Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
ГІСТОРЫЯ
БЕЛАРУСІ
Дапаможнік

ТЭРЫТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XII ст.
НАСЕЛЕНЫЯ ПУНКТЫ
ПОААЦК Цэнтры княстваў-зямель Менск Цэнтры княстваў-валасцей
Лукомль Іншыя гарады
ГРАНІЦЫ старажытнарускіх княстваў-зямель у другой палове XII ст. далучаныхтэрыторый, валасцей Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
ТЭРЫТОРЫІ
,	якія ў сярэдзіне XII ст. перайшлі пад
папераменнага валодання Полацка
і Смаленска
якія перайшлі пад уладу валынскіх князёў якія былі ўключаны ў склад Кіеўскай зямлі


ВАЕННЫЯ ДЗЕЯННІ
Паходы падчас міжусобнай барацьбы паміж менскім князем Валадарам Глебавічам і полацкімі князямі (1157, 1162, 1167)
Паход кааліцыі рускіх князёў разам з палачанамі супраць тураўскага князя Юрыя Яраславіча (1157)
Няўдалыя аблогі Турава кааліцыйным войскам (кіеўская, смаленская, галіцкая, луцкая раці і палачане) у 1158 г., валынскім войскам у 1160 г., Пінска берандзеямі ў 1158 г.
Пагадненне Кіева з Туравам афіцыйнае прызнанне незалежнасці Тураўскага княства
Сумесная аблога князямі Мсціславам Полацкім і Расці-
•	славам Смаленскім горада Лукі (1167)
•	Паход наўгародцаў і псковічаў на Полацк (1169)
Паход на Друцк кааліцыі князёў (Ігар Святаславіч, Яраслаў Усеваладавіч, Усяслаў Полацкі і інш. полацкія князі) (1180)
ГІаход палачан разам з літвой на Лукі (1198)
Паход наўгародцаў. Заключэнне міру на воз. Каспля
ГРАНІЦЫ	f	1 Полацкага княства, якоеў 2-й палове XIII ст. папераменна
	дзяржаўу сярэдзіне XIII ст.	'	' належала літоўскім і мясцовым князям
усходнеславянскіх княстваў, балцкіх і фінскіх 	 племянных княжанняў, далучаных тэрыторый
Літоўскага каралеўства ў 1253-1260 гг.
ЎЎКЯОТЯ ВКЛ пры Міндрўгу каля 1260 г і пры Віценю каля 1310 г.
зямель, якія сплачвалі даніну Ардзе
Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
каля 1306 Гады далучэння тэрыторый да ВКЛ
12б4 Гады часовага далучэння тэрыторый да ГаліцкаВалынскай дзяржавы
ТЭРЫТОРЫІ
m непасрэдна падуладныя Міндоўгу каля 1250 г.
I	1 балцкіх княстваў, якія каля 1250 г. знаходзіліся пад
I	1 уллывам Міндоўга
।	1 рускіх княстваў, якія з сярэдзіны XIII ст. час ад часу
I	1 энаходзіліся пад уплывам літоўскіх князёў
EZZ] Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў на 1245 г.
j I захопленыя Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі паміж 1245 і 1282 гт.
^22 заваяваныя Тэўтонскім ордэнам да 1313 г.
,, . , Лівонскагаордэна, якія часова належалі ВКЛ з 1281 да 1313 г.
трэці Яцвяжскай зямлі. якія па дамове з Тэўтонскім ордэнам 1254 г. належалі Галіцка-Валынскаму і Мазавецкаму княствам ленныхуладанняў Рамана Васількавічаў 1254-1258 гг. пад сюзерэнітэтам князя Міндоўга
часова страчаныя ВКЛ на карысць Галіцка-Валынскай дзяржавы ў 1289 г.
на якіх у другой палове XIII — пачатку XIVст. была адноўлена ўлада галіцка-валынскіх князёў
далучаныя да Смаленскага княства (Віцебскае кн-ва ў 1281-1297 гг.. Бранскае кн-ва з канца XIII ст.)
Усходнеславянскія землі, якія непасрэдна кіраваліся Ардой
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЗТ
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
У чатырох частках
Частка 1
АД СТАРАЖЫТНАСЦІ ДА СЯРЭДЗІНЫ XVI ст.
