням.
Старшынствуючы кіруе нарадай суддзяў Канстытуцыйнага Суда ў дарадчым пакоі, забяспечваючы суддзям магчымасць свабодна і бесперашкодна выказаць сваю думку.
Артыкул 25.Вынікі няяўкі ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда ўдзельнікаў пасяджэння
Няяўка ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнага пракуро-ра Рэспублікі Беларусь і Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь не перашкаджае разгляду пытання.
Няяўка ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда аднаго з бакоў або яго прадстаўніка, якім належным чынам б'ыло паведамлена аб часе і месцы судовага пасяджэння, сама па сабе не перашкаджае разгляду пытання і прыняцця па яму рашэння. У выпадку няяўкі ў пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда аднаго з бакоў або яго прадстаўніка з прычыны неатрымання або несвоечасовага атрымання ці пры адсутнасці даных аб атрыманні бокам паведамлення аб часе і месцы судовага пасяджэння і калі бокам было заяўлена аб сваім намеры ўдзельнічаць пры разглядзе адпаведнага пытання пасяджэнне Суда павінна быць адкладзена. Пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда або разгляд пытання можа быць
15
таксама адкладзена ў выпадку няяўкі абодвух бакоў, калі прычыны іх няяўкі Суду невядомыя і калі абодва бакі раней заяўлялі аб сваім намеры ўдзельнічаць у разглядзе пытання або калі абодва бакі па ўважлівых прычынах просяць адкласці пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда.
Артыкул 26.Вынікі няяўкі сведак, экспертаў, спецыялістаў у пасяджэнне Канстытуцыйнага Суда
У адпаведнасці з артыкулам 31 Закона ”Аб Канстытуцый-ным Судзе Рэспублікі Беларусь” яўка сведак, экспертаў і спецыялістаў, выкліканых Канстытуцыйным Судом, абавязковая.
У выпадку няяўкі сведак, экспертаў або спецыялістаў, выкліканых у судовае пасяджэнне, Канстытуцыйны Суд прымае адно з наступных рашэнняў:
1)	аб магчымасці разгляду справы па сутнасці ў адсутнасць сведак, экспертаў або спецыялістаў;
2)	аб адкладанні рашэння пытання аб наступствах няяўкі сведак, экспертаў або спецыялістаў да завяршэння даследаван-ня матэрыялаў справы і аб пачатку разгляду пытання па сутнасці;
3)	аб аб’яўленні перапынку ў судовым пасяджэнні і прыняц-ці мер па забеспячэнню яўкі сведак, экспертаў або спецыялістаў;
4)	аб адкладанні разгляду справы, калі правільнае вырашэнне справы ў адсутнасць сведак, экспертаў або спецыя-лістаў, якія не з’явіліся, немагчымае.
Артыкул 27.Вырашэнне хадайніцтваў бакоў і іх прадстаўні-коў у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда
Хадайніцтвы бакоў і іх прадстаўнікоў у пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда аб выпатрабаванні дакументаў, выкліку і заслухоўванні дадаткова экспертаў, спецыялістаў і сведак вырашаюцца Судом большасцю галасоў ад поўнага складу суддзяў.
Артыкул 28.Абавязак прадстаўлення матэрыялаў, ажыццяў-лення іншых дзеянняў па патрабаванню Канстытуцыйнага Суда
У адпаведнасці з Законам ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” дзяржаўныя органы, прадпрыемствы, установы, арганізацыі, службовыя асобы абавязаны прадстаў-ляць дакументы і іншыя матэрыялы, якія выпатрабоўваюцца
16
Канстытуцыйным Судом, праводзіць праверачныя дзеянні, аказваць дапамогу і садзейнічанне ў сувязі з разглядам канкрэтнага пытання ва ўстаноўленыя Судом тэрміны.
