Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
Магістрат уключаў раду і лаву. Рада складалася з радцаў і бурмістраў і з’яўлялася галоўнай установай самакіравання. Яна займалася адмінісгра-
цыйнымі справамі і зборам падаткаў, вяршыла суд па маёмасных і грамадзянскіх справах, распараджалася гарадской маёмасцю, забяспечвала абароназдольнасць, дабрабыт і развіццё горада. Лава выбарны судовы орган самакіравання, які займаўся крымінальнымі справамі гараджан, удзельнічаў у арганізацыі выбараў і інш.
Большасць прывілеяў не вызначалі дакладна колькасць гарадскіх службоўцаў. Грамата на магдэбургскае права Полацку (1498 г.) прадугледжвала абранне 20 радцаў і 2 бурмістраў, прычым палова з іх павінна быць праваслаўнымі, а палова католікамі. Прывілей Менску (1499 г.) вызначаў 12 радцаў і 2 бурмістры. Прывілей Новагародку (1511 г.) уводзіў двух бурмістраў, шэсць радцаў і восем лаўнікаў з роўным прадстаўніцтвам католікаў і праваслаўных. Звычайна на чале рады былі два бурмістры, а колькасць радцаў вагалася ад 6 да 24 асоб.
У гарадах з магдэбургскім правам існавалі пэўныя катэгорыі насельніцтва і юрыдыкі (тэрыторыі прыватных уладальнікаў, царквы), непадуладныя магістрату. У асобных гарадах і мястэчках граматы прадугледжвалі пашырэнне ўлады магістрата на такія групоўкі жыхароў. У Дзісне прывілеем на самакіраванне Жыгімонта Аўгуста 1569 г. усе ваенныя і юрыдзічане былі абавязаны несці павіннасці на карысць горада нароўні з мяшчанамі.
Да канца XVI ст. шмат гарадоў і мястэчак Беларусі мелі магдэбургскае права. Яно не толькі садзейнічала эканамічнаму развіццю гарадоў, але таксама спрыяла афармленню мяшчанства ў асобнае саслоўе.
У XV-XVI стст. значнае развіццё атрымаў унутраны і знешні гандаль, павялічылася яго роля ў эканамічным жыцці грамадства. Развіццё рамёстваў, утварэнне фальваркаў, спрыяльная кан’юнктура заходнееўрапейскага рынку забяспечылі ўсталяванне рэгулярных гандлёвых адносін паміж вёскай і горадам; паміж гарадамі княства; асобнымі гарадамі княства і буйнымі еўрапейскімі гандлёвымі цэнтрамі.
Аб умацаванні гандлёвых сувязей паміж горадам і вёскай сведчыць з’яўленне «гандлёвых людзей» сялян, якія вялі рэгулярны гандаль у горадзе. Гандлёвыя аперацыі сялян звычайна мелі кароткатэрміновы характар. Пасля продажу сельскагаспадарчай або прамысловай прадукцыі сяляне набывалі ў горадзе разнастайныя рамесныя вырабы, патрэбы ў якіх не ў поўнай ступені задавальнялі сельскія рамеснікі. Рознічны гандаль дазваляўся сялянам толькі ў час кірмашоў і штотыднёвых таргоў. У іншыя дні сяляне мелі права на аптовы продаж прадукцыі. На продаж у горад вывозілі свае вырабы і сельскія рамеснікі, але іх магчымасці абмяжоўвалі нормы магдэбургскага права і з’яўленне рамесных цэхаў. Права вольнай куплі тавараў у сельскай мясцовасці мелі мяшчане гарадоў княства.
Значна ўзрасла роля гарадскога рынку. Купцы і рамеснікі займаліся гандлем звычайна асабіста. Мяшчане горада мелі перавагу перад замежнымі купцамі і мясцовымі сялянамі. Звычайна для іншагародніх купцоў на карысць горада ўсталёўвалі спецыяльны падатак «тарговае», «тарговае меснае». Права на такі падатак прадугледжвалі многія граматы на магдэбургскае кіраванне. Прывілей 1536 г. Магілёву вызначаў памер гэтага збору: «даватн тарговае от коня по грошу... от вола, або от яловнцы по полгроша...».
Асноўнымі формамі стацыянарнага гандлю ў гарадскіх паселішчах былі крамы, лаўкі, яткі, а перыядычнага таргі і кірмашы. Права правядзенння таргоў і кірмашоў рэгулявалася вялікім князем наданнем прывілеяў, агаворвалася ў граматах на магдэбургскае кіраванне. Таргі адбываліся кожны тыдзень у вызначаныя дні ў спецыяльна адведзеным месцы. На таргах дазваляўся свабодны аптовы і рознічны гандаль усім удзельнікам. Кірмашы праходзілі 1-3 разы на год у адзін і той жа строга вызначаны тэрмін. Працягласць кірмашоў вагалася ад аднаго дня да месяца, але таксама была дакладна акрэслена. Удзельнікі кірмашоў вызваляліся ад платы мыт і шэрагу падаткаў.