Рэкамендавана
Вучэбна-метадычным аб’яднаннем па гуманітарнай адукацыі ў якасці дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)»
МІНСК БДУ 2018
УДК 94(476)(075.8)
ББК 63.3(4Бен)я73-1
Г46
А ў т а р ы :
П. I. Брыгадзін (8, 10, 21), В. А. Варонін (4, 5, 15),
I. Л. Грыбко (12, 16, 21), A. Р. Дзянісава (7, 17),
A. А. Егарэйчанка (3), Ю. Л. Казакоў (18, 20),
П. А. Лойка (4, 10), A. А. Любая(ІЗ), А. У. Любы(1, 11, 13, 14), Л. В. Мікалаева (9, 19), У. А. Падалінскі (22),
М. М. Чарняўскі (2), Г. Ф. Шапавал (6), М. А. Шнііі (20)
Пад рэдакцыяй П. I. Брыгадзіна, А. Г. Каханоўскага, С. М. Ходзіна
Рэцэнзенты:
кафедра гісторыка-культурнай снадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы;
акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар М. П. Касцюк
Гісторыя Беларусі : дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці Г46 да сярэдзіны XVI ст. / П. I. Брыгадзін [і інш.] ; пад рэд. П. I. Брыгадзіна, А. Г. Каханоўскага, С. М. Ходзіна. -Мінск : БДУ, 2018. 351 с.
ISBN 978-985-566-616-6.
Першая частка дапаможніка адлюстроўвае сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы айчыннай гісторыі ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст. Вялікая ўвага надаецца генезісу беларускай дзяржаўнасці, фарміраванню этнаканфесійнага становішча і культурнай прасторы на бсларускіх землях у эпоху Сярэднявечча.
Для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)».
УДК 94(476)(075.8)
ББК 63.3(4Бен)я73-1
ISBN 978-985-566-616-6 (ч. 1)	© БДУ, 2018
ISBN 978-985-566-615-9
ПРАДМОВА
Гісторыя як адна з універсальных сацыяльна-гуманітарных навук дазваляе атрымаць цэласнае ўяўленне аб розных баках сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцця грамадства. Гэтая навука не толькі мадэлюе верагодную карціну мінулых эпох, але і дае тлумачэнне тых з’яў, якія адбываюцца ў наш час. Як вучэбная дысцыпліна гісторыя развівае ў чалавека здольнасці і навыкі збору інфармацыі, яе аналізу, абагульнення і далейшага выкарыстання. Яна дапамагае лепш разумець ролю і месца свайго народа ў сусветных працэсах, ганарыцца сваёй культурнай традыцыяй, памятаць аб гераічных і трагічных уроках мінулага, выступае фундаментам нацыянальнай самаідэнтычнасці.
У аснове кожнай нацыі ляжыць доўгі і нялёгкі шлях развіцця, таму ўласная гісторыя з’яўляецца важным выхаваўчым кампанентам гуманістычнага светапогляду, абуджае нацыянальную свядомасць і гістарычную памяць. Актуальнасць і запатрабаванасць вывучэння гісторыі Беларусі абумоўлена станаўленнем сучаснай беларускай дзяржавы, умацаваннем яе пазіцый на міжнароднай арэне ў XXI ст., пошукам свайго месца ў свеце.
Першая частка дапаможніка прысвечана перыяду ад засялення тэрыторыі сучаснай Беларусі чалавекам да заключэння Люблінскай уніі 1569 г. Значная ўвага нададзена палітычным і ваенным падзеям нашага мінулага, важны акцэнт зроблены на развіцці дзяржаваўтваральных працэсаў на землях Беларусі. Станаўленне дзяржаўнасці, звязанае са з’яўленнем Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў, разглядаецца з улікам рэгіянальных асаблівасцей, што дазваляе ўбачыць шматграннасць гэтага пранэсу.
3 пазіцый нацыянальнай гістарыяграфіі асэнсавана ўзнікненне феадальнай поліэтнічнай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. He абыдзены ўвагай даволі складаныя праблемы айчыннай гісторыі, такія як генезіс беларускага этнасу або ўнутрыпалітычная барацьба ў ВКЛ у 1430-40-х гг. Упершыню ў вучэбнай літаратуры комплекснае асвятленне атрымаў перыяд кіравання Казіміра Ягайлавіча (1440-1492).
У кнізе прааналізаваны працэсы культурнага і рэлігійнага жыцця Беларусі, перш за ўсё звязаныя з распаўсюджаннем асветніцтва і розных плыняў хрысціянства. Разгледжана эвалюцыя эканомікі беларускіх зямель ад простай прысвойваючай гаспадаркі да яе ўстойлівых форм у XVI ст. Такім чынам, развіццё беларуска-літоўскай дзяржавы паказана на шырокім фоне сацыяльна-палітычных і этнаканфесійных працэсаў Сярэднявечча і ранняга Новага часу.
Дапаможнік арыентуе чытача на разуменне гістарычных працэсаў, вылучэнне заканамернасцей у развіцці грамадства і дзяржаўных інстытутаў. Параўнальны кампанент дазволіць убачыць асаблівасці развіцця культуры Беларусі ў еўрапейскай прасторы. Факталагічны матэрыял паспрыяе засваенню каштоўнаснага падыходу.