Службовыя асобы дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, якія не прадставілі або нясвоечасова прадставілі па няўважлівых прычынах дакументы і іншыя матэрьіялы, што выпатрабоўваюцца , не выканалі ва ўстаноўлены тэрмін іншыя патрабаванні Суда, нясуць адказнасць за непавагу да Суда ў адпаведнасці з артыкулам 46 указанага Закона.
Артыкул 29.Межы вырашэння пытанняў Канстытуцыйным Судом
Межы вырашэння пытанняў, пастаўленых перад Канстыту-цыйным Судом, вызначае Канстытуцыйны Суд.
- Канстьітуцыйны Суд не звязаны довадамі і меркаваннямі бакоў. Ен можа, праверыўшы канстытуцыйнасць нарматыў-нага акта, які аспрэчваецца, адначасова вынесці рашэнне ў адносінах да іншых нарматыўных актаў, не названых у прапанове, але якія былі заснаваны на правераным нарматыўным акце або якія ўзнаўлялі яго асобныя палажэнні.
Пры праверцы канстытуцыйнасці нарматыўнага акта Канстытуцыйны Суд мае на ўвазе як яго літаральны сэнс, так і сэнс, які быў нададзены нарматыўнаму акту практыкай прымянення.
Артыкул ЗО.Пратакаліраванне ў пасяджэнні Канстытуцый-нага Суда
Ва ўсіх пасяджэннях Канстытуцыйнага Суда незалежна ад характару пытання, якое разглядаецца, абавязкова вядуцца пратаколы. Змест пратакола судовага пасяджэння павінен адпавядаць правілам, устаноўленым у артыкуле 32 Закона ”Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”.
У пратаколах, у прыватнасці, павінны змяшчацца:
указанне часу і месца пасяджэння;
пералічэнне прысутных і адсутных суддзяў;
прозвішча, імя, імя па бацьку і пасада старшынствуючага;
прозвішча, імя, імя па бацьку сакратара пасяджэння; парадак дня;
звесткі аб баках і іншых удзельніках пасяджэння;
2—1222
17
дзеянні Канстытуцыйнага Суда ў тым парадку, у якім яны мелі месца, іх вынікі;
тлумачэнні бакоў і іх прадстаўнікоў;
паказанні сведак, заключэнні экспертаў і думкі спецыяліс-таў, зададзеныя ім пытанні і адказы на іх;
выступленні іншых асоб, якія ўдзельнічаюць у справе;
указанні на факты і акалічнасці, якія бакі і іншыя ўдзель-нікі пасяджэння прасілі засведчыць у пратаколе;
упамінанне аб парушэннях парадку, якія мелі месца, іншых праяўленнях непаважлівых адносін да Канстытуцыйнага Суда, зробленых папярэджаннях, накладзеных штрафах,
пытанні, пастаўленыя на галасаванне, і вынікі галасавання, фармулёўкі пратакольных рашэнняў, прынятых Канстыту-цыйным Судом.
Калі ў час пасяджэння Канстытуцыйнага Суда па яго рашэнню прымяняліся гуказапіс, відэазапіс, фотакіназдымка, то фанаграма, відэаплёнка, фотакінаплёнка далучаюцца да пратакола судовага пасяджэння, аб чым робіцца адпаведная адзнака ў пратаколе.
Пратаколы пасяджэнняў Канстытуцыйнага Суда складаюц-ца сакратаром (сакратарамі) судовага пасяджэння. Пратакалі-раванне ажыццяўляецца спецыялістамі адпаведнага структур-нага падраздзялення Сакратарыята Канстытуцьійнага Суда, якія назначаюцца ў кожным выпадку не пазней чым за два дні да пачатку судовага пасяджэння кіраўніком падраздзялен-ня. Асобы, якія ажыццяўляюць пратакаліраванне ў пасяджэн-ні Канстытуцыйнага Суда, візіруюць кожную старонку складзенай імі часткі пратакола і нясуць асабістую адказнасць за якасць яго складання.