Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
(па 8-15 валок) былі створаны ў 1552-1555 іт. у Клецкіх і Пінскіх землях, але балоцістая мясцовасць і аддаленасць ад сплаўных рэк арыентавалі іх вытворчасць у асноўным на мясцовыя рынкі. Працавалі ў фальварачных гаспадарках як нявольная чэлядзь, так і прыгонныя сяляне. Высокую ацэнку эканамічным пераўтварэнням Боны Сфорцы даў М. Доўнар-Запольскі, які адзначаў, што дзякуючы створанай яе намаганнямі фальваркова-прыгонніцкай сістэме Кобрынскае староства ў канцы XVI ст. у параўнанні з яго пачаткам павялічыла вытворчасць у сем разоў.
Бона Сфорца разгарнула гаспадарчае выкарыстанне прыродных багаццяў краю. На еўрапейскі ўзор была пераведзена лясная гаспадарка. Кемлівыя і наватарскія дзеянні каралевы Боны хутка ўзнялі прыбытковасць зямель, садзейнічалі ўцягненню ў рыначныя адносіны сялян і мяшчан, мясцовай шляхты. Бона пачала праводзіць меліярацыю палескіх зямель. Так, на Кобрыншчыне былі пракладзены некалькі каналаў. Сярод іх вылучаецца так званы «Канал каралевы Боны» даўжынёй 20 км, які ўпадае ў раку Мухавец ніжэй Кобрына. Пераўтварэнні ўражвалі сучаснікаў сваёй велічнасцю. Даследчыкі сутыкаюцца з крыніцамі, у якіх жыхары асобных месцаў княства выказвалі жаданне перайсці пад кіраванне Боны. Таксама як і насельніцтва Барысаўскай воласці, якое «са слязьмі ў вачах» прасіла Бону, каб яна ўзяла іх пад сваё кіраванне.
Фінансавыя спадзяванні апраўдалі і шматлікія мястэчкі, якія закладаліся па загаду Боны. Праз Палессе праходзіла некалькі значных трактаў, важнейшым з якіх была «вялікая дарога» з Луцка да Берасця праз Пінск і Кобрын. Над Стаходам пралягалі гасцінцы, якія звязвалі Пінск з Валынню і Літвой. Сюды прыязджалі гандляваць не толькі мясцовыя, але і замежныя купцы. Закладзеныя мястэчкі хутка станавіліся цэнтрамі гандлю і рамёстваў. Для атрымання большага прыбытку шырока практыкавалася перадача мытняў і корчмаў яўрэям.
Праведзеныя ў 1522-1555 гг. пераўтварэнні былі накіраваны на атрыманне высокіх даходаў і прывялі да стварэння новай эфектыўнай сістэмы абкладання сялян падаткамі і павіннасцямі, заснаванай на ўвядзенні новых форм землекарыстання. Аграрная рэформа ў землях Боны Сфорцы праводзілася паводле спецыяльных інструкцый («уставаў»), з якіх вядомы рэдакцыі 1549 і 1552 гг. Распачатая ва ўладаннях каралевы «памера» па яе ініцыятыве таксама была праведзена ў пачатку 1550-х гг. у дзяржаўных староствах Гарадзенскім і Берасцейскім. Асноўныя прынцыпы гэтай рэформы былі выкарыстаны для пераўтварэння гаспадарскіх уладанняў Жыгімонтам Аўгустам у сярэдзіне XVI ст.
ГАРАДЫ, МЯСТЭЧЮ, ГАНДАЛЬ
У XV першай палове XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім значна паскорыліся ўрбанізацыйныя працэсы: павялічылася колькасць гарадскіх паселішчаў, умацавалася іх гаспадарчая роля, пашыралася наданне магдэбургскага права, адбывалася заканадаўчае афармленне статусу мяшчан.
У 1441 г. да буйных гарадоў ВКЛ належалі Полацк, Віцебск, Слуцк, Менск, Берасце, Гародня і Новагародак. Большасць гэтых гарадоў, акрамя Слуцка, былі велікакняжацкімі і з’яўляліся адміністрацыйнымі цэнтрамі. 3 канца XV ст. хутка развіваліся Магілёў і Пінск. Але ў параўнанні з заходнееўрапейскімі краінамі, дзе сярэдні горад налічваў 5-10 тыс. жыхароў, беларускія гарады не былі вялікімі. Да сярэдзіны XVI ст. толькі насельніцтва Полацка дасягала 9—10 тыс. чалавек, а Берасця 6—7 тыс. Насельніцтва Гародні, Менска, Новагародка ў гэты час не перавышала 5-6 тыс. Жыхары гарадоў складалі не болей 15 % ад усяго насельніцтва краіны.