Аб развіцці ўнутранага рынку сведчыць умацаванне гандлёвых адносін паміж рознымі гарадамі княства. Велікакняжацкая грамата 1432 г. Жыгімонта Кейстутавіча Вільні ўзгадвае гандлёвыя сувязі горада з Коўна, Новагародкам, Менскам, Луцкам, Берасцем, Кіевам, Смаленскам. У Менску прадаваліся тавары са Слуцка, Магілёва, Гародні. Амаль з усімі буйнымі гарадамі Беларусі меў трывалыя гандлёвыя стасункі Магілёў.
Асноўным таварам унутранага рынку было збожжа. Яго актыўна набывалі жыхары горада і мясцовыя купцы. Гарады выступалі і месцам набыцця збожжа для далейшага продажу яго за мяжу. Спецыяльныя рынкі, дзе канцэнтравалася збожжа і іншыя тавары, існавалі ў Магілёве, Мсціславе, Гародні. Значнае месца ў гандлёвых аперацыях адводзілася прадукцыі жывёлагадоўлі, промыслаў («от быдла жнвого н от мяса, вялых н мерзлых, от белужнны, осетрыны н от нкры осетрнное..
Унутраныя і рэгіянальныя мытні былі значнай крыніцай павелічэння дзяржаўнага скарбу. Крыніцы сведчаць аб існаванні ў 1480-х гг. мытных камор у Давыд-Гарадку, Тураве, Пінску, Рэчыцы, Гомелі, Мазыры, Прапойску, Крычаве, Мсціславе. Актывізацыя гандлю выклікала ў XVI ст. павелічэнне колькасці мытных камор на гандлёвых шляхах. Звычайна назва такіх камор паходзіла ад назвы горада, каля якога яна засноўвалася. У першай палове XVI ст. згадваюцца Віленская, Полацкая, Смаленская, Дарагіцкая, Бельская, Менская, Берасцейская, Віцебская і шэраг іншых камор. Мытныя кнігі фіксавалі імя гандляра, яго маршрут, назву і колькасць тавару. Спроба гандляра ўхіліцца ад мытнага падатку (схаваць частку тавару, аб’ехаць мытную
камору і інш.) каралася спецыяльны.м штрафам «прамыта» («мыто нашо Менское н с промытаю мають мытннкн нашн держата»). Даныя мытных кніг таксама сведчаць аб павелічэнні ў першай палове XVI ст. транзітнага гандлю.
Беларускія купцы вялі актыўны знешні гандаль з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, Маскоўскай дзяржавай. Важнае значэнне для беларускіх зямель меў гандаль з Прусіяй (Каралявец) і Рыгай, узрасла роля Гданьска. На балтыйскія рынкі вывозілі збожжа, футра, скуры, воск, дзёгаць. Развіваліся і іншыя кірункі. Рэестр Люблінскай мытні 1530 г. зафіксаваў купцоў з Берасця, Слуцка, Пінска, Полайка, Віцебска і Смаленска. Актыўна развіваліся гандлёвыя адносіны з такімі польскімі гарадамі, як Кракаў і Познань. 3 канца XV ст. узрастаў вываз збожжа, ільну. Павялічваўся экспарт жывёлы, асабліва з паўднёвых зямель Вялікага Княства Літоўскага. Калі ў 1510 г. праз Кракаўскую камору было правезена 4424 валы і іншай худобы 1909 галоў, то ў 1533 г. толькі валсў перавезена 30 119, а коней 630. 3 рынкаў Заходняй Еўропы пастаўлялі пераважна соль, пэўныя тканіны, жалезныя і ювелірныя вырабы, рамесныя тавары.
Вядучым гандлёвым цэнтрам Беларускага Падзвіння з заходнееўрапейскімі краінамі, Наўгародскімі і Цвярскімі землямі ў першай палове XV ст. з’яўляўся Полацк. У XVI ст. галоўная роля ў ажыццяўленні гандлёвых аперацый у гэтым рэгіёне паступова перайшла да Віцебска. Магілёўскія купцы адыгрывалі важную ролю ў гандлі з Маскоўскай дзяржавай, адкуль паступалі каштоўныя футры, скуры, рамесныя вырабы. 3 тэрыторыі Беларусі ў адваротным кірунку пастаўлялі як заходнееўрапейскія тавары, так і вырабы мясцовых майстроў. Праз украінскія землі на беларускія рынкі прывозілі турэцкія тавары, шоўк, зброю і інш.