Гэта кніга вынік шматгадовай працы выкладчыкаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама даследчыкаў іншых навуковых цэнтраў Рэспублікі Беларусь. Спадзяемся, што выданне будзе карысным для студэнтаў усіх айчынных вышэйшых навучальных устаноў, выкладчыкаў, навукоўцаў настаўнікаў і кожнага, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Карты, размешчаныя на форзацах, распрацаваны Віктарам Мікалаевічам Цемушавым і Сцяпанам Мікалаевічам Цемушавым.
1 УВОДЗІНЫ
JЎ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСІ
•	Прадмет, задачы, функйыі гістарычнай навукі
•	Перыядызацыя гісторыі Беларусі
•	Крыніцы вывучэння беларускіх зямель
•	Гістарыяграфія Сярэднявечча і ранняга Новага часу
ПРАДМЕТ, ЗАДАЧЫ, ФУНКЦЫІ ГІСТАРЫЧНАЙ НАВУКІ
Спасціжэнне гісторыі з’яўляецца неад’емнай умовай развіцця нацыі ў сучасным глабалізаваным свеце. Гісторыя як наратыў асэнсоўваецца з вышыні перажытых гадоў, а ў выпадку дзяржавы дзесяцігоддзяў і стагоддзяў існавання на палітычнай карце свету. Яна ўбірае ў сябе комплекс пытанняў, раскрыццё якіх дазваляе нам бліжэй падысці да разумення сваёй нацыянальнай ідэі, свядомага выбару ідэнтычнасці і месца ў сям’і еўрапейскіх народаў. Гісторыя не можа існаваць без сваіх вымярэнняў палітычнага, эканамічнага і культурнага — і разглядацца па-за гістарычнымі часам, прасторай і тэкстам. На розных этапах развіцця гістарычнай думкі дамінавала ідэя пра перавагу адной з галін гістарычнага працэсу, якія ў сукупнасці ўтвараюць шматмерную мадэль, што дае магчымасць наблізіцца да мінулага.
Перад нацыянальнай гісторыяй стаяць такія важныя пытанні, як эвалюцыя дзяржаўнасці, яе формы і элементы, этнічныя працэсы на вызначанай тэрыторыі. Істотным з’яўляецца і сацыяльны кампанент, які выяўляецца ў фарміраванні эліт, няроўнасці, адносінах падпарадкавання і дагавору. Гісторыя дынастый, якія панавалі ў сярэднявечных дзяржавах, цесна
звязана з палітычнай культурай і перайманнем уладных традыцый, складаннем своеасаблівай ідэалогіі, адносін розных груп тагачаснага грамадства.
Беларусь размешчана на памежжы культур і рэгіёнаў. У некаторым сэнсе наша тэрыторыя ўспрымаецца як памежжа (мяжа, бордэрлэнд, крэсы і г. д.). 3 іншага боку, мы знаходзімся ў сэрцы славянскага рэгіёна, аднак пры гэтым гістарычна звязаны з балцкімі народамі, з якімі ўваходзілі ў адны дзяржаўныя фарміраванні на працягу амаль 800 гадоў. Узнікненне першых дзяржаў-княстваў на тэрыторыі Беларусі прывяло да фарміравання і развіцця сістэмы ўлады, існуючай ва ўмовах феадальных адносін. 3 канца X ст. палітычныя эліты арыентаваліся на візантыйскія ўзоры, стваралі традыцыі і каноны ўзаемаадносін манарха і яго падуладных, сумеснага супрацоўніцтва з царквой. Палітычныя і ваенныя пераўгварэнні XIII ст. у рэгіёне прывялі да істотных змен у грамадстве: фарміравання шляхецкага прывілеяванага саслоўя, свабоднага і феадальна-залежнага насельніцтва, рознаэтнічных кантактаў. Апагеем змен у палітычнай культуры стала пераарыентацыя з візантыйскіх узораў да імклівай вестэрнізацыі на нямецкі і польскі ўзоры ў часы Гедымінавічаў і Ягелонаў, імкненне пануючага саслоўя да «залатых шляхецкіх вольнасцей» і пераразмеркавання ўладных функцый у дзяржаве паміж імі і манархам. Гэтыя пытанні ўзнімаюцца ў гістарычнай літаратуры ад XVI ст., дамінуючы ў гістарыяграфіі барока, Асветніцтва, рамантызму, і праходзяць праз пазітывісцкую мадэль гістарычнага даследавання XIX пачатку XX ст., насычаюцца стварэннем нацыянальных repoay і гістарычных міфаў.