Дакладна вызначыць колькасць гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў гэты перыяд даволі складана. Да гарадскіх паселішчаў у крыніцах XV-XVI стст. ужываюцца розныя найменні: «град», «горад», «месца». Назва «град» выкарыстоўвалася ў адносінах да ўмацаванага паселішча, якім часта выступаў замак князя або феадала. У поўным сэнсе такое пасяленне не з’яўлялася горадам. Назва «месца» магла датычыцца як буйнога горада («место нашо Меньск...»), так і феадальнага двара. Па меркаванні Ю. Бохана, у пачатку XV ст. у Вялікім Княстве Літоўскім налічвалася не менш за 62 гарады.
Насельніцтва гарадоў было неаднародным па сацыяльнай прыналежнасці, сферы занятку, маёмасным стане («князн н бояре н местнчн п черные людн»). Асноўную частку гарадскога насельніцтва складалі мяшчане. Да іх адносіліся ў першую чаргу асабіста свабодныя гандляры і рамеснікі, якія мелі нерухомую маёмасць у горадзе. Тэрмін «мяшчане»/«месцічы» ў дакументах пачаў шырока выкарыстоўвацца з сярэдзіны XV ст. («внленскне местнчн», «местнчн Смоленскне», «жаловал есмн враду месткому на тых меіцан...»). У агульнадзяржаўным заканадаўстве ўпершыню гэты тэрмін ужыты ў агульназемскім прывілеі 1447 г. Казіміра Ягайлавіча. Правы мяшчан як асобнага саслоўя былі аформлены ў Статуце 1529 г. і набылі замацаванне ў статутах 1566 і 1588 гг. Таксама правы мяшчан вызначаліся ў прывілеях гарадам на магдэбургскае права.
Асноўнымі заняткамі мяшчан былі рамёствы і гандаль. Значная частка іх валодала ўчасткамі зямлі пляцамі (дваровымі, рынкавымі, вулічньімі, прадмеснымі). Заможныя мяшчане валодалі нават зямельнымі надзеламі і маёнткамі з сялянамі. За права валодаць зямлёй яны асабіста неслі вай-
сковую службу, але, у адрозненне ад шляхты, ім не дазвалялася займаць вышэйшыя дзяржаўныя і духоўныя пасады. Прадстаўнікі заможнага мяшчанства часам прымалі ўдзел у важных дзяржаўных падзеях, напрыклад, прысутнічалі на цырымоніях узвядзення на трон вялікіх князёў у 1492 г. і 1544 г. Мяшчане маглі мяняць месца жыхарства, нават выязджаць за мяжу.
Папаўненне гарадскога насельніцтва ў XV першай палове XVI ст. адбывалася пераважна за кошт актыўнага прытоку ў гарады сялян і сельскіх рамеснікаў. Яны імкнуліся пазбегнуць прыгнёту, набыць больш высокі сацыяльны статус, скарыстацца эканамічнымі магчымасцямі горада. Гарады папаўняліся за кошт замежных купцоў і рамесных майстроў. У Полацку, Берасці, Гародні і некаторых іншых гарадах існавалі трывалыя суполкі нямецкіх мяшчан. Перасяленню рамеснікаў і купцоў спрыялі і ўладальнікі гарадоў, якія прапаноўвалі новым жыхарам «слободы» часовае вызваленне ад падаткаў і павіннасцей.
На працягу XV першай паловы XVI ст. распаўсюдзіўся новы тып гарадскіх паселішчаў мястэчкі. Яны ўзнікалі каля традыцыйных кірмашоў, на скрыжаваннях гандлёвых шляхоў. Звычайна ў такіх пасяленнях не існавала абарончых умацаванняў. Насельніцтва займалася пераважна гандлем і рамёствамі, трымала корчмы, заезджыя двары, значную ролю захоўвалі сельскагаспадарчыя заняткі. Па прыналежнасці мястэчкі, падобна гарадам, падзяляліся на дзяржаўныя, прыватнаўласніцкія і царкоўныя. Шляхі ўтварэння мястэчак былі рознымі. Некаторыя з іх засноўваліся па загаду вялікага князя, шмат мястэчак стваралася ўладальнікамі зямель з дазволу князя (да 1588 г.). Асобныя мястэчкі будаваліся каля замкаў або разам з імі (Іказнь, 1504 г.; Дзісна, 1566 г.). Найбольшая колькасць прыватнаўласніцкіх мястэчак была пераўтворана з буйных сёл. У новы статус былі пераведзены такія сёлы, як Моталь (1554), Дзівін (1566), а іх насельніцтва атрымала статус мяшчан. У 1552 г. як мястэчка Тышкевічаў упершыню згадваюцца Ружаны.