Развіццю гандлю ў значнай ступені садзейнічала геаграфічнае становішча Вялікага Княства Літоўскага. Густая сетка сплаўных рэк (Нёман, Заходняя Дзвіна, Вілія, Заходні Буг, Днепр, Прыпяць, Сож) і разгалінаваныя сухапутныя шляхі стварылі эфектыўную транспартную сістэму і забяспечвалі дастаўку неабходных тавараў.
ІНФЛЯНЦКАЯ (ЛІВОНСКАЯ) ВАЙНА
•	Уступленне ВКЛ у вайну
•	Барацьба за Полацк. Завяршэнне першага этапу Лівонскай вайны
•	Заключны этап вайны і яе вынікі
УСТУПЛЕННЕ ВКЛ У ВАЙНУ
У сярэдзіне XVI ст. Лівонія* (ад лац. Livonia, старабел. Інфлянты) увайшла ў стадыю глыбокага ўнутранага крызісу і стала аб’ектам увагі з боку сваіх суседзяў, у першую чаргу, Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы. Як Вільня, так і Масква былі зацікаўлены ва ўзмацненні сваіх уплываў у Лівоніі, якая займала стратэгічна важнае геаграфічнае становішча ў Прыбалтыцы. Нарастанне супярэчнасцей паміж дзяржавамі балтыйскага рэгіёна прывяло да пачатку новай шырокамаштабнай вайны.
ВКЛ імкнулася ўзяць Лівонію пад кантроль палітычнымі метадамі. Так, пад пагрозай ваеннага ўмяшання кароль нольскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст у верасні 1557 г. схіліў Лівонію да заключэння абарончага саюзу. Амаль адначасова актыўныя дзеянні распачала і Маскоўская дзяржава. У студзені 1558 г. войскі вялікага князя маскоўскага Івана IV уварваліся ў Лівонію і да лета захапілі Усходнюю Эстонію. У канфлікт умяшалася
Канфедэрацыя, якая складалася з пяці царкоўна-феадальных дзяржаў: Лівонскага ордэна, Рыжскага арцыбіскупства, а таксама Дэрпцкага, Эзельскага і Курляндскага біскупстваў, была ўтворана ў XIII ст. на землях Усходняй Прыбалтыкі (суч. Латвія і Эстонія), заселеных плямёнамі ліваў, куршаў, земгалаў, селаў, латгалаў і эстаў, нямецкімі каланізатарамі.
Дацкае каралеўства, якое ўзяло пад свой кантроль частку Заходняй Эстоніі. Лівонская дзяржава не мела сіл і рэсурсаў супрацьстаяць маскоўскай агрэсіі. Яна звярнулася па дапамогу да Вялікага Княства Літоўскага. У сакавіку 1559 г. Лівонскі ордэн заключыў з Маскоўскай дзяржавай перамір’е на шэсць месяцаў і распачаў перамовы аб саюзе з ВКЛ.
Кіраўніцтва Вялікага Княства не збіралася проста так саступаць Лівонію, якая мела важнае ваенна-стратэгічнае і эканамічнае значэнне. Валоданне гэтымі землямі давала магчымасць забяспечваць свабодную навігацыю па Дзвіне і выхад да порта Рыгі, што было надзвычай значным для экспарту ў краіны Заходняй Еўропы збожжа і іншых тавараў з ВКЛ, асабліва з паўночна-ўсходніх зямель Беларусі. Лівонія таксама з’яўлялася зручным плацдармам для ўдару па паўночных раёнах Маскоўскай дзяржавы ў выпадку вайны. Нарэшце, беларуская і літоўская шляхта магла разлічваць на атрыманне зямель у Лівоніі, якія былі багатай крыніцай збожжа і прадукцыі дрэваапрацоўкі («лясных тавараў»),
31 студзеня 1559 г. прадстаўнікі Лівонскага ордэна падпісалі ў Вільні дамову, паводле якой ордэнскія землі траплялі пад асабістую пратэкцыю караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста. ВКЛ абавязвалася абараняць Лівонію і вярнуць захопленыя маскоўскім войскам тэрыторыі. Частка лівонскіх зямель была закладзена Вялікаму Княству, у некаторыя замкі ўводзіліся войскі ВКЛ. Фактычна заключэнне гэтай дамовы азначала ўступленне Вялікага Княства Літоўскага ў Лівонскую вайну.