Большасць створаных мястэчак хутка развіваліся. Так, насельніцтва ўтворанага па загаду каралевы Боны мястэчка Моталь за восем гадоў вырасла на 39 % і пераўтварылася ў значны цэнтр рамяства і гандлю. Сюды перасялілася шмат купцоў і рамеснікаў з нямецкіх і італьянскіх зямель. У мястэчку рэгулярна адбываліся кірмашы, меўся вялікі рынак, пад які быў адведзены адзін морг і 2,5 прута зямлі. У сярэдзіне XVI ст. на тэрыторыі Беларусі налічвалася больш за 200 мястэчак. з іх прыкладна 30 знаходзілася на Палессі, каля 70 у Панямонні. Тэрытарыяльна большасць новых пасяленняў была створана на захадзе княства, дзе хутчэй з’явіліся фальваркі. Многія мястэчкі пазней пераўтварыліся ў гарады, іншыя страцілі свой статус і зноў сталі вёскамі.
У XV-XVI стст. у Вялікім Княстве Літоўскім імкліва распаўсюджвалася магдэбургскае права. Пасля Берасця (1390) яго атрымалі такія беларускія гарады, як Слуцк (1441), Гародня (1496), Полацк (1498), Менск (1499), Ваўкавыск (1503), Новагародак (1511), Слонім (1531) і іншыя («место нашо Меньскь сь права Лнтовьского н Русского... у право Немецкое, которое зоветься Мамтборьское, переменяемь на вечньш часы»), Найчасцей магдэбургскае права надавалася для паляпшэння эканамічнага развіцця горада і дабрабыту яго насельніцтва, што павялічвала памнажэнне скарбу дзяржавы. Грамата 1503 г. аб наданні магдэбургскага права Ваўкавыску абвяшчае: «хотечн осмотретн абы место Волковыское в людех н в обыходех множнлося». Падобная мэта акрэслена ў грамаце 1511 г. Новагародку: «маючы взгляд посполнтого доброго размноженья н хотячн положенье места нашого Новогороцкого в мере лепшой поставнтн, абы людн нашн. там мешкаючып, через вряд добрый а справедлнвый былн размножены». Мястэчкі, як і гарады маглі атрымліваць магдэбургскае права і гербы. Магдэбургскім правам і ўласным гербам з 1494 г. карысталася Высокае.
Магдэбургскае права ў беларускіх гарадах распаўсюджвалася на ўсіх мяшчан-хрысціян, незалежна ад іх канфесійнай прыналежнасці. Прывілеі на самакіраванне вызвалялі гарады ад улады і суда дзяржаўных службоўцаў або адміністрацыі ўладальніка і пазбаўлялі ад феадальнай залежнасці. Магдэбургскае права дазваляла жыхарам стварыць выбарны орган самакіравання магістрат; мсць цэхі; гарантавала права судзіцца толькі ў сваім судзе, распараджацца гарадскімі землямі, усталёўваць і збіраць гарадскія падаткі, ажыццяўляць кантроль за цэнамі, сведчыць грамадзянскія акты і інш.
Гарадская абшчына вызначала колькасць бурмістраў, лаўнікаў, радцаў, уводзіла дадатковыя пасады самакіравання (шафары, шпітальныя апекуны і інш.), звярталася да гаспадароў для зацвярджэння новых ільгот і прывілеяў. Пацвярджэнне, пашырэнне і ўдакладненне норм магдэбургскага права адбывалася шляхам выдання новых грамат.
На чале гарадскога самакіравання быў войт, які ўзначальваў судовую і адміністрацыйную ўладу ў горадзе. Часцей на гэтую пасаду каго-небудзь прызначалі са шляхціцаў або заможных мяшчан, але адзінай сістэмы фарміравання органаў самакіравання нс склалася. У большасці гарадоў войта прызначаў вялікі князь або ўладальнік горада. Нскаторыя прывілеі прадутпеджвалі прызначэнне войта з некалькіх абраных мяшчанамі кандыдатур. У Полацку права на войтаўства меў ваявода. Грамата на магдэбургскае права Камянцу 1503 г. замацоўвала за мяшчанамі права выбіраць войта штогод са свайго асяроддзя. Такім жа чынам выбіралі войта і ў Ружанах.